Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920)




НазваСлуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920)
Дата канвертавання02.12.2012
Памер27.68 Kb.
ТыпДокументы
СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН (27 ЛІСТАПАДА 1920 — 31 СЬНЕЖНЯ 1920)


Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.


“Героям Слуцкага збройнага чыну”


Палякі тут, а тут – бальшавікі.

І горад Слуцк – у паласе нейтральнай.

А па-над гэтай паласой лунае:

Быць Беларусі вольнай на вякі!..

І ў бой ідуць яны за родны край,

За ўласныя дзядзінцы ды гасцінцы,

За тое, каб народ увесь чужынцы

Не зацягнулі ў пралетарскі рай.


Восенню 1920 года, у час вайны Польшчы і Савецкай Расіі, ваюючыя бакі падпісалі замірэнне, дэмаркацыйная лінія і нейтральная зона прайшлі праз Случчыну. Бальшавікі як і ў час вайны з немцамі, заключаючы мірныя дагаворы і перамірі, з лёгкасцю аддавалі беларускія землі праціўніку.Свядомыя патрыятычныя сілы на Случчыне, зразумела былі незадаволены такой сітуацыяй. Таму, 14 лістапада 1920 года яны склікалі Першы Беларускі з’езд Случчыны, каб вырашыць што рабіць у такім становішчы. З’езд абраў часовы ўрад – Беларускую Раду Случчыны. У яе склад уваходзіла 17 сяброў: Уладзімір Пракулевіч (старшыня), Пётр Бабарэка, Арсен Паўлюкевіч, Рабы, Васіль Русак і іншыя.


З’езд даверыў Радзе Случчыны цывільную ўладу ў павеце і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. Была аб’яўлена мабілізацыя сярод насельніцтва Слуцкага павета – Цімкавічаў, Капыля, Семежава, Грозава і іх ваколіцаў.


Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за тры дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Камандзірам брыгады быў прызначаны капітан Анцыповіч, камандзірам 1-га палка – капітан Чайка, 2-га палка – капітан Семянюк.


24 лістапада 1920 года польскія войскі пакінулі Слуцк, а Чырвоная Армія яшчэ не прыйшла. Улада ў горадзе і павеце належыць Радзе і яе адміністрацыі. Пры набліжэнні бальшавіцкіх войскаў Рада аддала загад сваім узброеным сілам і міліцыі адыйсці на захад. Там, у нейтральнай зоне, у мястэчку Семежава знаходзіліся Рада Случчыны і штаб 1-й Слуцкай брыгады. Было прынята рашэнне пачаць баявыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі, з мэтай не дапусціць акупацыі Случчыны.


Паўстанне пачалося 27 лістапада 1920 года. Баі вяліся на участках 1-га Слуцкага палка і 2-га Грозаўскага палка – ад Копыля да Вызны. Зразумела што два Слуцкія палкі і міліцыя не маглі супрацьстаяць вялізнай Чырвонай Арміі. Камандванне 16-й арміі савецкіх войскаў вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Польскія ўлады далі дазвол на ўваход 4 снежня савецкіх войскаў ў нейтральную зону на 3 дні, выказаўшы гэтым сваё адмоўнае стаўленне да паўстанцаў. Аднак карная аперацыя дала мізэрныя вынікі. Камандванне Слуцкай брыгады, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войскаў.

Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступку савецкіх войскаў, Рада Случчыны прыняла рашэнне з баямі адыходзіць да ракі Лань – мяжы з Польшчай.


Перад самым адыходам за раку 1-шы Слуцкі полк за ўдзел у жорсткіх баях атрымаў ад Рады палкавы сцяг залацістага колеру.

28 снжня 1920 года Рада Случчыны разам з войскам 1-й Слуцкай брыгады перайшла раку Лань. Жаўнеры і афіцэры Слуцкай брыгады былі раззброены польскімі вайскоўцамі і інтэрвірваны ў лагер. Вызваленыя яны былі толькі ў траўні 1921 года.


Рада пераехала ў Баранавічы, дзе 20 студзеня 1921 года частка сяброў Рады прызнала сваім кіраўніком генерала Булак-Булаховіча.

Захаваўся пратакол паседжання Рады Случчыны ад 30 студзеня 1921 года, на якім прысутнічалі 9 сяброў Рады. На гэтым, апошнім паседжанні Беларуская Рада Случчыны абвясціла, што лічыць адзіным правамоцным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе, урад на чале з Вацлавам Ластоўскім. Гэта было апошнее паседжанне Беларускай Рады Случчыны і яна спыніла сваю дзейнасць.


Так скончылася яшчэ адна спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву, абараніць інтарэсы беларускага народа.

Дзень 27 Лістапада стаўся Днём Герояў і адным са святочных дзён гісторыі беларускага народа.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) icon«Еврейский национальный очаг» в политике СССР (1920
Охватывают период существования «еврейского национального очага» со времени его возникновения в начале 1920-х гг и до образования...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconРеферат на тему: " Местные денежные эмиссии в России (1917-1920 гг.)"
России в 1917-1920 гг. Денежное обращение представляет собой кровеносную систему экономики государства, которое в кризисный период...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
Таким органом стал Рабкрин (Рабоче-крестьянская Инспекция), уже имевший к тому времени опыт работы, помимо прочего, и с нарушениями...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconСяргей Запрудскі Распрацоўка правапісу беларускай мовы ў канцы 1920-х гг
Запрудскі 2004 у значнай меры задаволіла імкненне беларускага грамадства сярэдзіны 1920-х гг да асэнсавання правапіснай тэматыкі....

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconСобрание сочинений 40 печатается по постановлению центрального комитета
В сороковой том Полного собрания сочинений В. И. Ленина входят произведения, написанные в декабре 1919 — апреле 1920 года. Это был...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconБеларуская салідарнасьць
У нядзелю, 27 лістапада, пачатак а 14-30, адбудзецца мітынг у гонар Слуцкага Збройнага Чыну каля гістарычнага будынка Слуцкага краязнаўчага...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) iconПрограмма Русской национал-социалистической партии
Нсдап, в программу Русского национал-социализма! Как уже сказано ранее за основу Русского национал-социализма была взята программа...

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920) icon01/28/1920 Springfield, oh

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка