Урока у 9´класе Тэма урока




НазваУрока у 9´класе Тэма урока
Дата канвертавання30.10.2012
Памер79.68 Kb.
ТыпУрок
План – канспект урока у класе

Тэма урока: Сіла пругкасці. Віды дэфармацый. Закон Гука

Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука.

Задачы урока:

1)Адукацыйная:

- фарміраванне засваення паняццця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука;

- выпрацаваць уменне выкарыстоуваць закон Гука пры рашэнні задач;

2)Развівальная:

- развіцце і удасканаленне памяці, увагі;

- стварыць умовы для развіцця аналітычнага мыслення;

3)Выхаваучая:

- развіцце адказных паводзін на занятку;

- развіцце цікавасці да прадмету.

Вядучая ідэя урока: вучні павінны засвоіць паняцце “сілы пругкасці”, закон Гука, адрозніваць розныя віды дэфармацый.

Тып урока: урок фарміравання новых ведау, уменняу і навыкау.

Форма правядзення урока: урок - бяседа, урок рашэння задач.

Метады навучання:славесны, наглядны, тлумачальна-іллюстратыуны.

Абсталяванне і крыніцы інфармацыі: вугольнік, вучэбны дапаможнік “Фізіка, 10” пад рэдакцыяй І.І. Жаунярэвіч, І.М. Мядзведзь.

Выкарыстаная літаратура: вучэбны дапаможнік “Фізіка, 10” пад рэдакцыяй І.І. Жаунярэвіч, І.М. Мядзведзь.

Структура урока:

1.Праверка д/з (5 хв)

2.Вызначэнне мэты і задач урока (1 хв)

3.Актуалізацыя апорных ведау (3 хв)

4.Фарміраванне новых ведау (17 хв)

5.Замацаванне новых ведау (12 хв)

6.Абагульненне і сістэматызацыя новых ведау (5 хв)

7.Вынікі урока і выдача д/з (2 хв)

Ход урока:

1.Вучні адказваюць на кантрольныя пытанні §15.

2. Аб’яуляю мэты і задачы урока.

3.Правожу вуснае франтальнае апытванне. Задаю пытанні:

  1. Што называецца дэфармацыяй?

  2. Чаму дэфармацыі неаднолькавыя у розных цел?

  3. Якую ролю дэфармацыі адыгрываюць ва узаемадзеянні цел i у механічным руху?

4. Сіла пругкасці. Віды дэфармацый.

Усе рэчывы складаюцца з часціц (малекул, атамау, іонау), паміж якімі існуюць сілы узаемадзеяння. Гэта сілы электрамагнітнай прыроды, якія у залежнасці ад адлегласці паміж часціцамі праяуляюцца то як сілы прыцяжэння, то як сілы адштурхвання.

Калі уздзеянне на цела выклікае павелічэнне адлегласці паміж малекуламі, то сілы міжмалекулярнага прыцяжэння перашкаджаюць гэтаму. Памяншэнню адлегласці паміж малекуламі прощцідзейнічаюць сілы адштурхвання. Каб не разглядаць складаныя электрамагнітныя узаемадзеянні, у механіцы для характарыстыкі гэтых з'яу уводзяць сілу пругкасці Fnp.

Сілай пругкасці называецца сіла, якая узнікае пры дэфармацыі любых цвёрдых цел, а таксама пры сцісканні вадкасцей і газау.

Я
Мал. 1
кую ролю адыгрывае гэта сіла пры узаемадзеянні цел? Правядзём наступны дослед. Возьмем тоусты кавалак паралону, намалюем па яго тарцу гарызантальныя лініі на аднолькавай адлегласці адна ад адной, а затым, павольна апускаючы, паставім на яго груз (мал. 1, а). Калі глядзець у час апускання грузу на тарэц паралону, то добра відаць, як пры сцісканні паралону пад дзеяннем грузу збліжаюцца паміж сабой лініі, але толькі да пэунай адлегласці (мал. 1, б). Рух грузу спыняецца пры некаторай дэфармацыі паралону, г. зн. сіла пругкасці ураунаважвае сілу цяжару грузу.

Аналагічныя з'явы адбываюцца пры любых узаемадзеяннях цел, але часта дэфармацыі такія малыя, што ix можна зафіксаваць толькі з дапамогай вельмі адчувальных прыборау.

Па характары зрушэння частак цела (а больш правільна, малекулярных слаёу унутры яго) адной адносна другой адрозніваюць дэфармацыі: расцяжэння, сціскання, згібу, кручэння, зруху.

Пры дэфармацыі расцяжэння адлегласць паміж малекулярнымі слаямі павялічваецца (мал. 2, а), а пры дэфармацыі сціскання - памяншаецца (мал. 2, б).

К
Мал. 2
алі у выніку уздзеяння адны малекулярныя слаі расцягваюцца, а другія сціскаюцца, то назіраецца дэфармацыя згібу (мал.2, в).

Пры дэфармацыі кручэння адбываецца паварот адных малекулярных сла­ёу адносна другіх (мал. 2, г).

Калі адны слаі малекул перамяшчаюцца адносна другіх, то адбываецца дэфармацыя зруху (мал. 2, д).

Дэфармацыі таксама падзяляюць на пругкія i няпругкія, або пластычныя. Дэфармацыя называецца пругкай, калі пасля спынення уздзеяння цела поунасцю аднауляе першапачатковыя форму i памер, а калі гэта не адбываец­ца, то дэфармацыя называецца няпругкай або пластычнай.

Закон Гука.

Розныя віды дэфармацый узнікаюць у любых збудаваннях і механізмах, таму неабходна устанавіць законы, якія дазваляюць разлічыць велічыню гэтых дэфармацый.

Найбольш часта сустракаецца i дастаткова проста матэматычна апісваюцца пругкія дэфармацыі расцяжэння або сціскання.

П
Мал. 3
равядзём дослед, прымацаваушы адзін канец гумавага шнура з меткамі да вертыкальнай сценкі, а другі - да дынамометра (мал.3, а), на яго будзем дзейнічаць сілай. Размесцім пад шнурам лінейку. Вызначаючы сілу, якая дзейнічае на канец шнура, па дынамометры, будзем фіксаваць зрушванне канца шнура уздоуж лінейкі і змяненне адлегласцей паміж меткамі.

Мы зауважым, што агульнае падаужэнне шнура, якое вызначаецца па зрушванню яго канца, з'яуляецца сумай падаужэнняу усіх яго частак. Аналагічна, агульнае пакарачэнне, напрыклад пры сцісканні спружыны, з'яуляецца сумай памяншэнняу адлегласцей паміж усімі яе віткамі (мал. 3, б).

Калі абазначыць пачатковую даужыню шнура L0, а канечную даужыню - L, то для характарыстыкі дэфармацый расцяжэння або сціскання можна увесці абсалютнае падаужэнне ΔL = |L - L0|.

Калі шнур пад дзеяннем дэфармуючай сілы F больш не падаужаецца, то яе дзеянне ураунаважвае пругкая сіла Fnp, г. зн. F = -Fnp.

Р
Мал. 4
оберт Гук устанавіу эксперыментальна, што пры малых дэфармацыях
расцяжэння або сціскання абсалютнае падаужэнне цела прама прапарцыянальна дэфармуючай сіле. На практыцы часта неабходна вызначыць сілу пругкасці, якая узнікае у целе пры яго дэфармацыі, i закон Гука фармулюецца наступным чынам:

модуль сілы пругкасці, якая узнікае пры малых дэфармацыях сціскання або расцяжэння цела, прама прапарцыянальны велічыні абсалютнага падаужэння:

Fnp = kΔL = k|L-L₀|,

дзе k - каэфіыент прапарцыянальнасці, які называецца жорсткасцю цела. Жорсткасць з'яуляецца характарыстыкай дадзенага цела (спружыны, шну­ра, стрыжня і т. п.) і залежыць ад яго папярочных і падоужаных памерау, xiмічнага саставу і будовы рэчыва, з якога цела зроблена. Паколькі

, то жорсткасць вымяраецца у ньютанах на метр (Н/м).

Пры разліках руху цел пад дзеяннем сілы пругкасці неабходна улічваць яе напрамак. Калі выбраць пачатак адліку пад крайнім пунктам недэфармаванага цела (мал. 4), то абсалютнае падаужэнне можна характарызаваць каардынатай х канца дэфармаванага цела. Пры расцяжэнні (гл. мал. 4, a) i пры сцісканні (гл. мал. 4, б) узору сіла пругкасці накіравана процілегла зрушванню яго канца. Тады можна запісаць закон Гука для праекцыі сілы пругкасці на выбраную вось:

Fnp = -kx.

Тую ці іншую форму запісу закону Гука выкарыстоуваюць у залежнасці ад умовы задачы i велічыні, якую трэба вызначыць. Сіла пругкасці, як i любая з сіл, што разглядаюцца у механіцы, падпарадкоуваецца законам Ньютана, а па закону Гука можна разлічыць дэфармацыі, якія узнікаюць пры узаемадзеяннях цел. Аднак неабходна адзначыць, што закон Гука добра выконваецца толькi пры малых дэфармацыях цел.

5.Пісьмова рашаем задачы.

Практыкаванне 15

№1

Дадзена: Рашэнне:

m=2 кг

g=9,8 м/с2 Fnp = mg



Fnp -? Fnp =2·9,8 =19,6(Н)


Адказ: Fnp =19,6Н


Практыкаванне 16

№1

Дадзена: Рашэнне:

Fnp = 5 Н

ΔL = 10 см = 0,1м 



k - ? 

k = 5/0,1 = 10(Н/м)

Адказ: k = 10 Н/м


6.Чытаем галоуныя вывады пасля §15 і §16.

7.Д/з запісваю на дошцы.

§15, пр. 15 №2; §16, пр.16 №2.Умець адказваць на пытанні пасля параграфау.

Афармленне дошкі

Сіла пругкасці. Віды дэфармацый. Закон Гука



Fnp = kΔL = k|L-L|,

дзе k -

ΔL = |L - L0| -


Запісы вучняу у сшыткі:


Сіла пругкасці. Віды дэфармацый. Закон Гука

Сілай пругкасці называецца сіла, якая узнікае пры дэфармацыі любых цвёрдых цел, а таксама пры сцісканні вадкасцей і газау.

Віды дэфармацыі: расцяжэння, сціскання, згібу, кручэння, зруху.

Дэфармацыі таксама падзяляюць на пругкія i няпругкія, або пластычныя.

Закон Гука: модуль сілы пругкасці, якая узнікае пры малых дэфармацыях сціскання або расцяжэння цела, прама прапарцыянальны велічыні абсалютнага падаужэння:

Fnp = kΔL = k|L-L₀|,

дзе kжорсткасць цела.


[k] = Н/м.

Абсалютнае падаужэнне: ΔL = |L - L0|.

Усе задачы, якія рашаліся у класе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урока у 9´класе Тэма урока iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Урока у 9´класе Тэма урока iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Урока у 9´класе Тэма урока iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Урока у 9´класе Тэма урока iconУ краіне паэзіі
Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім...

Урока у 9´класе Тэма урока iconУрока па матэматыцы ў 5 класе
Тып урока: замацаванне раней атрыманых ведаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій

Урока у 9´класе Тэма урока iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урока у 9´класе Тэма урока iconІнфарматыка, 6 клас № № па тэме Тэма ўрока
Правілы работы І бяспечных паводзін у камп’ютарным класе. Паняцце аб інфармацыі І яе ролі ў грамадстве

Урока у 9´класе Тэма урока iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Урока у 9´класе Тэма урока iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Урока у 9´класе Тэма урока iconУрока. Столетняя война. Реформация. Цель урока
Цель урока: достичь образовательных результатов по теме урока через включение учащихся в процесс исследования материала с применением...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка