Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім




НазваБітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім
Дата канвертавання02.12.2012
Памер60.23 Kb.
ТыпДокументы
Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) — бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім полі на беразе Дняпра, у 5 км ад Воршы. Бітва скончылася абсалютнай перамогай войска ВКЛ, на пэўны час перавяла ход вайны ў спакайнейшае, зацяжное рэчышча, аднак, сілай іншых акалічнасьцяў, ня мела трывалых ваенных наступстваў.


Перадгісторыя.


Увосень 1512 году Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за землі, якія лічыла «спрадвеку сваімі» — сучасныя Беларусь і Ўкраіну, хоць яны ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага й пад уладаю Масковіі ніколі не былі.

Фарпостам Княства на ўсходзе быў старажытны беларускі горад Смаленск. Двойчы з пачатку вайны (у 1512 і 1513) ён вытрымаў маскоўскія атакі. У трэці раз велізарнае 80-тысячнае войска маскавітаў, папоўненае наймітамі з заходнеэўрапейскіх краінаў, узяло яго ў аблогу ў ліпені 1514. Па гарадзкіх умацаваньнях амаль бесьперапынна білі трыста гарматаў. 1 жніўня ваявода Юры Салагуб капітуляваў пасьля месячнае аблогі і абстрэлу.

Натхнёны посьпехам маскоўскі князь Васіль ІІІ кінуў свае войскі ўглыб Літвы. Тым часам, Міхал Глінскі, які кіраваў смаленскай апэрацыяй, здрадзіў Васілю III і паведаміў Жыгімонту I пра склад расейскіх войскаў і пра маршрут іхняга перамяшчэньня. Прычынай здрады Герберштэйн называе тое, што Глінскі быў незадаволены тым, што Васіль III абяцаў яму Смаленск ва ўласнасьць, аднак абяцаньня свайго ня выканаў. Па іншых зьвестках, Васіль III абяцаў яму не Смаленск, а княства ў Літве.

Неўзабаве ўсьлед за Смаленскам здаліся ворагу Крычаў, Амсьціслаў і Дуброўна. Крамлёўскі валадар быў настолькі ўпэўнены ў сваёй перамозе, што пад час адной з застоліц загадаў сваім ваяводам «войскі літоўскія й польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць». Над ВКЛ сапраўды навісла сьмяротная небясьпека.


Сілы бакоў.


Вялікае княства Літоўскае

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску крыху болей за 35 тысяч ваяроў. Тут былі 16 тысяч коньнікаў паспалітага рушаньня Вялікага Княства пад камандаваньнем славутага гетмана Канстантына Астроскага, 14 тысяч польскіх конных жаўнераў, 3000 найманай пяхоты й 2500 шляхцічаў-добраахвотнікаў з Польшчы. Жыгімонт з чатырохтысячным войскам застаўся ў Барысаве, а асноўныя сілы на чале з Астрожскім рушылі насустрач варожай ардзе. Пры канцы жніўня адбыліся першыя сутычкі з ворагам на рэках Бярэзіне, Бабры і Друці.


Маскоўскае княства

Агульная колькасьць маскоўскага коннага войска пад камандаваньнем ваяводы баярына Івана Андрэевіча Чалядніна складала 80 тысяч чалавек. Баярын князь Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца, фармальна падпарадкаваны яму, самастойна камандаваў сваімі палкамі. Войска цалкам складалася з коньніцы фэадальнага апалчэньня. Мелася артылерыя нявызначанага складу і колькасьці, але без цяжкіх гармат.


Бітва.

Пасьля некалькіх паразаў маскоўскае войска спынілася паміж Воршай і Дуброўнай на рэчцы Крапіўне. Тут і адбылася вырашальная бітва. Частка коньніцы Астроскага ўброд і наўплаў — бяз стратаў — пераправілася цераз Дняпро. Астатнія коньнікі, пяхота й артылерыя пераадолелі раку трохі вышэй, па таемна наведзеным наплыўным мосце. Палкі Канстантына Астроскага пачалі шыхтавацца насупроць стану маскавітаў уначы з 7 на 8 верасьня. У цэнтры гетман паставіў 16 тысячаў ліцьвінскай коньніцы, па баках — палякаў. Наперадзе былі сабраныя найбольш трапныя стралкі.


Першая фаза.

На досьвітку пад гукі трубаў і бубнаў маскоўскія ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца павялі палкі ў першую атаку. Астроскі зьвярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай гарачаю прамовай: «Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!..»

Няўдача першай атакі ня надта зьбянтэжыла Чалядніна й Голіцу: у іх была амаль трохразовая перавага — 80 тысяч супроць 30. Такая самаўпэўненасьць саслужыла ваяводам дрэнную службу. Яны кепска ўзаемадзейнічалі й нават не лічылі патрэбным дапамагаць адзін аднаму. Калі ваяры Астроскага ўдарылі па палкох Булгакава-Голіцы, Чаляднін ад бою ўхіліўся, а калі ўдар абрынуўся на ягоных ваяроў, Голіца адплаціў тым самым.

Спроба абысьці войска ВКЛ і наляцець з тылу не ўдалася, і пасьля паўдня маскоўскія ваяводы кінулі на праціўніка галоўныя сілы. Сеча дасягнула найвышэйшага напалу. Гетман быў сярод сваіх жаўнераў.


Другая фаза.

І раптам здарылася нечаканае: коньніца Астроскага завагалася, спыніла націск, а потым і наагул пакацілася назад. Расьцягнутыя баявыя парадкі маскоўцаў зь пераможнымі крыкамі перайшлі ў наступ. Колькі хвілінаў коньнікі й сапраўды ўцякалі, а тады зьнячэўку крута павярнулі ўбок. Маскоўская дваранская коньніца апынулася перад пакінутымі ў засадзе гарматамі. Сьмяротны град артылерыі спыніў атаку. Чужынцы, зьбіваючыся ў бязладныя натоўпы, замітусіліся й паказалі нядаўнім «уцекачам» сьпіны. Коньніца Астроскага расьсекла сьціжму заваёўнікаў на часткі й расьсеяла іх па шырокім прырэчным полі. Ворагаў гналі й секлі яшчэ пяць вёрстаў. Вада ў Крапіўне пачырванела ад крыві ды, паводле паданьня, выйшла зь берагоў, бо целы мноства забітых загацілі раку. Шмат хто знайшоў сваю сьмерць у Дняпры, у навакольных лясох і балотах.


Страты бакоў.

Страты войска ВКЛ падаюцца заходнімі гісторыкамі як «невялікія» — 4 вялікія паны, каля 500 рыцараў (або 400 рыцараў і простых жаўнераў), невядомая колькасьць простых жаўнераў.


Летапісы й хронікі паведамляюць, што маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тысячаў. Вялікі князь Жыгімонт Стары у сваіх лістах да эўрапейскіх удадароў, у тым ліку да лівонскага ляндмайстра Тэўтонскага ордэну пра Аршанскую перамогу, пісаў, што літоўцы ўзялі ў палон 8 (з 11) вярхоўных ваяводаў (у тым ліку Чаляднін і Булгакаў-Голіца), 37 другарадных кіраўнікоў і 1,5 тысячы шляхцічаў, усяго забітых і паланёных расейцаў, было 30 тысячаў з 80—тысячнага войску. Прыгаломшаны весткаю пра поўны разгром свайго войска Васіль ІІІ абвясьціў, што ўсе палонныя для яго — мёртвыя, і кінуў іх на вырак лёсу. Булгакаў-Голіца вярнуўся ў Масковію толькі ў 1552 годзе.


Вынікі.

Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых у Эўропе ХVІ стагодзьдзя. Пасьля гэтай бліскучая перамогі нашай зброі літоўскае войска пачало вяртаць занятыя расейцамі гарады: Друцк, Дуброўна, Крычаў, Амсьціслаў. Аднак асноўная мэта кампаніі — вяртаньне ў склад ВКЛ Смаленску — ня была дасягнутая, і гэты горад разам з шэрагам іншых тэрыторыяў (агулам 23 тысячы км²) па дамове 1522 году застаўся ў складзе Маскоўскае дзяржавы. У сьнежні 1514 года вялікі гетман Канстантын Астроскі трыюмфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі там былі збудаваныя праваслаўныя храмы Сьвятой Тройцы й Сьвятога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль. Крымскія татары, уражаныя перамогаю пад Воршай, на два гады спынілі набегі на Княства і павярнулі сваіх коней у бок Масковіі. Дзякуючы ўдалай дыпляматычнай палітыцы Вялікага княства Літоўскага пачаў развальвацца накіраваны супроць Польшчы й ВКЛ таемны альянс Масковіі ды эўрапейскіх дзяржаваў. На Венскім зьезьдзе 1515 году Ягелоны і Габзбургі дасягнулі поўнага ўзаемаразуменьня, Лівонская канфэдэрацыя трапіла пад уплыў Вялікага княства Літоўскага. У Эўропе пачаў складацца нэгатыўны выгляд Маскоўскае дзяржавы. Апісаньне бітвы пад Воршай было зьмешчанае ў «Кроніцы» Мацея Стрыйкоўскага. Празь некалькі гадоў пасьля перамогі невядомым мастаком было створанае жывапіснае батальнае палатно, на якім у характэрнай для сярэднявечнага жывапісу кантынуацыйнай манеры адлюстраваны усе эпізоды сечы, якія быццам адбываюцца адначасова. На карціне, што захоўваецца цяпер у Нацыянальным музэі ў Варшаве, на коп’ях ліцьвінскай кавалерыі можна ўбачыць баявыя флюгеры з чырвоным крыжам Сьв. Гяоргія. З-за дрэннай якасьці рэпрадукцый іх часта прымаюць за першую выяву бел-чырвона-белага сьцяга. Памяць пра слаўную перамогу ўвасобілася і ў народнай песьні:


Ой, у нядзельку параненька

Узышло сонейка хмарненька,

Узышло сонца над борам,

Па-над Сялецкім таборам.

А ў таборы трубы йграюць,

Да ваяцкае парады зазываюць,

Сталі рады адбываці,

Адкуль Воршы здабываці:

А ці з поля, а ці зь лесу,

А ці з рэчкі невялічкі?

А ні з поля, а ні зь лесу,

Толькі з рэчкі невялічкі.

А ў нядзельку параненьку

Сталі хлопцы-пяцігорцы,

Каля рэчцы на прыгорцы:

Гучаць разам з самапалаў,

З сяміпалых ад запалаў.

Б’юць паўсоткаю з гарматаў.

Масква стала наракаці,

Места Воршу пакідаці;

А як з Воршы ўцякалі,

Рэчку невялічку пракліналі:

«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,

Як нашая слава тутака прапала;

Бадай высыхала да сканчэньня свету

Што нашай славанькі ўжо нету».

Слава Воршы ўжо ня горша

Слаўся, пан Астроскі!


Сучаснасьць.

За часамі перабудовы частка беларускага грамадзтва стала адзначаць 8 верасьня як Дзень беларускае вайсковае славы. А ў гадавіну вялікай перамогі ў 1992 на плошчы Незалежнасьці ў Менску 12 беларускіх афіцэраў і каля 3000 салдатаў запасу ўрачыста прысягнулі на вернасьць свайму народу і Айчыне. У той час удзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, аднак праз непрацяглы час прысягу на вернасьць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Кожны год у Менску адбываюцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню беларускае вайсковае славы.

Пад Воршай, на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году — левым беразе Дняпра, штогод адбываецца фэст «Аршанская бітва», у якім прымаюць удзел вядомыя беларускія пісьменьнікі, мастакі, барды, музычныя выканаўцы, рыцарскія клюбы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconБітва пад Оршай, 1514
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (руска—літоўская вайна) 1512—1522 г

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconГрунвальдзкая бітва (15 ліпеня 1410)
Ордэну, І фінансавы цяжар рэпарацыяў спрычыніў нутраныя канфлікты І эканамічны спад на крыжацкіх землях. Грунвальдзкая бітва пераразьмеркавала...

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconУтварэнне вялікага княства літоўскага
Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель І іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай...

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconПалітычная І эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ –xvii стагоддзяў Змест
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага І жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconПытанне 12. Баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне. Бітва за Каўказ
М разведслужбам удалася падкінуць дэзінфармацыю Сталіну аб сваіх планах захапіць Маскву у 1942 г. Таму ён, нават ў самыя цяжкія часы...

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconСлаўкаў, а як называўся горад тады, калі пад ім адбылася знакамітая бітва трох імператараў?
...

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconБілет №7 Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва
Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconМетодические указания для подготовки
Вялікага княства Літоўскага (вкл) І асноўныя этапы развіцця ў ім беларускіх зямель

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconМетодические указания для подготовки
Вялікага княства Літоўскага (вкл) І асноўныя этапы развіцця ў ім беларускіх зямель

Бітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім iconРеферат по истории Беларуси Образование вкл
Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе І суседніх тэрыторыях новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка