Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі




НазваІніцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі
старонка1/3
Дата канвертавання30.10.2012
Памер272.89 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы і Беларусі

Уступ

У вывучэнні ўзроўня сеткавай актыўнасці падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы і Беларусі аўтар вырашыў дыстанцыянавацца ад традыцыйнай схемы аналізу вэб-адзінак, правядзення на яго базе параўнальнага аналіза і вывядзення агульных высноваў. Куды большы інтарэс выклікае вывучэнне Інтэрнэту ў нацыянальных палітычных кампаніях як механізма, што распаўсюджвае ідэі салідарных ініцыятываў. Пры гэтым, паняцце салідарнасці і салідарных дзеянняў мы будзем разглядаць у больш шырокім сэнсе: сюды мы адносім і распаўсюд інфармацыі, і заклікі удзельнічаць/байкатаваць выбары ды іншыя акцыі.

Выбар краіны для правядзення параўнальнага аналіза ў даследаванні на карысць Польшчы можна патлумачыць некалькімі прычынамі. Па-першае, гэта краіна наўпрост мяжуе з Беларуссю і таму, улічваючы агульны кантэкст нашага рэгіёна, будзе нескладана разумець і апісваць праблему. Па-другое, у абедзьвюх выбарчых кампаніях выкарыстоўваліся адныя і тыя інструменты: персанальныя сайты, блогі і сацыяльныя сеткі; выкарыстанне банэрнай і відэарэкламы; анлайнавыя гульні і г.д. І, па-трэцяе, сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Польшчы і Беларусі мелі падобныя дэталі як, напрыклад, аднолькавая колькасць кандыдатаў у прэзідэнт ці праходжанне кампаній на фоне агульнай неспрыяльнай сітуацыі ўнутры кожнай з краінаў. Канешне, мы абавязкова ўлічваем галоўнае разыходжанне – ступень дэмакратычнасці выбарчай кампаніі, на што ў даследаванні будзе зроблены акцэнт.


Апісанне салідарных ініцыятываў у Польшчы ў кантэксце выбарчай кампаніі

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы, як ужо адзначалася вышэй, праходзілі ў дастаткова неспрыяльных умовах, у якіх апынулася краіна. Выбары па звычайнаму графіку павінны былі прайсці паміж 19 верасня і 3 кастрычніка, але з-за катастрофы прэзідэнцкага лайнера 10 красавіка ў Смаленску, кампанія стартавала датэрмінова: дата галасавання была прызначана на 20 чэрвеня1. Авіякатастрофа наклала адбітак на агульным вядзенні палітычнай барацьбы ў кампаніі паміж асноўнымі канкурэнтамі – палітычнымі партыямі “Права і Справядлівасць” (Prawo i Sprawiedliwość) і “Грамадзянскай платформай” (Platforma Obywatelska). У агульных рысах сёлетняя кампанія праходзіла досыць стрымана ў параўнанні з папярэднімі выбарамі 2005 г., якія сталі барацьбой колькі не саміх кандыдатаў, а брудных тэхналогій. Але разам з тым, у некаторы час адносіны паміж асноўнымі супернікамі абвастраліся: гэта здарылася ўжо пасля правядзення выбараў і абрання новага прэзідэнта, але ўсё роўна мы будзем разглядаць інцыдэнты ў кантэксце выбарчай кампаніі. На самым пачатку жніўня ў Польшчы адбыліся два вялікія канфлікты – інцыдэнт з рэкламным банэрам піва “Lech” насупраць Вавельскага замка ў Кракаве2 і абарона ўсталяванага ў памяць загінулых падчас катастрофы ў Смаленску крыжа перад прэзідэнцкім палацам у Варшаве3.


Размяшчэнне банэра Zimny Lech (“Халодны Лех”) насупраць Вавэлю можна расцэнваць неадназначна: з аднаго боку, гэта была агульнанацыянальная рэкламная кампанія дадзенай маркі піва4 і размяшчэнне такой рэкламы ў гэтым месцы можна разглядаць усяго толькі як злое супадзенне; з другога боку, назва рэкламы выглядае двухсэнсоўнай: прыметнік “халодны” можна атаясамліваць з сінонімам “мёртвы”.

Інцыдэнт прывёў да заклікаў з боку еўрапарламенцёра ад партыі “Права і справядлівасць” Марэка Мігальскага аб’явіць спажывецкі байкот піўной маркі. Заклік быў агучаны ва ўласным блогу5 парламенцёра, а ў сацыяльнай сетцы facebook былі арганізаваны суполкі6 для падтрымкі заявы байкоту.




Мал. 1. Узор выявы з заклікам байкатаваць кампанію, якая выпускае піва “Lech”


Адзначым, што салідарная акцыя мела поспех і рэкламны банэр быў у хуткім часе дэмантаваны. Падобная сітуацыя з заклікам спажывецкага байкоту адбылася ў Польшчы і раней: тады пад “прыцэлам” аказалася кампанія Coca-Cola, якая спансавала выхад праграмы Poranny WF на радыёстанцыі Eska Rock7. Тады вядучыя праграмы Міхал Фігурскі (Michał Figurski) і Куба Ваявудскі (Jakub Wojewódzki) запісалі зневажальную песню8, якая прысвячалася брату загінуўшага прэзідэнта, старшыні “Права і справядлівасці” Яраславу Качыньскаму.


Інцыдэнт у Варшаве быў выкліканы ў сувязі з распаўсюдам інфармацыі пра магчымы перанос крыжа з месца насупраць рэзідэнцыі кіраўніка польскай дзяржавы ў бліжэйшы касцёл святой Ганны. На рэсурсе facebook.com былі арганізаваны шэраг інфармацыйных суполак9 з заклікам далучыцца да абароны. 4 жніўня адбылася жорсткая сілавая сутычка абаронцаў крыжа з паліцыяй, але ўлады не сталі далей выкарыстоўваць сілавы сцэнар супраць дэманстрантаў і на некаторы час адступілі. 10 жніўня ў польскай сталіцы прайшла контр-дэманстрацыя з заклікам перанесці крыж. Перанос усё ж адбыўся адбыўся 16 верасня.

У абодвух выпадках разгледжаныя салідарныя ініцыятывы з’яўляюцца прыкладамі негатыўных кампаній. Акрамя іх у якасці негатыўнай кампаніі, але разам з тым і не пазбаўленай гумару, можна назваць ініцыятыву Idą wybory, przywiążę babcię do krzesła (“Ідучы на выбары, прывяжыце бабулю да крэсла”)10. Сэнс акцыі палягаў ў тым, каб, верагодна, зрабіць адток патэнцыйных галасоў за Яраслава Качыньскага, бо лічылася, што за яго будуць галасаваць пераважна сталыя асобы. Праўда, гэта ідэя не ёсць новай: яе карані паходзяць яшчэ з часоў “Салідарнасці”, але тады неабходна было схаваць пашпарт сталага чалавека, каб голас не быў адданы камуністам. Існавала таксама і інтэрнэт-кампанія, якая заклікала выбарцаў не галасаваць за Яраслава Качыньскага11.


Як прыклад пазітыўных вэб-кампаній можна вылучыць суполкі ў сацыяльных сетках з заклікам прыняць удзел у галасаванні (пры гэтым, не важна ў падтрымку якога кандыдата)12, а таксама суполкі, якія былі ініцыяваны польскай дыяспарай за мяжой13. Усе яны выконвалі інфармацыйна-мабілізацыйную ролю і захоўвалі нейтральнасць у падачы матэрыялаў.

Для павышэння цікавасці да выбараў, у сацыяльных сетках распрацоўваліся праграмныя прылады, якія дазвалялі рабіць апытанне грамадскай думкі і складаць рэйтынгі кандыдатаў. Дзве такія прылады працавалі ў сацыяльнай сетцы facebook14.

Апісанне сітуацыі ў Беларусі

Лічыцца, што да ўзнікнення народнай салідарнасці ў Інтэрнэце прывёў хуткі і жорсткі разгон Плошчы 19 снежня. Але на думку аўтара, адпраўной кропкай з’яўляюцца не сумныя падзеі вечара асноўнага дня галасавання, а ранейшая дата. Салідарныя дзеянні распачаліся ўжо ад старту збору подпісаў. Тады яны праяўлялася ў распаўсюдзе агульнай інфармацыі пра хаду кампаніі: у асноўным, асвятляліся прэцэдэнты з парушэннямі1516 ды іншыя актуальныя навіны.

У інтэрнэт-прасторы з’явіліся сайты election.in-by.net, vybory2010.by, belpolitics.org17, dec19.org18, якія падавалі інфармацыю з пералікам звестак па кожным з кандыдатаў (біяграфія, праграма, навіны і нш.) і па кампаніі ў цэлым. Агульную інфармацыйную скіраванасць меў таксама і сайт ploshcha.com, але ён выконваў таксама і ролю мабілізацыйнага рэсурса, што пацвяржае ўскосна яго назва. У якасці прыкладаў негатыўнай кампаніі (меліся толькі ў адрас дзеючага прэзідэнта) можна назваць сайт кампаніі “Сыходзь!”19. Вялікі рэзананс выклікаў відэаролік “Бабуля-2010”, які быў выкладзены на партале youtube.com 28 лістапада і за першы дзень быў прагледжаны 23 тысячы разоў20. На рэсурсе livejournal.com інфармацыя, звязаная з выбарамі, акумулявалася ў суполцы “Беларуская палітыка”21.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconБеларусь знаходзіцца напярэдадні кампаніі прэзідэнцкіх выбараў. Сённяшняе выбарчае заканадаўства справядліва ёсць прадметам крытыкі як дэмакратычнай
Выбарчая кампанія мясцовых выбараў красавіка 2010 году пераканаўча паказала, што змены выбарчага заканадаўства Беларусі, зробленыя...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconІнтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010
У беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі І адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby org” – гэта...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconПатрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў
Партыя – бнф разгледзеў адказ Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь на сваю заяву, ў якой ставіў патрабаваньне аб узбуджэнні крымінальнай...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconНачная аблога 18 кастрычніка
Упершыню ў адным месцы сабраліся 250 блогераў І аматараў новых мэдыяў з Украіны, Расеі, Беларусі, Латвіі, Казахстана, Узбэкістана,...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconВядоўца на вэб-сайце руху "За Свабоду!" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі "Песьні Свабоды, частка трэцяя". Яе выпускае незалежнае выдавецтва
Вядоўца – На вэб-сайце руху “За Свабоду!” зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі “Песьні Свабоды, частка трэцяя”. Яе выпускае незалежнае...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconЭкзамен для ўлады
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года — аб гэтым на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі І правядзення выбараў...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconУзор заявы аб вылучэнні назіральніка ва ўчастковую выбарчую камісію
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь, а таксама на выбарчы участак падчас датэрміновага галасавання, галасавання...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
У беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі І беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць...

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconАдкрыты зварот
Беларусі лічым, што прысуды, вынесеныя ў сувязі са справай 19 снежня 2010 года ў Мінску з’яўляюцца незаконнымі І палітычна матываванымі....

Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі iconШтомесячны агляд
Палітыка: паляпшэньне стасункаў Беларусі й эз пасьля выбараў у беларускі парлямэнт

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка