Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi




НазваЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi
Дата канвертавання02.12.2012
Памер30.97 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова
Мiнiстэрства

статыстыкi i аналiзу

Рэспублiкi Беларусь

28 чэрвеня 2007 № 97


УКАЗАННI


па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, якiя забруджаны радыенуклідамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (далей – справаздача) прадстаўляць юрыдычныя асобы, якія займаюцца лясной гаспадаркай і выконваюць лесааднаўленне і лесаразвяденне на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню.

2. Звесткi па ўсiх паказчыках, якiя ўключаны ў справаздачу, павiнны быць дакладнымi i цалкам адпавядаць даным бухгалтарскай справаздачнасцi па лясной гаспадарцы i грунтавацца на матэрыялах пярвiчнага ўлiку, якiмi з’яўляюцца акты, нарады, ведамасцi прыемкi работ, кнiгi ўлiку лясных культур i гэтак далей.

3. Усе паказчыкi ў справаздачы запаўняюцца ў цэлых лiчбах.

4. Калi ў справаздачным перыядзе адбылiся структурныя змены ў складзе юрыдычный асобы, якая складае справаздачу, то ўсе паказчыкi прыводзяцца ў прымяненнi да новай структуры.

5. Па радку 01 «Лесааднаўленне i лесаразвядзенне на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню – усяго» паказваюцца аб’емы выкананых работ як на высечках, так i на iншых плошчах, прызначаных для лесааднаўлення (уключаючы плошчы садзейнiчання прыроднаму аднаўленню лесу, захавання падросту) i лесаразвядзення. Падставай для iх уключэння з’яўляюцца акты тэхнiчнай прыемкi лясных культур, у якiх павiнны быць вылучаны плошчы сяўбы i пасадкi лесу на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню. Для гэтага ў нарадах-актах на выкананыя работы трэба таксама вылучаць асобным радком аб’ем работ, выкананых па пасадцы i сяўбе лесу на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню.

Лесааднаўленне – гэта пасадка, пасеў лесу, садзейнiчанне прыроднаму аднаўленню лесу і захаванне падросту.

Да пасадкi лесу адносiцца пасадка сеянцаў, саджанцаў, чаранкоў на лесакультурнай плошчы (высечках, прагалiнах, пустэчах, гарах i гэтак далей).

Сяўба лесу – гэта высеў насення драўнiнных парод на лесакультурную плошчу незалежна ад спосабу сяўбы.

Садзейнiчанне прыроднаму аднаўленню лесу – гэта правядзенне рыхлення глебы на высечках i пад полагам лесу для забеспячэння аднаўлення лесу, агароджванне высечак, забяспечаных насеннiкамi i маючых самасеў i маладняк; частковая пасадка драўнiнных парод у колькасцi не болей 25% ад нормы гушчынi суцэльных культур у адпаведных умовах, а таксама падсеў у апрацаваную глебу насення на суцэльных высечках i лесасеках з колькасцю маладняку меней 75% ад паспяховага ўзнаўлення.

Захаванне падросту – гэта мэтанакіраванае захаванне маладых раслін гаспадарча-каштоўных парод дрэў прыроднага паходжання пры правядзенні суцэльных высечак галоўнага карыстання, апошняга прыема несуцэльных высечак і высечак аднаўлення насаджэнняў, праведзеных лесанарыхтоўшчыкамі.

Данныя аб такiх плошчах ўключаюцца ў справаздачу на падставе актаў тэхнiчнай прыемкi выкананых работ, а плошчы, на якiх захаваны маладняк – на падставе актаў агляду месцаў высечак.

Лесаразвядзенне – гэта комплекс мерапрыемстваў па стварэнню лясных насаджэнняў, дзе раней не рос лес.

6. Па радку 06 «З радка 01 – пасадка i сяўба лесу на землях, якiя выключаны з сельскагаспадарчага абароту» паказваюцца аб’емы выкананых работ па сяўбе i пасадцы лесу на землях, якiя раней належалi юрыдычным асобам, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а затым былi выключаны з сельскагаспадарчага абароту i засталiся ў ранейшай прынадлежнасцi або былi перададзены ў склад ляснога фонду. Па радку 06 адлюстроўваюцца таксама памеры плошчаў стварэння насаджэнняў на ярах, лагчынах, пясках i iншых нязручных землях сельскагаспадарчых арганiзацый.


Заўвага. Тэрмiны, прыведзеныя ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваюцца толькi для запаўнення дадзенай справаздачнасцi.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-лг «Справаздача аб правядзеннi лесакультурных работ» (далей – справаздача) прадстаўляць...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi icon27 чэрвеня 2007 г. N 31 аб рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб атэстацыi ў парадку экстэрнату I прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi iconПастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 26-сг “Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi” (далей – справаздача) прадстаўляюць...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi icon6 лiстапада 2008 г. N 38 аб зацвярджэннi палажэння аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi
На падставе пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi icon2 лiстапада 2004 г. N 21 аб зацвярджэннi палажэння аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (у рэдакцыi...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi icon2 сакавiка 2012 г. N 19 аб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у пастанову мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь ад 18 жнiўня 2006 Г. N 82
Спублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049 "Об изменении, дополнении...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка