На форумах парталу Tut by




НазваНа форумах парталу Tut by
Дата канвертавання02.12.2012
Памер30.69 Kb.
ТыпДокументы
АБЛОГа 27 красавіка


На форумах парталу Tut.byhttp://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=3849340&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=all&vc=1#Post3849340">Tut.by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў савецкіх жаўнераў на вайсковых могілках.


Камэнтары: “Эстонцы хочуць правесьці працэдуру апазнаньня, і годна перазахаваць парэшткі ў агульнапрынятым месцы. Калі будуюць дамы на месцы захаваньня рэпрэсаваных – гэта лепш?”;


“Прачытайце пра зьверствы НКВД – чым не гестапа?”;


“Не лезьце да эстонцаў. Для іх расейскі салдат – не вызваліцель, а захопнік. Для нас, дарэчы, таксама. Трэба вучыць гісторыю”;


“Тое, што перазахавалі – правільна! Тое, што перанесьлі помнік – асабістыя справы Эстоніі”;


“Бацька змаўчаў – значыць правільна”.


Блогер
head_of_babulka дзеліцца ў сваім у інтэрнэт-дзёньніку уражаньнямі ад прамінулага “Чарнобыльскага шляху”. Гаворыць пра расчараваньне ў лідэрах апазыцыі, і дадае: “Застаюцца толькі маладыя ініцыятыўныя людзі, якія, няхай сабе часам робяць ня правільна, але яны хоць неяк разбаўляюць багну беларускай апазыцыі”.


Камэнтары: “Апазыцыя патрэбная. Няхай я ў ёй ня буду, але як частка грамадзтва яна мусіць мець месца”;


“Я слаба ўяўляю, як можна зьмяніць сытуацыю ў дадзены момант у існых рэаліях”;


“Адзінае выйсьце – зьехаць адсюль. Але мяне вельмі трымаюць сваякі і сябры”;


“А мне цікавей застацца тут. Пакуль цікавей. Спадзяюся – назаўсёды”.


Карыстальнік сайту блогаў “Жывы Журнал” Psicopatico дае парады тым, хто пачаў размаўляць па-беларуску. А дакладней – варыянты адказаў на пытаньне “чаму вы пачалі гаварыць па-беларуску?”


Варыянты: “А якая вам розьніца?” (Выкарыстоўваецца ў скрайніх выпадках),


“Таму што мне падабаецца” (гэта абрубальны варыянт, калі чалавек вам ня вельмі падабаецца),


“Таму што я беларус/беларуска” (гэта нэўтральны варыянт, каб чалавек, не забыўся адказ праз 20 хв.)”


Камэнтары: “Не заўсёды ёсьць жаданьне ў палеміку ўступаць, таму амаль заўсёды адказваю "я беларус" - разумны зразумее, дурань задумаецца”;


“Я чамусьці даволі рэдка цяпер сутыкаюся з такімі пытаньнямі, значна радзей, чым у дзевяностыя гады. Цяпер стаўленьне ў цэлым куды-больш паліткарэктнае: часьцей за ўсё на гэта проста не зьвяртаюць спэцыяльнай увагі. Калі ўсё-такі задаюць, то я звычайна адказваю так: "Проста так, чаму б не?". Альбо так: "Ну а што ж дзіўнага? Кожны мае права размаўляць па-беларуску".


Выканаўца Кроў у сваім http://community.livejournal.com/music_by/163369.html"> інтэрнэт-дзёньніку паведамляе, што ягоны гурт “Чырвоным па беламу” завяршае працу над альбомам “Крывавы сакавік”: “Альбом ужо гатовы й на днях аддамо яго да мастэрынгу. У альбоме бяруць удзел польскія, расейскія й украінскія выканаўцы, між іншым “Тартак”. Пакуль у блогу зьмешчаны сьпіс песень, а таксама спасылка , дзе можна спампаваць дэма-вэрсіі чатырох песень з альбому. Песьня “Непераможныя”:


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў параўнаў "дэмакратыю" ў
На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў...

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

На форумах парталу Tut by iconІ чаканне згоднага "так"
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць пляны менскіх уладаў арганізаваць у сталіцы 1 траўня шэраг масавых забаўляльных мерапрыемстваў...

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

На форумах парталу Tut by iconНа форумах парталу tut by a
Таму правільна, правільна. Няхай прэсуюць. Калі бацька пойдзе на саступкі, ад гэтага самой Беларусі будзе карысьць”

На форумах парталу Tut by iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

На форумах парталу Tut by iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка