Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты




НазваПрыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты
Дата канвертавання30.10.2012
Памер25.49 Kb.
ТыпДокументы
Экскурсія

на тэму:

Прыгажосць і ўтульнасць беларускай хаты


Падрыхтавала:

Шумак Л.П.


Мэта: адраджаць нацыянальныя традыцыі, абрады; прывіваць цікавасць і павагу вучняў да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхоўваць у іх пачуццё патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

Ход экскурсіі.

Кіраўнік музея:

Гістарычная спадчына нашай Бацькаўшчыны багатая і цікавая. Нашы продкі былі людзьмі ўмелымі і ўсё для ўласнага карыстання рабілі самі. Кожны гаспадар імкнуўся ўпрыгожыць хату разьбой. Элементы разьбы выконвалі ролю абярогаў, ахоўвалі хату і сям’ю ад бяды. Сонца сімвалізуе шчасце, конь – працу і дабрабыт, певень – ахоўнік ад агню.

1 экскурсавод:

Праз невысокія, але шырокія дзверы ўваходзілі ў хату. Падлога ў хаце драўляная (раней была глінабітная ці земляная). Галоўнае месца ў хаце займае печ. Каля печы знаходзіцца качарэжнік з качаргою, вілкамі, чапялою.

Печ – шматфункцыянальнае збудаванне. Яна займала ледзь не палову хаты. Мела прыпечак, куды ставіўся посуд; пячурку, дзя ляжалі запалкі. У падпечку зімавалі куры, у запечку сушыўся абутак. Пад столлю мацавалася жэрдка для сушкі адзення і цыбулі.

У асноўным печ на Беларусі толькі бялілі, але часам і распісвалі кветкамі, малявалі конікаў. Ля печы стаяў заўсёды ўслончык з дзежкаю.

2 экскурсавод:

Насупраць печы, каля ўвахода, – “бабін куток”. Гэта гаспадарчы куток, дзе знаходзіцца кадушка з вадою. Побач на лаве – драўляныя вёдры, даёнка, каўшы, сальніца. На сцяне вісіць паліца з посудам, побач – лыжачнік.

3 экскурсавод:

Па дыяганалі ад печы знаходзіцца покуць, або, як яго яшчэ называлі, “чырвоны кут” – святое месца ў хаце. На покуце развешаны абразы, прыбраныя расшытымі ручнікамі, пучкі свянцоных і ржаных каласкоў і траў.

4 экскурсавод:

У куце адводзілася месца для куфра і кроснаў.

Куфар – гэта сімвал дабрабыту, працавітасці сям’і. Куфры рабіліся розных памераў. Сустракаліся нават вялікія скрыні на колах. Распісваліся куфры ў колеры прыглушаных тонаў і абавязкова аздабляліся кветкамі, вянкамі, стылізаванымі фігуркамі коней або людзей. Ён быў з клямкаю са сталі, але заўсёды незамкнёны, бо ў нас не кралі. У куфры захоўваліся вышываныя абрусы, набожнікі, ручнікі, посцілкі, адзенне.

У пахучым куфры важна ўсё ляжала,

Што сама бабуля працай рук прыдбала.

5 экскурсавод:

На покуці стаіць засланы абрусам стол, на ім хлеб, прыкрыты ручніком. Хлеб – галоўнае багацце ў хаце.

Раней, дарэчы, сталы не засцілаліся абрусамі, а скрэблі дабяла палкамі. На святы стол клалі абрус. Ніжэй акон ва ўсю даўжыню сцен – перанасныя лавы. На лавах можна было толькі сядзець, але пры неабходнасці і спаць.

Маленькія ўслончыкі, якія меліся ў кожнай хаце, выкарыстоўваліся ў час заняткаў пэўным відам рамяства.

Вынік экскурсіі.

Пытанні:

– Ці захавалася ў каго-небудзь з тваіх родных штосьці з рэчаў, якімі карысталіся ў беларускай хаце?

– Запытайцеся ў дарослых, якое прызначэнне мелі гэтыя рэчы, хто і як карыстаўся імі.

– Якая цяпер выкарыстоўваецца ў хаце мэбля? Чым у сучаснай хаце замяняецца печ?

– Дзе сёння ў хаце знаходзіцца “бабін куток”?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconСцэнар правядзення занятку на тэму "Сапраўдная прыгажосць"
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як смі могуць маніпуляваць свядомасцю людзей

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconВусны часопіс " я люблю цябе, роднае слова"
Мэта: раскрыць шматграннасць І прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў І павагу да роднага...

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconЗмітрок Бядуля Лявоніха І Сымоніха
Жывуць яны побач, пасярод вёскі, хата супроць хаты. Хаты іхнія старэнькія, маленькія, закураныя І нахіленыя адна да адной; нібы зацікаўлена,...

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconАнтаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у
А міліцыя сказала, што ўся нашая вёска вывезеная. Едуць яны, аж бачаць, што карова ходзіць. Зайші да нас І, лічы, нас гвалтам выгналі...

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconВіка стаяла каля акна. На дварэ кружыла мяцеліца. У шалёным віхры сняжынак плылі І кружыліся хаты на другім баку вуліцы. Увесь свет кружыўся ў снежнай каламуці
Плывуць хаты Незнаёмыя. Фантастычныя. Гойдаюцца. З боку ў бок, зверху ўніз Дзяўчыне пачало здавацца, што І сама яна некуды плыве....

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconПеўнем праходзiць мiма хаты

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconТолькi сонца высвечвала хаты

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconНочкай, як толькi выходзiу я з хаты

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconЯк памяць, альтанка ля роднае хаты

Прыгажосць І ўтульнасць беларускай хаты iconПаехалi людзi, пакiнулi хаты

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка