Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны




НазваЯгор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны
Дата канвертавання30.10.2012
Памер77.07 Kb.
ТыпДокументы
Majo0902(GeaDrobaty)

палітычная геаграфія

дробаты


Эфір 2 верасьня


Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны


Чалавека засьпелі на месцы злачынства. Вочы ў яго ліхаманкава бегаюць. А сам ня ведае, куды дзявацца. Стары ўсяго толькі хацеў разжыцца дармавымі дошкамі. Амаль адламаў адну зь іх . І ў гэты момант пачуў голас за сьпіною. Ад такой нечаканасьці Павал Абрамовіч аж уздрыгнуў.


(Карэспандэнт: ) “Пабачыў… выбачайце, што заўважыў: вы хацелі ад пуні бервяно адарваць?”


(Павал Абрамовіч: ) “Яго трэба ададраць! А то нехта будзе ісьці, ды яго яшчэ прываліць”.


(Карэспандэнт: ) “Пэнсія вялікая?”


(Павал Абрамовіч: ) “80 тысячаў. У газэтах усё кажуць, што на 15 адсоткаў яе падвышаюць, а дададуць толькі тысячу. Пэнсіяю яшчэ не пасьпелі даць, а кошты на тавары ўжо падвысіліся – о-ё-ёй!”


(Карэспандэнт: ) “Што гэта сталася з вашых калгасам?”


(Павал Абрамовіч: ) “Размахлачылі наш калгас і усё тут. Хто-што-куды. Тэхніку – фіць, коні– фіць”. Папрапівалі, папрадавалі. Колькі ў людзей зараз уласнай тэхнікі?! Ці хоць адзін зь іх купіў новага трактара на заводзе? Гэта ўсё з калгасаў і з Сельгастэхнікі”.


Дробаты – невялічкая лясная вёска ў Драгічынскім раёне Берасьцейшчыны.


Пэнсіянэрка Марыя Бартошык выжывае з уласнага агароду. Дапамагаюць ёй у гэтым трактарысты-прыватнікі. Яны езьдзяць па ваколіцах і робяць справу. Зь меркаваньняў бясьпекі хлопцы пазьбягаюць лішніх размоваў. Больш ахвотна за іх кажуць вяскоўцы.


(Бартошык: ) “Сотак нас даюць колькі заўгодна, але абрабляй іх як хочаш. А так каб нешта зрабіці, калгас нам не дапмагае. Зараз людзі трактароў падабывалі. Вось яны езьдзяць па вёсках. Трэба было абрагаць поле – я заплаціла 70 тысячаў. А старшыня сказаў, што яму такое не падабаецца”.


Чужая старасьць і немач дапамагаюць выжываць Уладзімеру Сабеню. У Дробатах – ён адзін зь нямноніх, хто яшчэ не на пэнсіі. Жыве ў звычайнай вясковай хаце, росьціць дзяцей і трымае гаспадарку. Хоць справаў і дастаткова, але ён заўсёды можа выкраіць час, каб падзарабіць.


(Сабеня: ) “У лясьніцтве, я – чэкіроўшчыкам. Хваіну да трактара чапляю, а трактар выцягвае. Гэтая праца то ёсьць, то яе няма”.


(Карэспандэнт: ) “А як няма, чым тады займаецеся?”


(Сабеня: ) “У сэлі старушкам дапамаю, то бульбу разагнаць, то прапрольнікам прайціся. Адзінокія бабкі пра гэта просяць”.


(Карэспандэнт: ) “Бабулькам гэтым дапамагаеце за грошы? Ці яны вас абедам кормяць?”


(Сабеня: ) “Абедам. Мы тут свае людзі і неяк разбярэмся. Калі недзе там далей працуеш, грашыма бяру, а калі дапамагчы суседкам, як я зь іх грошы вазьму?”


(Карэспандэнт: ) “А сельсавет ды райвыканкам вам чым-небудзь дапамагае?”


(Сабеня: ) “А як калі. На конт дроваў: калі ў сельсавета ліміт скончыўся, лясьніцтва не дае. Дзе хочаш, там і даставай”.


(Карэспандэнт: ) “А чым жы людзі тады грэюцца?”


(Сабеня: ) “Зь лесьніком дамаўляюцца”.


(Крэйдзіч: ) “Сьціхні! Я табе зараз дам! Га! Разыйшоўся тут! Гляньце, зноў адгукнуўся. Ня вельмі і слухае! А вось як кіём увалю, таі і паслухае”.


Маналёг бабулькі быў адрасаваны сабаку. Я дачакаўся, пакуль вартавы сьціхне і пачаў знаёміцца.


Ганна Крэйдзіч. 76 год. На пэнсіі. Чым спадарыня можа пахваліцца, дык гэта ладным домам і дагледжаным агародам. Цьвердзіць, што адна такога б ніколі не пацягнула бы. Выжываць дапамагаюць нашчадкі і добрыя сілы.


(Крэйдзіч: ) “Як жыцьцё нашае? Ну, вось жывём. Старыя ды негадзяшчыя, хворыя. Рабіла-рабіла-рабіла, а пэнсію невялікую зарабіла – 82 тысячы. Дасьць Гасподзь жыць, будам жыць, а калі не, то не. Я ў цэркву хаджу і Бога слаўлю. Мяне да цэрквы так магнітам цягне, што я проста не магу. А грахоў усё адно навалам. Гэта з-за злосьці. Штосьці не так, нешта не атрымліваецца – а так нельга. Трэба як Бог дае, так і жыць, але нэрвы гэтага не дазваляюць. Дзеці нам дапамагаюць. Вось сена варочала. А сын пасьля працы прыедзе, пойдзем грэсьці. Бе дзяцей, мы б нічога не змаглі. А чаго гэта вы мяне так выпытваеце?”


(Карэспандэнт: ) “Цікава”.


(Крэйдзіч: ) “О! Я цяпер зразумела, чаго. Я яшчэ такога чалавека не бачыла. Ніхто да мяне не прыходзіў і нічога не выпытваў”.


Тут да нас падыходзіць муж спадарыні Крэйдзіч. Я толькі набраў ў лёгкія паветра, каб прадставіцца і растлумачыць мэту візыту. Аднак стары нават слова вымавіць не даў.


(Муж: ) “Я бачу, у чым тут справа. А дзе гэта будзе гаварыць: у Драгічыне, ці ў Менску. Зь Менску?”


(Карэспандэнт: ) “Так”.


(Крэйдзіч: ) “Стары, ты мяне па радыё пачуеш!”


(Муж: ) “Каб знаў калі, дакладна слухаў бы”.


(Крэйдзіч: ) “А так ня вельмі ён мяне і слухае”.


(Муж: ) “А можа вы некую Божую кніжку распаўсюджваеце?”


(Карэспандэнт: ) “Не”.


(Крэйдзіч: ) “Ён беднаваты хлопец”.


(Муж: ) “На ўсё ён беднаваты. Журналіст жа!”


Наўзамен кароваў ў хлявах Дробатаў усё часьцей зьяўляюцца козы. Вяскоўцы ўжо прызвычаіліся да малака са спецыфічным смакам. Гэтая небуйная жывёліна дапамагае выжываць асабліва тым, хто пасьля сьмерці мужа ці жонкі, застаўся адзін.


(Спадарыня: ) “Казу трымаю. Вось мне і хапае, бо я адная жыву. Агарод дапамагае, бо трэба парася і казу карміць. Але нешта бульба не расьце. І калярадзікіх жукоў хапае. Навалам!”


(Карэспандэнт: ) “Труціце іх?”


(Спадарыня: ) “Як атруты мала дасі – не бярэ, а як шчэ – паўміраюць. Гэта на маладых жукоў, а супраць старых нічога не дапамагае”.


Але з козамі не так усё лёгка. Кіраўніцтва тутэйшай калектыўнай гаспадаркі ўпарта ня хоча лічыць іх за жывёлаў, якім патрэбная ежа.


Пра простае шчасьце казьлячае (гэта значыць пра кармы), пра тое дзе і як іх нарыхтоўваюць, а таксама пра тое, хто выжываць людзям не дапамагае мне распавяла пэнсінэрка Ксенія Абрамовіч – карэнная жыхарка вёскі Дробаты.


(Ксенія Абрамовіч: ) “На казу сена не даюць. Пабачыла брыгадзіра. Ён кажа, што сена будзе толькі тым, хто браў буракі, і ў каго ёсьць карова. А як ў мяне каза ёсьць, дык дадуць толькі, калі застанецца”.


(Карэспандэнт: ) “А чым вы тады яе корміце? Добра, што зараз трава ёсьць. А калі зіма прыйдзе?”



(Ксенія Абрамовіч: ) “Вунь за хлявом ячмень пасеялі”.


(Карэспандэнт: ) ”Ячмень, бульбу і буракі сеяце. Як будуць езьдзіць якія перакупнікі, прадасьцё нешта?”


(Ксенія Абрамовіч: ) “Не, я не прадаю. У мяне ўсё ідзе козанькам. Я нікога, ні грама, не прадаю. Тут галоўнае, каб было сабе. А ў краме ўсё дарагое – паспрабуй купіць. Булка хлеба – 700, батон – 800. Дзень-два паяслі і зноў гэтулькі аддавай. Што на сталах бывае? Бывае агурок і капуста, бульба. Каб зрабіць капусту, трэба морква, капуста, агуркі, зялёны памірод. Гэта ўсё пакрышыць і дадаць цыбулі кіляграм і ўліць бутэльку алею. А пасьля варыць да гатоўнасьці. Пасьля бярэм гарачыя банкі, закладваем туды і закатваем. І вось у нас ужо на зіму ёсьць капустка”.


(Карэспандэнт: ) “Пра вас сельсавет неяк клапоціцца?”


(Ксенія Абрамовіч: ) “Ой, дзіця, супакойся. Хто пра нас клапаціцца будзе? Хто?!”


(Карэспандэнт: ) “Я вельмі шмат разоў чуў такое, што высокія чыноўнікі: прэзідэнты, міністры і ўсе астатнія, казалі, што пэнсіянэры – гэта наш самы галоўны клопат”.


(Ксенія Абрамовіч: ) “Прэзідэнт кажа гэтак, а яны робяць як хочуць. Вы такое разумееце, ці не? Мясцовая ўлада ва ўсім вінаватая. А хто ячшэ вінаваты?”


(Карэспандэнт: ) “Вы ж выбіралі нейкага дэпутата. Можа папрасілі яго, каб паўплываў на іх”.


(Ксенія Абрамовіч: ) “Той дэпутат не прыйшоў у хату і не запытаўся, чым калі дапамагчы!”


Козы – гэта ноў-хаў №1. А ноў-хаў №2 – гэта гусі ды індыкі. Не, іх і раней разводзілі ў вёсцы. Але яшчэ некалькі год таму перавагу аддавалі курам і сьвіньням.


Сытуацыя памянялася, калі ў Дробатах зьявіўся Уладзімер Грэчка.


Спадар прадставіцца сам. А я зазначу толькі адно: у далёкіх падарожжах ён згубіў родную мову, але ніяк не забыўся на прыналежнасьць да Беларусі.


(Грэчка: ) “Нядаўна з Кёнізбергу пераехаў. Нарадзіўся і вырас тут, а 40 гадоў пражыў там. Я на пэнсію выйшаў, а тут маці старэнькая. Трэба яе даглядаць”.


(Карэспандэнт: ) “Як Радзіма сустрэла?”


(Грэчка: ) “Выдатна! Толькі ёсьць цяжкасьці з атрыманьнем грамадзянства”.


(Карэспандэнт: ) “Вы ж як, народжаны тут…”


(Грэчка: ) “…уся адно – ніякай розьніцы. Нават калі б я быў з Турцыі, прадцэдура атрыманьня была б такая ж. Я прайшоў усё замежжа. Усё! У замежным пашпарце было напісана “беларус”. Я нічога не мяняў! Я не пісаў, што я расеец. Я – беларус! А сюды я прыехаў, я ўжо перастаў быць беларусам”.


Дык вось Уладзімер Грэчка зноў зьявіўся ў Дробатах. Сьвежым вокам паглядзеў на жыцьцё малой радзімы і прыйшоў да высновы, што разводзіць кур і парсюкоў не так выгадна, як гусей і індыкаў. Ад той пары з гэтых самы птушак ён і жыве.


(Грэчка: ) “Зараз са збожжам тут далёка не раздольле. На тое й сьвінчо трэба 15 мяхоў камбікорму, каб яго добра выкарміць. А колькі трэба гусям? Нічога. А восеньню дай два вядры здожжа. 20 гусей па 5 кіляграмаў – тое ж сьвінчо. А мяса іхнае негоршае. Рубі і спажывай штодня сьвежага. Але першыя паўтары месяцы зь імі клопата – проста жах! Іх трэба праз кожныя дзьве гадзіны карміць, назіраць за імі – яно ж маленькае і бездапаможнае. Але праз паўтары месяца я іх выпушчу. Яны пойдуць на вольную пашу. А ён ткакая птушка, што му патрэбныя трава, кустоўе і казяўкі”.


Пералік метадаў выжываньня ў Дробатах будзе ня поўным, калі не згадаць прыроду.


Ліда Юрашэвіч дапрацоўвае апошнія гады – далей будзе пэнсія. Ейная хата знаходзіцца на самым ускрайку паселішча. Ёй-та самі Богам наканавана карміцца зь лесу і вады.


(Юрашэвіч: ) “Па грыбы бы ягады ходзім. Здаем іх. Тыя гады і надта добра прымалі. А зараз ужо цяна зьбілі, бо зьявілася вельмі шмат перакупнікаў”.


(Карэспандэнт: ) “А людзі рыбу ловяць?”


(Юрашэвіч: ) “Ё канаўкі і сажалачкі. Туды ходзяць і маленькіх карасікаў ловяць”.


(Карэспандэнт: ) “А ў вас нехта зь сям’і рыбу ловіць?”


(Юрашэвіч: ) “Мужык любіць”.


(Карэспандэнт: ) “Хоць на патэльню прыносіць?”


(Юрашэвіч: ) “Прыносіць. А калі і на дзьве”. Увыходны ці ён будзе сядзець на лаўцы, ці ляжаць, хай лепей пойдзе наловіць. А мы юшкі зварым і кавалкамі пасмажым”.


Метады выжываньня ў жыхароў Дробатаў можа не заўсёды законныя, але, выглядае, што вельмі дзейсныя. З развагаў вяскоўцаў вынікае, што амаль ніхто зь іх не спадзяецца на заробкі і песніі, таксама як і на клопат мясцовых уладаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Балоты (Кобрыньскі раён Берасьцейшчыны)
Вёска Балоты ў Кобрыньскім раёне Берасьцейшчыны. З аднаго боку поле, з трох астатніх – лес. А гэтых самых балотаў няма – загінулі...

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка