Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу




НазваУрок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу
Дата канвертавання03.12.2012
Памер26 Kb.
ТыпУрок
7 клас Гісторыя

Тэма Абагульненне. Славяне ў Познім сярэдневякоўі

Мэта: паўтарыць, абагуліць і прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Задачы: замацаваць веды аб развіцці славянскіх дзяржаў у Познім сярэдневякоўі, аб

асаблівасцях развіцця заходніх, паўднёвых і ўсходніх славян, аб дзейнасці

хрысціянскай царквы і развіцці культуры ў XIV – XVстст;

шляхам абагульнення і сістэматызацыі раней вывучанага матэрыялу, праз

пошук прычынна-выніковых сувязяў. якія ляжаць у аснове гістарычных з’яў і

падзей, развіваць лагічнае мысленне і памяць;

фарміраваць навыкі параўнання і аналізу развіцця славянскіх народаў у

Познім сярэдневякоўі;

праз больш глыбокае асэнсаванне вывучанага матэрыялу выхоўваць у вучняў

пачуцці захаплення і гонару за славянскія народы.

Забеспячэнне ўрока: падручнікі, сшыткі, карта “Расія ў XIV – XVстст”

На дошцы запісаны тэма ўрока і начэрчана табліца “Асаблівасці развіцця славянскіх краін ў Познім сярэдневякоўі”.

Ход урока

Урок абагульнення і сістэматызацыі матэрыялу

  1. Арганізацыйны момант

Паведамляю вучням мэту і задачы ўрока, план работы. Раздаю вучням табліцы, на аснове якіх будзе пабудавана работа на ўроку. Вучні працуюць у парах.

Табліцу вучні запаўняюць у 3 этапы. У выніку кожнага этапу запаўняецца табліца на дошцы, якая адлюстроўвае асаблівасці развіцця славянскіх краін.

1 этап. Заходнія славяне.

Вучні запаўняюць пытанні па гісторыі Чэхіі. Працуюць 3 хвіліны. Кожная пара паведамляе аб гатоўнасці. Адзін з вучняў адказвае. Вывады запісваюцца на дошцы ў табліцы “Асаблівасці развіцця славянскіх дзяржаў”.


Вучні запаўняюць у табліцы пытанні па гісторыі Польшчы. Працуюць у парах. На выкананне задання адводзіцца 3 хвіліны. Адказвае вучань той пары, якая першай выканала заданне. Вывады запісваюцца на дошцы ў табліцы.

2 этап. Паўднёвыя славяне.

Вучні працуюць у парах і запаўняюць адпаведную калонку ў табліцы. 2, 3, 4 і 6 графы запаўняюць сінхронна. Заданне выконваецца 4 хвіліны. Класу паведамляюцца вынікі работы той пары, якая першай выканала заданне. На дошцы запаўняецца табліца.

3 этап. Усходнія славяне.

Запаўняецца апошняя калонка табліцы. Умовы работы ранейшыя.

  1. Аналіз табліцы “Асаблівасці развіцця славянскіх краін у Познім сярэдневякоўі”

1.Дзяржавы заходніх, усходніх і паўднёвых славян у 1-ай палове XIVст. вызначаюцца сваім адзінствам і сілай. У канцы стагоддзя і ў наступным улада правіцеляў слабее ў Чэхіі і Польшчы, а ў Сербіі і Балгарыі пачынаецца раздробленасць. Сярод усходнеславянскіх княстваў пачынае ўзвышаецца Маскоўскае.

2. Узровень развіцця феадальных адносін не аднолькавы. У Заходніх і паўднёвых славян феадальныя адносіны ўжо сфарміраваліся, а ў усходніх славян толькі пачынаюць фарміравацца.

3. Польская і Чэшская дзяржавы знаходзіліся пад моцным уплывам заходнееўрапейскай цывілізацыі. Чэхія, нягледзечы на магутны нацыянальны гусіцкі рух, заставалася ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Польшча разам з ВКЛ ва ўпартай барацьбе здолела перамагчы свайго моцнага праціўніка – Тэўтонскі ордэн.

Найавжнейшай падзеяй перыяду Позняга сярэдневякоўя для Усходняй Еўропы стала ўзнікненне Расійскай дзяржавы.

  1. Рэфлексія

Вучні вызначаюць наколькі выканалі пастаўленыя задачы.

Як задаволены сваёй работай?

Што неабходна паўтарыць дома?

  1. Ацэнка дасягнення вучэбнай дзейнасці на ўроку.

  2. Дамашняе заданне. Стар. 126-128, паўт. паняцці і даты.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок абагульнення І сістэматызацыі ведаў
Фарміраванне ўменняў І навыкаў, якія носяць у сучасных ўмовах агульнанавуковы І агульнаінтэлектуальны характар

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconПлан правядзення тыдня дакладных навук
Урок – абагульнення І сістэматызацыі ведаў па тэме “Складанне І адыманне дзесятковых дробаў”

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок абагульнення І сістэматызацыі ведаў
...

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconВыкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок-абагульнення па тэме "Тып членістаногія"
Мэта: актывізаваць мысліцельную дзейнасць, выявіць узровень завсваення пройдзенай тэмы с мэтай далейшай карэкціроўкі

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок хіміі
Мэта: стварыць умовы для засваення вучнямі матэрыялу аб аксідах вугляроду І крэмнія

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок вывучэння новага матэрыялу
Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб глебе, яе ўтварэнні, уласцівасцях, розных тыпах глеб

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу iconУрок па тэхналогii праблемнага навучання
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу, першаснага замацавання ведаў I фармiравання уменняў I навыкаў

Урок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка