Гэта была сіла!




НазваГэта была сіла!
Дата канвертавання02.12.2012
Памер15.74 Kb.
ТыпДокументы

ГЭТА БЫЛА СІЛА!



Імя першага беларускага шахматнага майстра Ўладзіслава Сіліча, раўналетка «Нашай Нівы», цяпер падзабытае прафэсіяналамі. Міні-апытаньне, зладжанае ў кулюарах Чэмпіянатаў Беларусі – 2006, паказала, што палова шахматыстаў ня чула пра чэмпіёна краіны 1929, 1934 і 1937 гг., а палова – адно «нешта чула».

Папраўдзе, біяграфічныя звесткі пра гэтага чалавека скупаватыя. Нават зь імем ёсьць блытаніна: у маскоўскім «Шахматным слоўніку» Сіліч называўся «Ўладзімерам». Аўтар зборніка «Беларускія спартоўцы ў баёх за Радзіму» (Менск, 1985) даў паясьненьне: Сілічава жонка чамусьці не палюбіла імя Ўладзіслаў, і зь цягам часу шахматыст перайшоў на «Ўладзімера».

Нарадзіўся Сіліч у Эстоніі, у сям’і беларусаў, якія неўзабаве вярнуліся на бацькаўшчыну. Жыў у Віцебску, гуляць у шахматы навучыўся, найхутчэй, самастойна. Наведваў шахклюб на рагу Канатнай і Вакзальнай. Ужо ў першым чэмпіянаце БССР, маючы 18 гадоў, заняў «бронзавае» месца. Пазьней прагрэсаваў нароўні з Гаўрылам Верасавым, Антонам Касьперскім і Абрамам Маневічам, а часам і апярэджваючы іх.

У 1929 г., пасьпяхова згуляўшы ў Чэмпіянаце Саюзу, Сіліч атрымаў годнасьць майстра – для тых часоў дужа рэдкую. Праз колькі год у выніку «чысткі кадраў» быў яе пазбаўлены, але ў 1939-м, падзяліўшы ва Ўсесаюзным турніры кандыдатаў у майстры высокія месцы з будучым гросмайстрам Ісакам Баляслаўскім, аднавіў свае гонар і годнасьць. У вайну стаў радыстам стралковай дывізіі: загінуў у Латвіі, пахаваны ў вёсцы Гудраны.

Апроч выступаў у «клясычных» спаборніцтвах, Сіліч гуляў празь перапіску, даваў сэансы адначасовай гульні, вёў гурток пры таварыстве «Спартак», рэдагаваў шахадзьдзел у «Віцебскім рабочым»… Карацей, шмат зрабіў для развою шахмат у краіне. Хіба толькі кампазыцыяй не займаўся.

У Беларусі арганізуюцца мэмарыялы Верасава, Кулагі, іншых шанаваных гульцоў. Вось жа, і Сіліч заслужыўся, каб яго імем назвалі турнір. А магчыма, і шахматны клюб у Віцебску.

Вольф Рубінчык


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

І. Зубараў – У. Сіліч. Ход чорных.





Адказ: 1…b5! 2. Фb5 Cd7 3. Фb3 Tb8 4. Фс2 Tc8 5. Фb3 Фa5. Коштам вернутай пешкі чорныя дабіліся пазыцыйнай перавагі, якую рэалізавалі праз тузін хадоў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гэта была сіла! icon9 клас: "Сіла сусветнага прыцягнення, Свабоднае падзенне цел"
Як зменіцца сіла прыцягенння паміж двума шарамі, калі масу кожнага з ІХ павялічыць у 3 разы, а адлегласць паміж імі не змяняць?

Гэта была сіла! iconУ горадні ў шпіталі хуткай дапамогі ад атлусьценьня памёр былы грузчык мясакамбінату 39-гадовы Ігар Сала, вага якога была 350 кіляграмаў. У яго была хвароба
У яго была хвароба Фурнье, гіпаталамічнае атлушчэньне 4-й ступені, сардэчныя захворваньні, задышка. Атлусьценьне – глябальная праблема...

Гэта была сіла! iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Гэта была сіла! iconМеладраматычная гісторыя на дзве дзеі
Калісь гэта была кватэра. Усюды раскіданы абломкі мэблі, кучы цэглы, рознае смецце

Гэта была сіла! icon"Узаемадзеянне цел. Сіла"
Пакажы графічна сілы, якія дзейнічаюць на шар, што ляжыць на гарызантальнай паверхні

Гэта была сіла! icon© Оформление. А. Рыбаков, 2003
Она была довольно замкнутой и не была такой нараспашку, каким был Пастернак. Это была полная его противоположность 1

Гэта была сіла! iconЗадача аб вольных І вымушаных ваганнях
Па закону Гука гэтая сіла прапарцыянальна даўжыні s адрэзка, на які расцягнута спружына

Гэта была сіла! iconЛазута Канстанцін Пятровіч
Рана канстанціну Пятровічу была дадзена магчымасць набыцця ўласнага аўтамабіля (праўда, за свае грошы) па-за чаргой. У час усеагульнага...

Гэта была сіла! iconЎ 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Ход урока абагульняючага паўтарэння І сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”

Гэта была сіла! iconПа сцяжынках роднай Свіслаччыны
Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Гэта І родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, І прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка