Начная аблога 29 лістапада




НазваНачная аблога 29 лістапада
Дата канвертавання01.12.2012
Памер21.75 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 29 лістапада


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя на ўсясьветным рынку вытворчасьці. Камэнтары:


“Не патрабаваць, а папросту не замінаць”;


“Вось запатрабаваў, і на – ствараюцца толькі самыя сучасныя вытворчасьці! Як гэта зрабіць – не хвалюе”;


“У нас няма часу на раскачку”, – заўважыў галава дзяржавы. Вядома. Другіх 13-ці гадоў ня будзе”;


“Канкурэнтаздольнасьць ва ўмовах адсутнасьці канкурэнцыі, манапалізму, чынавенскіх капіталаў і 100% увозных мытаў – гэта як мінімум цягне на Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы”.


На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць артыкул газэты “Комсомольская правда” пра групу людзей, якія схаваліся пад зямлёю ў чаканьні канца сьвету. Аўтар артыкулу Мікалай Варсегаў сярод іншага гутарыў зь беларусамі, якія далучыліся да групы пустэльнікаў. Усе беларусы заявілі, што вельмі любяць Аляксандра Лукашэнку і што, калі б ён да іх прыехаў, усе б кінуліся яму ў ногі. Камэнтары:


“Трэба Бульбашы паехаць у пячору ды сарваць канец сьвету. Гэта будзе пачышча дажджу, які ён даваў!”;


“Для Лукашэнкі лепшай навіной было б, каб высьветлілася, што сэктанты выступаюць супраць Лукашэнкі і за беларускую апазыцыю. Які б быў матэрыял для прапаганды!”;


“Паказьнік, аднак. Які ў Лукашэнкі электарат...”


Czyk у сваім блогу месьціць выяву новага герба Менскай вобласьці з артыкулу ў газэце “Звязда”. Аснову герба складае крыху падпраўлены герб колішняй Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, у левы верхні кут шчыта новага герба ўстаўлены герб Менску. Камэнтар:


“Трошкі зьменены ў фаташопе акупацыйны расейскі герб Менску. Спадзяюся, аднойчы будзе скасаваны, разам з чырвона-зялёным сьцягам”.


muirchertaig разважае ў сваім дзёньніку пра захады дзяржавы для вытрасаньня грошай з грамадзянаў:


“Аказваецца, амністыя ў нас будзе платная. Хочаш выйсьці з турмы па амністыі – заплаці дзяржаве за шкоду, нанесеную пры крадзяжы. Я думала, што ў нас дзейнічае прынцып – адна віна, адна кара. Ані! Мала таго, што людзі перажылі суд, селі ў турму, пасядзелі, зганьбаваныя, дык цяпер яшчэ маюць і заплаціць. Амністыя – гэта дараваньне. Яно можа быць толькі бясплатнае. А так гэта ўжо не амністыя, а закладніцтва з выкупам.
Нашыя чыноўнікі страцілі шанец на мадэрнізацыю краіны і эфэктыўную гаспадарку, затое бяруць дробныя грошыкі з усіх – з пэнсіянэраў, зэкаў, студэнтаў. Пра такіх мая цётка кажа: “Дзяруць плеўкі з гаўна”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 29 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка