Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята "саракі" Мэты




НазваСцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята "саракі" Мэты
Дата канвертавання30.10.2012
Памер57.37 Kb.
ТыпДокументы
Дрэма Р.Э.

(г.п.Астравец, СШ №1)

СЦЭНАРЫЙ ФАЛЬКЛОРНА-ЭКАЛАГІЧНАЙ ЗАМАЛЁЎКІ

ДА СВЯТА “САРАКІ”


Мэты: выхаванне цікаўнасці да фальклорных здабыткаў нашых продкаў; правядзенне мерапрыемства ў кантэксце выхавання экалагічнай культуры вучняў.

Абсталяванне: два нацыянальных касцюма (жаночы і мужчынскі), касцюм для Жаваронка; музычная апаратура, мутымедыйнае абсталяванне, дыск з прэзентацыйным і відэаматэрыялам; стол, абрус, ручнікі, збан, талеркі, плецены кошычак с выпечанымі птушкамі; буклеты са змешчанымі: інфармацыяй аб удзельніках, народных вераваннях, язычніцкіх і хрысціянскіх каранях свята, урыўкамі песень.

Дзеючыя асобы:

Вядучы

Дзяўчынка

Жаваронак

Вучоны-этнограф

Арнітолаг

(Гучыць музыка. Святочна ўбраная зала.

На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі, акрамя Жаваронка)


Усе (акрамя Жаўрука):

  • Добры дзень, Вас вітае творчы калектыў …

Дзяўчынка:

  • Ціха, ціха… Так будзе нецікава. Паважаныя прысутныя, паспрабуйце здагадацца, які ваўчок не верціцца?

(лясны жаваронак)

  • А вось цяпер усе разам:

Усе:

  • Вас вітае творчы калектыў “Жаўрукі”.

Вядучы:

  • 22 сакавіка адзначаецца свята “Саракі” ў гонар сарака пакутнікаў. Ёсць павер’е, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятае сорак розных птушак. І першая з іх – жаваронак.

Арнітолаг:

  • Існуе легенда пра ўзнікненне жаваронка: Бог падкінуў высока ўверх камячок зямлі і пераўтварыў яго ў шэрую, як зямля, птушачку. Жаваронка.

Дзяўчынка:

  • Згодна з паданнем, жаваронкі вымалі калючыя шыпы з цярновага вянка распятага Хрыста.

  • Узняўшыся высока ў неба, жаўрук праводзіць час у малітвах. Потым, раптам сціхнуўшы, ляціць яшчэ вышэй – на споведзь да самога Бога.

Вядучы:

  • А ўсё ж такі, як выглядае гэтая божая птушачка? Што аб ёй вядома навуцы? Паважаны арнітолаг, раскажы.


(Паведамленне пра жаўрука з дэманстацыяй слайдаў.)

Арнітолаг:

  • Жаўручок – невялікая птушка.

Важыць грамаў каля сарака,

А, бывае, болей крышку.


У пер’е шэрае ўбраны,

Мае клювік невялічкі,

Песні звонкія шчабеча…

Вядучы:

  • Ну, а як жыве жаўрук раскажы нам, чалавеча?!

Арнітолаг:

  • З галінак і карэньчыкаў

Ладкуе ён гняздзечка.


У гняздзечку да пяці яечак

Адкладае жаўручок.


Корміць дзетачак пясняр

Амаль дваццаць дзён запар.


А ўжо потым птушаняткі

Разам з бацькаю і маткай

Летам сілкуюцца жучкамі,

Ласуюцца матылькамі.


А як восень надыходзіць –

І насеннечка знаходзяць.

Вядучы:

  • Дзякуй, дружа арнітолаг, за змястоўны твой аповед!




  • Вядома, што прылёт жаўрука ва ўсіх краінах быў звязаны з надыходам вясны. Цікава, а як жа нашы продкі ставіліся да гэтай маленькай несамавітай птушачкі? Сёння мы наладзілі тэлемост з вучоным-этнографам, які зараз, будзем спадзявацца і паведаміць нам аб гэтым.

  • Добры дзень!

(Дыялог з вучоным-этнографам будзе весціся віртуальна.)

Вучоны-этнограф:

  • Добры дзень уісм прысутным!

  • Як божую птушку, жаваронка забаранялася ўжываць у ежу, а забіць яго лічылася вялікім грахом. Жаваронка называлі вестуном Божай Маці.


Дзяўчынка (кладучы пляцёнку з выпечкай на ручнік):

  • У даўніну выпякалі з цеста жаваронкаў і давалі адразу каровам – як удзячнасць за малако ды масла, потым авечкам – за цёплыя валёнкі ды тулупы, а потым – дзецям. І прыгаворвалі(ідзе ў зал да гледачоў і частуе іх):

Ой, вы жавароначкі, жавароначкі,

Ляціце ў поле, нясіце здароўе:

Першае – кароўе,

Другое – авечае,

Трэцяе – чалавечае.

(Чуецца спеў жаваронка.)

Дзяўчынка:

  • Чуеце, жавароначак і да нас ляціць!

(Улятае жаваронак.)

Жаваронак:

  • Добры дзень усім! Так прыемна, калі вяртаешся на Радзіму! І так прыемна, калі тут цябе чакаюць!

Дзяўчынка:

  • Не проста чакаем, а разам з тваім прылётам і жыццё ўслаўляем!

Жаваронак:

  • Чую, чую. А пакуль я ляцеў да вас, яшчэ такія заклічкі з роднай старонкі чуў …

Арнітолаг:

  • Мабыць мы ведаем гэтыя заклічкі. (Звяртаючыся да астатніх удзельнікаў) Давайце адну з іх заспяваем!

Усе:

  • Давайце!


(Спяваюць, выконваючы рытуал зазыву птушак):

Жавароначак-пералётачак!

Прыляці да нас!

Прынясі ты нам

Вясну ясную,

Вясну красную!

Жаваронак, да зімы

Прыляці да нас, сюды!

Нам зіма так надаела,

Усю салому пераела!

Жаваронак:

  • Дзякуй вам! Менавіта на такія заклічкі мы, птушкі, і адклікаемся.

  • Дарэчы, а ведаеце, што я магу насвістваць да 2000 мелодый?

Дзяўчынка:

  • Ведаем, ведаем пра твае цудоўныя спевы! А яшчэ ведаем, ад дзядуль ды бабуль, што жаўручок прылятае на праталіну, а шпачок – на прагаліну.

Вядучы:

  • У народзе кажуць, што жавароначак за сабой сорак птушак вядзе! А што на гэты конт нам паведаміць этнограф?

Вучоны-этнограф:

  • Ты, паважаны жаўручок, ушаноўваешся не толькі ў прыказках і прымаўках, у паэзіі і песнях, але і ў беларускай народнай вышыўцы і ткацтве.

Дзяўчынка:

  • Ты ў культуры беларусаў з’яўляешся сімвалам кахання. Майстрыхі кажуць, што калі адлюстраваць жаваронкаў, якія ідуць адзін за адным – гэта сімвал пачатку кахання.

Вядучы:

  • А калі жавароначкі будуць глядзець адзін на аднаго?

Вучоны-этнограф:

  • Тады гэта будзе сімвалізаваць самы росквіт кахання!

  • А вось калі птушачкі будуць адвернуты адна ад другой, то гэта, на жаль, паведаміць нам аб тым, што каханне скончана.

Дзяўчынка:

  • А я яшчэ ведаю, што у нацыянальнай паэзіі, ты, жаўручок – сімвал абуджэння. І не толькі прыроды, беларускай свядомасці!

Вучоны-этнограф:

  • Вось паслухайце, як прыгожа пісаў у свой час Янка Купала:

А жаўранак звоніць над грушай,

Свой кліч селяніну свяргоча:

Смялей, беларусе-араты!

Смялей уздымай к сонцу вочы!

Жаваронак:

  • Як жа прыемна, што мяне так сустракаюць, так мяне шануюць! Але ж… мне трэба ляцець далей, несці вясну. Да пабачэння… (шчэбет жаўрука).

Усе:

  • Да пабачэння!...

Вядучы:

  • А Вам, паважаныя прысутныя, на развітанне

Вучоны-этнограф:

  • Вясны ў Вашы сэрцы,

Арнітолаг:

  • Цеплыні ў Вашы душы,

Дзяўчынка:

  • Прыгажосці і шчодрасці ў Ваша жыццё!

Усе:

  • Дзякуй за ўвагу!

(Пад гукі музыкі выходзяць са сцэны.)


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская. Паказалі вучні 6-га класа ў 2002 годзе. Пастаноўка Алены Сямінскай
Хлопец. Так адбылася, што на Беларусі свята гэтае мае некалькі назваў. Грамаўнік, Грамніца, Стрэчанне гэта ўсё адно свята

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconЖаўраначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце… Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Л.І. Камякевіч Зэльва
Мэта: садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра беларускае народнае свята Саракі

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconНовы Год спяшаецца ў госці Мэты
Мэты: пазнаёміць з гісторыяй паходжання свята, традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету; развіваць творчыя здольнасці І...

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый да свята Ураджаю
Асобна падрыхтаваны стол з ураджайнай кампазіцыяй экалагічнага гуртка. Гучаць беларускія народныя песні

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый фольклорнага свята
Каляднікі хадзілі па хатах, спявалі калядныя песні І жадалі шчасця І дабрабыту гаспадарам. Пасля спеваў гаспадары адорвалі каляднікаў...

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconПрававое рэгуляванне экалагічнай экспертызы
Таму неабходна стварыць такія ўмовы, якія сталі б эканамічна невыгоднымі адмоўнаму ўздзеянню на прыроду І нерацыянальнаму прыродакарыстанню....

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый Заключнага свята фестывалю " Зямля пад белымі крыламі"
Нашаму роднаму куточку, нашым Азарычам у гэтым годзе споўнілася 450 год. Давайце зараз разам з вамі заглянем у далекае мінулае свайго...

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый свята «Каляды»
Дзеянне разлічана на 10 хвілін І прапануецца як мабільны “перасовачны” спектакль, з якім можна пераходзіць з класа ў клас у калядны...

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Сцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята \"саракі\" Мэты iconСцэнарый свята кнігі, прысвечанага Дню маці
Вядучы: Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка