На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза




НазваНа сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза
Дата канвертавання02.12.2012
Памер49.86 Kb.
ТыпДокументы
Padb1018abloga


Прывітаньне!


На сайце generation.by паведамляецца пра тое, што 13–14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза BlogCamp. Упершыню ў адным месцы сабраліся 250 блогераў і аматараў новых мэдыяў з Украіны, Расеі, Беларусі, Латвіі, Казахстана, Узбэкістана, Эстоніі, ЗША і Польшчы. Падчас вяртаньня дадому двое ўдзельнікаў імпрэзы зь Беларусі Юрый Сідун і Вольга Кузьміч пры перасячэньні беларускай мяжы трапілі пад агляд мытні. Пасьля безвыніковага пільнага дагляду мытнікі выйшлі з вагону. Але празь некалькі хвілінаў вярнуліся з актамі аб канфіскацыі ноўтбукаў на экспэртызу.


Аўтар нататкі vojur піша: “Хочацца параіць цікаўным беларускім мытнікам больш падрабязна азнаёміцца з сайтам БлогКэмпа, дзе адкрыта зьмешчаны ня толькі сьпісы ўдзельнікаў, сярод якіх, дарэчы, быў і вядомы малады супрацоўнік КДБ, былы студэнт праграмы Каліноўскага, Улад Міхайлаў. Там зьмешчана ініцыятыўная група імпрэзы, апісаны ўвесь падрыхтоўчы працэс і, урэшце, бюджэт БлогКэмпа і прапісаны ягоныя спонсары».


Сайт Хартыі'97 www.charter97.org перадрукавала сёньня інтэрвію рэжысэра Юрыя Хашчавацкага, якому сёньня спаўняецца 60 год, эстонскай газэце «Eesti Express». У прыватнасьці, Юрый Хашчавацкі кажа: «Інтэрнэт у нашых умовах вельмі важны канал распаўсюду інфармацыі. І, у выніку, гэта не выпадкова, што асноўнай сілай пратэсту зрабілася моладзь. Яшчэ адзін спосаб распаўсюду інфармацыі — гэта CD і DVD дыскі. Іх імгненна капіююць і перадаюць з рук у рукі. Я нядаўна даведаўся, што ёсьць нават прафэсыйны тэрмін для такога спосабу: «вірусны маркетынг». Мы падрыхтавалі некалькі такіх праграм, іх распаўсюджвалі і нават трансьлявалі ў самаробных лякальных кампутарных сетках. Гэта вельмі добра спрацавала. Адным словам, выснова адна: чым складаней умовы, тым больш вынаходліва трэба дзейнічаць. Да таго ж, гэта яшчэ й цікава з прафэсыйнага пункту гледжаньня. Дарэчы, цяпер вельмі добра распаўсюджваецца «Плошча Каліноўскага». Паводле самых сьціплых прыкідак, відэапіраты распаўсюдзілі дзесяткі тысяч дыскаў».


Сайт «Бухгальтар-бухгальтару» www.buh.by праводзіць апытаньне на тэму: «Ці лічыце вы, што палітыка дзяржавы, якая зьмяняе дзейнасьць індывідуальных прадпрымплаьнікаў у 2008 годзе, прынясе карысьць большасьці грамадзян?» З 255 чалавек, якія выказалі свае меркаваньні, 13% прызналі «Так, прынясе», 66% адказалі «Не, шкодная», 21% адказалі, што розьніцу яны не адчуюць.

Сайт блогу Горадні s13.ru уздымае тэму флікераў і адзначае, што элемэнты, якія адбіваюць сьвятло і якія гэтак актыўна рэклямуюць па беларускаму тэлебачаньню, зусім не запатрабаваныя гарадзенцамі. Менавіта да такіх высноў прыйшлі гарадзенскія даішнікі, якія штрафуюць ня менш за 100 чалавек штодня. Так, у гарадзенскага ДАІ ёсьць акцыі, калі яна дае школьнікам гэтыя элемэнты, але ўсе акцыі абмяжоўваліся некалькімі дзесяткамі флікераў.


У камэнтарах да гэтай нататкі Аксакал піша: «Я ні за што не куплю гэтую брыдоту. А калі мяне затрымаюць, адмоўлюся плаціць штраф. Гэта што яшчэ за прынудзілаўка чарговая?.. Падобныя праграмы павінны фінансавацца дзяржавай і выдаваць флікеры павінна менавіта дзяржава ў школах, вучэльнях, інстытутах, на прадпрыемствах».


Eugene: “Я не адмаўляю, што флікеры маюць важнае значэньне для бясьпекі пешаходу, але кошт на іх завышены ў дзесяткі разоў. Чаму людзі павінны купляць за 2500 руб. кавалачак анучкі пры рэальным кошце флікера ў пару цэнтаў? Нехта вельмі добра хоча на гэтым зарабіць, і я нават здагадваюся хто! Флікеры наогул павінны бясплатна раздаваць усім і ў вялікай колькасьці... Кампанія па прасоўваньню флікераў у народ — гэта нязграбная спробка кампэнсаваць нізкі ўзровень асьветленасьці нашых гарадоў».


Vervolf: “Справа патрэбная, але плаціць больш баксу за яго пры кошце ў 15 эўрацэнтаў (Францыя) я ня згодны. Ды і потым, калі едзеш ноччу па той жа Шчорса (ціпа асьветленая вуліца) і табе ў вочы лупіць сустрэчная, дык як ні шчыруй, пешахода на пераходзе не заўважыш…»


Наведнікі форуму парталу tut.by абмяркоўваюць чарговую паразу зборнай Беларусі па футболу — гэтым разам у матчы са зборнай Ізраіля.


Нищий беларус адзначае: «Беларусь, як не была, так і ня будзе камандай, пакуль ня зьменіцца палітычная сітуацыя ў рэспубліцы, як гэта ня сьмешна гучыць. У каманьдзе няма адзінага духу, яна ня ведае, за каго выступае (за якія сьцяг, гімн, герб, рэспубліку), усім у прынцыпе пляваць на вынік і на балельшчыкаў».


Воскресный DOOM-II: “Ну ня трэба маркоціцца, мы іх зато ў кахей абыграем».


І на гэтым мы заканчваем падарожжа па беларускаму Сеціву. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconНа сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла незвычайная імпрэза
Кэмпа, дзе адкрыта зьмешчаны ня толькі сьпісы ўдзельнікаў, сярод якіх, дарэчы, быў І вядомы малады супрацоўнік кдб, былы студэнт...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconПрывітаньне, разам з вамі ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
На старонцы паведамляецца, што на момант 13 кастрычніка ў акцыі пратэсту бяруць удзел 214 чалавекі. Тут жа можна падрабязна даведацца...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconПрывітаньне, разам з вамі ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
На старонцы паведамляецца, што на момант 13 кастрычніка ў акцыі пратэсту бяруць удзел 214 чалавекі. Тут жа можна падрабязна даведацца...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
У горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларусь-тв”. На старонцы можна паглядзець анонсы І назвы матэрыялаў, якія ідуць у дадзены момант. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларусь-тв”. На старонцы можна паглядзець анонсы І назвы матэрыялаў, якія ідуць у дадзены момант. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconЎдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай
На сайце “Наша Ніва” ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў...

На сайце generation by паведамляецца пра тое, што 13-14 кастрычніка ў Кіеве прайшла імпрэза iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка