Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды)




НазваАбрад «куцц я» ( на раство ці каляды)
Дата канвертавання30.10.2012
Памер16.9 Kb.
ТыпДокументы
А Б Р А Д « К У Ц Ц Я»

( НА РАСТВО ЦІ КАЛЯДЫ)


“Раство”, “Святкі”, “Калядкі” – так з любоўю на Беларусі здаўна называлі святкаванне Новага года. Нашы бабулі і дзядулі расказвалі аб тым, што гэта свята было даўгачаканым і жаданым, асабліва ў дзяцінстве: упрыгожвалі елку, рыхтавалі багаты стол, моладзь наладжвала абрадавыя гульні (“калядаванне”), сталыя людзі збіраліся на вячоркі, падчас якіх можна пачуць дзівосныя гісторыі. Святкаванне Раства цягнулася тры тыдні: пачатак свят (7 студзеня), сустрэча Новага (Старога) года (14 студзеня), Вадохрышча (19 студзеня) і “Пабед Каляды” (21 студзеня). Вечары гэтых дзен лічыліся святымі, і нельга было працаваць.

Куцця – абрадавая страва, каша, якая гатавалася з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят. Спажывалася астуджанай з мёдам ці алеем. Гатавалі яе ў пярэдадзень Каляд, Новага года (па старому стылю) і Вадохрышча да ўрачыстай абрадавай вячэры, на якой абавязковай стравай была куцця. Яе ставілі ў гліняным гаршку на покуць (пачэснае месца ў “чырвоным” куце пад іконай), пры гэтым сена пад куццёй пакрывалася самым прыгожым рушніком. Стол для ўсіх дамачадцаў накрываўся з 12 стравамі. Яго засцілалі саломай і абрусам. Перад самым пачаткам вячэры падавалася і куцця. Традыцыйны рытуал гэтай вячэры ўключаў элементы засцерагальнай магіі, варажылі пра будучы ўраджай і змены ў асабістым лёсе.

Абраднасць, сімволіка першай каляднай куцці вельмі багатая. Лічылася важным - возмеш першую ці апошнюю лыжку кашы - будзеш паспяховым ці не ў новым годзе. Калі елі куццю, прыслухоўваліся да гукаў за акном, якія лічыліся веснікамі лёсу членаў сям’і (брэша сабака – дальняя дарога, спявае певень – замужжа і г.д.). Стол пасля вячэры не прыбіраўся – куцця прызначалася і продкам. А раніцай, калі здымалі абрус, лічылі, колькі зярнят засталося на стале. Па гэтым меркавалі аб будучым ўраджаі.



І вось цяпер гаршчок з куццёю,

Як цар даўнейшаю парою,

У пачэсны кут, на свой прастол,

Стаўляўся з гонарам на стол,

На гэта сена пад багамі,

Уладар над хлебам і блінамі,

Бо ён у гэты дзень –персона.

Якуб Колас. “Новая зямля”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconПлан мерапрыемстваў на 2013 год
Каляд. Каляды першае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, адным з галоўных сімвалаў якога з'яўляецца Калядная зорка. Запрашаем...

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconСа спадчынай продкаў у будучыню !
Кастрычнік Гутарка "Святое раство напярод пайшло, або колькі слоў аб гісторыі календара"

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconРадзіеўская В. А
Калібры І сонца, І празаічная – пра індзейца змешанага паходжання Таё, які вяртаецца з Другой сусветнай вайны ў рэзервацыю І імкнецца...

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconКнига на арабском востоке
Изменилось и само сырье. На бумажные мельницы свозили пень­ку, ее чесали, обрабатывали известковым раство­ром, мяли, промывали, размалывали,...

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconЗмітрок Бядуля На Каляды к сыну
Розныя па колеру І фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба І тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconТэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")
Навучальная: навучыць вучняў вызначаць мастацкія сродкі ў тэксце, праз якія падаецца аўтарская характарыстыка літаратурных герояў;...

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconСцэнарый свята «Каляды»
Дзеянне разлічана на 10 хвілін І прапануецца як мабільны “перасовачны” спектакль, з якім можна пераходзіць з класа ў клас у калядны...

Абрад «куцц я» ( на раство ці каляды) iconПлан работы з 17 па 22 снежня
Шэйка Т. М., кл кір.). Тыдзень прававых ведаў (работа па плану). (Савіцкая І. Ю.). Піянерская акцыя "Цуды на Каляды". ыско Л. Дз.)....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка