Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама




НазваУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
старонка3/4
Дата канвертавання30.10.2012
Памер0.53 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Радзіма... Айчына! У гэтых блізкіх сэрцу словах зліты ў адно тыя каштоўнасці, якія вызначаюць воблік нашага народа, характарызуюць яго мінулае, сучаснае, будучае, без якіх не можа нармальна фарміравацца асоба. Патрыятычнае выхаванне ўяўляе сабой скаардынаваную і мэтанакіраваную дзейнасць рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навучальных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў па стварэнні ўмоў для адраджэння ў грамадстве патрыятызму, развіцця ў беларусаў якасцей грамадзян-патрыётаў, гатоўнасці да самарэалізацыі ў асноўных сферах жыцця грамадства. Прыярытэтным накірункам у гэтай дзейнасці з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў, якое складаецца з культурна-гістарычнага, героіка-гістарычнага і духоўнага кампанентаў. Прыярытэтнасць яго тлумачыцца неабходнасцю адраджэння ў вучняў традыцыйнага пачуцця грамадзянскага гонару і адказнасці.

Аналіз сістэмнай дзейнасці настаўніка пачатковых класаў, які эфектыўна выкарыстоўвае розныя формы і метады работы, паказаў, што дзеці з задавальненнем ідуць у паходы па месцах важнейшых падзей як у гады вайны, так і ў мірны час, прымаюць удзел у ахове помнікаў вайны ў сваёй мясцовасці. Дзякуючы гэтаму, у дзяцей фарміруецца пачуццё прыхільнасці да тых месцаў, дзе чалавек нарадзіўся і вырас; паважлівыя адносіны да роднай мовы; клопаты пра інтарэсы Бацькаўшчыны; праяўленне грамадзянскіх пачуццяў і захаванне адданасці Радзіме; гонар за сацыяльныя і культурныя дасягненні Радзімы; абарона яе свабоды і незалежнасці; паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Радзімы, яе традыцый і дзяржаўнай сімволікі; імкненне прысвячаць сваю працу, сілу і здольнасці росквіту Радзімы. В.А.Сухамлінскі сцвярджаў, што Радзіма для чалавека і самая дарагая, і самая святая, без Радзімы чалавек перастае быць асобаю, траціць сябе.

Гаворачы пра развіццё грамадзянскасці, патрыятызму, трэба памятаць, што мы – народ Беларусі. Наша гісторыя пачынаецца ў далёкай мінуўшчыне. Мы жывём ў Еўропе побач з рознымі іншымі народамі , у якіх таксама свая гісторыя. Але перш за ўсё мы павінны ведаць сваё мінулае. Для таго, каб зразумець, хто мы ёсць, адкуль ідзём і куды хочам прыйсці.А яшчэ для таго, каб прадоўжыць справу продкаў, якія прысвяцілі сваё жыццё росквіту роднай Беларусі!

Шчырая адданасць інтарэсам сваёй дзяржавы, адстойванне дзяржаўнай незалежнасці, гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у стваральным працэсе на карысць сваёй краіны — вось што фарміруецца ў вучняў.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ


  1. Арлова, Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы / Г.П. Арлова, - Мінск: Маладняк, 1995. – 160с.

  2. Богданова, О.С. Методика воспитательной работы в начальных классах: пособие для учителя / О.С. Богданова, В.И. Петрова. – Москва: Просвещение, 1980. – 208с.

  3. Гаязов, А.С. Формирование гражданина: теория, практика, проблемы / А.С. Гаязов, - Челябинск: ЧГПУ, 1995. – 238с.

  4. Данилова, А.И. Формирование у младших школьников гражданстенности в деятельности детского объединения / А.И. Данилова // Праблемы выхавання. – 2000. - №2. –116с.

  5. Буткевич, В.В. Концепция гражданского воспитания младших школьников в Республике Беларусь / В.В. Буткевич, Т.Н. Ковалева, Л.Ф. Кузнецова, Л.С. Борисюк, Н.Г. Ванина, Л.И. Баранова, О.В. Толкачева, О.М. Старикова, О.П. Павлович // Пачатковая школа. – 2002. - №6. – С.2–5.

  6. Мушинский, В.О. Азбука гражданина: учебник для основной школы / В.О. Мушинский, – Москва, 1996. – 304с.



Дадатак 1

Гульня-падарожжа "Сцяжынкамі роднага краю"

Сцэнарый свята для вучняў 2-3 класаў


Мазура Г.Т.,

настаўнік пачатковых класаў

Мэта: фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, выхоўванне любові да роднага краю.

Задачы: замацаваць і пашырыць веды вучняў аб прыродзе роднага краю; фарміраваць правільныя паводзіны дзяцей у навакольным асяроддзі; выхоўваць любоў да роднай прыроды.

Абсталяванне: насценгазета "Сцяжынкамі роднага краю", карта маршруту падарожжа, магнітныя сцяжкі для абазначэння пунктаў маршруту, літары на магнітах, папяровыя кошыкі з кішэнькамі, выявы кветак, канверты з заданнямі, правілы паводзін у прыродзе (каля вадаёмаў і ў лесе) на асобных лістках, гербарыі лістоў дрэў, дыдактычны матэрыял аб дрэвах, мяккая цацка Лесавічок.

Ход мерапрыемства

Дзеці чытаюць вершы.

1-я вучаніца.

Я— дзяўчынка-беларуска

3 васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь — мая Радзіма.

1-ы вучань.

Між лясамі ды азёрамі —

васільковыя палі...

Я не ведаю, не ведаю

прыгажэйшае зямлі.

2-і вучань.

Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

2-я вучаніца.

Радзіма ў нас бязмежная,

спякотная і снежная.

Радзіма ў нас лагодная,

нібы матуля родная.

А самае галоўнае:

усе ёй дзеці — роўныя.

Вядучы. Якая прыгожая наша краіна - Беларусь!

Над шырокімі палямі, над векавымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстэркамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы. Таму яшчэ краіну нашу называюць зямлёй пад белымі крыламі.

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі. Напярэдадні мы з вамі падрыхтавалі насценгазету, якая называецца, як і наша гульня-падарожжа, "Сцяжынкамі роднага краю". Мы правялі невялікую завочную экскурсію і пабывалі ў цікавых куточках Беларусі. Успомніце, з якімі гарадамі вы пазнаёміліся? (Мінск,Брэст, Навагрудак). Якія славутыя мясціны вы пабачылі? (Мірскі замак, Крэўскі замак, Белавежскую пушчу, Хатынь, Курган Славы, маёнтак Агінскага ў Залессі, фальварак Багушэвіча ў Кушлянах і інш.)

Наша гульня-падарожжа дапоўніць вашы веды аб родным краі. Выпраўляемся ў вандроўку, а каб было цікавей, запросім з сабой аднаго казачнага героя. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзетак, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Гэта... Лесавічок.

Каля дошкі Лесавічок з кошыкам, у ім канверты з заданнямі.

Вядучы. А яшчэ Лесавічок падрыхтаваў для вас цікавыя заданні ў дарогу, каб не сумавалі і з карысцю правялі час. У дапамогу вам ён прапануе карту, без якой не абыходзяцца сапраўдныя вандроўнікі.

На дошку вывешваецца карта падарожжа.

Вядучы. Песня, з якой мы пачнём падарожжа, створыць бадзёры настрой.

Гучыць песня "Наш край"

Вядучы. Чалавек і лес — спрадвечныя сябры. Лес — гэта грыбы і ягады, лекавыя расліны, каштоўная драўніна. Лес дапамагае захоўваць у зямлі вільгаць, без яго перасохлі б рэчкі і азёры. Але самае галоўнае — лес ачышчае паветра ад шкодных рэчываў і дае ўсяму жывому кісларод. (На карту прымацоўваецца магнітны сцяжок.) Вось мы з вамі і прыйшлі да першага прыпынку. І першае заданне ад Лесавічка.

Гульня "3 якога дрэва лісток"

Каманды атрымліваюць канверты, у якіх знаходзяцца лісточкі з розных дрэў. Дзеці павінны адказаць, з якіх дрэў лісточкі. Правяраецца заданне па чарзе: спачатку ўдзельнікі 1-й каманды паказваюць усім лісток і называюць дрэва, затым — 2-й каманды.

Вядучы. Дзеці падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра дрэвы і зараз падзеляцца ёю з усімі.

3-я вучаніца. Сасна — вечназялёнае хвойнае дрэва. Сасновы бор прываблівае прыемным пахам. Птушкі ласуюцца насеннем сасновых шышак. Яго любяць таксама вавёркі, бурундукі.

3-і вучань. Елка — самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Яе драўніна — добры будаўнічы матэрыял, з яе вырабляюць высакаякасную паперу, робяць музычныя інструменты: балалайкі, гітары.

4-ы вучань. Дуб — магутнае ліставое дрэва, жыве надзвычай доўга. У Белавежскай пушчы ёсць дубы, якім каля 1000 гадоў. Драўніна дуба цвёрдая, трывалая і даўгавечная. 3 яе вырабляюць цудоўную мэблю.

4-я вучаніца. Ліпа з даўніх часоў лічылася свяшчэнным дрэвам: на ліпавых дошках пісалі абразы. 3 кары ліпы рабілі абутак — лапці. Ліпавы цвет ужываецца як лекі. 3 драўніны робяць музычныя інструменты, мэблю.

5-ы вучань. Бяроза — беластволая прыгажуня з тонкімі галінкамі і прыгожым лісцем. Гэтае дрэва — сімвал усяго самага светлага, чыстага. Белы колер кары засцерагае ад сонечных апёкаў, праз чорныя рысачкі на ствале дрэва дыхае.

Бабуля. Лесавічок расказаў вельмі цікавае паданне пра бярозу. Калісьці вандраваў па свеце сляпы стары з хлопчыкам-павадыром, шукаў, як пазбавіцца ад слепаты. Да якіх толькі знахароў ні звяртаўся ён, якімі зёлкамі ні лячыўся — нічога не дапамагала. Неяк даведаўся стары, што ёсць на зямлі месца з крыніцай жывой вады, якая лечыць усе хваробы. Доўга яны шукалі тое месца. I вось аднойчы прывёў хлопчык старога ў бярозавы гай, прасякнуты сонечным святлом. Надрэзаў сляпы ствол бярозкі, пырснуў сокам на свае вочы, і здарыўся цуд — адкрыўся перад ім увесь навакольны свет ва ўсёй сваёй прыгажосці. Як падзяку за пазбаўленне ад страшнай хваробы пабудаваў стары ў гаі манастыр, які стаў пачаткам горада Бяроза, што знаходзіцца ў нас на Беларусі, у Брэсцкай вобласці.

Вядучы. Цікавы ў нас атрымаўся адпачынак. Працягнем наша падарожжа.

Выконваецца "Танец маленькіх качанят". На новы прыпынак на карце прымацоўваецца магнітны сцяжок.

Вядучы. Ну вось мы з вамі мінулі лясок, прайшліся сцяжынкай уздоўж ляснога азярца і апынуліся на ўскрайку бору. I тут Лесавічок падрыхтаваў заданне. Згубіліся словы — назвы звяроў. Зараз вы падумаеце, параіцеся і затым адшукаеце іх.

Гульня "Згубіліся словы"

Да дошкі прымацаваны літары на магнітах. Трэба пераставіць літары так, каб атрымаліся словы — назвы звяроў. Па аднаму (па чарзе) вучні выходзяць да дошкі і ставяць літары на свае месцы. Калі слова адгадана правільна, з'яўляецца малюнак звера.

1-я каманда

о в к ў /воўк/

у б з р /зубр/

я ц а з /заяц/

2-я каманда

о ж к ы в /вожык/

зямдезьвд /мядзведзь/

і л а с /ліса/

Вядучы. Дапамаглі звярам — ад іх вялікі дзякуй. Лес — гэта царства раслін, жывёл, птушак, насякомых. Калі гінуць расліны, гінуць і жывёлы, і чалавек. Вось чаму мы павінны берагчы і захоўваць раслінны і жывёльны свет роднага краю. А зараз Лесавічок хоча праверыць, ці ведаем мы казкі, і прапануе па дарозе да наступнага прыпынку адгадаць, з якіх казак гэтыя ўрыўкі.

Віктарына па беларускіх казках

1. Дзед пытаецца ў казы:

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа:

— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...

("Каза-манюка".)

2. Прыбегла курачка да каровы:

  • Карова, карова, дай масла!

  • Нашто табе масла?

— Пеўнік ляжыць, не дыхае...

("Як курачка пеўніка ратавала".)

3. Сарваў сынок

Дубовы лісток —

Тэлеграма гатова:

"Я жывы і здаровы.

Толькі баляць у мамачкі зубкі —

Не можа кусаць

арэхавай шкарлупкі..."

("Вавёрчына гора " В. Віткі.)

4. Думала Ліса, што на цэлы дзень наелася, але нават і пакаштаваць з гэтай пасудзіны ежы не давялося.("Ліса і Журавель".)

5. Касіў касец на лузе. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць.

("Лёгкі хлеб".)

Вядучы. Вось так хутка прыйшлі мы да новага прыпынку. Мы з вамі на лузе. Якіх толькі траў, кветачак тут няма! Якія прыемныя пахі!

Наш казачны герой хоча праверыць, ці ведаеце вы лугавыя і палявыя кветкі.

Гульня "Збяры букет"

На дошцы прымацаваны кошыкі з кішэнькамі. Вядучы называе кветку, дзеці знаходзяць яе сярод прапанаваных і кладуць у кошык сваёй каманды. (Рамонак, васілёк, званочкі, дзьмухавец і інш.)

Вядучы. Якія прыгожыя букеты ў вас атрымаліся! 3 якіх кветак яны складзены? (Паўтарыць назвы кветак.)

Мама аднаго з вучняў чытае верш.

На земле исчезают цветы...

С каждым годом заметнее это.

Меньше радости и красоты

Оставляет нам каждое лето.

Откровенье цветов луговых

Нами понято было едва ли,

Беззаботно топтали мы их

И безумно, безжалостно рвали.

В нас молчало разумное "стой!",

Нам казалось: все мало, все мало...

А потом в толкучке городской

Мы охапки тащили устало

И не ведали, как из-под ног

Молчаливо, дыша еле-еле,

Обреченно глядел василек,

Безнадежно ромашки глядели.

Вядучы. Летам вы будзеце адпачываць на прыродзе. Як трэба ставіцца да раслін? (Адказы дзяцей.) Заўсёды помніце: сарваная вамі кветачка гіне і больш нікога не парадуе сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Давайце любавацца кветкамі і не рваць іх без патрэбы. А букеты складаць з паперы або маляваць у альбоме. А на шляху ў нас яшчэ адзін прыпынак. Стаміліся? Заспяваем нашу любімую песню.

Дзеці выконваюць песню "Грушка" (апрацоўка А. Рашчынскага). Сцяжок з магнітам вядучы прымацоўвае на карце на апошні прыпынак.

Вядучы. У кошыку Лесавічка ёсць яшчэ адно заданне. Прыемна марыць пра летні адпачынак: паходы, экскурсіі, наведванне цікавых куткоў роднага краю. Давайце яшчэ раз успомнім, як трэба сябе паводзіць, калі адпачываеш на прыродзе.

Заданне. 3 прапанаваных правіл (знаходзяцца ў канверце) дзеці выбіраюць тыя, якімі трэба карыстацца і пра якія важна заўсёды памятаць.

1 -я каманда (расказвае аб правілах паводзін ля вадаёмаў.)

  • Прыбірай за сабой смецце.

  • Не парушай цішыню.

  • Не кідай смецце ў ваду.

  • Не пі ваду з вадаёмаў.

  • Без дарослых не купайся.

2-я каманда (нагадвае правілы паводзін у лесе.)

  • Не ламай галінкі дрэў.

  • Не разбурай гнёзды, мурашнікі.

  • Не парушай лясную цішыню.

  • Не распальвай вогнішча.

  • Прыбірай за сабой смецце.

Вучань чытае верш Н. Батурынай "Расказ бярозкі".

Я бярозка белая,

У лесе я жыла,

Расказаць бяду сваю

Я да вас прыйшла.

Я шумела весела

Летам і вясной,

Птушак песні звонкія

Чула над сабой.

Да мяне ішлі людзі

У спякотны дзень.

Прахалодай лашчыў іх

Мой прыемны цень.

Гора ці бяда якая,

Думала — міне.

Ды задзіра-хлопчык

Скокнуў да мяне.

Ён парэзаў ножыкам

Усю маю кару.

Так мне забалела,

Думала — памру.

Дрэвы як і людзі,

Кожнаму — баліць!

Дык нашто ж бярозку

Рэзаць ці паліць?

Бо бярозка ж кожная

Вельмі хоча жыць,

3 ветрыкам шаптацца,

3 птушкамі дружыць.

Вядучы. Тысячы вушэй слухаюць нас, тысячы вачэй назіраюць за намі, тысячам жывых істот мы можам зрабіць вельмі балюча, нават не задумаўшыся аб гэтым. Мы пагуляем і пойдзем, а там, у лесе, ля рэчкі, застануцца паламаныя намі галінкі, параненыя дрэвы, пашкоджаны мурашнік...

ЗАПОМНІЦЕ:

Каб размокла, згніла, змяшалася з зямлёю кінутая ў лесе газета, патрэбен цэлы год; пустая бляшанка будзе ляжаць у зямлі некалькі гадоў; поліэтыленавы пакет — дзесяткі гадоў. Асколкі шкляной бутэлькі так і будуць псаваць нашу цудоўную зямлю сотні гадоў! Беражыце прыроду!

Вучні чытаюць верш С. Шушкевіча.

У дуброве каля рэчкі

Віснуць сочныя парэчкі,

У пералеску, ля крыніцы,

Ззяюць спелыя суніцы.

I вясной, і цёплым летам

Тут наўкола многа кветак,

Нівы жыта і пшаніцы,

У азярку вада іскрыцца.

Журавель з вядром, калодзеж...

Дзе ж такое месца знойдзеш?

Ну куды ж пайсці, падацца,

Па якой прайсці мне кладцы?

Хараство, куды ні глянеш,

Ад світання да змяркання.

I парэчкі — каля рэчкі,

I суніцы — ля крыніцы...

Без цябе жыць немагчыма,

Мая любая Радзіма!

Вядучы. Вось і скончылася наша падарожжа. Што вам найбольш спадабалася? (Адказы дзяцей.) Лесавічок вельмі задаволены вамі. Ён рады, што падрастаюць такія добрыя, разумныя дзеткі, якія ўжо так многа ведаюць. Ад Лесавічка і лясных жыхароў для вас смачны пачастунак — лясныя арэшкі.

Дадатак 2


Класная гадзіна “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

Сцэнарый класнай гадзіны для вучняў 1-2 класаў


Мазура Г.Т.,

настаўнік пачатковых класаў

Задачы: знаёмства вучняў з правамі дзіцяці, арыентаванне на спрадвечныя маральныя каштоўнасці беларускага народа, выхаванне патрыятызму, адказнасці за свае ўчынкі.

Удзельнікі: педагог сацыяльны, настаўнік, выхавальнік, вучні, бацькі.

Абсталяванне: сімволіка Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Канвенцыя аб правах дзіцяці, Закон Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці, Прэзідэнцкая праграма "Дзеці Беларусі", дэкарацыі да тэатралізаванага прадстаўлення, плакаты "Правы дзіцяці" і "Рысы характару".

Ход мерапрыемства

На фоне песні аб Беларусі дзеці вядуць свой расказ.

1-ы вучань. Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!

2-і вучань. А яшчэ мы называем яе - Радзімай.

3-і вучань. А яшчэ — Бацькаўшчынай.

4-ы вучань. Радзімай — таму што мы тут нарадзіліся, гэтая зямля для нас родная.

5-ы вучань. Бацькаўшчынай — таму што яна дасталася нам ад нашых далёкіх продкаў.

6-ы вучань. Над зялёнымі палямі, лясамі, лугамі, над блакітнымі рэкамі і азёрамі, у высокім небе лунаюць белакрылыя буслы.

7-ы вучань. А колькі багацця схавана ў нетрах нашай зямлі! Гэта каменная і калійная солі, нафта, каменны вугаль, золата і алмазы.

8-ы вучань. Але самае вялікае багацце Беларусі — людзі! Побач з беларусамі жывуць палякі, рускія, літоўцы, яўрэі, татары і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. I ўсе мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, беларускі народ.

9-ы вучань.

Калі яшчэ ты і малы,

Павінен добра ўсвядоміць —

Ты маеш пэўныя правы

На вуліцы, у школе, дома.

10-ы вучань.

Яшчэ запомні —

шчасце ёсць на свеце,

Пра гэта ведаюць

дарослыя і дзеці.

Каб годнасць,

гонар уласны захаваць —

Чужое права трэба паважаць.

11-ы вучань.

Калі ўскладненні нейкія ўзнікаюць

I абароны, дапамогі ўсе чакаюць,

Упэўненым заўжды,

ты можаш быць:

На варце ўсіх правоў

Закон стаіць!

Педагог сацыяльны. На жаль, правы дзіцяці захоўваліся не заўсёды. Адносіны да дзяцей змяніліся, калі парламент Беларусі прыняў у 1993 годзе Закон аб правах дзіцяці. Гэтымі правамі вы карыстаецеся сёння.

Настаўнік. А зараз мы ўспомнім, якія існуюць правы дзіцяці.

Гульня "Кветка шчасця”

На дошцы прымацавана сярэдзіна кветкі. Вучні бяруць пялёсткі, на якіх напісаны правы дзяцей. Чытаюць іх услых і прымацоўваюць палёсткі да сярэдзіны — атрымліваецца кветка.

Настаўнік. Давайце цяпер усе разам прачытаем нашы правы. Вельмі важна іх ведаць.

  • Права на жыццё.

  • Права на адукацыю.

  • Права на адпачынак.

  • Права на ўласную думку.

  • Права на свабоду.

  • Права на медыцынскую дапамогу.

  • Права на абарону.

Настаўнік. Вашы мамы, таты, бабулі, дзядулі вельмі любяць вас. Яны заўсёды радуюцца вашым поспехам і засмучаюцца, калі ў вас што-небудзь не атрымліваецца. Якімі ж вас бачаць вашы бацькі? (Вясёлымі, шчаслівымі, прыгожымі, разумнымі.) Якія рысы характару павінен выхоўваць у сабе будучы грамадзянін Рэспублікі Беларусь?

На картках напісаны словы. Дзеці выбіраюць неабходныя і прымацоўваць да дошкі. Усе разам чытаюць: ветлівасць, дабрыня, шчырасць, дапытлівасць, міласэрнасць, сумленнасць, смеласць, працавітасць, цярплівасць, шчодрасць.

Настаўнік. Дзеці, вельмі важна ўмець казаць прыемныя словы. Іх трэба вымаўляць заўсёды з усмешкай, бо калі чалавек усміхаецца - свет становіцца больш вясёлы, радасны, яркі.

Псіхатрэнінг “Камплімент"

Дзеці становяцца ў круг, бяруцца за рукі, гавораць адзін аднаму прыемныя словы і дзякуюць за камплімент.

Настаўнік. Дзеці, давайце ўспомнім казку "Кветачка-сяміцветачка". Якія рысы характару былі ў яе гераіні Жэні? (Адказы дзяцей.)

Інсцэніруецца ўрывак з казкі "Кветачка-сяміцветачка". Удзельнічаюць тры вучні, якія выконваюць ролі аўтара, дзяўчынкі Жэні і хлопчыка Віці.

Настаўнік. Адкажыце на пытанні: "Якая была Жэня? Што здарылася з хлопчыкам?" (Адказы дзяцей.) На жаль, дзеці, ёсць людзі, якія пазбаўлены зроку, слыху альбо не могуць самастойна хадзіць. Але яны маюць тыя ж правы, што і мы з вамі. Пра гэта трэба заўсёды помніць і не крыўдзіць тых, хто мае праблемы са здароўем. Наадварот, трэба дапамагаць ім, абараняць іх.

Дзеці выконваюць песню "Все сбывается на свете" (словы М.Пляцкоўскага, музыка Я. Крылатава).

Настаўнік. Без некаторых жаданняў можна пражыць. Нельга мець усё, што захочаш: шмат цукерак, лялек, машын. Але ёсць жаданні, якія абавязкова павінны выконвацца, без іх чалавеку проста немагчыма жыць. Усе хочуць дыхаць свежым паветрам, піць чыстую ваду, ужываць карысную ежу, вучыцца, чытаць цікавыя кнігі. Адчуваць сябе абароненым. Такія жыццёва важныя жаданні і вызначаюць асноўныя правы чалавека. I калі кожны будзе рабіць толькі добрыя ўчынкі, то ўсе на зямлі будуць жыць у міры і згодзе.


Дадатак 3


Беларускія вячоркі

Сцэнарый вячорак для вучняў 1-2 класаў


Мазура Г.Т.,

настаўнік пачатковых класаў

Падрыхтоўчая работа: пры падрыхтоўцы вячорак неабходны настрой складае ўпрыгожванне класа самаробнымі посцілкамі, вышытымі ручнікамі, сурвэткамі, зробленымі рукамі бабуль і матуль. Не абысціся тут і без беларускіх народных песень, танцаў. Таму гасцямі класа сталі бабулі Аўлас Марыя Іванаўна і Цэйка Сабіна Станіславаўна, якія расказалі пра народныя звычаі, прыкметы, абрады. Наведванне вучнямі школьнага этнаграфічнага кутка.

Мэта: выхаванне гонару і павагі за нашчадкаў на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры.

Задачы: абагульніць веды дзяцей аб укладзе жыцця нашых продкаў; развіваць камунікатыўныя навыкі вучняў; выхоўваць павагу да беларускіх традыцый, да роднай мовы.

Абсталяванне: стол, лаўка, самавар, калаўрот, выцінанкі і іншыя прадметы сялянскага побыту.

Удзельнікі: вучні ў беларускім адзенні, бацькі, вядучыя (настаўнік, выхавальнік).

Вядучыя заклікаюць гасцей у хату.

1-ы вядучы. Усіх сардэчна запрашаем!

2-і вядучы. Вячоркі чакаюць гасцей.

Разам. Заходзьце, заходзьце хутчэй!

1-ы вядучы. Так ці прыкладна так сустракалі гасцей гаспадары.

2-і вядучы. З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, дружалюбнасцю. Пасля працы людзі збіраліся ў хаце на вячоркі, каб сябе паказаць і на астатніх паглядзець, заспяваць добрую песню, патанцаваць, паспаборнічаць у пацехах і забавах.

1-ы вядучы. Вось Алеся і Янка таксама збіраюцца на вячоркі. Давайце дапаможам ім апрануцца ў беларускае адзенне.

Гульня "Апрані ляльку"

На дошцы прымацаваны сілуэты хлопчыка і дзяўчынкі, побач размешчаны прадметы беларускага адзення: андарак, кашуля, фартух, хустка, штаны, апоркі, гарсэт. Хлопчык і дзяўчынка спаборнічаюць, хто хутчэй апране ляльку.

2-і вядучы. Не заўсёды бацькі пускалі моладзь на вячоркі, а калі і дазвалялі, то абавязкова давалі работу: хлопцам — лапці плесці, дзяўчатам — кудзелю прасці. I для вас таксама справы ёсць.

Конкурс для дзяўчынак

За адну хвіліну трэба наматаць як мага большы клубок нітак.

Конкурс для хлопчыкаў

На падлозе раскіданы лісты белай паперы з чорнымі лініямі — гэта "бяроста". Двум хлопчыкам трэба сабраць "бяросту". Пераможа той, хто хутчэй яе збярэ.

1-ы вядучы. Ці добра вам, госці дарагія? Усё бачыце? Усё чуеце? Ці ўсім месца хапіла?

Госць. Гасцям месца хапіла. А гаспадарам не цесна?

1-ы вядучы. Дзе цесна, там пацешна.

2-і вядучы. Пазабавілі б вы нас, госці дарагія, вясёлым танцам.

1 -ы вядучы.

Эх, тупні, нага, тупні, ножанька!

Вы не стойце, госці, ля парожанька.

2-і вядучы.

Так гасцей багата ў хаце,

Патанцуйце ўсе на свяце.

Выконваецца беларускі народны танец "Козачка".

1-ы вядучы. Пасядзіце, адпачніце ды загадкі паразгадвайце.

Госці загадваюць па чарзе загадкі.

На тоненькай ножцы стаіць,

Сонейкам на неба глядзіць.

(Сланечнік.)

Каля плота расце,

Як даткнешся — апячэ.

(Крапіва.)

Заўсёды летам і зімой

Мае іголачкі са мной.

Галінак у мяне багата,

Я сустракаю з вамі свята.

(Елка.)

Маленькія лапкі,

На лапках царапкі,

Ціхенька ступае,

Мышак ён шукае.

(Кот.)

Ён прысмакаў з'еў нямала,

А калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы, заснуў,

Ледзьве не праспаў вясну.

(Мядзведзь.)

Без гадзінніка жыве.

А ў пару заўжды ўстае,

Галасіста ён спявае —

Нас прачнуцца прымушае.

(Певень.)

2-і вядучы. Госці дарагія, не стаміліся вы сядзець? Можа, пагуляем?

Карагодная гульня "Маша"

Дзяўчынка з завязанымі вачыма ў цэнтры круга. Дзеці ідуць па крузе і гавораць:

Маша, ты пацеха наша,

Ручкі з золата,

Ножкі з долата,

Валасы кудлатыя,

Вочы зыркатыя.

"Маша" ідзе, выцягнуўшы рукі перад сабой. Дакрануўшыся да каго-небудзь, адгадвае, хто гэта.

1-ы вядучы. Госці дарагія, ці хочаце вы казачку паслухаць?

Інсцэніруецца беларуская народная казка "Баран і казёл".

2-і вядучы. Пацешылі б вы нас, госці, песняй добрай.

Выконваецца беларуская народная песня "Запражыце сівых коней". '

Запражыце сівых коней

У вазок шырокі.

Хоча ехаць верабейка

Ў госці да сарокі.

Як прыехаў верабейка

Ды шпорамі ляснуў,

Выскачыла сарочанька:

— Прашу, калі ласка!

Прашу, прашу, верабейка,

Мяне не цурацца.

I за стол саджае госця,

Просіць частавацца.

Запражыце сівых коней

У вазок шырокі.

Хоча ехаць верабейка

Ў госці да сарокі.

1-ы вядучы. Заўсёды беларускі народ славіўся сваёй гасціннасцю. Кожны гаспадар з задавальненнем частаваў гасцей. Вось і мы ў канцы нашага свята хочам вас пачаставаць.

Вядучыя частуюць дарослых і дзяцей пірагом.

2-і вядучы. Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Дзякуй, госці дарагія, што завіталі да нас на вячоркі.


Дадатак 4

1   2   3   4

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама
Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы І літаратуры

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012-2013 вучэбны год у красавіку 2013 года ў рамках ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1)

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка