Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009




НазваЛекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009
старонка1/3
Дата канвертавання30.10.2012
Памер240.06 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства)», БДТУ, кафедра ЭіКПХЛК, вясна 2009

3.7. Цэнаўтварэнне на прадпрыемстве


1. Эканамічная сутнасць і роля цэнаў у рынкавай эканоміцы

2. Сістэма цэнаўтварэння, віды і разнавіднасці цэнаў

3. Прынцыпы цэ­наўтварэння і функцыі цэнаў

4. Структура адпускной, аптовай і рознічнай цаны прадпрыемства


1. Эканамічная сутнасць і роля цэнаў у рынкавай эканоміцы

Каб зразумець сутнасць паняцця “цана” неабходна разабрацца з паняццем “каштоўнасць” (“вартасць”), у адносінах да якой існуе тэрміналагічная праблема: наяўнасць двух тэрмінаў “каштоўнасць” (ценность) і “вартасць” (стоимость). Эканамісты-класікі імкнуліся выявіць аб’ектыўную аснову цаны (рынкавай ацэнкі) тавараў. Яны выводзілі цану, абапіраючыся на выдаткі працы і іншых фактараў вытворчасці, якія, на іх думку, не залежалі ад суб’ектыўных адносінаў чалавека да рэчы, яго ацэнкі гэтай рэчы.

Адмаўленне суб’ектывізму, характэрнае для марксістскага вучэння, прывяло да замацавання на савецкай і постсавецкай прасторы тэрміну “вартасць”, якая перастала ўспрымацца як каштоўнасная катэгорыя. Сучасны змест паняцця каштоўнасць у заходняй навуцы зацвердзіўся ў канцы 19 ст. у выніку так званай “маржыналісцкай рэвалюцыі”: цэны тавараў выводзяцца непасрэдна з суб’ектыўных ацэнак і перавагаў людзей, што істотна набліжае эканамічныя каштоўнасці да іншых каштоўнасцяў (мастацкіх, чалавечых і г.д.).

А. Сміт (1723-1790) адзначаў, што “слова каштоўнасць (value) мае два розныя значэнні: часам яно азначае карыснасць якога-небудзь прадмету, а часам магчымасць набыцця іншых прадметаў, якую дае ўладанне дадзеным прадметам. Першую можна назваць спажывецкай каштоўнасцю (value in use), другую – менавай каштоўнасцю (value in exchange)” [1, т. 1, с. 44]. Згодна з А. Смітам, правілы “паводле якіх людзі абменьваюць тавары адзін на другі або за грошы… вызначаюць так званую адносную, або менавую, вартасць тавара” [1, т. 1, с. 44].

Нагадаем, што А. Сміт з першых старонак сваёй працы даводзіць, што падзел працы – гэта крыніца павелічэння багацця народаў і тлумачыць падзел працы схільнасцю індывідаў да абмену. Гэта ў сваю чаргу штурхае А.Сміта да разгляду праблемы менавай каштоўнасці: багацце чалавека ва ўмовах падзелу працы вызначаецца не тым, што ён можа стварыць для ўласнага спажывання і выкарыстання, а тым, што ён можа атрымаць у абмен на ўласную працу, прадукт або даход. Менавіта таму багацце – гэта сукупнасць менавых каштоўнасцяў. І Сміт імкунўся іх вымяраць, што патрабавала рашэння задачы вымярэння (як сувымяраць менавыя каштоўнасці ў розныя перыяды часу) і задачы тлумачэння (чаму менавыя каштоўнасці ўстанаўліваюцца так, а не інакш, і што ляжыць у іх аснове). Рашэнне гэтых задач Сміт звязваў з працай, як выдаткамі чалавечых намаганняў, што маюць сваю ўласную меру незалежна ад каштоўнасці іншых тавараў. Праца супрацьпастаўляецца вольнаму часу, гадзіна працы мае падобны сэнс для розных гістарычных эпох, гэта “адзіны ўсеагульны, як і адзіны дакладны вымяральнік каштоўнасці” [1, т. 1, с. 49].

“У грамадстве першабытным і маларазвітым, якое папярэднічала назапашванню капіталаў і пераходу зямлі ў прыватную ўласнасць, суадносіны паміж колькасцю працы, неабходнай для набыцця розных прадметаў, было, відаць, адзінай падставай, якое магло служыць кіраўніцтвам для абмену іх адзін на другі. Так, напрыклад, калі ў паляўнічага народа звычайна прыходзіцца ўдвая больш працы для таго, каб забіць бабра, чым на тое, каб забіць аленя, адзін бабёр будзе, натуральна, абменьвацца на двух аленяў, або будзе варты двух аленяў” [1, т. 1, с. 65].

Далей Сміт адзначае, што ў развітым стане грамадства цэнавыя прапорцыі не супадаюць з прапорцыямі выдаткаў працы і апошнія не могуць служыць асновай цаны, паколькі “работніку не заўсёды належыць увесь прадукт яго працы. У большасці выпадкаў ён павінен дзяліць яго з уладальнікам капіталу, які наймае яго”. Акрамя таго “з таго часу, як уся зямля… пераўтварылася ў прыватную ўласнасць, землеўладальнікі… пачынаюць патрабаваць рэнту нават за натуральны плён зямлі” [1, т. 1, с. 66].

Такім чынам, Сміт прыйшоў да высновы, што натуральная цана тавару (Q) фармуецца як сума даходаў асноўных фактараў вытворчасці: заработнай платы (W), прыбытку (P) і рэнты (R). Натуральныя нормы гэтых даходаў складваюцца на адпаведных фактарных рынках, незалежна адзін ад другога. Тое, што Сміт не лічыў выдаткі капіталу (C) самастойнай часткай цаны тавару ён тлумачыць наступным чынам: “Можа падацца, што неабходна яшчэ чацвёртая частка для замяшчэння капіталу… Але трэба мець на ўвазе, што цана любога гаспадарчага інструменту, хоць бы рабочага каня, у сваю чаргу складаецца з такіх жа трох частак”. Напрыклад, калі мы разлічваем цану 1 м3 круглага лесу, то аплата кошту і ўтрымання каня, які выкарыстоўваецца для нарыхтоўкі, ўваходзіць у цану ў выглядзе тых жа заработнай платы, прыбытку і рэнты, атрыманай тымі, хто вырасціў гэтага каня і харчаванне для яго на продаж. Матэматычна гэта можна адлюстраваць наступным чынам [3, c. 68]:


Q = W0 + P0 + R0 + [C0]




W1 + P1 + R1 + [C1]

…………

Wn + Pn + Rn + [Cn]

Паколькі велічыня выдаткаў капіталу пры пераходзе ад C0 да Cn няўхільна памяншаецца і ў ліміце імкнецца да нуля, то і поўную цану тавару можна прадставіць як

Q = (W0 + W1 +…+ Wn ) + (P0 + P1 +…+ Pn ) + (R0 + R1 +…+ Rn),

што адлюстроўвае логіку А.Сміта.

Сама спажывецкая каштоўнасць (value in use), такая, якой яе бачыў Сміт – гэта з’ява аб’ектыўная, а не суб’ектыўная [4, с. 193]. Гэта разуменне характэрна для класічных эканамістаў, якія выводзілі каштоўнасць (вартасць) тавара з выдаткаў вытворчасці, гэта значыць з боку прапановы. Адсюль узнікла працоўная тэорыя вартасці Д.Рыкарда. Наадварот, маржынальны падыход, замацаваўшы трактоўку вартасці, якую даў Ж.-Б. Сэй, надае асноўнае значэнне суб’ектыўным ацэнкам выгады спажыўцамі, гэта значыць з боку попыту. Дадзеная тэорыя фактараў вытворчасці з’яўляецца сёння агульнапрынятай сярод эканамістаў «мэйнстрыма».

Д. Рыкарда (1772-1823) 7 лютага 1816 г. у лісце да Мальтуса піша: “Калі я пераадолею перашкоды на шляху да яснага разумення пахождання і закону адноснай або менавай каштоўнасці, я вырашу палову задачы” [5, с. xiv-xv]. Рыкарда прыйшоў да высновы, што менавая вартасць адлюстроўвае колькасць працы, затрачанай у працэсе вытворчасці: “большасць усіх дабротаў, што з’яўляюцца прадметамі жаданняў, адстаўляюцца працай”, “каштоўнасць тавару… залежыць ад адноснай колькасці працы, якая неабходна для яго вытворчасці”, і яна ўключае“не толькі працу, выкарыстаную непасрэдна, але і працу, затрачаную на прылады, інструменты і будынкі, якія садзейнічаюць гэтай працы”. У выніку Рыкарда прызнаў, што цана пакрывае не толькі выдаткі капіталу, але і сярэднюю норму прыбытку, прапарцыйную гэтаму капіталу, а не выдаткам працы. Гэта супярэчыла працоўнай тэорыі вартасці, але Рыкарда апраўдваў адступленне ад сваёй тэорыі тым, што ваганні прыбытку маглі нязначна змяніць цану тавару – не больш як на 6-7%. Дж.Стыглер (1911-1991) у сувязі з гэтым у сваім артыкуле 1958 г. назваў тэорыю Рыкарда “93%-ая працоўная тэорыя каштоўнасці”.

Згодна з Карлам Марксам (1818-1883) цана – ёсць “грашовая форма тавараў” [2, т. 1, з. 105], якая “выражае вартасць тавара” [2, т. 1, з. 113].

Адносна ўжывання розных варыянтаў тэрміну К.Маркс адзначаў, што “у 17 ст. мы яшчэ часта сустракаем у англійскіх пісьменнікаў “worth” для абазначэння спажывецкай вартасці і “value” для абазначэння менавай вартасці: гэта поўнасцю ў духу англійскай мовы, якая любіць рэчы, непасрэдна дадзеныя, абазначаць словамі германскага паходжання, а рэфлектыўныя (абстрактныя – У.В.) – словамі раманскага паходжання” [2, т. 1, с. 44]1. Як і Рыкарда, Маркс падкрэсліваў, што толькі рэчы, якія рэгулярна вырабляюцца (тавары), маюць менавую вартасць. Мастацкі твор не мае сапраўднай менавай вартасці, гэтак жа як і зямля [4, с. 417]2.

Маркс пацвердзіў думку Рыкарда, што праца, накіраваная на здабыванне і апрацоўку сыравіны і на вытворчасць сродкаў вытворчасці, складае частку вартасці канчатковага прадукту. Ён дадаў, што праца, якая складае менавую вартасць, ёсць грамадска неабходнай працай у вытворчасці або сярэднезатрачанай працай у пэўным грамадстве. Гэта не ёсць праца, затрачаная на канкрэтным прадпрыемстве.

Як мы адзначалі вышэй (гл. пра 93%-ю працоўную тэорыю вартасці), Рыкарда заўважыў, што нармальныя цэны не адлюстроўваюць дакладна вартасці, бо прыбытак залежыць ад памеру ўкладзенага капіталу. З двух тавараў, на якія затрацілі аднолькавую колькасць працы (непасрэднай і мінулай), даражэй каштуе той, вытворчасць якога патрабуе большых укладанняў капіталу. Рашэнне гэтага пытання прапанаваў К. Маркс, падзяліўшы вытворчасць на тры катэгорыі, дзе капіталаёмістасць (адносіны капітал-прадукт): А) вышэйшая, Б ) роўная і В) ніжэйшая за сярэдненацыянальную. Нармальныя цэны тавараў катэгорыі А вышэйшыя, чым яны былі б, калі б капіталаёмістасць была сярэдняй. А цэны тавараў катэгорыі В – адпаведна ніжэйшыя. Гэта значыць, што на ўзроўні эканамічнай сістэмы ў цэлым разыходжанні паміж цэнамі і вартасцю затрачанай працы ўзаемна кампенсуюцца. Такім чынам Маркс даказваў, што ўсякі кошт – выражэнне затрачанай працы і няма ніякай іншай крыніцы вызначэння менавай вартасці. Але яго аналіз непераканаўчы: быццам бы некаторыя тавары прадаюцца па цэнах, якія на першы погляд выражаюць штосьці іншае, чым працу. Але ў рэальнасці гэта магчыма толькі тады, калі іншыя тавары таксама прадаюцца па цэнах, якія не адлюстроўваюць цалкам працы, затрачанай на іх вытворчасць. Атрымліваецца, што праца, якая не адлюстроўваецца ў цане адных тавараў, знаходзіць сваё выяўленне ў цане іншых тавараў? Але з такім жа поспехам можна сцвярджаць, што ўся вартасць тавараў вызначаецца капіталам і што непрапарцыйнасць цэнаў выкарыстанаму капіталу мае прычынаю розніцу ў працаёмістасці (адносіны праца-прадукт), якая мае месца у розных галінах вытворчасці.

Адказ у тым, што працоўная тэорыя вартасці як эканамічная тэорыя давала Марксу сродак маральнага асуджэння капіталізму, што адпавядала яго палітычным перакананням. А. Дэні паказвае, што Маркс адмовіўся ад дыялектычнай прыроды вартасці. Так, у 1857-1958 гг. Маркс пісаў: “Ці не трэба разумець вартасць як еднасць спажывецкай і менавай вартасці? Ці не ўяўляе сама па сабе вартасць нешта агульнае ў дачыненні да спажывецкай і менавай вартасці, як да яе асаблівых формаў?” [4, с. 422]. Думкі, што менавая вартасць ніякім чынам не ствараецца працай, якая з’яўляецца сацыяльным фактам і праяўляецца ў працэсе капіталістычнай вытворчасці і абарачэння як эфект адмаўлення ад спажывецкай вартасці і карыснасці тавараў3 дазволіла Марксу сказаць, што “Менавая вартасць, якая ўяўляецца як еднасць тавару і грошай, ёсць Капітал, а само ўяўленне гэтай еднасці выступае як абарачэнне капіталу” [4, с. 423].

А. Дэні адзначае, што ў выніку Маркс пасля настойлівай спробы пабудаваць тэорыю капіталізму на аснове дыялектыкі Гегеля палічыў за лепшае застацца верным тэорыі вартасці Рыкарда, ён працягваў верыць у канцэпцыю адчужэння чалавека ў рынкавай эканоміцы, атрыманую ад Фоербаха, якая яўна супрацьстаіць Гегелю. У выніку Маркс крытыкуе “фетышызм” капіталістычнай эканомікі, які праяўляецца праз наданне таварам рынкавай вартасці, з якой трэба лічыцца пры ўсялякіх умовах. І навуковец саступае месца палітыку: каб “фетышызм” знік, каб людзі нарэшце сталі здольнымі да рацыянальнага кіравання сваім эканамічным жыццём, дастаткова ліквідацыі прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці: “Уявім сабе супольнасць свабодных людзей, якія працуюць паводле папярэдне ўзгодненага плана, выкарыстоўваюць супольныя сродкі вытворчасці і затрачваюць пры гэтым індывідуальныя сілы як адну-адзіную грамадскую сілу… У гэтым выпадку грамадскія дачыненні людзей у працэсе працы і з вынікамі працы застаюцца простымі і зразумелымі як у працэсе вытворчасці, так і ў працэсе размеркавання” [4, с. 424].

Крах сацыялістычнага эксперыменту планавай гаспадаркі выявіў слабасць зробленых Марксам вывадаў.

Ж.-Б. Сэй зрабіў стаўку на падыход да тэорыі вартасці (і вызначэння цаны) на аснове выдаткаў фактараў вытворчасці, закладзены А. Смітам. Згодна з Сэем, вытворчасць сама стварае попыт: “Усякі прадукт з моманту свайго стварэння адчыняе рынак збыту для іншых прадуктаў на ўсю велічыню сваёй вартасці”. Гэта выцякае з вызначэння А Смітам цаны як сумы даходаў:

Q = W + P + R

Для ўсёй масы тавараў Q (сумарная цана тавараў) азначае сукупную прапанову, тады як W + P + R (сума зарплаты, прыбытку і рэнты) – гэта не што іншае як сукупны попыт.

Далей маржыналісты развілі гэтую тэорыю, падыходзячы да каштоўнасці з боку попыту, надаўшы асноўнае значэнне суб’ектыўным ацэнкам тавара спажыўцамі. Таму калі ў цэнтры класічнай тэорыі стаяў капіталіст, які ажыццяўляў прапанову прадукцыі, то маржыналісцкая тэорыя асноўную ўвагу аддала спажыўцу.

Адносна чалавечай працы лічыцца, што “паколькі эканамічная каштоўнасць заўсёды адносная, гэта ж справядліва і адносна працы, стварыўшай яе” [9, c. 16576]

У любой эканамічнай сістэме ўзнікае пытанне эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў. Паколькі яны абмежаваныя, то людзі павінны выбіраць адзін з мноства альтэрнатыўных шляхоў іх выкарыстання. Іншымі словамі, вызначаць спосаб размяшчэння (алакацыі) рэсурсаў. Напрыклад, укласці інвестыцыі ў будаўніцтва новага цэха або ў набыццё каштоўных папераў? Павысіць заработную плату або павялічыць дывідэнды акцыянерам? Укласці грошы ў рызыкоўны праект, які можа прынесці вялікія прыбыткі, або выпускаць прадукцыі, якая будзе мець гарантаваны збыт, але не прынясе вялікіх даходаў?

Ана­ліз эфектыўнасці алакацыі рэсурсаў (resource allocation) з’яўляўся цэнтральнай праб­ле­май эканамічнай тэорыі са старажытных ча­соў і сён­ня ўяўляе сабою неад’емны элемент су­час­най мікраэканомікі.

Згодна з кан­цэп­цы­яй ап­ты­ма­ль­нас­ці Па­рэ­та, алакацыйная эфек­тыў­насць да­ся­га­ец­ца та­ды, калі ў межах дадзе­ных аб­ме­жа­ван­няў зме­ны ў вы­ка­рыс­тан­ні рэ­сур­саў (іх рэ­а­ла­ка­цыя) не могуць пры­вес­ці да па­ве­лі­чэн­ня даб­ра­бы­ту ха­ця б аднаго індывіда, не па­гор­шыў­шы стан ін­шых. Паколькі веды пра пат­рэб­нас­ці, рэ­сур­сы і тэх­на­ло­гі­і рассеяны ў гра­мад­с­т­ве, то эфек­тыў­нае іх выкарыстанне можа быць да­сяг­ну­та то­ль­кі на аснове выкарыстання пэў­ных ме­ха­ніз­маў ка­ар­ды­на­цыі эканамічнай дзей­нас­ці. Фрыдрых А. Гаек (Friedrich August von Hayek (1899-1992)) пе­ра­ка­наў­ча паказаў, што гэ­тую ро­лю вы­кон­ва­юць веды (інфармацыя), што змяш­ча­юць у сабе цэ­ны як аснова рын­ка­ва­га ме­ха­ніз­му [7]. Праблема грамадства не прос­та ў тым, каб размясціць дадзеныя рэсурсы, а хут­чэй у тым «як забяспечыць найлепшы спо­саб вы­ка­рыс­тан­ня рэсурсаў, вядомы любому прад­с­таў­ні­ку грамадства, для мэтаў, адносную важ­насць якіх ведаюць толькі гэтыя індывіды. … гэ­та праблема выкарыстання ве­даў, якія не дадзе­ны кожнаму ва ўсёй паў­на­це»[7, p. 520].

Як паказала будучае сымбіёз планавай эканомікі і неакласічнай тэорыі цаны не ўдаўся. Галоўнай прычынай гэтага эканаміст аўстрыйскай школы Ф. А. Гаек лічыў тое, што інфармацыя, якая перадаецца цэнавым механізмам рынкавай эканомікі большая, чым інфармацыя, якой можа авалодаць планавік. Гаек сцвярджаў, што цэны гэта не проста “прапорцыі абмену паміж таварамі”, а “механізм перадачы інфармацыі”.

Згодна з Гаекам узаемаўзгадненне асобных індывідуальных рашэнняў забяспечваецца з дапамогай цэнавага механізму. Цэны выступаюць як носьбіты абстрактнай інфармацыі аб агульным стане сістэмы. Яны падказваюць агентам рынку якія з даступных ім тэхналогіяў і рэсурсаў (у т.л. «чалавечага капіталу») маюць найбольшую адносную каштоўнасць, а значыць, куды ім належыць накіраваць высілкі, каб дасягнуць лепшых вынікаў. Такі сінтэз высокаабстрактнай цэнавай інфармацыі з выключна канкрэтнай індывідуальнай інфармацыяй дазваляе кожнаму чалавеку ўпісвацца ў агульны парадак і каардынаваць свае веды з ведамі людзей, пра існаванне якіх ён часцей за ўсё нават не падазрае. Рынкавая канкурэнцыя аказваецца, такім чынам, працэдурай па выяўленню, каардынаванню і выкарыстанню няяўных індывідуальных ведаў, рассеяных сярод мільёнаў індывідуальных агентаў.

Рынак у разуменні Гаека ўяўляе сабою асаблівае інфармацыйнае прыстасаванне, механізм выяўлення, перадачы і ўзаемаўзгаднення ведаў, рассеяных у грамадстве. Рынак забяспечвае, па-першае, лепшую каардынацыю ведаў і, па-другое, больш поўнае іх выкарыстанне. У гэтым праяўляецца вырашальная перавага дэцэнтралізаванай рынкавай сістэмы ў параўнанні з цэнтралізаваным планавым кіраўніцтвам.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconЛекцыі па дысцыпліне «Эканомічная тэорыія», бдту, кафедра этіМ, 2008
Усе бакі эканомікі знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі, у сістэме. Таму эканоміка разглядаецца як складная эканамічная сістэма

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconЛекцыі па дысцыпліне «Эканомічная тэорыія», бдту, кафедра этіМ, 2010
Эканамічныя навукі. Прадмет І функцыі эканамічнай тэорыі. Падзел эканамічнай тэорыі. Эканамічныя катэгорыі І законы

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconПытанні да заліку летняя сесія па дысцыпліне
Эа завочнага аддзялення спецыяльнасці 1-25 01 07 Эканоміка І кіраванне на прадпрыемстве спецыялізацыя 1-25 01 07 15 Эканоміка І кіраванне...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconПа дысцыпліне «Гісторыя Беларусі» cпецыяльнасць «Дзяржаўнае кiраванне I эканоміка»
Полацкае княства – адно з першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconПрактычныя заняткі ў зімовую сесію па дысцыпліне
Беларуская мова (прафесійная лексіка” для студэнтаў I, IV курса завочнай формы навучання па спецыяльнасці 1-25 01 07 Эканоміка І...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconДырэктар Інстытута журналістыкі
...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт інстытут журналістыкі
...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconУніверсальныя сродкі аўтарызацыі пры разгортванні лекцыі
У рамках лекцыі ― аднаго з самых значымых відаў вучэбнай дзейнасці ― асноўнай крыніцай новых ведаў для студэнтаў з’яўляецца мова...

Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009 iconУзгоднена зацвярджаю рэктар
Смі ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта па профілю адукацыі: “Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка