Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры




НазваТуберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры
Дата канвертавання30.10.2012
Памер188.4 Kb.
ТыпДокументы


Туберкулёз

Туберкулёз (сухоты) – хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры развіцця працэсу падвяргаюцца тварожнаму перараджэнню. Пры розных формах працякання туберкулёзу адзначаюць часцей субфібрыльнае (37,2…37,5оС) павышэнне тэмпературы, павелічэнне лімфатычных вузлоў са з’яўленнем часам свішчоў і выцяканнем з іх гною, прагрэсіруючае змарненне арганізму, пры паражэнні органаў дыхання – кашаль з адкашліваннем макроты часта з пражылкамі крыві.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Парадак: Actinomycetales

Сямя: Mycobacteriaceae

Род: Mycobacterium

Віды:

  • M. bovis – узбуджальнік туберкулёзу ў БРЖ;

  • M.avium – узбуджальнік туберкулёзу ў птушак;

  • M.tuberculosis – у чалавека;

  • M.leprae – узбуджальнік праказы ў чалавека;

  • M.murium – узбуджальнік туберкулёзу ў мышэй;

  • M.poikilotermum – узбуджальнік туберкулёзу ў халоднакроўных.

Успрыімлівыя чалавек, жывёлы, птушкі, мышы, рыбы, гадзюкі, жабы, чарапахі.

Ад розных жывёл і са знешняга асроддзя выдзяляюцца таксама атыпічныя мікабактэрыі, якія могуць выклікаць сенсібілізацыю жывёл да туберкулінаў і выклікаць хранічныя захворванні, падобныя да туберкулёзу – мікабактэрыёзы. Іх вельмі цяжка аддыферэнцыраваць ад сапраўдных мікабактэрый.

Атыпічныя мікабактэрыі падзелены Раньёнам (1959) на аснове ўласцівасцей – утварэння пігменту і хуткасці росту на 4 групы:

  • фотахрамагенныя мікабактэрыі, якія пры вырошчванні пры святле набываюць цёмна-аранжавую афарбоўку; у цемнаце не ўтвараюць пігменту – M.kansassii і іншыя;

  • скотахрамагенныя, якія набываюць ясна-аранжавую афарбоўку і на святле і ў цемры: M.gordonae, M.aquae, M.scrofulaceum і іншыя;

  • нефотахрамагенныя, могуць быць неафарбаваныя ці мець слабыя жоўта-аранжавыя адценні, незалежна ад святла: M.battey, M.intracellulare;

  • хуткарастучыя мікабактэрыі, якія пры 25 і 37оС утвараюць калоніі на працягу тыдня альбо хутчэй і, як правіла, не выклікаюць захворванняў: M.phlei, M.smegmatis, M.fortuitum, M.butiticum.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • асноўныя шляхі зараджэння: аліментарны і аэрагенны;

  • пры аэрагенным зараджэнні першасны інфекцыйны ачаг развіваецца ў лёгкіх, а пры аліметарным – у мезентэрыяльных лімфатычных вузлах; з першасных локусаў бактэрыі могуць трапіць у лімфаток і кроў, што вядзе да генералізацыі працэсу;

  • фактарам вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны – туберкуліны. Тлустыя кіслоты садзейнічаюць распаду тканак. Корд-фактар парушае дыханне і фасфарыліраванне клетак;

  • даказана персістэнцыя L-форм, якія здольны да рэверсіі ў тыповыя мікабактэрыі;

  • розныя віды мікабактэрый валодаюць здольнасцю мігрыраваць на розныя віды жывёл, птушак і на чалавека;

  • у буйной рагатай жывёлы (БРЖ), маралаў, авечак, коз, свіней туберкулёз выклікаецца M.bovis. Да гэтага віду найбольш адчувальны трусы і марскія свінкі. Хварэе і чалавек;

  • M.avium выклікае туберкулёз у курэй, індыкоў, качак, галубоў, цацарак і іншых. Успрыімлівы хатнія жывёлы і чалавек. Найбольш адчувальныя трусы, пры зараджэнні якіх M.avium развіваецца септычная форма хваробы;

  • інкубацыйны перыяд працягваецца ў залежнасці ад віду жывёл і птушак ад некалькіх тыдняў да некалькіх гадоў;

  • зыходам першаснага запалення ў органах можа быць інкапсуляцыя, абвапнаванне ачага ці расплаўленне сценак першаснага ачага і распаўсюджвання ўзбуджальніка; магчыма працяглая персістэнцыя ўзбуджальніка ў арганізме без заўважных клінічных прыкмет.

Дыягностыка:

  • прыжыццёвая ўключае алергічныя даследаванні пры дапамозе алергену туберкуліна, сералагічныя тэсты і бактэрыялагічнае даследаванне, якое складаецца з мікраскапіі мазкоў-прэпаратаў з паталагічнага матэрыялу, выдзялення чыстай культуры і зараджэння ёю лабараторных жывёл.

Матэрыял для даследавання:

  • пры жыцці – выцяканні з носа, бранхіяльную склізь, малако (асабліва пры павялічаных надвыменных лімфавузлах) – не менш за 100 мл, фекаліі – 30...40 мл, радзей мачу – 200 мл;

  • пасля гібелі ці забою накіроўваюць кавалкі органаў са змяненнямі, а таксама заглотачныя, срэдасценныя, перадлапаткавыя, надвыменныя лімфавузлы;

  • пры адборы паталагічнага матэрыялу неабходна выконваць правілы асептыкі і прафілактычныя меры, тэхніку бяспекі;

  • матэрыял у лабараторыю лепш дастаўляць свежым, у іншым выпадку кавалкі органаў патрэбна кансерваваць у 30...40%-ным водным растворы гліцэрыну;

  • перад даследаваннем матэрыялу выкарыстоўваюць спецыяльныя метады апрацоўкі і абагашчэння, каб павысіць канцэнтрацыю бактэрый у адабраных узорах:

  • бранхіяльную склізь (макроту) збіраюць у прабіркі з 6%-ным растворам сернай кіслаты, закрываюць гумовым коркам, прамываюць 5...6 мін устрэсваннем, цэнтрыфугуюць, кіслату адсмоктваюць, да асадку дабаўляюць фізраствор, зноў устрэсваюць і цэнтрыфугуюць; так прамываюць 2...3 разы. Прамыты асадак высяваюць на пажыўныя асяроддзі і рыхтуюць мазкі;

  • малако цэнтрыфугуюць, асадак таксама апрацоўваюць сернай кіслатой, прамываюць фізрастворам, зноў цэнтрыфугуюць, пасля чаго рыхтуюць прэпараты-мазкі і робяць высеў на пажыўныя асяроддзі;

  • масла (2...4 г) уносяць у стэрыльную прабірку, заліваюць гарачай вадою, закрываючы гумовым коркам, устрэсваюць 5...10 мін, пераварочваюць прабірку ўверх дном, ставяць у штатыў і пакідаюць у халаднаватым месцы, пакуль алей не зацвярдзее; асцярожна прыадкрываюць корак, вадкасць выліваюць і далей даследуюць, як малако;

  • пашкоджаныя тканкі нарэзваюць дробнымі кавалачкамі і расціраюць у стэрыльнай ступцы з 6%-най сернай кіслатою ў адносінах 1:4, фільтруюць праз марлю і цэнтрыфугуюць. З асадку рыхтуюць мазкі і робяць высевы;

  • фекаліі (50 г) расціраюць у стэрыльнай ступцы з 18%-ным растворам сернай кіслаты, фільтруюць праз марлю і цэнтрыфугуюць, даследуюць асадак, як і ў папярэдніх выпадках;

  • гной, утрыманне туберкул, макроту, асадак мачы дадаткова даследуюць мікраскапіраваннем прэпаратаў, падрыхтаваных расціраннем тварожыстай масы паміж двума прадметнымі шкельцамі.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: для мікраскапічнага даследавання рэкамендуецца люмінісцэнтны метад з выкарыстаннем флюарахромаў (радамін-аўраміна), але асноўным пакуль з’яўляецца метад Ціля-Нільсэна; узбуджальнік туберкулёзу – кіслота-спірта-шчолачаўстойлівая бактэрыя, што звязана з наяўнасцю стэарынавых кіслот і іншых воскападобных рэчываў у клеткавай абалонцы, якія адхіляюць ад клеткі ваду і водныя растворы фарбаў, кіслот і шчолачаў. Для афарбоўкі такіх бактэрый выкарыстоўваюць метад Ціля-Нільсэна, пры якім мікабактэрыі афарбоўваюцца ў ружова-чырвоны колер; афарбоўка па Граму.

Мікракарціна:

  • простыя ці злёгку выгнутыя палачкі з закругленымі канцамі 1,5...5 мкм даўжынёй і 0,5 мкм шырынёй; M.tuberculosis – тонкая злёгку выгнутая палачка; M.bovis – кароткая і тоўстая; M.avium – драбней за астатнія віды, валодае полімарфізмам;

  • у мазках з даследуемага матэрыялу размяшчаюцца адзінкава і ў выглядзе невялікіх скапленняў, а ў мазках з культур акрамя адзінкавых бактэрый сустракаюцца доўгія ніткі з разгалінаваннямі;

  • грамстаноўчыя;

  • нерухомыя;

  • спораў не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць (у электронным мікраскопе бачна мікракапсула);

  • кіслота-спірта-шчолачаўстойлівыя.

Культываванне:

высеў на пажыўныя асяроддзі:

  • для першаснага выдзялення неабходны цвёрдыя яечныя асяроддзі (Левенштэйна-Йенсена, Фінна, Гельберга, Петраньяні і іншыя);

  • для перасеву і захавання субкультур лепш карыстацца простымі гліцэрынутрымліваючымі асяроддзямі (МПГБ, МПГА, бульбяна-гліцэрынавая);

  • для вывучэння біяхімічных уласцівасцяў мэтазгодна карыстацца безбялковымі сінтэтычнымі асяроддзямі (Сотана, Модэля, Дорсэ, Фінна).

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • аэробы;

  • аптымальная тэмпература 37…38 оС - для чалавечага віду, 38…39 оС – для бычынага і 39…41 оС – для птушынага віду;

  • тэрмін росту 7…30 дзён і больш;

  • кожны від мікабактэрый у гліцэрынавым булёне з 5% жоўці расце ў прысутнасці жоўці адпаведнага віда жывёлаў: M.avium – у прысутнасці толькі птушынай жоўці, M.bovis – жоўці буйной рагатай жывёлы.

Культуральныя ўласцівасці:

  • у гліцэрынавым булёне M.tuberculosis расце на паверхні асяроддзя ў выглядзе тоўстай складчатай плёнкі з шырокім прысценкавым кольцам;

  • на цвёрдых асяроддзях рост густы, калоніі сухія, бародаўчатыя ці зморшчаныя, часам у выглядзе вузялкоў колеру слановай косткі (R-форма);

  • у гліцэрынавым булёне M.bovis расце ў выглядзе тонкай плёнкі, часам сеткавай, якая не пакрывае ўсёй паверхні асярод-дзя;

  • на цвёрдых – рост бедны, калоніі сухія, дробныя, зярністыя, шэравата-белыя;

  • у гліцэрынавым булёне M.avium утварае спачатку сухую плёнку па ўсёй паверхні, якая з часам асклізняецца;

  • на цвёрдых асяроддзях утвараецца вільготны і склізісты налёт; калоніі шэравата-белыя ці жаўтаватыя з гузікападобным круглым узвышэннем у цэнтры, часам з кратэрападобным паглыбленнем; могуць злівацца; расце хутчэй, чым іншыя віды;

  • у выдзеленых першасных культурах вывучаюць і апісваюць уласцівасці па наступнай схеме:

а) тэрмін, калі заўважаны першасны рост;

б) інтэнсіўнасць росту – слабы, памяркоўны, добры, густы;

в) характар росту – асобныя калоніі, іх скапленні, суцэльны рост;

г) характарыстыка калоній: велічыня – дробныя, буйныя; форма – круглыя, зоркападобныя, з няроўнымі краямі; паверхня – гладкія, шурпатыя, сухія, складчатыя; рэльеф – плоскія, выпуклыя, шарападобныя; кансістэнцыя – крошкаватыя, вільготныя, склізістыя; пігментаўтварэнне – непігментаваныя, пігментаваныя (колер); эмульгуемасць у фізрастворы – адсутнічае, слабая, добрая;

д) цінктарыяльныя ўласцівасці ў афарбоўцы па Граму;

е) марфалогія мікабактэрый: даўжыня – доўгія, кароткія, кокападобныя; таўшчыня – тонкія, тоўстыя; форма – простыя, выгнутыя, разгалінаваныя, размешчаныя пад вуглом; канцы – роўныя, завостраныя, закругленыя; колькасць – адзінкавыя клеткі, невялікія колькасць, кучкі.

Біяхімічныя ўласцівасці:

тэсты для біяхімічнай ідэнтыфікацыі мікабактэрый:

  • ніяцынавы тэст;

  • аднаўленне нітратаў;

  • амідазная проба;

  • каталазная проба;

  • арылсульфатазная проба;

  • рост на асяроддзі з саліцылатам натрыя;

  • раскладанне саліцылату натрыя;

  • устойлівасць да ПАСК (параамінасаліцылавай кіслаты);

  • выкарыстанне нітрату, як адзінай крыніцы азоту;

  • устойлівасць да 5%-нага хларыду натрыя;

  • устойлівасць да пікрынавай кіслаты;

  • цукралітычная актыўнасць;

  • гідроліз Твіна-80.

Біяпроба. Для дыферэнцыяцыі асобных відаў мікабактэрый лепш зараджаць лабараторных жывёла суспензіяй атрыманых культур. Для біяпробы выкарыстоўваюць марскіх свінак, трусоў, птушак і іншых жывёл, якія па-рознаму адчувальны да розных відаў мікабактэрый. Трусам з вагою 1,5...2 кг уводзяць суспензію культуры мікабактэрый на фізіялагічным растворы ў крайнюю вену вуха у дозе 1...2 мл:

  • Mycobacterium bovis на працягу 3-х месяцаў выклікае генералізаванае пашкоджанне бугарковай формы;

  • Mycobacterium tuberculosis за гэты ж час выклікаюць нетыповыя туберкулёзныя ачажкі рэгрэсіўнага характару;

  • Mycobacterium avium выклікае ў трусоў септычнае захворванне без утварэння спецыфічных паталага-анатамічных змен з лятальным вынікам праз 2...3 тыдні;

  • зараджэнне двух марскіх свінак (вагою не менш за 200 г) тымі ж дозамі культуры дазваляе дыферэнцыраваць Mycobacterium avium, да якіх яны неадчувальны, ад Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis, якія выклікаюць у іх прагрэсіўныя туберкулёзныя змяненні;

  • у курэй (не маладзейшых, чым 5 месяцаў), зараджаных унутрывенна дозай у 1 мг бактэрыяльнай масы, Mycobacterium avium выклікаюць туберкулёзныя паражэнні селязёнкі, пячонкі і кішэчніка. Да Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis куры адчувальны менш.

Дыферэнцыяцыя культур мікабактэрый па біяпробе

Від мікабак-тэрый

Від матэрыялу, доза і спосаб зараджэння

Від жывёлаў

Тру-сы 2 гала-вы

Мар-скія свінкі 2 гал.

Куры

2 гал.

Марскія свінкі

Трусы

Куры

M.bovis

Суспензія культуры: 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору ў/в у краевую вену вуха

1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору п/скурна ў вобласці паха



1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору ў падкрыльцавую вену


1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвора п/скурна ў вобласці паха



Генералізованы туберкулёз (казеозныя ачагі ў лімфавузлах і органах, ад 8...15 дзён да 3 мес.


Змяненні адсутнічаюць

M.tuber-culosis

Генера-

лізованы

туберку-лёз (каз. ачагі, ад 8...15 дзён да 3 мес.)

Адзін-кавыя пашко-джанні ў лёгкіх, нырках,

тр.жыв.

Змяненні адсутнічаюць



M.avium

Абсцэс на месцы ўвя-дзення і па-велічэнне рэгіянарнага пахавага вуз-ла. Пры зара-джэнні сус-пензіяй свін-кі застаюцца жывымі.

Сепсіс з павелі-чэннем селязён-кі ад 20 дзён да 3-х месяцаў



Генералізаваны туберкулёз (казеозныя ачагі, 8-15 да 3 м.



Для зараджэння патматэрыялам яго спачатку апрацоўваюць па Гону сернай кіслатой. Можна выкарыстоўваць узвесь, якая засталася ад бактэрыялагічнага і культуральнага даследаванняў. Толькі трэба яе нейтралізаваць да рН 7,0 10%-ным водным растворам двувуглякіслага натрыя.

Калі ў выдзеленых культур слабая вірулентнасць і атыповы рост, іх дыферэнцыруюць ад кіслотаўстойлівых сапрафітаў, для чаго выкарыстоўваюць наступныя тэсты:

  • вызначэнне каталазы: у прабірку з калоніямі мікабактэрый на яечным асяроддзі ўносяць 50%-ны раствор пергідроля, каб паверхня культуры была ўся пакрытая; улічваюць вынік па слупку пены ў мл; каталазнай актыўнасцю валодаюць усе кіслотаўстойлівыя мікабактэрыі, але ў сапрафітаў гэтая актыўнасць больш інтэнсіўная;

  • вызначэнне ўстойлівасці да лекавых прэпаратаў праводзяць на асяроддзях з дабаўленнем розных канцэнтрацый туберкуластатычных прэпаратаў (тубазід, цыкласерын і іншыя, стрэптаміцын, ПАСК і метад абсалютных канцэнтрацый). Вірулентныя штамы Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis звычайна адчувальны да дзеяння гэтых прэпаратаў. Атыпічныя штамы, кіслотаўстойлівыя сапрафіты і Mycobacterium avium валодаюць устойлівасцю да лекавых антытуберкулёзных прэпаратаў, асабліва да фцівазіду і ПАСК (параамінасаліцылавай кіслаты).

Гісталагічны метад:

  • сутнасць метаду заключаецца ў знаходжанні ў лімфатычных вузлах і органах хворых туберкулёзам жывёл марфалагічных змяненняў – часткова ці поўнасцю абвапнаваных некратычных ачагоў – казеозаў, вакол якіх знаходзіцца зона з эпітэліоідных, гіганцкіх, лімфоідных клетак і капсулы, прадстаўленай злучальнай тканкай;

  • патрэбна дыферэнцыраваць гранулёмы туберкулёзныя ад актынамікозных, мікатычных і паразітарных; у актынамікозных і мікатычных знаходзяць міцэлій грыба, у паразітарных – цела паразіта і эазінаклетачную праліферацыю ў капсуле;

  • пры паратуберкулёзе у брыжэечных лімфатычных вузлах і кішэчнай сценцы знаходзяць эпітэліяаднаклетачную праліферацыю без утварэння некрозаў.

Сералагічная дыягностыка:

  • выкарыстоўваюць РЗК з антыгенамі УНІІЭВ і СібНІВІ;

  • рэакцыю пасіўнай, ці няпростай, гемаглюцынацыі (РПГА);

  • рэакцыю кольцапрэцыпітацыі;

  • рэакцыю дыфузнай прэцыпітацыі ў гелі (РПГ);

  • імунныя рэакцыі выкарыстоўваюцца як ранні дыягнастычны тэст і для вызначэння антыгеннай блізкасці паміж сапраўднымі і атыповымі мікабактэрыямі;

  • ПЦР

Алергічная дыягностыка: асноўным метадам праверкі жывёл на туберкулёз з’яўляецца ўнутрыскурная туберкулінавая проба; для прыгатавання туберкулінаў для млекакормячых выкарыстоўваюць толькі адзін від M.bovis; выкарыстоўваецца сухі ачышчаны туберкулін (пратэін-пурыфед-дэрыват – ППД), які ўтрымлівае каля 10000 туберкулінавых адзінак (1 ТА - 0,2 мг прэпарату, які раствораны ў 0,2 мл растваральніку). Сухі ачышчаны туберкулін (ППД) для птушак рыхтуюць з культуральнага фільтрату мікабактэрый туберкулёза птушынага віду і выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў птушак і свіней.

Туберкулін ін’екцуюць буйной рагатай жывёле, буйвалам, зебу, вярблюдам, аленям ўнутрыскурна ў вобласць сярэдняй трэці шыі, свінням на знешняй паверхні асновы вуха, курам ў таўшчыню скуры бародкі.

Улічваюць рэакцыю праз 72 гадзіны па выніках змянення таўшчыні скурнай складкі з улікам характару прыпухласці, якая ўтварылася. Станоўчая рэакцыя выяўляецца ў выглядзе разлітага ацёку памерам 35...45 мм, без строгіх межаў, цестападобнага, павышанай тэмпературы і адчувальнасці. Скурная складка павялічваецца на 3 і больш мм. Павелічэнне скурнай складкі вымяраецца куціметрам.

Курам туберкулін уводзяць унутрыскурна ў адну бародку у той час, як другая з’яўляецца кантролем. Рэакцыю ўлічваюць праз 30...36 гадзін. Станоўчая рэакцыя праяўляецца ў выглядзе прыпухання бародкі, якая патоўшчана, цестападобна, гарачая і адвісае да нізу.

Існуюць неспецыфічныя алергічныя рэакцыі на туберкулін:

  • параалергічныя рэакцыі – вынік сенсібілізацыі буйной рагатай жывёлы атыповымі мікабактэрыямі;

  • псеўдаалергічныя – вынік уздзеяння паразітарных узбуджальнікаў хвароб і іншых фактараў.

Дыягназ лічаць устаноўленым:

у буйной рагатай жывёлы:

  • пры знаходжанні характэрных для туберкулёзу паталагаанатамічных змяненняў (туберкул);

  • пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу M.bovis, M.tuberculosis;

  • пры станоўчай біяпробе;

у свіней:

  • пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу M.bovis, M.tuberculosis;

  • пры станоўчай біяпробе;

у птушак:

  • пры знаходжанні мікабактэрый у мазках-прэпаратах з даследаванага матэрыялу метадам светлавой мікраскапіі пры характэрных паталагаанатамічных змяненнях;

  • пры выдзяленні культуры птушынага віду мікабактэрый ( ад папугаяў чалавечага ці птушынага);

  • пры станоўчай біяпробе.

Тэрмін бактэрыялагічнага даследавання на туберкулёз – да 3 месяцаў і болей.

Імунітэт пры туберкулёзе нестэрыльны і працягваецца да таго часу, пакуль у арганізме знаходзяцца жывыя бактэрыі туберкулёзу. Аглютыніны і камплемент звязваючыя антыцелы, якія вызначаюцца ў крыві пры туберкулёзе, не маюць вялікага ахоўнага значэння, яны з’яўляюцца сведкамі інфекцыйнага працэсу. Вялікая роля ў ахове арганізму ад інфекцыі належыць Т-лімфацытам – лімфацытам-эфектарам ГЗТ, тканевым элементам, якія ўтвараюць спецыфічныя бугаркі, якія пасля інкапсуляцыі і абвапнавання, могуць прывесці да разбурэння мікабактэрый. Фагацытоз пры туберкулёзе не з’яўляецца завершаным, а фагатыраваныя мікабактэрыі застаюцца жывымі.

Вакцыну супраць туберкулёзу прапанавалі ў 1918 годзе французскія вучоныя Кальмет і Герэн. Пасля 230 перасеваў на працягу 13 гадоў культуры M.bovis на бульбяна-гліцэрынавых асяроддзях з бычынай жоўцю, якая дзейнічала як мутаген. Яны атрымалі вакцынны штам, які назвалі БЦЖ ад першых літараў Bacillebilic Calmette Guerin (BCG) і які пачаў выкарыстоўвацца з 1921 года ў Парыжы для імунізацыі людзей, а пазней ў неблаганадзейных па туберкулёзу гаспадарках, і жывёлы. Бактэрыі вакцыннага штама ў арганізме падвяргаюцца L-трансфармацыі і знаходзяцца ў арганізмах да 7…12 гадоў.


Схема бактэрыялагічнай дыягностыкі туберкулёзу




Паратуберкулёз

Паратуберкулёз (паратуберкулёзны энтэрыт) – хранічнае інфекцыйнае захворванне жуйкавых жывёл (пераважна БРЖ і авечак), якая характарызуецца спачатку перыядычным, затым пастаянным растройствам страўнікава-кішэчнага тракту, змардаваннем і гібеллю жывёл.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Mycobacterium

Від: M.paratuberculosis

Успрыімлівыя жывёлы – буйная рагатая жывёла (асабліва маладняк), буйвалы, вярблюды, авечкі, козы.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • зараджэнне адбываецца аліментарным шляхам;

  • M.paratuberculosis трапляе ў варсінкі кішэчніка, дзе фагацытуецца (фагацытоз незавершаны) і выклікае дэструктыўныя змяненні, якія прыводзяць да парушэння функцыі кішэчніка;

  • асноўнымі фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапічны, бактэрыялагічны і сералагічны метады даследавання. Дадаткова прымяняецца гісталагічны метад.

Матэрыял для даследавання:

  • фекаліі з прымессю склізі і крыві, саскрэбы са склізістай абалонкі простай кішкі;

  • для сералагічнага даследавання бяруць кроў;

  • пашкоджаныя адрэзкі тонкага кішэчніка, адрэзак падуздышнай кішкі, перавязаны з двух бакоў, мезентэральныя лімфатычныя вузлы; матэрыял кансервуюць у 30%-ным растворы гліцэрыну, а для гісталагічнага даследавання ў 10%-ным растворы фармаліну.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: па Цылю-Нільсэну, па Граму.

Мікракарціна:

  • M.paratuberculosis – дробная палачка даўжынёю 0,5...1,5 мкм і шырынёю 0,2...0,5 мкм;

  • у прэпаратах з патматэрыялу размяшчаюцца копкамі, гнёздамі, частаколам, радзей адзінкава ці па 2...4 клеткі; адзначаецца паліморфнасць: палачкі могуць мець расшырэнні, набываць контуры бутэлькі, ручной гранаты, бесструктурных глыбак, дробных кокаў;

  • у мазках з культуры палачкі даўжэйшыя, стройныя, скучанасць іх меншая, у асобных відаць зярністасць;

  • акрамя светлавой выкарыстоўваецца люмінісцэнтная мікраскапія прэпаратаў-адбіткаў з паталагічнага матэрыялу ці чыстай культуры з выкарыстаннем спецыфічных люмінісцуючых сыроватак;

  • мікабактэрыі паратуберкулёзу ў люмінісцэнтным мікраскопе бачны ў выглядзе блішчастых кантурыраваных залаціста-аранжавага колеру (пры афарбоўцы аўрамінам ОО і радамінам С) палачак; пры страце кіслотаўстойлівасці яны набываюць зеленаватае адценне;

  • нерухомыя;

  • споры не ўтвараюць;

  • капсулы не ўтвараюць;

  • грамстаноўчыя;

  • кіслотаўстойлівыя.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі:

  • цвёрдыя (яечныя асяроддзі Петраньяні, Гельберга, Левенштэйна-Йенсена, агарызаванае асяроддзе Сатона) і

  • вадкія (Данкіна, Вішнеўскага, Дарсэта, Боке, Генлея) з экстрактам бактэрыйнай масы мікабактэрыі M.phlei.

Асаблівасці выдзялення культуры:

  • аэробы;

  • аптымальная тэмпература 38 оС;

  • тэрмін культывавання ад 3 тыдняў да 7 месяцаў;

  • для дыферэнцыяцыі M.paratuberculosis ад іншых кіслотаўстойлівых мікабактэрый матэрыял пасля апрацоўкі 5%-ным растворам сернай кіслаты высяваюць на электыўныя і на звычайныя асяроддзі; атыповыя бактэрыі вырастаюць хутка: праз 3, а то і праз 10 дзён; мікабактэрыі туберкулезу адрозніваюцца ад мікабактэрый паратуберкулёзу сваім размяшчэннем, а таксама спецыфічнай патагеннасцю для лабараторных жывёл.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на цвёрдых пажыўных асяроддзях расце ў выглядзе сухіх, зморшчаных, белавата-шэрых ці жаўтаватых калоній праз 30...60 сутак; спачатку ўтвараюцца плоскія калоніі з няроўнымі краямі, якія ў далейшым набываюць бугрысты выгляд;

  • на вадкіх асяроддзях расце ў выглядзе тонкай плёнкі, якая праз 3...4 месяцы апускаецца на дно.

  • Біяхімічныя ўласцівасці M.paratuberculosis слаба выражаныя і іх вызначэнне не практыкуецца.

Біяпроба. Лабараторныя жывёлы неадчувальны да ўзбуджальніка і таму, калі і праводзіцца біяпроба, дык толькі з мэтай дыферэнцыяцыі ад мікабактэрый туберкулёзу.

Сералагічны метад:

  • для выяўлення камплементзвязваючых антыцел у сыроватцы крыві жывёл, якія інфіцыраваны бактэрыяй паратуберкулёзу, выкарыстоўваюць РЗК.

Гісталагічны метад – заключаецца у выяўленні ў лімфатычных вузлах і органах хворых жывёл марфалагічных змяненняў.

Алергічны метад:

  • паратуберкулёзныя жывёлы рэагуюць на альттуберкулін для птушак у 80% і на паратуберкулін у 94% выпадкаў;

  • буйную рагатую жывёлу даследуюць алергічным метадам двойчы: после першага ўнутрыскуранога ўвядзення туберкуліну вынік улічваюць праз 48 гадзін (станоўчы – 35-45...100-120 мм). Жывёлам, якія далі няпэўную рэакцыю ці не рэагавалі зусім альттуберкулін уводзяць у другі раз, пасля чаго рэакцыю ўлічваюць праз 24 гадзіны.

Дыягназ лічаць устаноўленым у наступных выпадках:

  • наяўнасць тыповых клінічных, паталагаанатамічных, гісталагічных змяненняў і выяўленне ўзбуджальніка ў матэрыяле мікраскапічным метадам;

  • выдзяленне з даследуемага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка паратуберкулёза.



Схема бактэрыялагічнай дыягностыкі паратуберкулёзу









Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconКласіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я
Бруцэлёз – хранічнае інфекцыйнае захворванне жывёл І чалавека, якое звычайна працякае латэнтна І праяўляецца абортамі, затрымкай...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconРожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй І запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconСібірская язва вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, І чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем
Часцей хварэюць авечкі, буйная рагатая жывёла, коні, козы, буйвалы, вярблюды, паўночныя алені, аслы І мулы. Свінні менш адчувальныя....

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconКолібактэрыёз – вострае інфекцыйнае захворванне маладняку сельскагаспадарчых жывёл, якое характэрызуецца галоўным чынам дыярэяй (прафузным паносам), абязводжаннем, дэпрэсіяй, нарастаючай слабасцю, септыцэміямі І летальным зыходам. Класіфікацыя ўзбуджальніка: Сям’я
У ветэрынарнай практыцы найбольшае значэнне маюць бактэрыі з родаў Escherichia I salmonella, якія выклікаюць у жывёлаў захворванні...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconПрофилактика туберкулёза
Туберкулёз – инфекционное заболевание, вызываемое микобактерией туберкулёза (другое название – палочка Коха), характеризующееся образованием...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconОсторожно, туберкулёз!
Туберкулёз относится к инфекционным заболеваниям, вызывается микобактерией туберкулеза. Туберкулёз чаще поражает органы дыхания,...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconРодителям о туберкулезе Туберкулёз
Туберкулёз относится к инфекционным заболеваниям, вызывается микобактерией туберкулеза. Туберкулёз чаще поражает органы дыхания,...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconБеларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (biss)
Галоўная мэта гэтага праекту – надаць грамадскім арганізацыям здольнасці да актыўнага ўдзелу ў адкрытым дыялогу на розных узроўнях...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconХарактарыстыка дзейнасці fm-станцый ў Беларусі Рэзюмэ
Развіццё шоў-бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца моцнай залежнасцю ад дзяржавы. Дзяржава валодае вялікім рэсурсам уздзеяння...

Туберкулёз (сухоты) хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у розных тканках и органах спецыфічных ачагоў-туберкул (грудкоў), якія па меры iconЮ. А. Жукава, П. В. Бурдыка
Калі вывучаць эмоцыі ізалявана, дастаткова складана вызначыць крытэрыі, якія дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць І класіфікаваць ІХ....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка