У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў




НазваУ беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў
Дата канвертавання01.12.2012
Памер28.53 Kb.
ТыпДокументы
Stud0626drugs


У Беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў -- падлеткаў. Такую статыстыку прывёў галоўны нарколяг краіны Ўладзімер Максімчук. Пятая частка беларускіх наркаманаў – гэта дзеці і падлеткі, якім няма яшчэ і 16 гадоў, паўтары тысячы нарказалежных – жанчыны. Але і мэдыкі, і супрацоўнікі праваахоўных органаў кажуць, што гэтыя лічбы можна сьмела памножыць разоў у 5. Якія наркотыкі найбольш ужывальныя ў Беларусі, якія найбольш эфэктыўныя мэтодыкі лекаваньня наркаманаў, высьвятляла тэмы Іна Студзінская.

----------------------------

Штогод колькасьць хворых на наркаманію павялічваецца прыкладна на 700 чалавек. Летась толькі ад перадазіроўкі наркотыкаў памерла больш за 150 чалавек. Калі яшчэ дзесятак гадоў таму наркотыкі з-за іх дарагоўлі маглі дазволіць сабе даволі заможныя людзі альбо дзеці нябедных бацькоў, то цяпер, кажа галоўны лекар Менскага гарадзкога наркалягічнага дыспансэра Сяргей Малочка:


“Зараз наркаман такі ж бедны, як усе астатнія. Бо наркаманам даюць у доўг. Раней давалі багатым, цяпер даюць каму заўгодна. Таму наркаманаў цяпер хапае з розных саслоўяў”.


Самыя папулярныя ў Беларусі наркотыкі – так званыя апіяты: гераін, мэтадон і прэпараты з макавай саломкі, якія ў асяродку наркаманаў называюць “кампотам”. Каля 40% ужываюць мэтадон, 20% -- гераін і “кампот”. Адна траціна наркаманаў ўжывае амфэтаміны і канабэноіды – каноплі.


Сяргей Малочка кажа, што гераін, які трапляў на беларускі рынак 10 гадоў таму, быў дастаткова чыстым, а цяпер ўтрыманьне дзейснага рэчыва – прыкладна 50%, астатняе – цукар, тальк. Таму самы папулярны цяпер – мэтадон, які вырабляецца і ў Беларусі таксама:


“Мэтадон сынтэзуецца на базе хіміка-тэхналягічных інстытутаў альбо катэдраў адпаведных. Маладыя навукоўцы шчыруюць. І таму атрымоўваецца высокая чысьціня, так бы мовіць, кайф памацней”.


На "чорным" рынку кошт 1 грама мэтадона вагаецца ад 80 да 120 даляраў. Сярэдняя доза наркотыку каштуе 25-30 даляраў. А купіць наркотыкі – не праблема, кажа 20-гадовы юнак:


“Прыходзьце ў любы начны клюб, і як бы не працавала ахова, міліцыя, там заўсёды можна купіць наркотыкі. Потым – на рынках, дзе прадаецца мак для пірагоў, насеньне маку – там моладзь купляе і колецца”.


Штогод колькасьць хворых на наркаманію павялічваецца прыкладна на 700 чалавек. Летась толькі ад перадазіроўкі наркотыкаў у Беларусі памерла больш за 150 чалавек. У Беларусі выкарыстоўваюцца самыя сучасныя мэтады лячэньня наркаманаў, кажа галоўны лекар Менскага наркадыспансэру Сяргей Малочка:


“Выкарыстоўваецца так званая “замяшчальная тэрапія” тым жа самым мэтадонам. У Швайцарыі лечаць гераін – гераінам, у Францыі лечаць апіятную залежнасьць бупрымарфінам (гэта таксама наркатычны прэпарат). То бок клін клінам вышыбаюць. Гэта калі востры працэс. А калі працэс пераходзіць у фазу падвострую, альбо хранічную – тады ўжо вырашаюць пытаньне праз рэабілітацыйныя цэнтры. А лячэньне ў рэабілітацыйным цэнтры – ад 6 месяцаў”.


Цяпер у Беларусі працуе 14 рэабілітацыйных цэнтраў ля хворых на наркаманію, усе яны недзяржаўныя. Да прыкладу, у Салігорску пры царкве “Хрыстос для ўсіх хрысьціян веры Эвангельскай” дзейнічае такі рэабілітацыйны цэнтар. Дыякан царквы Ігар Бродка ў мінулым сам пакутаваў, ужываў наркотыкі:


“Я сам былы наркаман. Восем гадоў было пошукаў шляху вызваленьня ад гэтай залежнасьці. Расчараваўшыся ва ўсіх чалавечых мэтадах, спробах самому дапамагчы сябе, мэдыкамэнтознымі сродкамі, я прыйшоў да высновы, што адзіны, да каго я яшчэ не зьвяртаўся, гэта быў Бог. Я проста паверыў у гэта, і як вынік – адбылося вызваленьне”.


Курс поўнай рэабілітацыі ў цэнтры доўжыцца каля году. Галоўны лекар Менскага гарадзкога наркадыспансэру Сяргей Малочка, які добра ведае, як цяжка паддаецца лячэньню нарказалежнасьць, выказаў такое меркаваньне пра рэабілітацыйныя цэнтры:


“Там, дзе вялікі вопыт і адладжаная сыстэма – больш менш пасьпяхова. А так – 10-20% -- гэта максымум”.


Паводле статыстыкі, штогод колькасьць хворых на наркаманію павялічваецца прыкладна на 700 чалавек. Летась толькі ад перадазіроўкі наркотыкаў у Беларусі памерла больш за 150 чалавек.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія цярпяць ад алькагольнай залежнасьці. Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась у Беларусі на наркалягічным...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconЮрыдычны факультэт
Саветы 14 студзеня 2007 года было абрана больш за 22 тысячы дэпутатаў. Выбары забяспечвалі каля 100 тысяч чалавек, якія працавалі...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconБальшыня тапельцаў былі "пад градусам"
Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах утапіліся больш за 200 чалавек. Пы гэтым травеньскія тапельцы ў гэтую статыстыку нават...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconНачныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю
На ўліку ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі знаходзіцца амаль паўтары тысячы злачынцаў, якія падазраюцца ці маюць непасрэднае...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconУсё больш мы аддаляемся ад памятнага лета 1944 года, калі на беларускую зямлю, у тым ліку І на асіповіцкую, прыйшло доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай чумы
У нашым раёне акупантамі расстраляна І спалена больш за 10 тысяч чалавек, каля 8 тысяч адпраўлена ў нямецкае рабства. 50 населеных...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconУ беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Большасць зь ІХ працуюць паводле кантракту на пасадах салдат І сяржантаў
Значна больш працэнтаў жанчынаў працуе ў міліцыі. Ні ў войску ні ў міліцыі жанчыны ня маюць прывілеяў паводле палавой прыкметы. Любоў...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconУ гродне прайшла выстава-кірмаш "Адукацыя І кар’ера 2010"
Гродзенскі рэгіён”, якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лістапада, наведалі звыш сямі тысяч абітурыентаў,...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

У беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка