Дуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"




НазваДуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"
Дата канвертавання30.10.2012
Памер69.27 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна”


“Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы…”

Інтэлектуальная гульня па творчасці У. Караткевіча


Выканала настаўнік беларускай мовы і

літаратуры 1 катэгорыі

Валянціна Васільеўна Далідчык


в. Ізбішча, 2011 г.

Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы…”

(Інтэлектуальная гульня па творчасці У. Караткевіча)


Мэты: выклікаць у вучняў жаданне самастойна весці пошук і вывучаць дадатковы матэрыял пра жыццё і творчасць пісьменніка; фарміраваць уменне працаваць з вучэбнай і навукова-папулярнай літаратурай; спрыяць выхаванню здаровага духу спаборніцтва.


Ход мерапрыемства

У гульні ўдзельнічаюць 2 каманды: каманда “Паэты” і каманда “Празаікі”. Каманды па чарзе адказваюць на пытанні. Калі адказу ў каманды няма ці ён няправільны, то права на адказ мае другая каманда. За кожны правільны адказ прысуджаецца 1 бал.

1 тур

Каманды адказваюць на пытанні.

1.Калі нарадзіўся У. Караткеквіч? (26 лістапада 1930 года)

2.Дзе нарадзіўся У. Караткевіч? (У Оршы)

3.Першыя вершы пачаў пісаць у якім узросце? (Калі яму было 6 гадоў)

4.Дзе застала Вялікая Айчынная вайна У. Караткевіча? (У Маскве, ён быў у сястры)

5.У які горад трапляе У. Караткевіч у канцы вайны? (У Кіеў)

6.У якім творы У. Караткевіч апісаў кіеўскія ўражанні? (“Лісце каштанаў”)

7.Куды пераязджае сям’я Караткевічаў пасля вызвалення Беларусі? (У Оршу)

8.Назавіце любімыя школьныя прадметы У. Караткевіча. (Літаратура і гісторыя)

9.Куды паступае вучыцца У. Караткевіч пасля заканчэння школы? (У Кіеўскі ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі)

10.Чым займаўся У. Караткевіч пасля заканчэння ўніверсітэта? (Працаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы на Кіеўшчыне)

11. Які верш У. Караткевіча лічыцца пачаткам яго літаратурнай творчасці? (“Машэка”)

12.У якім часопісе быў надрукаваны верш “Машэка”? (У часопісе “Полымя”)

13.Па якіх творах У. Караткевіча зняты фільмы? (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”)

14.Паводле якіх твораў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі паставіў оперы? (“Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”)

2 тур

Па апісанні пазнайце героя і назавіце яго.

1.”…Быў велічынёю з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю… А дурныя ж!”

(Бурык)

2.”…бровы былі падобныя да ляжачага сабакі, а вочы ззялі, быццам іржавая сталь…” (Хан Батый)

3.І, выпрастаўшы рукі, меч ката вырваў ён

І ссёк дубовы чэрап з крутых яго рамён,

І на каня ўзвіўся, і ў стрэмя горда стаў,

І зноў да бітвы волю ў апошні час дастаў.

(Князь Вячка)

4.”…каторы ўжо раз уразіў яго сухі прыгожы твар, белыя валасы і бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх відна была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь”. (Пора-Леановіч)

5.”Рысы аблічча мяккія, склад здаецца, на першы позірк, крыху далікатным, але гэтая далікатнасць падманвае. Праявы знешняй сілы, якая ўразіць на хвіліну дый звяне, замяняе тут вынослівасць, жылаватасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, … будзе цягнуць”. (Беларус)

6.”Рысы твару былі выразныя, рэзка акрэсленыя, такія правільныя, што згадзіліся б як узор вялікаму скульптару. І ўсё ж я не думаю, каб які-небудзь скульптар спакусіўся ляпіць з яе Юнону: рэдка мне здавалася бачыць такі непрыемны, варты жалю твар. Вусны дзіўна перакрыўленыя, ля носа глыбокія цені, колер твару шэры, чорныя бровы ў нейкім дзівацкім надломе, вочы вялізныя-вялізныя, чорныя, але і ў іх нейкі незразумелы застыглы выраз”. (Надзея Яноўская)

3 тур

Паглядзіце інсцэніроўкі ўрыўкаў з твораў У. Караткевіча і назавіце твор, з якога ўзяты ўрывак.

1 інсцэніроўка.

Хан.Пакуль што я прымушаю другіх есці зямлю, бо што такое народ. Народ – гэта статак, у якім кожная жывёла думае толькі аб тым, каб есці другіх і не быць з’едзеным. Глядзі, гэтых людзей мы пабралі ў палон, і яны хутка забудуць мову сваю і сваю зямлю. Яны памерлі ўжо.

Юсуфі. Не, яны шчэ не нарадзіліся.

Хан. І не народзяцца ніколі, бо мы павалачэм іх у свой стэп, як павук муху, і дзеці іх памруць рабамі.

Юсуфі. Хан, ты не ўласны гэтага зрабіць. Хіба ты забыў старую прыказку: “Дзіцёнак нараджаецца ад мацеры, а памірае за народ”. Калі толькі адно калена застанецца ад народа – дык і ад яго пойдзе ён жыць.

Хан. У гэткага люду? Саромся. Іхнія “каназы” цураюццасваёй мовы, іх папы – брахлівыя сабакі, у людзей яго, як у птушкі, адно жаданне – набіць свой валляк.

Юсуфі. Э, ды што гаварыць з вар’ятам, птушкі любяць волю.

(Апавяданне “Лебядзіны скіт”)

2 інсцэніроўка.

Сын (абдымае бацьку).Татка! Татка! Памерці захацеў. Не паверыў. Ты што, плачаш?

Бацька. Плачу. За цябе. Цяпер можна расказваць. Ведаеш, чаму такіх дужа старых на вёсцы адзін я?

Сын. Ведаю. Бітва была дзесяць гадоў назад.

Бацька. Так. Напалі. І мы ўсе, хто на парозе, - перад дарогаю ў лес – вырашылі патаемна: лепей ужо там легчы, чым ад сваіх… Усе палеглі, адзін я застаўся.

(Апавяданне “Нямоглы бацька”)

4 тур

Закончыце радкі з вершаў У. Караткевіча.

1.Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе … (Белавежа).

2.Дагарэў за брамай… (небакрай),

Месяц паміж воблачкаў плыве.

3.Восень прайшла пералескамі,

Па някошаным ржышчы … (ніў).

4.Зямля гудзе, як цёплы вулей,

Знікаюць крыўды, боль і … (зло).

5.Апошні снегапад забіў марозы,

Стаў на халву падобны брудны … (снег).

6.Калматае сонца зямлю пячэ –

У душы ні надзей, ні … (мар).

5 тур

Паслухайце і скажыце, пра што гэта пісаў У. Караткевіч у нарысе “Зямля пад белымі крыламі”.

1.”Своеасаблівая падліва з мяса, рабрынак і сала, падбоўтаная мукой”. (Мачанка)

2.“Пякуць яго на паду, на капусных або кляновых лісцях”. (Хлеб)

3.”Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале, яна – дзіва! Бяры і еш”. (Бульба)

4.”Кіславата-салодкі, рэзкі, дужа добры ў спёку”. (Квас)

5.”Заўсёды дужа белы, бо яго часта скрэблі нажом”. (Стол)

6.”Месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў”. (Мыцельнік)

7.”На іх сядзелі і ноччу маглі спаць, асабліва калі бывалі госці”. (Лавы)

8.”… - гэта цеплыня. … - гэта здароўе застуджанаму. … - гэта і гарачая, смачная ежа”. (Печ)

6 тур

Вам прапануецца першы радок з верша У. Караткевіча. Паспрабуйце прыдумаць і дапісаць апошнія тры.

І тады закахалася хмара…

Уладзімір Караткевіч пісаў так:

І тады закахалася хмара…

У паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору, ў палёў абшары.

7 тур

Паслухайце і скажыце, з якога твора У. Караткевіча наступныя радкі.

1.”Яны пакідалі балотную зямлю, а за імі быццам вішні асыпалі лугі белым пухам сваіх кветак. Прызыўна трубілі лебедзі, кружлялі, падалі на ваду, і ў крыках іх гучала радасць.

Камень тачыў слёзы.

Кажуць, з таго часу Белая Русь і празываецца “белай”. Ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў яе людзей”. (“Лебядзіны скіт”)

2.”Беларус – вялікі аматар пажартаваць над суседам, але яшчэ больш над самім сабой. Ён назіральны і таму падмячае тыповыя рысы характару людзей.

…Па агульным назіранні беларусам прыродна ўласцівая павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай”. (“Зямля пад белымі крыламі”)

3.”Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў… Кланяйцеся гэтым двум да долу, людзі!” (“Нямоглы бацька”)

4.”Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, … пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы”. (“Дзікае паляванне караля Стаха”)

8 тур

Прапанаваныя словы неабходна саставіць так, каб атрымаліся радкі з вершаў У. Караткевіча ( усе словы напісаны на асобных лістках паперы).

1.Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

2.І не знікаць Паэтам вечна,

У вечнай Песні жывучы.

Падвядзенне вынікаў гульні

Рэфлексія

Ці спадабалася вам гульня?

Якое заданне было самым цікавым?

Вашы прапановы, пажаданні.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconДуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"
Мэта. Удакладніць І сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе у складовага І ў нескладовага; удасканальваць уменне правільна пісаць...

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconРасклад факультатыўных заняткаў на 2 паўгоддзе 2011 – 2012 навучальнага года
Дуа “Янушкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ім.І. М. Цімчука Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" icon1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconЗацвярджаю дырэктар дуа "Літвінавіцкая сярэдняя школа Кармянскага раёна"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка