Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы




НазваПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Дата канвертавання02.12.2012
Памер38.13 Kb.
ТыпДокументы
Padb1005abloga


Прывітаньне!


Партал tut.by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы. da-uzh: “Шчырыя віншаваньні і найлепшыя пажаданьні!» Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо і без багаў на пошце і форуме працаваць. Адзнака 2 і ніякіх віншаваньняў». quarry: “Хай паляну накрываюць. Мы прыйдзем”. Ад імя “Начной аблогі” віншую гэты партал, паслугамі якога мы часта карыстаемся пры стварэньні чарговых нашых праграм.


На інфармацыйна-мэтадычным партале www.nastaunik.info з нагоды Усясьветнага дня настаўніка зьмешчана спасылка на інтэрвію з Лявонам Баршчэўскім, разьмешчаным сёньня на сайце нашага радыё. А яшчэ на гэтым жа сайце можна даведацца, што ў Сеціве зьявіўся краязнаўчы сайт «Талька і навакольлі". Сабралі матэрыялы і зрабілі сайт мясцовыя вучні разам са сваёй настаўніцай Натальляй Ільініч, якая натхняе на краязнаўчую і дасьледчую працу ўжо якое пакаленьне мясцовых школьнікаў. Сайт нагадвае вялікі краязнаўчы музэй — столькі там зьмешчана зьвестак пра гісторыю, славутых людзей, прыроду, паходжаньне назваў навакольля. Адрас сайта http://talka.info .


Пра тое, што беларускае Сеціва імкліва разьвіваецца, сьведчыць хоць той факт, што ўсё больш і больш гарадоў і паселішчаў краіны атрымліваюць уласныя сайты. Вось, прыкладам, сайт віртуальнага Дзятлава dzyatlava.by. Маюцца на гэтым сайце і блогі. Нехта Captain Flint піша: «Зайшоў на днях ва ўнівэрмаг, у той аддзел на першым паверсе, дзе робяць фотакарткі. Гляджу, а там, аказваецца, значкі з выявай гербу Дзятлава прадаюцца. Цікавыя такія, з гожым надпісам на роднай мове ўверсе. Заўважце, аднак, што герб зроблены з памылкай: самы ніз гербу павінен быць белы, а ня сіні. Аднак, нягледзячы на гэта, на маю думку, такі значок ня будзе лішні для любога дзятлаўчаніна. І дзякуй тым, хто здагадаўся зрабіць такую добрую справу!»


Блогер Мiхалiна ва ўласным дзёньніку michalina.livejournal.com зьмясьціла фота апакаваньня марозіва “Пушок”, на якім добра відаць наступны тэкст: “Марозіва “Пушок” вырабляецца па Блаславеньню Патрыяршага Экзарху Усяе Беларусі, Высокапрэасьвяйшчэньнейшага Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філярэта”.


Цікавую тэму абмяркоўваюць удзельнікі ЖЖ-суполкі minsk_by. Датычыцца гэта этыкі размоваў па мабільных тэлефонах. Як сцьвярджае карыстальнік utro_na_unistar, у Нямеччыне за гучныя размовы па тэлефону ў грамадзкіх месцах альбо гучнае слуханьне музыкі могуць аштрафаваць. А вось у нас рэдка хто заўвагу зробіць. lunniy_malchik прапануе: “Для пачатку трэба адвучыць гэтых людзей лаяцца матам і мачыцца ў ліфце». ml_forever не разумее: “А прычым тут мабільнікі? Нармальны чалавек ня будзе крычаць у трубку на ўвесь аўтобус, гэтак жа сама як ня будзе мачыцца ў ліфце і праз слова мацярыцца». mrkonopko: “А я вось пэрыядычна ў транспарце на тынэйджараў наязджаю за гэта. Дапамагае. Яны таксама разумеюць, што гэта непрыстойна, таму часьцей за ўсё пры першай заўвазе затыкаць катрынку. А вось на люмпэн наязджаць небясьпечна для здароўя». head_of_babulka: “Прапаную наогул забараніць мабільнікі, як у маёй любімай Паўночнай Карэі».


Сайт generation.by зьвяртае ўвагу на наступны нюанс: «У Беларусі пашыраецца ўплыў кітайскай мовы. З 1-га сьнежня 2006-га году ў БДУ працуе Інстытут Кітаязнаўства, усё болей першаклясьнікаў вывучаюць кітайскую мову ў школе. Украіна пайшла іншым шляхам: студэнты Шанхайскага ўнівэрсытэту міжнародных стасункаў будуць вывучаць украінскую мову. Старшыня Назіральнай рады Міжнароднага дабрачыннага фонду «Украіна 3000» Кацярына Юшчанка адкрыла там катэдру ўкраінскай мовы. Жонка прэзыдэнта Ўкраіны перадала ад імя фонду ў падарунак катэдры бібліятэку на ўкраінскай мове, у якую ўваходзяць кнігі па гісторыі, культуры і ўкраінскіх традыцыях».

Ці ведаеце вы, калі ў Менску пачала працаваць «конка» і калі ў Беларусі адкрыўся першы міжгародні аўтобусны маршрут? Усе зьвесткі па гісторыі разьвіцьця транспарту ў Беларусі можна знайсьці на сайце сталічнага транспарту і сувязі gusts.minsk.by. Зь ліку вельмі карыснай інфармацыі — расклад руху тралейбусных і аўтобусных маршрутаў. А вось з раскладам прыгарадных аўтобусаў — праблемы. Аніводная са спасылак на вакзалы і станцыі не працуе, нават на станцыю «Юго-Занадная».

І на гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі. Добрых вам выхадных жадае Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавана права на выезд з...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш
Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх І праводзілася...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш
Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх І праводзілася...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconСёньня кгб беларусі адзначае 90-годзьдзе ад дня ўтварэньня. Беларусь адзіная краіна на пасьлясавецкай прасторы, дзе гэта спэцслужба захавала свой назоў
Сёньня кгб беларусі адзначае 90-годзьдзе ад дня ўтварэньня. Беларусь – адзіная краіна на пасьлясавецкай прасторы, дзе гэта спэцслужба...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форумах парталу tut by наведнікі выказваюцца з нагоды выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень катэдральнага сабору
Гэты чалавек не заўважае нікога, апрача самога сябе allabochum: “Царква зайгралася, так нельга. Гэта непавага да сваіх вернікаў І...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconНа форумах парталу tut by сёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта
За вайсковыя базы. За зямлю пад нафтаправодамі. А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці. Prisrak...

Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы iconАбмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла сёньня каманьдзе Нямеччыны зь лікам 5: 6
На форумах парталу партал tut by абмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка