Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут




НазваЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Дата канвертавання02.12.2012
Памер209.26 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНЫ


Рашэнне Маладзечанскага
гарадскога выканаўчага камітэта


СТАТУТ


дзяржаўнай установы адукацыі

“Агульнаадукацыйная сярэдняя
школа №5 г.Маладзечна”


УСТАВ


государственного учреждения
образования
“Общеобразовательная средняя
школа №5 г.Молодечно”


Раздзел 1

Агульныя палажэнні.

1. Сапраўдны Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2005 года №563, у адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў №690346131.

2. Сярэдняя школа №5 заснавана ў 1957 годзе.

3. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” створана рашэннем Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24 сакавіка 2005 года № 196 на базе сярэдняй школы №5.

4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”(далей – Школа) з’яўляецца дзяржаўнай установай , якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі вучняў да авалодвання ў далейшым прафесіяй у ўстанове адукацыі, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, для падрыхтоўкі навучэнцаў да працоўнай дзейнасці.

5. Заснавальнікам і ўласнікам маёмасці школы з’яўляецца Маладзечанскі райвыканкам. Змена ўласніка праведзена на аснове Указа Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 31.05.2005г. № 248 “Аб аб’яднанні Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна – тэрытарыяльную адзінку”, рашэннем Маладзечанскага раённага Савета Дэпутатаў ад 03.02.2005г. №96 “Аб аб’яднанні горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Маладзечанскі раён” і рашэннем Маладзечанскага гарадскога Савета Дэпутатаў ад 29.03.2005г. №100 “Аб аб’яднанні горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Маладзечанскі раён”.

6. Школа арганізавана ў форме дзяржаўнай установы на аснове камунальнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з бюджэту Маладзечанскага райвыканкама.

7. Органам, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю школы, з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта (далей – упраўленне адукацыі).

8. Установа з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай і ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, мае ў аператыўным кіраванні абасобленую маёмасць, самастойны баланс, фінансуецца з мясцовага бюджэту.

9. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь

10. У сваёй дзейнасці Школа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дадзеным Статутам.

11. Месца знаходжання Школы: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г.Маладзечна, пл.Старое Месца, 16

12.Поўная назва Школы на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”.

Поўная назва Школы на рускай мове: Государственное учреждение образования “Общеобразовательная средняя школа №5 г.Молодечно”.

Скарочаная назва Школы на беларускай мове: СШ №5 г.Маладзечна.

Скарочаная назва Школы на рускай мове: СШ №5 г.Молодечно”.


Раздзел II.

Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Школы, яе асноўныя задачы.


13. Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключае ў сябе арганізацыю і выкананне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

14.Асноўнай мэтай дзейнасці Школы з'яўляецца падрыхтоўка навучэнцаў у школе да авалодання ў будучым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай , вышэйшай адукацыі, праз іншыя формы прафесійнага навучання, а таксама да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

І5.Асноўнымі задачамі школы з'яўляюцца:

  • забяспечыць атрыманне вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных ведаў для выбару ў далейшым прафесіі;

  • падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

  • станаўленне і развіццё асобы вучняў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, станаўленне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

16. Школа ажыццяўляе наступны змест адукацыйнай дзейнасці:

  • пачатковая агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі;

  • базавая агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі і агульнай базавай адукацыі;

- сярэдняя агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай, агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным або паглыбленым узроўнях;

- сярэдняя агульнаадукацыная школа можа ажыццяўляць працоўнае (прафесіянальнае) навучанне вучняў;

- агульнаадукацыйная школа з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў дадаткова забяспечвае паглыбленае вывучэнне аднаго або некалькіх прадметаў, развіццё творчых здольнасцей вучняў у адпаведнасці з іх інтарэсамі і схільнасцямі.

17. Установа ажыццяўляе ліцэнзуемыя віды дзейнасці згодна Перачня відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія) і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, зацверджанаму Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2003 г. №17:

  • адукацыйная дзейнасць;

  • дзейнасць па забяспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

  • рознічны гандаль (уключая алкогольныя напоі і тытунёвыя вырабы) і грамадскае харчаванне.



Раздзел III

Арганізацыя навучальнага працэсу ў Школе;

18. Школа забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў здзяйсняюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучням, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе з прыкладнымі паводзінамі - пасведчанне з адзнакай.

19. Выпускнікам. Школы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з /атрыманнем/ уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

20. Навучанне ў школе здзяйсняецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ў Школе з'яўляецца абавязковым.

21. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны год на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, Школа распрацоўвае асабісты план, які зацверджваецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі.

22. Вучэбны год у Школе пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працяг і тэрміны заканчэння вучэбных заняткаў вызначаюцца Тыпавым вучэбным планам на бягучы навучальны год.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя - не менш 14 дзён. Таксама ўстанаўліваюцца летнія кунікулы працягласцю не менш 8 тыдняў. Для вучняў першых і другіх класаў у трэцяй цвэрці праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю адзін тыдзень

23. Вучэбны год падзяляецца на чвэрці, працягласць вучэбнага тыдня – 5 дзён /у класах з паглыбленым узроўнем вывучэння прадметаў – 6 дзён/.

24. Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У вучэбным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і факультатыўныя заняткі, лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі.

25.Працягласць урока ў першых класах - 35 хвілін, у II – XI1 класах - 45 хвілін.

Штодзённа колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацверджваецца дырэктарам Школы.

26. У Школе арганізуецца гарачае харчаванне навучэнцаў.

27.Форма атрымання адукацыі ў Школе - вочная.

Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа здзяйсняцца дома па індывідуальным вучэбным плане.

Па заяве бацькоў вучня і ўлічваючы вынікі атэстацыі, у выпадках, калі вучань перад паступленнем у Школу ці ў час навучання ў ёй самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны адпаведнымі праграмамі, педагагічны савет Школы можа разгледзець пытанне аб залічэнні ці пераводзе вучня ў адпаведны клас.

Раздзел IV.

Правы і адказнасць Школы.

28.Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае правы:

- уносіць у вызначаным парадку заснавальніку прапановы на ўдасканаленне сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

- ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на аснове зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пераліку платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі;

- ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

29.Школа нясе адказнасць за:

- якасць дадзенай адукацыі;

  • захаванасць і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы. Школа нясе іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел V.

Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

30. Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Школе з'яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі.

31.У Школу прымаюцца дзеці, пражываючыя на тэрыторыі, на якой функцыяніруе Школа.

Дзецям, не пражываючым на дадзенай тэрыторыі, можа быць адмоўлена ў прыёме ў Школу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месц.

32. У першы клас Школы прымаюцца дзеці, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту, без уступных. экзаменаў. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Школы на падставе заяў бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

З3. Забараняецца адлічэнне са Школы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, дасягнуўшыя 15-гадовага ўзросту, могуць быць выключаны са Школы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем савета Школы па дамоўленасці з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ўлады. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па дамоўленасці з органам апекі і апякунства.

З4. Школа не мае прапа перашкаджаць пераводу вучняў ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта існуе згода апошняга.

35. У Школу, у адпаведны клас, пры наяўнасці даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць залічаны вучні, якія на працягу навучальнага года ці па яго выніках былі адлічаны або перапынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

З6.Вучні:

36.1.маюць правы:

  • на адукацыю ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі";

  • на навучанне ў сям'і, а таксама на навучанне па індывідуальнаму плану;

  • на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

  • на павагу сваёй годнасці;

- на дапамогу педагагічнымі работнікамі ў авалодванні ведамі;

  • на адкрытую адзнаку сваіх ведаў, сваечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў,экзаменаў;

  • выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Школай;

- самакіравання і самакіравання Школай;

- прымаць удзел у размеркаванні заробленых Школай грашовых

- і іншае.

36.2 абавязаны:

- старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца за гонар класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;

  • належна весці сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

  • падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Школы і вучнёўскага самакіравання, кіравацца Статутам Школы.

37.Педагагічныя работнікі:

37.1 маюць правы:

  • мець устаноўленую нарматывамі педагагічную нагрузку;

  • на выбар вучняў і вучэбных дапаможнікаў, форму і метады навучання і выхавання вучняў;

  • праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанню новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

  • на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам

- на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за гадавую выслугу, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам:

  • на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

  • выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання.

37.2. абавязаны:

- якасна і ў поўным аб'ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці вучняў;

- аказваць уплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

- павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

- паважаць гонар і годнасць супрацоўнікаў, вучняў і іх бацькоў;

- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў;

- выконваць загады і ўказанні дырэктара Школы і яго намеснікаў, рашэнняў, прынятых саветам школы і педагагічным саветам.

З8. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі вучняў Школы могуць удзельнічаць у кіраванні Школай, абавязаны выконваць Статут Школы. Нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.

З9. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і пабудоў Школы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

Раздзел VI.

Парадак кіравання дзейнасцю Школы.


40. Кіраванне ўстановай выконваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, “Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” і Уставам школы на аснове спалучэння прынцыпаў самакіравання школьнага калектыву і правамоцтваў адміністрацыі школы і ўпраўлення адукацыі.

41. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю школы выконвае дырэктар. Дырэктар і яго намеснікі назначаются на пасаду і вызваляюцца ад пасады заснавальнікам.

42.Дырэктар Школы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову праў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

43.Дырэктар Школы ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы, прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Школы, размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам і набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму і наяўнаму разліку, выдае даверанасць, заключае дамоўленасці з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Школы, на выкананне розных відаў работ па бягучаму рамонту Школы, афармленню і гаспадарчаму зместу яе памяшканняў, забудоў і інш., заключае дамоўленасці на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям, адмяняе рашэнні савета ў выпадках, калі яны супрацьстаяць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб установе,якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Школы.

44.Аплата працы дырэктара Школы, у тым ліку яго ўзнагарода за вынікі працы, ажыццяўляецца парадкам, вызначаным заканадаўствам.

45.У Школе ствараецца орган самакіравання: папячыпельскі савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннем, зацверджаным Міністэрствам адукацыі.

46.У школе ствараецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі /вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш./ і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца парадкам, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Педагагічны савет прымае рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета Школы.

47.Папячыцельскі савет Школы з'яўляецца органам самакіравання і ствараецца з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні дзейнасці Школы і яе развіцці.

Асноўнай мэтай дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляецца садзейнічанне Школе ў ажыццяўленні яе ўстаўных функцый, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і талентаў, якія выхоўваюцца і навучаюцца ў Школе, стварэнне спрыяльных умоў дзеля выхавання, вучобы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

48. Папячыцельскі савет арганізуе сваю працу, абапіраючыся на Статут Школы і Палажэнне аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам. Яны залічваюцца на рахунак Школы і выкарыстоўваюцца па мэтаваму прызначэнню ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета.

49. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветам Школы і дырэктарам, вырашаюцца на сходзе работнікаў Школы ці ўпраўленнем адукацыі.

50. Кантроль за дзейнасцю Школы ажыццяўляецца ўпраўленнем адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

51.У Школе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія праследуюць палітычныя мэты.


Раздзел VII.

Парадак фарміравання штатаў і аплаты працы работнікаў Школы.


52.Штатны расклад Школы зацверджваецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі на аснове тыпавых штатных нарматываў, задверджаных Міністэрствам адукацыі.

53.Прыём на работу і звальненне з работы ў Школе педагагічных,тэхнічных і іншых работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам.

54.На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю ці спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з прадстаўленнем адпаведных пацвярджальных дакументаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

55. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім займацца дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы.

Пералік адпаведных медыцынскіх проціпаказанняў і склад злачынстваў
вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

56.Аплата працы работнікаў Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам і дзейнічаючым ў Школе Палажэннем аб прэміраванні, аб надбаўках і даплатах.

57.Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным Міністэрствам адукацыі.


Раздзел VІІІ.

Маёмасць і парадак фінансавання Школы.


58.Маёмасць, перададзеная Школе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні.

59.Фінансаванне Школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту Маладзечанскага райвыканкама на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаемых у разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віда ўстановы адукацыі.

Прыцягненне Школай дадатковых сродкаў не цягне за сабою зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

60. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Школы з'яўляюцца:

- даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выкананне работ і аказання паслуг;

- добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

  • іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

61. Школа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанню дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Школы.

62. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Школы, улічваюцца і расходуюцца па каштарысам.

63. Замацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Школы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.


Раздзел IX.

Міжнароднае супрацоўніцтва.

64. Школа мае права ўмацоўваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі з мэтай абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў /канферэнцый, лагераў навучэнцаў і інш./.

65. Школа мае права замацоўваць пагадненні з замежнымі ўстановамі /агульнаадукацыйнымі/ аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных /асацыіраваных/ устаноў.

66. Міжнароднае супрацоўніцтва Школа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Раздзел X.

Заключныя палажэнні.


67.Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадстаўляецца
Школай ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органа дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

68.Бухгалтарская справаздачнасць, як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на дадзеных бухгалтарскага ўліку, прадстаўляецца Школай і дзяржаўным органам, паўнамоцньм кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Школы.

69.Рэвізіі /праверкі/ фінансава-гаспадарчай дзейнасці Школы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, паўнамоцнымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі /праверкі/ фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

70. Змяненні і дапаўненні ў Статут школы ўносяцца і зацвярджаюцца заснавальнікам.

71. Рэарганізацыя ці ліквідацыя Школы, праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

72. Рэарганізацыя ці ліквідацыя Школы ажыццяўляецца, як правіла, у канцы навучальнага года. Заснавальнік забяспечвае перавод вучняў у іншыя ўстановы адукацыі па дамоўленасці з іх бацькамі, іншымі законнымі прадстаўнікамі.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Маладзечанскага
райвыканкама
ад “___”______2005года №_____


Змяненні да Уставу дзяржаўнай установы адукацыі
“Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”,
зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
ад 24 чэрвеня 2005 года №563, у адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №690346131



Пункт 1 раздзела 1 трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” (далей – Школа) створана рашэннем Маладзечанскага райвыканкама ад 24 сакавіка 2005 года №196 і зарэгістравана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2005 года №563, у адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў №690346131, з’яўляецца дзяржаўнай установай , якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі вучняў да авалодвання ў далейшым прафесіяй у ўстанове адукацыі, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, для падрыхтоўкі навучэнцаў да працоўнай дзейнасці.

Пункт 2 раздзела I трактаваць у наступнай рэдакцыі:
СШ №5 арганізавана ў форме дзяржаўнай установы на аснове камунальнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з бюджэту Маладзечанскага райвыканкама.

Пункт 4 раздзела I трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Функцыі кіравання школай выконвае ўпраўленне адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэту.
Месца знаходжанне: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласть, г.Маладзечна, вуліца Прытыцкага дом 5.

Пункт 5 раздзела I трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Заснавальнікам і ўласнікам маёмасці школы з’яўляецца Маладзечанскі райвыканкам. Змена ўласніка праведзена на аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2005 года №248 .

Пункт 20 раздзела III трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планамі вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны год на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, Школа распрацоўвае асабісты план, які зацверджваецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі.

Пункт 39 раздзела VI трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Кіраванне ўстановай выконваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь, “Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” і Уставам школы на аснове спалучэння прынцыпаў самакіравання школьнага калектыву і правамоцтваў адміністрацыі школы і ўпраўлення адукацыі.

Пункт 40 раздзела VI трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю школы выконвае дырэктар. Дырэктар і яго намеснікі назначаются на пасаду і вызваляюцца ад пасады заснавальнікам.

Пункт 48 раздзела VI трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветам Школы і дырэктарам, вырашаюцца на сходзе работнікаў Школы ці ўпраўленнем адукацыі.

Пункт 49 раздзела VI трактаваць у наступнай рэдакцыі:
Кантроль за дзейнасцю Школы ажыццяўляецца ўпраўленнем адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

ЗАЦВЕРДЖАНА

рашэннем Маладзечанскага
раённага выканаўчага камітэта
ад “___”________2009 г. №_______


Змяненні і дапаўненні
да Статута дзяржаўнай установы адукацыі
“Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”,
зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
ад 24 чэрвеня 2005 года №563, у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №690346131



Унесці і зацвердзіць наступныя змяненні і дапаўненні да Статута:

у пункце 7 слова “упраўленне” замяніць на слова “аддзел”;

у пункце 16 выключыць словы “павышаным або паглыбленым узроўнях” замяніць словамі “базавым узроўні” і выключыць словы “агульнаадукацыйная школа з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў дадаткова забяспечвае паглыбленае вывучэнне аднаго або некалькіх прадметаў, развіццё творчых здольнасцей вучняў у адпаведнасці з іх інтарэсамі і схільнасцямі.”; пункт 20 трактаваць у наступнай рэдакцыі: ”20.Навучанне ў школе здзяйсняецца на беларускай і рускай мовах”;

у пунктах 21,49,50 слова “упраўленнем” замяніць на слова “аддзелам”

пункт 23 трактаваць у наступнай рэдакцыі:

“23.Адукацыйны працэс пры навучанні на I,II,III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. У IХ-ХI класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.”;

у пункце 24 выключыць словы “курсы па выбару”;

у пункце 25 лічбу “ХII” замяніць лічбай “ХI”;

у пункце 40 слова “упраўлення” замяніць на слова “аддзела”.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Сахоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, дырэктара Віцебскага гарадскога камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconАб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Чаркасаву Алу Генадзьеўну, галоўнага бухгалтара ўнітарнага камунальнага...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
За шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Гусеву Людмілу Іосіфаўну, ветэрана працы, заслужанага трэнера Рэспублікі...

Зацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Данілава Леаніда Іванавіча, намесніка генеральнага дырэктара па агульным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка