Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама




НазваУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
старонка1/4
Дата канвертавання30.10.2012
Памер0.53 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4


Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

малодшых школьнікаў


Г.Т.Мазура


Кемелішкі

2010


ЗМЕСТ


УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………….4

РАЗДЗЕЛ 1.АРГАНІЗАЦЫЯ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ НА I СТУПЕНІ НАВУЧАННЯ

    1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў…………8

    2. Улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей

малодшых школьнікаў у працэсе фарміравання

грамадскіх якасцей асобы……………………………………………………..13

РАЗДЗЕЛ 2. ФОРМЫ І МЕТАДЫ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ

2.1. Формы грамадзянскага-патрыятычнага выхавання…………………………………………………………………………...16

2.2. Метады грамадзянскага- патрыятычнага выхавання……………………………….…………………………………………..18

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….22

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ……………………………………………………………..24

ДАДАТАК 1. Гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю” ……………… 25

ДАДАТАК 2. Класная гадзіна “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.………..31

ДАДАТАК 3. Беларускія вячоркі……………………………………………….…34

ДАДАТАК 4. Віктарына “Квітней, мой родны край” ……………...…………37

ДАДАТАК 5 (дыск). Выхаваўчы праект “Пазнай сваю старонку і ты яе палюбіш”


УВОДЗІНЫ


Дынаміка сацыяльных працэсаў у беларускім грамадстве патрабуе выпрацоўкі новых падыходаў да грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў.

Псіхолага-педагагічнай навукай дастаткова грунтоўна распрацаваны многія аспекты патрыятычнага выхавання вучняў у вучэбна-выхаваўчым працэсе школы. У апошнія дзесяцігоддзі дадзеная праблема даследавалася на тэарэтычным і прыкладным узроўнях навукоўцамі краін СНД.

Сацыяльна-педагагічны феномен патрыятычнага выхавання вывучаўся М.М. Агеенкам, Е.Г. Андрэевай, Д.І. Вадзінскім, К.Ус. Гаўрылавец, А.А. Грымацем, М.Ф. Кузьмянковым, К.А. Кулінковічам, А.В. Саннікавай, I.М. Слесаравай, В.П. Тугарынавым, I.Ф. Харламавым, А.Я. Уледавым і інш.

У сучасных умовах значна ўзрастае роля грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, а патрыятычная ідэя можа стаць важным фактарам, здольным кансалідаваць прагрэсіўныя сілы грамадства, выступіць гарантам паступальнага руху краіны, сацыяльнага прагрэсу, выхаду з крызісу.

Шмат увагі сёння надаецца ўзбагачэнню матывацыйнай сферы суб'екта, павышэнню яго маральных патрэбнасцей, якія пабуджаюць асобу да патрыятычных дзеянняў праз розныя дыспазіцыйныя ўтварэнні, што ўяўляюць сабой сістэму фіксаваных установак. Поспех патрыятычнага выхавання залежыць і ад развіцця маральных пачуццяў, якія стымулююць, рэгулююць і карэкціруюць паводзіны.

Грамадзянства — гэта палітыка-прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. Быць грамадзянінам — значыць карыстацца пэўнымі правамі і несці неабходныя абавязкі ў адносінах да сваёй дзяржавы.

Патрыятызм катэгорыя маральная, заснаваная на выхаванні і развіцці ў людзей дабрыні, спагадлівасці, чуласці, міласэрнасці, далучэнні да нацыянальных духоўных каштоўнасцей; катэгорыя дзейсная — гэта дачыненне да гістарычнага лёсу сваёй Бацькаўшчыны, да станаўлення дзяржаўнасці ў краіне.

Патрыятызм — адна з асноўных маральных якасцей у змесце выхавання. Гэта натуральны стан асобы, адносіны чалавека да таго куточка, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе знаходзяцца магілы яго продкаў. Гэта адданае служэнне Айчыне, актыўная пазіцыя грамадзяніна, якая выражаецца ў гатоўнасці да яе абароны, асэнсаванні яе велічнасці і славы і адчуванні сваёй духоўнай сувязі з ёй, у патрэбнасці і імкненні ў любых умовах берагчы яе годнасць і гонар, ва ўмацаванні яе магутнасці і незалежнасці практычнымі справамі.

Важнейшай часткай маральнага выхавання вучняў з'яўляецца фарміраванне ў іх патрыятызму. Праблемы патрыятызму, стаўлення да Айчыны, Радзімы былі і застаюцца прадметам пастаяннай увагі мысліцеляў і даследчыкаў на працягу ўсёй шматвяковай гісторыі грамадскай думкі.

Францыск Скарына ў ліку першых у айчыннай грамадскай думцы прыступіў да сур'ёзнага пераасэнсавання маральных прынцыпаў і норм сярэдневякоўя з пазіцый хрысціянства.

У час пропаведзей Ф.Скарына разумеў, што пачуццё любові не можа быць сфарміравана без любові да свайго народа, да сваёй Радзімы. Скарыназнаўцы сцвярджаюць, што паняцце «айчына» як філасофска-этычная катэгорыя было ўведзена першадрукаром менавіта ў гэты перыяд.

3 выдатнай плеяды дзеячаў Беларусі эпохі Адраджэння сваёй самабытнасцю, непаўторнасцю, адданасцю Радзіме, цеснай сувяззю з простым народам вылучаецца фігура Міколы Гусоўскага, які лічыў, што Радзіма — пачатак пачаткаў сэнсу жыцця і ўсяго святога.

Адметна, што ў Гусоўскага патрыятызм — гэта адна з маральных якасцей, якая не залежыць ад саслоўнай прыналежнасці яго носьбіта. У маральных поглядах мысліцеля выразна прасочваецца спроба аддзяліць высакароднасць ад высакароднага паходжання. На яго думку, такія рысы характару, як справядлівасць, мужнасць, вернасць і іншыя, могуць і павінны быць у кожнага чалавека.

Патрыятычная накіраванасць маральнасці, якая будуецца на інтэлектуальнай аснове, патрабуе дзейснай, актыўнай жыццёвай пазіцыі чалавека. Гусоўскі бачыць у гэтым важнейшы прынцып маральнага выхавання.

У ліку сцяганосцаў патрыятычнага выхавання, які адным з першых здолеў разгледзець пагубныя вынікі ігнаравання бацькоўскай спадчынай і забіў трывогу за стан роднай мовы, культуры, веры продкаў і сапраўднай любові да Радзімы, быў вядомы дзеяч гуманістычнай думкі Беларусі XVI стагоддзя, пісьменнік, педагог, перакладчык і кнігавыдавец Васіль Цяпінскі (Амельяновіч). Прадмова да Евангелля — сапраўдны гімн патрыятызму, адданасці свайму народу і Радзіме. В.Цяпінскі быў упэўнены, што ў аснове маральнага выхавання ляжыць прывіццё любові да духоўнай спадчыны народа — яго мовы, культуры.

У поглядах беларускіх асветнікаў ідэя служэння агульнаму дабру прымае ярка выражаную патрыятычную форму, выступае як служэнне свайму народу, сваёй Радзіме.

Працэс фарміравання нацыянальна-патрыятычнай свядомасці ў Беларусі ў XIX стагоддзі ішоў у няпростых умовах: дзяржаўная забарона беларускай мовы, беларускай літаратуры, беларускага кнігадрукавання, беларускай царквы.

Дэмакратычны патрыятызм перадавых айчынных мысліцеляў на мяжы XIX—XX стагоддзяў спалучаўся з пачуццём салідарнасці народаў. Клопат пра агульны дабрабыт, пераадоленне асабістага і групавога эгаізму, ідэя родавай сутнасці чалавека характэрныя беларусам. Усё гэта дапамагае падняцца над нацыянальнай абмежаванасцю, але не пазбаўляе пачуцця любові да Радзімы.

Развіццё тэарэтычнай думкі ў пачатку XX стагоддзя, якая была распрацавана сацыял-дэмакратамі, звязана з праблемамі патрыятызму, нацый і нацыянальных адносін. Згодна з тэорыяй «культурна-нацыянальнай аўтаноміі», нацыя зводзілася да супольнасці людзей, а пры тлумачэнні патрыятызму на першы план вылучаўся нацыянальны характар.

Якасна новы этап распрацоўкі праблем патрыятызму, стаўлення да Айчыны звязаны з савецкім перыядам.

Значнасць і актуальнасць праблемы фарміравання патрыятызму вызначаюцца недастатковым узроўнем навуковай распрацоўкі, высокім дынамізмам працэсаў, якія працякаюць у грамадстве і патрабуюць, у сваю чаргу, адэкватнага асэнсавання. Педагагічная думка актыўна шукае новыя шляхі для вырашэння праблемы патрыятызму на аснове аксіялагічнага падыходу да працэсу грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Асноўныя педагагічныя кірункі ў фарміраванні асобы школьніка — уключэнне яе ў сітуацыю выбару і асэнсавання маральных якасцей, дапамога ў ацэнцы і самаацэнцы сваіх дзеянняў, учынкаў.

Асобнае месца ў распрацоўцы праблем патрыятызму займаюць перыяды Вялікай Айчьннай вайны і канец 1950-х гадоў. У гэты час з'явіліся працы, у якіх рэалізоўваліся творчыя падыходы да праблематыкі патрыятызму і Айчыны, намеціўся зрух у бок аб'ектыўнага аналізу рэальнага стану патрыятычнай свядомасці. Гэта адзначана ў працах Д. I. Вадзінскага, К. Ус. Гаўрылавец, А. А. Грымаця, I. I. Казімірскай, К. А. Кулінковіча і інш.

Сур'ёзнай перашкодай на шляху больш плённай распрацоўкі праблем фарміравання патрыятызму і патрыятычнай свядомасці з'явілася ідэалагізаваная трактоўка савецкага патрыятызму. Гэта вынік ідэйна-выхаваўчай работы, якая праводзілася, не ўлічваючы свае нацыянальна-гістарычныя карані.

Падобны падыход нанёс значны ўрон практыцы фарміравання грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці. Толькі ў пачатку 1960-х гадоў адбываюцца станоўчыя змены ў падыходзе да праблематыкі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

Найбольш распаўсюджаным стала вывучэнне патрыятызму з пункту погляду развіцця нацыянальных адносін у СНД.

Шмат цікавых ідэй, якія тычацца праблем патрыятызму, рэальнага стану міжнацыянальных адносін, супярэчнасцей у гэтай галіне, было выказана многімі даследчыкамі. У публікацыях апошніх гадоў, а таксама ў час «круглых сталоў», навукова-практычных канферэнцый і міжкафедральных метадалагічных семінараў зроблены падрабязны аналіз супярэчнасцей у галіне міжнацыянальных адносін і магчымых шляхоў іх вырашэння, вылучана ідэя рэгіянальнага патрыятызму, якая базіруецца на сапраўдных пачуццях любові да свайго краю, прааналізаваны сучасны стан працэсаў у грамадстве і грамадскай свядомасці.

Сучасныя даследаванні заходніх спецыялістаў па пытаннях міжнацыянальных адносін, патрыятызму адрозніваюцца даволі шырокім спектрам вывучаемай праблематыкі і адпрацаваных канцэпцый. Характэрна, што ў 1980-я гады ў амерыканскіх універсітэтах і даследчых цэнтрах уведзены міждысцыплінарныя праграмы, мэтай якіх з'яўляецца комплекснае даследаванне этнічнага фактару ў грамадскім жыцці.

Значную ўвагу заходнія вучоныя надаюць параўнальнаму аналізу вынікаў, атрыманых у час даследаванняў, праведзеных педагогамі, сацыёлагамі, палітолагамі, псіхолагамі, лінгвістамі, географамі, антраполагамі, прававедамі і іншымі спецыялістамі.

Патрыятычнае выхаванне — адзін з галоўных кірункаў у працэсе фарміравання асобы школьніка.

Праблема грамадзянскага і патрыятычнага выхавання на сучасным этапе вельмі актуальная. Да яе трэба падыходзіць дыферэнцыравана і індывідуальна. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьА. Р. Лукашэнка, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па справах моладзі і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.1998 № 1126 зацверджаны Канцэпцыя і Рэспубліканская праграма патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.


1.1. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ГРАМАДЗЯНСКАГА

ВЫХАВАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ


Нацыянальная ідэя выхавання чалавека як грамадзяніна сваёй Айчыны знайшла адлюстраванне ў законах “Аб грамадзянстве ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб правах дзіцяці”, у Канцэпцыі выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, Канцэпцыі нацыянальнай школы Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных дакументах.

Так, у Праграме выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі вызначаны і актуальныя накірункі грамадзянскага выхавання: засваенне сутнасці ролі грамадзяніна; веданне грамадзянскіх правоў і абавязкаў; фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі; інтэграцыя моладзі ў існуючае сацыяльнае асяроддзе.

Падкрэслена, што найбольш значнымі задачамі выхавання асобы з'яўляюцца фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любві да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі сваёй Айчыны, нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

Менавіта ў перыяд навучання ў пачатковай школе дзеці пачынаюць актыўна засвойваць маральныя нормы паводзін чалавека, грамадзяніна, далучаюцца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. У малодшых школьнікаў развіваюцца камунікатыўныя здольнасці, якія дазваляюць яму інтэгравацца ў школьнае супольніцтва, спрыяюць фарміраванню ўменняў вырашаць канфліктныя сітуацыі сродкамі канструктыўнага дыялога.

Мэтанакіраваная арганізацыя грамадзянскага выхавання ў пачатковай школе з'яўляецца значным этапам у стварэнні ўмоў для самавызначэння асобы, засваення прынятых у грамадстве каштоўнасцей, законаў і норм жыцця, фарміравання ўласнай грамадзянскай пазіцыі.

Грамадзянскае выхаванне — інтэграванае па сваёй прыродзе паняцце, бо яно не можа быць лакалізавана ў якой-небудзь адной сферы дзейнасці чалавека і па сваёй сутнасці з'яўляецца адзіным напрамкам сістэмы выхавання, непасрэдна звязаным з усімі яе кампанентамі.

Пры вызначэнні яго асаблівасцей трэба асобна адзначыць, што задача выхавання сацыяльна адказнага грамадзяніна звязана з рэфармаваннем пачатковай адукацыі ў краіне і вырашаецца сродкамі грамадзянска-прававой адукацыі малодшых школьнікаў.

Важнейшая мэта апошняй — сацыялізацыя малодшых школьнікаў шляхам набыцця імі адэкватных грамадзянскіх ведаў і ўменняў, у тым ліку ўменняў даваць маральную ацэнку з'явам у грамадстве, гісторыі, культуры і г. д. Таму адна з задач грамадзянскага выхавання — дапамагчы сфарміравацца асобе, гатовай да паўнацэннага ўдзелу ў эканамічным, сацыяльным, палітычным і духоўным жыцці грамадства.

У працэсе грамадзянскага выхавання ў малодшых школьнікаў фарміруецца адэкватнае разуменне такіх катэгорый, як «справядлівасць», «роўнасць», «свабода», «годнасць», «правы чалавека», «правы дзіцяці», «дэмакратыя», «гуманізм» і «патрыятызм», у іх выпрацоўваюцца навыкі выкарыстання гэтых катэгорый ў паўсядзённым жыцці.

Пад грамадзянскасцю даследчыкі разумеюць інтэгратыўную якасць асобы, якая адлюстроўвае найбольш значныя і істотныя бакі адносін паміж грамадзянінам і дзяржавай. Грамадзянскае выхаванне вучняў пачатковых класаў, на маю думку, — гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання адпаведных грамадзянскіх уласцівасцей і якасцей асобы малодшага школьніка.

Мэты грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў заключаюцца ў стварэнні спрыяльных умоў для фарміравання асобы грамадзяніна, яго грамадзянскай свядомасці, рэалізуемых у сукупнасці грамадзянскіх ведаў і дзеянняў; развіцці грамадзянскасці і патрыятызму як галоўных духоўна-маральных і сацыяльных якасцей; у падрыхтоўцы вучняў да асэнсавання ўсвядомленай дзейнасці ў дэмакратычнай прававой дзяржаве.

Б. Ц. Ліхачоў вылучае адукацыйную, выхаваўчую і развіваючую мэты-функцыі грамадзянскага і палітычнага выхавання асобы, якія павінны быць рэалізаваны з улікам узроставых магчымасцей і асаблівасцей дзяцей. Адукацыйная мэта-функцыя заключаецца ў тым, каб раскрыць школьнікам агульначалавечыя і агульнаграмадзянскія каштоўнасныя арыенціры перабудовы і аднаўлення грамадства, навучыць іх дыскутаваць, весці палітычны дыялог, дакладна і ясна выкладаць думкі ў вольнай вуснай форме; выхаваўчая мэта-функцыя праяўляецца па меры ўключэння навучэнцаў у даступную грамадскую дзейнасць; развіваючая мэта-функцыя выцякае з адукацыйнай і выхаваўчай, калі школьнікі вучацца самастойна разбірацца ў патоку палітычнай інфармацыі, даваць ёй ацэнку.

У Канцэпцыі грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў у Рэспубліцы Беларусь (Мінск, 2002) адзначана, што мэта грамадзянскага выхавання заключаецца ў фарміраванні свядомага грамадзяніна, у якога асобасныя якасці і рысы характару, светапогляд і спосабы мыслення, па- чуцці, учынкі і паводзіны накіраваны на самаразвіццё, самаўдасканальванне і не супярэчаць інтарэсам іншых грамадзян і грамадства ў цэлым. Дадзеная мэта канкрэтызуецца праз наступную сістэму задач грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў:

  • падтрымка і развіццё закладзенага ў кожным чалавеку прыроднага пачуцця любові да сваёй зямлі, гістарычных каранёў і Радзімы на падставе ўсведамлення самакаштоўнасці грамадства, членам якога ён з'яўляецца;

  • фарміраванне ў навучэнцаў асноў светапоглядных уяўленняў аб грамадстве і чалавеку, знаёмства з асновамі прававых і эканамічных ведаў, палітыка-прававой і экалагічнай культуры, а таксама маральна-этычнымі традыцыямі грамадства;

  • арыентацыя вучняў на гуманістычныя і дэмакратычныя каштоўнасці нацыянальнай і сусветнай культуры;

  • фарміраванне ў падрастаючага грамадзяніна актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Зыходзячы з асноўных падыходаў, якія ёсць у педагагічных даследа-ваннях, да найбольш значных прынцыпаў грамадзянскага выхавання ма-лодшых школьнікаў аўтар адносіць:

прынцып гуманізацыі і дэмакратызацыі выхаваўчага працэсу ў пачатковай школе, які прадугледжвае роўнасць, узаемапавагу ўдзельнікаў педагагічнага працэсу, дыялагічнасць педагагічнага ўзаемадзеяння;

  • гісторыка-культурны прынцып, які прадугледжвае цеснае адзінства грамадзянскага выхавання з гісторыяй і культурай беларускага народа і інтэграванасць беларускай нацыянальнай культуры ў кантэксце агульнаеўрапейскіх і сусветных каштоўнасцей;

  • прынцып актыўнасці і самарэгуляцыі, які спрыяе развіццю ў дзіцяці асобасных характарыстык, фарміраванню ў малодшых школьнікаў здольнасці да крытычнасці і самакрытычнасці, гатоўнасці да прыняцця самастойных рашэнняў, што паступова фарміруе грамадзянскую пазіцыю асобы, пачуццё адказнасці за яе рэалізацыю ў справах і ўчынках;

  • прынцып сістэмнасці, згодна з якім працэс грамадзянскага выхавання абумоўлены гарманічнасцю развіцця ўзаемазвязаных новаўтварэнняў у структуры асобы;

  • прынцып комплекснасці і міждысцыплінарнай інтэграванасці, які прадугледжвае актывізацыю выхаваўчага аспекту ў выкладанні ўсіх вучэбных дысцыплін праграмы пачатковай школы; узаемадзеянне сям'і, устаноў культуры і зацікаўленых грамадскіх аб'яднанняў у грамадзянскім выхаванні асобы;

прынцып паступовасці і бесперапыннасці прадугледжвае ў арганізацыі грамадзянскага выхавання шэраг этапаў (з улікам узроставай перыядызацыі), якія забяспечваюць паступовае ўскладненне зместу, карэкцыю накірункаў развіцця грамадзянскіх якасцей асобы і іх пераемнасць.

Змест грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў вызначаецца яго мэтамі і задачамі, абумоўліваецца асаблівасцямі, дынамікай і ўзроўнем развіцця грамадства, станам яго эканамічнай, духоўнай, сацыяльна-палітычнай і іншых сфер жыцця. Ён канцэнтруецца на двух асноўных накірунках: выхаванне павагі да асобы, правоў і свабод чалавека, уключаючы і правы дзіцяці ў сучасным грамадстве; фарміраванне першапачатковых навыкаў законапаслухмяных паводзін у межах, вызначаных Канстытуцыяй дзяржавы і дзеючым заканадаўствам.

Абагульняючы разнастайныя падыходы да зместу грамадзянскага выхавання, у якасці прыярытэтных аўтар выдзеліў грамадзянска-патрыятычную, палітыка-прававую, сацыяльна-эканамічную сферы.

Аснова грамадзянска-патрыятычнай сферы — любоў да Радзімы, народа, нацыянальная самасвядомасць, грамадзянскі абавязак, гатоўнасць самааддана служыць Айчыне.

Палітыка-прававая сфера прадугледжвае фарміраванне разумення палітычных і прававых падзей і працэсаў у грамадстве і дзяржаве, веданне прававых норм і прынцыпаў, здольнасць рэалізоўваць свае правы і абавязкі, гатоўнасць да абароны сваіх правоў і правоў іншых грамадзян.

Вядучым аспектам зместу грамадзянскага выхавання ў сацыяльна-эканамічнай сферы з'яўляецца фарміраванне ў вучняў асноў эканамічнага мыслення, адаптацыя іх да рыначных эканамічных умоў, выпрацоўка ў іх умення аргументавана разважаць аб эканамічнай палітыцы дзяржавы, здольнасці разумець змены, якія адбываюцца ў грамадстве, а таксама набыццё некаторых навыкаў прыняцця эканамічных рашэнняў у паўсядзённым жыцці.

Можна выдзеліць наступныя функцыі грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў:

  • выхаваўчая функцыя заключаецца ў тым, што пад яго ўздзеяннем фарміруецца грамадская думка калектыву, якая патрабуе ад кожнага вучня сумленнасці, шчырасці, адказнасці за даручаную справу, уважлівасці да іншых людзей, крытычнасці і самакрытычнасці;

культурна-асветніцкая функцыя грамадзянскага выхавання праяўляецца ў актыўным узбагачэнні навучэнцаў духоўнай культурай, у заахвочванні іх да духоўнай творчасці;

  • псіхалагічная функцыя складаецца з таго, што накіраванасць, ідэйна-маральныя імкненні і ўчынкі асобы робяцца пазітыўнымі і ўстойлівымі;

  • функцыя сацыялізацыі асобы заключаецца ў садзейнічанні станаўленню, засваенню індывідам культурных каштоўнасцей, норм, установак, пазітыўных узораў паводзін, фарміраванні жыццёвай пазіцыі асобы на падставе засваення сацыяльнага вопыту. Рэалізацыя дадзенай функцыі ў пачатковых класах прадугледжвае арганізацыю працэсу засваення вучнем грамадскага жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага пазнання малодшымі школьнікамі навакольнай сацыяльнай рэчаіснасці, для засваення культуры чалавечых зносін, маральна-этычных норм, неабходных для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з іншымі людзьмі.

Паэтапнае ўключэнне малодшых школьнікаў у жыццё соцыуму ажыццяўляецца праз культурна-гістарычнае асяроддзе вёскі, што прадугледжвае распрацоўку заняткаў па краязнаўству і гісторыі горада; з дапамогай бацькоў, чаму садзейнічае мэтанакіраваная педагагічная работа настаўніка з бацькамі па фарміраванню грамадзянскасці малодшых школьнікаў; праз сістэму вучэбных прадметаў, якія даюць веды па асноўных законах развіцця чалавечага грамадства, фарміруюць прававую культуру ўзаемадзеяння чалавека і грамадства, выхоўваюць маральныя асновы ўзаемаадносін людзей у дэмакратычным грамадстве; шляхам сацыялізацыі вучняў праз рэферэнтную групу, якая можа быць прадстаўлена класным калектывам, гурткамі, клубнымі аб'яднаннямі і г. д.

Дзейнасная функцыя вызначаецца тым, што ў працэсе сацыялізацыі асоба ўключаецца ў разнастайную рэальную дзейнасць (гаспадарча-бы-тавую, вучэбную, грамадска значную, самастойную творчую, вольнага часу і г.д.) і пры гэтым становіцца не толькі суб'ектам жыццядзейнасці соцыуму, але і стваральнікам новых грамадзянскіх адносін.

Грамадзянскае выхаванне немагчыма без мадэліравання і аналізу на занятках жыццёвых сітуацый — эканамічных, маральных і іншых, якія патрабуюць прымянення адпаведных ведаў і ўменняў, пошуку шляхоў вырашэння праблем, складання плана практычных дзеянняў. Гэтаму спрыяюць гульневыя формы заняткаў, напрыклад, ролевыя гульні, гульні-падарожжы.

Грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў можа быць эфектыўным толькі пры ўмове апоры на асабісты вопыт дзяцей, што прадугледжвае зварот да рэальнай палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай рэчаіснасці, яе супярэчнасцей і тэндэнцый развіцця. Без сувязі з рэальным жыццём можа сфарміравацца чыста акадэмічная сістэма ведаў, побач з якой у свядомасці навучэнцаў будзе існаваць іншая сістэма ўяўленняў і адносін, якая супадае з іх жыццёвым вопытам.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама
Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы І літаратуры

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012-2013 вучэбны год у красавіку 2013 года ў рамках ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1)

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка