На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995




НазваНа сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995
Дата канвертавання02.12.2012
Памер17.34 Kb.
ТыпДокументы
LUNI0510_noch


На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму “Нянавісьць. Дзеці хлусьні”. Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг і герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра БНФ Зянона Пазьняка і прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі, тройчы паказалі па тэлебачаньню напярэдадні рэфэрэндуму. Фільм адыграў сваю ролю і ў выніку нацыянальную сымболіку замянілі на абноўленыя сымбалі БССР.


Пазьней беларускаму грамадзтву дэманстравалі фільм Юрыя Азаронка “Закуліса”, у якім ён палохаў насельніцтва “таемнымі мэханізмамі” у стане беларускай апазыцыі. У 2001 годзе выйшаў сэрыял “Таемныя спружыны палітыкі”, у якім таксама ўдзельнічаў Азаронак.


У 2002 годзе Юрыя Азаронка звольнілі з працы. Праз год яго ўзялі на працу ў генэральную пракуратуру кіраўніком аддзела прававога забесьпячэньня, інфармацыі і грамадзкіх сувязяў -- беспрэцэдэнтны выпадак, калі на такую пасаду ўзялі чалавека без юрыдычнай адукацыі. Азаронак казаў тады журналістам, што вучыцца завочна на юрыдычным факультэце. У 2005 годзе за аўтарскую праграму “Канспіралёгія” Азаронка ўзнагародзілі прэміяй “За духоўнае адраджэньне”.

5 траўня кіраўніка беларускай дэлегацыі Юрыя Азаронка ўдарыў па твары прадусар Дзьмітрыя Калдуна Філіп Кіркораў. Азаронак патлумачыў журналістам, што гэта звычайны працоўны момант, маўляў, моцныя асобы прыціраліся адна да адной.


Гэта ня першы выпадак, калі Азаронак атрымаў па твары ад вядомай асобы. Першы раз – у 1995 годзе за фільм “Нянавісьць. Дзеці ілжы”. Лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч выклікаў Азаронка на лесьвічную пляцоўку і даў яму аплявуху. Суд ацаніў тады аплявуху Азаронку ў 5 даляраў. Статкевіч прыгадаў “Свабодзе” як гэта было:


“Ён пасьля гэтага ў газэце “Знамя Юности» надрукаваў матэрыял, дзе ён мяне выклікаў на дуэль на шаблях. Пісаў, паглядзім, як на наш выклік адкажа гэты афіцэр. Ну, я напісаў ім, што паходжу са старога шляхетнага роду і, што я афіцэр. А ў нашым родзе з такой, як кажуць, поганьню на дуэлі ня б’юцца, а б’юць яе па твары. А я гэта ўжо зрабіў. Тады ён падаў у суд. Кажуць, доўга хадзіў, але зьняў зь левай шчакі пабой і мяне выклікалі ў суд. Безумоўна, я ад нічога не адмаўляўся. Расказаў як усё было. Судзьдзя, здаецца, закрыўшыся томам справы, ціха рагатала. А, што? Вы б як зрабілі? У мяне дзеда забілі паліцаі, бацька падлеткам тады на каня ўскочыў, ледзь уратаваўся... Стралялі ў яго. А гэты з паліцаем параўноўвае, гадзёныш...”.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconБеларускую дэлегацыю ў Хэльсінкі ачольвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму
Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг І герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра бнф зянона...

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconЭдуард Акулін паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу "Дзеяслоў"
Эдуард Акулін – паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў”

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconАпошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу "Эўрабачаньне-2007"
Эўрабачаньне-2007”. У адборачным туры удзельнічаюць прадстаўнікі 28 краінаў. Галасаваньнем гледачы павінны адабраць 10 фіналістаў....

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconАляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconЯраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру "Стратэгія"
Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру “Стратэгія”

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconАляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconДоктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту
Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconЮрась Беленькі. Эканаміст. Намесьнік старшыні кхп бнф
Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы...

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconАляксандар Старыкевіч, журналіст, выдавец, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1972 года ў Менску. Журналістыкай пачаў займацца з 17-ці гадоў: спачатку распаўсюджваў незалежную падпольную...

На сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 iconНародны фальклорны гурт "Маладзічкі"
З 2008 года яго ўзначальвае хормайстар Дома культуры Яўгенія Валер’еўна Макарэвіч, акампаніятар калектыву Марчэўскі Сяргей Анатольевіч....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка