Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі?




НазваЯкое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі?
Дата канвертавання30.10.2012
Памер61.36 Kb.
ТыпВопрос
Верасень 1939 году ў меркаваннях беларускіх даследчыкаў


Дыскусія


Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г. для беларускай гісторыі? Што гэта было? Вызваленне Беларусі ад “польскага ці панскага прыгнёту” і ўз’яднанне беларускай зямлі або агрэсія СССР супраць Польшчы і савецкая акупацыя Заходняй Беларусі?


Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук:


Думаю, што варта ставіць пытанне больш шырока, якое значэнне верасень 1939 г. меў для Еўропы, для ўсяго свету? Беларуская гісторыя – гэта ўсё ж толькі частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Для беларусаў як для ўсяго свету верасень 1939 г. – гэта трагічная падзея, гэта пачатак Другой сусветнай вайны, пачатак сусветнага пажару. І полымя гэтага пажару амаль дашчэнту выпаліла беларускую зямлю. Загінуў кожны чацвёрты… І не толькі ад рук нацыстаў…

У савецкай і постсавецкай Беларусі ўсё яшчэ святкуюць 17 верасня, не адчуваючы жахлівага парадоксу: беларусы святкуюць пачатак Другой сусветнай вайны... Трэба прызнаць відавочныя поспехі савецкай прапаганды, якая здолела шмат каго пераканаць у тым, што вайна пачалася не ў верасні 39-га, а ў чэрвені 1941 г., што адзіным агрэсарам была нацысцкая Германія, што Чырвоная армія толькі вызваляла беларусаў і ўкраінцаў… Хоць памяць жыхароў Заходняй Беларусі аказалася мацнейшай за прапаганду. На пытанне, калі пачалася вайна, людзі сталага веку заўсёды адказваюць: У верасні 39-га…

Уз’яднанне беларускай зямлі, якое адбылося на самым пачатку вайны, безумоўна, было пазітыўнай і важнай падзеяй у гістарычным лёсе беларусаў у ХХ ст. Але яго нельга разглядаць асобна ад падзеяў вайны і палітыкі савецкіх уладаў у Беларусі..

Мы павінны памятаць, што верасень 1939 г. стаў наступствам падпісаных у жніўні ў Маскве тайных пратаколаў вядомага “пакту Молатаў-Рыбентроп”, якія і развязалі сусветную вайну. Гітлер і Сталін дзялілі Еўропу… Польшча стала першай ахвярай саюзнікаў. Пры гэтым як Германія, так і СССР парушалі падпісаныя раней пакты пра ненапад з Польшчай.

Толькі падчас савецкай агрэсіі супраць Польшчы пачалася прапаганда, што Чырвоная армія ідзе “вызваляць беларускі народ”. Зразумела, што сапраўдным намерам савецкіх кіраўнікоў гэта ніколі не было. Праўда, у Заходняй Беларусі было шмат людзей, якія верылі ў гэтую прапаганду… Трэба прызнаць, што міжваенная Польшча праводзіла палітыку дзяржаўнай асіміляцыі. Напрыканцы 30-х гг. у Заходняй Беларусі не засталося аніводнай беларускай школы… Нацыянальны рух з ягоным імкненнем да ўз’яднання беларускай зямлі, падзеленай СССР і Польшчай яшчэ ў 1921 г., жорстка падаўляўся. Насельніцтва беларускіх вёсак часта адчувала сябе людзьмі “другога гатунку”…

Менавіта таму людзі адгукаліся на ініцыятывы камуністаў і ўрачыста віталі прыход Чырвонай арміі. Аднак гэтая радасць вельмі хутка змянілася расчараваннем, а потым спадзяваннем на тое, што Саветы прыйшлі ненадоўга.

Думаю, у нас ёсць усе падставы казаць пра “савецкую акупацыю” Заходняй Беларусі! А як па-іншаму трактаваць тыя перамены, якія прынесла новая ўлада… У першую чаргу, трэба ўспомніць людзей, якія былі рэпрэсаваныя і загінулі або ў Катыні і Курапатах або ў Казахстане і Сібіры. Гісторыкі гавораць, што было дэпартавана ад 130 да 300 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі. Больш за палову з іх не перажылі дарогі і першай зімы на новым месцы. Фактычна, трэба казаць пра забойства людзей шляхам дэпартацыі…

Старыя гарадзенцы яшчэ згадваюць жонак савецкіх афіцэраў, якія выходзілі на прагулкі ў начных кашулях… Маёмасць дэпартаваных пераходзіла ў іх рукі, але яны часта не разумелі сапраўднага прызначэння атрыманых рэчаў… Таксама ўспамінаюць жахлівыя ночы, страх быць арыштаваным і абавязковыя вузельчыкі з самым неабходным, якія рыхтаваліся з вечару… Вядома, што, напр., у Гародні расстрэлы “ворагаў народа” адбываліся на тэрыторыі гарадской турмы і ў прыгарадным ляску (“Пышкі”). Запанаваў страх, людзі перасталі давяраць нават блізкім…

Вядома, што галоўнай ахвярай стала мясцовае польскае насельніцтва, але рэпрэсіі закранулі ўсіх… Гаворачы пра “вызваленне беларусаў” савецкія ўлады знішчылі адзіны (!) беларускі асяродак, які яшчэ дзейнічаў, у Вільні. Быў тайна арыштаваны і загінуў у ГУЛАГу “патрыярх” беларускага руху Антон Луцкевіч, гінулі іншыя…

Нацыяналізацыя прамысловасці і гандлю абярнулася чэргамі і дэфіцытам амаль на ўсе віды тавараў і прадукты… Вёска была прыціснутая падаткамі…

Людзі, якія перажылі “першых саветаў”, з жартам кажуць, што яны былі “добрыя”, бо хутка зніклі…

Чалавечая памяць захавала вобраз савецкага афіцэра і чыноўніка не як вызваліцеля, а як прыгнятальніка, як “чужога”, як “ворага”. І гэтую памяць цяжка знішчыць, хоць шмат каму вельмі хочацца… Некаторыя гісторыкі сёння ізноў пішуць пра “вызваленне”, пра вялікія поспехі ў развіцці эканомікі, культуры і г.д. Заходняй Беларусі, а таксама пра “некоторые издержки командно-административной системы”. “Издержками” называюць забойствы соцень тысяч людзей… Пры гэтым прыкрываюцца “нацыянальнымі інтарэсамі”. Упэўнены, што ў верасні 1939 г. нават пасля ўз’яднання больш Беларусі не стала.

Нацыянальныя інтарэсы не могуць супярэчыць агульначалавечым каштоўнасцям. А калі зыходзіць з іх, то можна даць адназначны адказ: Верасень 1939 г. – гэта трагедыя беларускай гісторыі…


Магістр палітычных навук Сяргей Богдан:


Нацыянальны абсурд, або Настальгія па чужынскай уладзе

У 1939 годзе беларусы заплацілі крывавую цану, але як нацыя выйгралі.

Каб стварыць сваю ідэалогію, нацыянальнаму руху патрэбныя гады, але па любых мерках беларускі нацыяналізм марудзіць з уласнай ацэнкай падзеяў восені 1939 года. Многія нацыянал дэмакраты ўвогуле перанялі польскую пазіцыю датычна падзеяў, звязаных з уз’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі.

Вытокі праблемы відавочныя. За часамі БССР беларусаў вучылі дагмату аб абсалютнай пазітыўнасці 1939 года. Апаненты камуністычнага рэжыму пачалі дзейнічаць «ад адваротнага» — мяняючы палярнасць у камуністычных ацэнках гістарычных падзеяў.

Супрацьстаўляючы сябе СССР Расіі, мы прагна чыталі яе апанентаў: перш за ўсё даступныя нам тэксты суседніх нацыяў. Між тым, многія падзеі інтэрпрэтаваліся ў іх з пазіцыі інтарэсаў іх нацый, не беларускай.

У аснове беларускага погляду на любыя падзеі мусіць ляжаць іх асэнсаванне з пункту гледжання здзяйснення нацыянальных мэтаў беларускага руху.

Недарэчнымі выглядаюць падкопы пад уз’яднанне дзвюх частак Беларусі, што суправаджаюцца спасылкамі на парушэнне міжнароднага права Савецкім Саюзам пры далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. Міжнароднае права наогул не прадугледжвала нацыянальнага адзінства для беларусаў — вось горкая ісціна, а міжнародны кантэкст амаль заўсёды вымагае экстраардынарных захадаў дзеля ўз’яднання падзеленых народаў ці дасягнення незалежнасці. На шляху бездзяржаўных народаў заўсёды стаяць нормы міжнароднага права. Яно дарма што завецца між народным, на справе ёсць між дзяржаўным і арыентаваным на ўжо існуючыя дзяржавы. Дамагчыся нацыянальнай незалежнасці ці аб’яднаць раздзелены межамі народ можна толькі насуперак існуючай сістэме.

Дзядоўскія ж успаміны пра «райскія» польскія часы нагадваюць настальгію па СССР ды агульную схільнасць асобаў старэйшага веку лічыць, што лепшае засталося ў мінулым. У рэальнасці Варшава захоўвала крэсы адсталым, аграрным краем.

Кароткачасовы росквіт беларускай грамадзянскай супольнасці ў Заходняй Беларусі 1920 х (Тарашкевіч, Станкевічы, Луцкевіч, беларускія гімназіі) супаў з узлётам мастацтваў (Сергіевіч, Драздовіч, Танк, Арсеннева, Аляхновіч). Аднак гэта быў толькі момант, які змяніўся адкрыта каланізатарскай палітыкай.

Аднак не трэба пераносіць на сённяшнюю дэмакратычную і плюралістычную Польшчу віну за шавіністычны рэжым ІІ Рэчы Паспалітай і якімсьці чынам атаясамліваць іх. Гэта — дзве розныя краіны і дзяржавы.

Цяпер ужо няважныя матывы савецкага кіраўніцтва падчас увядзення войскаў у Заходную Беларусь і Украіну, важныя наступствы — сучасная Беларусь ад Гомеля да Гродна.

Часта кажуць, што тая БССР была, маўляў, «несапраўднай» дзяржавай беларускага народа. Але бясспрэчна: нягледзячы на велізарныя палітычныя праблемы ў БССР, у ёй было шмат кардынальных перавагаў у параўнанні з тым становішчам, у якім знаходзіліся беларускія землі пад Польшчай. У рамках СССР/БССР беларусы мелі асобную адміністрацыйную і гаспадарчую адзінку з этнічнай назвай «беларуская», дзе ўлада паступова перайшла да мясцовых элітаў.

У БССР быў таталітарызм, але існавала адукацыя па беларуску. У Польшчы на 1939 год усе беларускія школы былі зачыненыя.

Беларусы страцілі свабоды і заплацілі крывавую цану сталінскаму рэжыму, апынуўшыся ў СССР, але як нацыя выйгралі. Нацыянальнае адзінства ёсць адной з мэтаў нацыянальнага руху, побач з дасягненнем незалежнасці ў рамках уласнай дзяржавы. Таму ў якой бы форме ні адбывалася ўз’яднанне 1939 года, для беларусаў яно мела станоўчае значэнне.

Размовы, што аб’яднанне было «няправільным», — пустапарожнія. Інакшым аб’яднанне быць проста не магло ў варунках таго часу. Яно ж і наогул магло не адбыцца. Прыкладаў таму багата па свеце (Ірландыя, Азербайджан, Курдыстан).

Трагічная сутнасць палітыкі палягае ў тым, што яна здзяйсняе нашыя мары ў нечаканых і непрыемных нам формах. Аб’ядноўвае беларускія землі крамлёўскі дыктатар, ваююць супраць польскага рэжыму камуністы, а першым прэзідэнтам незалежнай Беларусі становіцца Лукашэнка. Але гэта і ёсць палітыка як такая, і толькі яна мае значэнне для лёсу народаў. І наступствы яе ў канчатковым выніку важнейшыя за намеры.

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=30990

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? icon«Добры быў пан » Раман Скірмунт у вусных успамінах жыхароў в. Парэчча Пінскага раёну
Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868-1939). Нас цікавілі абставіны асабістага жыцця, гаспадарчая дзейнасць, адносіны з жыхарами...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconКонкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр "Лялька" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»
У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным га “Цэнтр “Трэці сектар”, распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconКонкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 8 9  Падзеі:  уверх З’явіўся відэаблог, прысвечаны праекту «Постаці»
На ім сабраныя 14 відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі з Гарадзеншчыны І берасцейшчыны, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне І папулярызацыю...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconДамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй Еўропе ў 1939 1940 гг
Пытанне Дамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconДамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй Еўропе ў 1939 1940 гг
Пытанне Дамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconФілосаф З.І. (сош №35 г. Брэста) Урок канферэнцыя "Беларусь з 1917 – 1939 гг." Мэты І задачы
Навучальная: сістэматызаваць, абагульняць І замацоўваць веды па курсу гісторыі Беларусі за 9 клас з 1917 па 1939 гады

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconМаніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі
Ес мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэтая сёмая справаздача прадстаўляе рэкамендацыі па...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? icon21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць літаратурнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў...

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconЯкое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы?

Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля увядзення...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка