Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст




НазваЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст
Дата канвертавання30.10.2012
Памер222.19 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 9. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст.

35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.

36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.

37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Пытанне 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.

Па канспекту.

Пытанні і заданні да пытання 35

  1. Якія феадальныя перажыткі былі ў Беларусі ў пачатку 20 ст.?

  2. Чаму царскі ўрад пайшоў на сталыпінскую рэформу?

  3. Раскажыце коратка пра кар’еру Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна.

  4. Які ўказ паклаў пачатак рформе і што гаварыў сам Сталыпін па поваду гэтай рэформы?

  5. Якое самае першае права атрымлівалі сяляне паводле Сталыпінскай рэформы?

  6. Што такое сялянская абшчына?

  7. Раскажыце пра кругавую паруку ў сялянскай абшчыны.

  8. Раскажыце пра карысць і шкоду церазпалосіцы.

  9. Які яшчэ парадак у 20 ст. стаў тормазам для развіцця?

  10. Што зрабіў Сталыпін каб вырашыць гэтыя праблемы?

  11. Што такое водруб, чым ён адрозніваецца ад хутара?

  12. Чаму многія сяляне вымушаны былі перасялцца на хутары, учым недахоп перасялення на хутар?

  13. Хто быў рады перайці на хутар?

  14. Чаму дазвол выйсці з абшчыны быў не актуальнам для сялян Віленскай, Гродзенскай, і Мінскай губерняў?

  15. Якая частка сталыпінскай рэформы была важнай для ўсіх сялян Беларусі?.

  16. Якую праблему не вырашалі перлічаныя вышэй рэформы?

  17. Раскажыце пра перасяленчую палітыку якая таксама была часткай Сталыпінскіх рэформаў.

  18. Колькі людзей выехала з Беларусі ў Сібір, колькі з іх вярнуліся?

  19. Што можна сказаць пра насельніцтва Усурыйскага краю у пачатку 20 ст.?

  20. Чаму Сталыпіну быў птрэбны слой сельскай Буржуазіі?

  21. Раскажыце пра ўвядзенне земстваў у Беларусі і пра іх значэнне?

  22. Раскажыце пра вынікі рэформаў у Беларусі і іх значэнне?

  23. У чым асноўны недахоп сталыпінскай рэфармы?


Пытанне 36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.


Па канспекту.

У прынцыпе ліберальныя народнікі мелі некаторыя шансы на поспех, паступова яны маглі перавыхаваць грамадства. Але ім моцна перашкодзілі.

У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марскісцскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады - 10, у 90-я гады - ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, сплачонныя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, г. зн. рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.

У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстайвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў аноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, занялісь індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.

У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць Стварэне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905 1907 гг. і Беларусь. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30 а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў паддтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175 а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтоаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.

Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку. На практыцы гэта абазначала, што ва ўсёй Расійскай Імперыі не працывалі ні адно прамысловае прадпрыемства. Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна з якім ствараеца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

18 кастрычніка ў Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Трэба адзначыць, што рэвалюцыянеры былі ў многім правы, таму, што выбарчы закон быў надзвычай несправядлівым: 1 памешчык = 1 голас, 1 гаспадар завода ці фабрыкі = 1 голас, 15 сялян = 1 голас, 18 рабочых = 1 голас. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку 100 чалавек было забіта і 300 паранена. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.

Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Агульнае ў акцябрыстаў і кадэтаў было тое, што яны былі за абмежаваную парламентам (думай) манархію, аднак розніца паміж гэтымі партыямі была. Яны адрозніваліся сацыяльным паходжаннем: акцябрысты – найбагацейшыя прадпрымальнікі, гаспадары фабрык і заводаў, памешчыкі, кадэты – прафесары ВНУ і настаўнікі гімназій, чыноўнікі, прадстаўнікі сярэдней буржуазіі. Акцябрысты ігнаравалі нацыянальнае пытанне і былі за адзіную і недзялімую Расію, кадэты былі за прадстаўленне ўсім народам Расійскай імперыі культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Трэба адзначыць, што ўвогуле кадэты былі значна больш дэмакратычныя чым акцябрысты бо іх праграма прадугледжвала інтарэсы ўсіх слаеў насельніцтва Расійскай імперыі а не толькі багатых. Напрыклад, у праграме партыі кадэтаў былі патрабаванні ў інтарэсах рабочых якія ўключалі патрабаванне 8 гадзіннага рабочага дня, абавязковага 1 выхаднога ў тыдзень, абавязковага аплачваемага водпуску, за выплаты пенсій па старасці і інваліднасці. Трэба памятаць, што ў пачатку 20 ст. усяго гэтага ў РІ не было ў працоўным заканадаўстве. Для сялян кадэты патрабавалі нацыяналізаваць палавіну памешчыцкай зямлі і перадаць яе сялянам.

Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чыме не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя партыі таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.

Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада На Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад Беларусі

Першая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскўю аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. У іх прынялі ўдзел нават рэвалюцыйныя арганізацыі, але яны не змаглі праваесці ад Беларусі ніводнага свайго прадстаўніка. Беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы якія аб’ядналіся ў блок РОС (Российский окраинный союз). Аднак другая дума атрымалася яшчэ больш рэвалюцыйнай чым першая, яна не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу але прапанавала сваю ўласную. Пасля гэтага думу адразу ж распусцілі. Адбылася гэта 3 чэрвеня, таму савецкая гістарыяграфія называе роспуск дзяржаўнай думы трэц’ечэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.

Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаня былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.


Пытанні і заданні да пытання 36

  1. Якія народніцкія арганізацыі існавалі?

  2. Назавіце фаміліі ідэолагаў народніцкага руху.

  3. Як ставіліся народнікі да сялянскай абшчыны, што на іх думку трэба было зрабіць адносеа сялянскай абшчыны?

  4. Як ставіліся народнікі да царызма і да народаў расійскай імперыі?

  5. Раскажыце пра Александра Марчанку і Хаіма Ратнера.

  6. Чым адрозніваліся паміж сабой тры народніцкія плыні?

  7. Раскажыце пра вучэнне Бакуніна і дзейнасць яго паслядоўнікаў.

  8. Раскажыце пра ідэі ткачова і іх паслядоўнікаў.

  9. Ці быў ткачоў правы чаму?

  10. Раскажыце пра ідэі Лаўрова і спробы ажыццяўлення іх на практыцы.

  11. Ці мелі ідэі Лаўрова перспектыву?

  12. Раскажыце пра збастоўкі другой паловы 19 ст.

  13. Чым вучэнне марксістаў адрозніваліся ад народніцкага вучэння?

  14. Раскажыце пра ўтварэнне Бунда і пра сам бунд.

  15. Раскажыце ўсе пра ўтварэнне РСДРП і расшыфруйце назву РСДРП.

  16. Раскажыце пра 2-гі з’езд РСДРП і скажыце, што сабой ўяўлялі дьве фракцыі гэтай партыі.

  17. Раскажыце ўсё пра Эсераў.

  18. Раскажыце пра ППС.

  19. Раскажыце пра Беларускі нацыянальны вызваленчы рух.

  20. Рскажыце пра колкасць забастовак ў 1901 – 1904 гг.

  21. Што адбылася 9 студзеня 1905 г.?

  22. Раскажыце пра пачатак першай расійскай рэвалюцыі.

  23. Раскажыце пра ход першай расійскай рэвалюцыі ў Беларусі.

  24. Раскажыце пра сялянскі рух.

  25. Чым адрозніваліся выступленні сялян ад выступленняў абочых?

  26. Што абазначала паўстанне на Браняносцы пацёмкіне, ці былі падобныя выпадкі ў Беларусі?

  27. Раскажыце пра булыгінскую думу.

  28. Што значыць Усерасійская палітычная стачка?

  29. Што зрабіў цар каб спыніць усерасійскую плітычную стачку?

  30. Раскажыце пра курлоўскі расстрэл, у чым правы былі рэвалюцыйныя партыі.

  31. Раскажыце пра акцябрыстаў і кадэтаў усё параўнайце іх. Чаму кадэты лепшыя з акцябрыстыў?

  32. Раскажыце пра крайне-правыя партыі.

  33. Раскажыце пра паўстанне на крэйсеры Ачакаў і іншыя паўстанні.

  34. Раскажыце пра першыя выбары ў дзяржаўную думу у Беларусі?

  35. Чаму першая дума праіснавала вельмі нядоўга?

  36. Што можна сказаць пра выбары ў другую дзяржаўную думу?

  37. Чаму распусцілі другую дзяржаўную думу?

  38. Як ацэньвае савецкая гістарыяграфія падзеі 3 чэрвеня 1907г.

  39. Чаму цар хацеў іменна Сталыпінскую аграрную рэформу і ніякўю другую?


Пытанне 37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёва-славянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстравенгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі.

28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.

На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ў глыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дьвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск.

Адступаючая руская армія прымушала беларускае насельніцтва эвакуіравацца ў тыл. З меска зняліся 1,5 млн. чалавек. Частка іх была пераселена ў цэнтральныя губерні Расіі, частка пакінута ў прыфрантавой паласе. Тым, хто не хацеў адпраўляцца ў бежанства рускія пакідалі харчовых запасаў на два месяцы астатняе забіралі (гэта адбывалася перад наступленнем зімовых халадоў). На ўтрыманне бежанцаў царскі урад выдзяляў вялікія грашовыя сродкі, але да бежанцаў даходзіла ў лепшым выпадку 5% гэтых грошай, астатняе асядала ў кішэнях чыноўнікаў праз якіх гэтыя грошы праходзілі.

На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча забараняліся усякя палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18% заводаў па вырабу алкагольных напояў.

Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. Таму прадпрыемствы якія не працавалі на вайну – разараліся з-за вострага недахопу Рабочых рук.

У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак бо з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.

На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі (рэквізіцыя – адабранне прадуктаў харчавання і фуражу на карысць арміі). За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры.

Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталавання дэмакратычнай рэспублікі

23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у пецярбург каб неяк заспакоіць народ але не даехаў 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.

Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пасля ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў WW1. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай армі.

Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы мелі з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім чынам у краіне ўсталавалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. На першых парах саветы супрацоўнічалі з Часовым урадам, але двеўладдзе з’ява часовая, яно не можа працягвацца доўга. З цягам часу інтарэсы Саветаў усё больш і больш разыходзіліся з інтарэсамі Часовага ўрада, у рэшце рэшт яны забралі сабе ўсю ўладу пад час кастрычніцкай рэвалюцыі.

Праз неклькі дзён ў Беларусі таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатау, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Ужо у сакавіку было створана 23 нацыянальныя партыі і арганізацыі. Найбольш буйнейшыя сярод іх былі БСГ, "Беларуская партыя народных сацыялістау" і "Беларуская хрысціяпская дэмакратыя 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся і з’езд беларускіх арганізацый. Ен абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) перад БНК была пастаулена задача аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацбы за аўтаномію Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. БНК даручалася правесці выбары ў беларускую краевую раду і падрыхтаваць Канстытуцыю. Аднак у складзе БНК не было адзінства, яго раздзіралі спрэчкі. Таму справіцца з пастаўленай задачай; было не проста.

Вясной 1917 г актывізуецца дзейнасць усіх палітычных партый і арганізацый. У саветах большасць належыць меньшавікам, бундаўцам і эсэрам. У бальшавікоў былі моцнымі пазіцыі на Заходнім фронце. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК (фабрычна-завадскія камітэты, якія кіруюць стачачнай барацьбой. У гэтых камітэтах усё бльшы уплыў набываюць бальшавікі. У маі – чэрвені пад іх кірауніцтвам прайшло 60 стачак.

20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраванай часткі Віленскай губерніі. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклаклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Многія салдаты з сялян кідалі армію і вярталіся ў свае вёскі каб хутчэй паспець да дзеляжу памешчыцкіх зямель.

Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 арфіцэраў і генералаў якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнй задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў. Уявіце сабе, камандзір не мог на прамую аддаць загад салдатам, спачатку ён павінен быў параіцца з салдацкім камітэтам, калі камітэт паддтрымае гэты загад – яго выканаюць, калі не – праігнаруюць. Так бальшавікі развальвалі армію

Каб неяк узняць баявы дух армі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч саядат і афіцэрау. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду.

Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматваў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя і срэбраныя царскія рублі але іх не хапала таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброенную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.

8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.


Пытанні і заданні да пытання 37

  1. Чаму паўднёвыя славяне не любілі Аўстра-Венгрыю, як яны выражалі сваю нелюбоў?

  2. Раскажыце пра учынак Гаўрылы Прынцыпа і яго наступствы.

  3. Раскажыце пра першыя месяцы вайны для Расійскай імперыі.

  4. Раскажыце пра нямецкае коннтрнаступленне.

  5. Раскажыце пра эвакуацыю ў тыл мірнага насельніцтва якая арганізавана рускай арміяй.

  6. Што можна сказаць пра ўтрыманне бежанцаў дзяржавай?

  7. Раскажыце пра палітыку царскага ўрада на некупаванай тэрыторыі Беларусі.

  8. Чаму сухі закон быў цяжкім ўдарам па эканоміцы Беларусі?

  9. Пералічыце іншыя прычы эканамічнага заняпаду у часы WWI

  10. Што можна сказаць пра нямецкі акупацыйны рэжым?

  11. Чаму ў вялікіх гарадах РІ пачаўся голад які прывёў да рэвалюцыі?

  12. Як пачалася лютаўская рэвалюцыя?

  13. Чаму ўрад называўся часовым, калі збіраліся стварыць пастаянны урад?

  14. Чаму улада часовага урада была больш фармальнай чым фактычнай?

  15. Чаму фактычная улада ўсё больш і больш пераходзіла ў рукі саветаў?

  16. Што значыць двоеўладдзе?

  17. Як двоеўладдзе праявілася ў Беларусі?

  18. Якая была асаблівасць палітычнай сітуацыі ў Беларусі?

  19. Што адбылася 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску?

  20. Якая палітычная сітуацыя склалася вясной 1917 г. у Беларусі?

  21. Што адбывалася 20 – 23 красавіка у Мінску?

  22. Як вялі сябе сяляне ў вёсках у адносінах да памешчыкаў?

  23. Як праходзіла дэмакратызацыя ў арміі і якія яна мела наступствы?

  24. Што зрабіў часовы ўрад для таго каб узняць баявы дух арміі?

  25. Чаму часовы ўрад стаў не папулярным у народзе?

  26. Што адбываецца 4 ліпеня 1917 г., чым гэта завяршаецца?

  27. Што адбываецца 8 – 10 ліпеня 1917 г. у Мінску?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
Працэсы культурнага развіцця на беларускіх землях. Культурнае самасцвярджэнне беларусаў

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя 13. Ссср ва ўмовах спаборніцтва І канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у др пал. 1940-х – 1980-я гг

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Удзел бсср ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі І...

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Лекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка