Конкурс праводзiцца ў два этапы




НазваКонкурс праводзiцца ў два этапы
Дата канвертавання02.12.2012
Памер42.41 Kb.
ТыпКонкурс
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Віцебскага абласнога

палаца дзяцей і моладзі

_____________ С.А. Шыбека

“___” ____________ 2012


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзеннi абласнога конкурcу

“Родная зямля – Беларусь”


I. Арганiзатары

Дзяржаўная установа дадатковай адукацыі “Вiцебскi абласны палац дзяцей i моладзi” экалагiчны аддзел.


II. Мэты i задачы

Развiццё iнтарэсу да эколага-бiялагiчнай дзейнасцi праз удзел навучэнцаў у праектах;

фармiраванне ў маладога пакалення адказнасцi за захаванне прыроднай спадчыны роднага краю, яго бiяразнастайнасцi;

прывiццë любовi i павагi да прыроды роднага краю;

развiццë творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамi праектнай дзейнасцi;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў i бiёлагаў (кветкаводаў, раслiнаводаў, садаводаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотапрэзентацый эколага-бiялагiчнага накiрунку;

выяўленне i заахвочванне таленавiтых дзяцей i падлеткаỳ, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для iх самарэалiзацыi.


III. Час правядзення

Конкурс праводзiцца ў два этапы:

I – май – верасень 2012 года (завочна) – на ўзроўні раёнаў, г. Вiцебска i Вiцебскага абласнога палаца дзяцей i моладзi, экалагiчнага аддзелу;

II – верасень 2012 года, абласны (выстаўка-конкурс “Зямля бацькоỳ- мая зямля”).

Работы дасылаюцца ў абласны аргкамітэт. Адрас: 210033, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 94, Вiцебскi абласны палац дзяцей i моладзi экалагiчны аддзел.


IV. Кiраўнiцтва

Кiраўнiком першага этапу з’яўляюцца раëнныя аддзелы адукацыi.

Кiраўнiцтва другiм этапам ажыццяўляецца экалагiчным аддзелам Віцебскага абласнога палаца дзяцей i моладзi.


V. Удзельнiкi

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай, дадатковай i вышэйшай адукацыi дзяцей i моладзi, ва ўзросце 13-19 гадоў.


VI. Умовы правядзення

Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях: ”Праект маëй мары“, ”Будучыня – гэта мы!“, ”Раслiн дзiўны свет“.



  1. ”Праект маёй мары“.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы школьных лясніцтваў. На конкурс дасылаюцца творчыя праекты дэндрарыяў, паркаў мясцовай флоры ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія ўжо дзейнічаюць, або знаходзяцца ў праекце. Праект павінен быць выкананы ў маштабе на лісце ватману А3 з нанясеннем умоўных знакаў, дарожна-сцежачнай сеткі, малых архітэктурных форм і г.д. Да праекта прыкладаецца паясняльная даведка, якая адлюстроўвае ўдзел вучняў школьнага лясніцтва, а таксама грамадскасці ў рэалізацыі праекта, гісторыю стварэння (закладкі) дэндрапарка, геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі дэндрарыя (канфігурацыя, працягласць, глебы), поўны спіс драўняна-хмызняковых раслін (на рускай, беларускай і лацінскай мовах) з указаннем іх перыяду квітнення і дэкаратыўных уласцівасцей. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, фотаздымкамі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па дэндрарыю.


  1. ”Будучыня – гэта мы!“.

Конкурсны праект прадугледжвае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі з выкарыстаннем традыцыйных кветкавых раслін сваёй мясцовасці. Праект можа быць прадстаўлены ў выглядзе падарожжа па кветкавых садах Беларусі: сад званочкаў (6-8 відаў), сад піёнаў (8-10 сартоў), сад касачоў (не меньш за 10 сартоў) і г.д. Праект павінен адлюстроўваць азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі. Справаздача змяшчае графічную частку (праект) і апісанне праектнай часткі: асартымент раслін, эксплікацыя, умоўныя адзнакі і перспектывы яго выканання. Праект выконваецца ў колеры на паперы памерам А3.


  1. ”Раслін дзіўны свет“.

На конкурс дасылаецца эколага-біялагічны праект стварэння калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур (у тым ліку раслін сада і агарода). Калекцыя раслін можа быць створана ў выглядзе тэматычных куткоў, груп, садоў (сад традыцыйных культур, сад малараспаўсюджаных культур, агарод востраводарных раслін і г.д.). Праект павінен утрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, план-схему, геамарфалагічнае апісанне ўчастка, поўны спіс раслін на рускай, беларускай і лацінскай мовах, апісанне сартоў, вырошчваемых на ўчастку, з пералікам іх уласцівасцей, тэматычны пералік, змест методык практычных, вопытна-эксперыментальных і вучэбна-доследных работ на дадзеным участку, а таксама суправаджацца прэзентацыямі, альбомамі з фотаматэрыяламі, відэаматэрыяламі, распрацоўкамі інтэрактыўных тэматычных і агульнаадукацыйных экскурсій па калекцыйнаму ўчастку.


VII. Патрабаванні да конкурсных работ

Конкурсныя матэрыялы павінны змяшчаць кароткае апісанне намінацыі, мэты і задачы праекта, метады і месца правядзення работы, вынікі работы (папка з файламі фармату А4, з фота- і відэаматэрыяламі, дадаткова прадастаўляюцца фотаматэрыялы аб праведзенай рабоце на лічбавых носьбітах.).

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы, за пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.


VIII. Членамі журы будзе ацэньвацца:

адпаведнасць работы прапанаванай намінацыі;

апісальны навукова-даследчы змест работы;

творчасць, арыгінальнасць і рэалістычнасць выканання работы;

эстэтычнасць выканання праекта;

уклад вучняў у рэалізацыю праекта


ІХ. Падвядзенне вынікаў

Па выніках другога этапу конкурсу пераможцы і ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі і граматамі.


Карпекіна 24 32 09

Іванова 24 32 09

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconКонкурс праводзiцца з лютага па снежань 2010 года ў чатыры этапы
Дзяржаўнае абласное аб’яднанне па арганiзацыi пазашкольнай работы з дзецьмi I падлеткамi“

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Палажэнне аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г
...

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconКонкурс на замяшчэнне вакантных пасад праводзiцца на працягу навучальнага года па меры паяўлення вакансiй
Дадзенае Палажэнне распаўсюджваецца на ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi...

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconЛінгвістычны конкурс Заданне Пакажыце праз транскрыпцыю, як вымаўляюцца словы І словазлучэнні
Бить баклуши; от горшка два вершка; два сапога пара; глазам своим не верить; видеть своими глазами; изо дня в день; при царе Горохе;...

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца з 01 кастрычніка да 02 лістапада 2012 года І ўключае наступныя этапы
Сапраўднае Палажэнне вызначае мэты, задачы, круг удзельнікаў, тэрміны І парадак правядзення Конкурсу творчых работ

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Творчасць” праводзіцца ў два этапы. Кожны з этапаў іспыту ацэньваецца паасобку па дзесяцібальнай шкале

Конкурс праводзiцца ў два этапы icon"Час, правезены на рыбалцы, не залічваецца Богам"
Лавілі зь берага адной вудай з адным кручком, у два этапы па тры гадзіны. Пераможца вызначаўся па вазе ўлову. Больш за ўсіх пашанцавала...

Конкурс праводзiцца ў два этапы iconЭтапы развития человека
Ребенок, в отличии, например, от детенышей копытных, рождается неспособным самостоятельно жить. Системы жизнеобеспечения не сформированы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка