Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання02.12.2012
Памер29.76 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1122abloha-sajt


Севярын Квяткоўскі, Менск


Беларускія блогеры рэфлексуюць з нагоды другіх угодкаў Памаранчавай рэвалюцыі ў Кіеве. Карыстальнік Rat king піша: “Прайшло два гады. Гэта два яшчэ ня вельмі ўпэўненыя крокі, але ў сваім накірунку маладой набываючай незалежнасьць Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль варожа, размаўляе на роўных. Віншую ўкраінскіх сяброў і тых беларусаў, якія ўдзельнічалі ў здабытку Ўкраінай незалежнасьці”.


Карыстальнік Andorac камэнтуе: “Божа мой, які тыдзень! Украіна зараз жыве не па законе, а па панятках. Сумняюся, што там бліжэйшым часам будзе нешта добрае”.


А ўкраінскі ўдзельнік дыскусіі Induktor адгукаецца так: “Памятаю, першымі, зь кім я гаварыўна Майдане – былі хлопцы зь Беларусі зь вялікім бел-чырвона-белым сьцягам. Дзякуй вам, браты, за гэта”.


На форумах парталу http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=3041010&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart="> Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ад 8 сьнежня гандляры абавязаныя маркіраваць шэраг тавараў, якія ўвозяцца ў краіну: каву, гарбату, абутак, аўдыё– і відэёкампакт-дыскі і касэты, мабільныя тэлефоны ды іншыя. Водгукі ўдзельнкаў абмеркаваньня альбо скептычныя,альбо іранічныя: “У нас ёсьць алігархі, горшыя за расейскіх. І сядзяць яны ў Міністэрствах, і прыдумляюць новыя законы”ў мэтах абароны грамадзянаў”, а на самрэч – банальнае прыкрыцьцё патрэбнага бізнэсу”;


“З такімі тэмпамі неўзабаве нованароджаных будзем маркіраваць. Хтосьці вельмі добра заробіць на навінцы”;


“А калі нарэшце пачнецца абавязковая маркіроўка грамадзянаў Беларусі?”


Інтэрнэт-рэсурс “Беларускія Навіны” зьвінаваціў публіцыста Аляксандра Фядуту ў плягіяце. Журналісты заўважылі ў выданьні “Новое русское слово” публікацыі аўтара “Белорусских Новостей” Алены Наважылавай, падпісаныя імём Аляксандра Фядуты. Сам публіцыст напісаў у сваім блогу выбачэньне: “На жаль, з прычынаў, якія ад мяне не залежаць, рэдакцыя “Новага рускага слова” пачала здымаць з тэкстаў спасылкі на крыніцу інфармацыі. … Гэта слабое суцяшэньне – разумець, што твая віна меншая, чым віна кагосьці іншага. Трэба браць на сябе адказнасьць, што я і раблю”.


Адзін з наведнікаў “Беларускіх Навінаў” камэнтуе: “Спадар Фядута выбачыўся ня менш дзіўным чынам, чым той, якім ён піша артыкулы. Выбачыўся ва ўласным блогу на іншым рэсурсе. Ён бы яшчэ гэта зрабіў у асабістым дзёньніку…” Іншы наведнік удакладняе: “Ужо пасьля выбачэньняў спадара Фядуты на сайце “Новага рускага слова” зьявілася, прынамсі, некалькі матэрыялаў, скрадзеных у “Беларускіх навінаў” па той жа схэме”.


На літаратурным сайце “Litara.net” зьмешчаны верш з даўгой назвай “Верш “У нашай Вільні” перароблены і сапсаваны з нагоды святкавання стагоддзя газеты "Наша Ніва". Верш “У “Нашай Вільні” належыць Адаму Глёбусу, а пераробка зьмешчаная пад псэўданімам “2006” (для этэру – верш заканчваецца радкамі (апошні слупок):


Стагоддзе Нівы. Дзень сапраўдны.

Я п'ю ваду, а сябра — каву.

Дап'ем і пойдзем спакваля.

Наперадзе чакаюць справы.

Яму налева, мне направа,

бо Ніва ў кожнага свая.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка