Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як




НазваНасця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як
Дата канвертавання28.10.2012
Памер88.19 Kb.
ТыпДокументы

Творческий Дом – www.tvordom.com – Марыя Усава

Знічка


Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як заўсёды, але вось яна, Насця, была іншай. Цяпер яна ведала, што так нудзіла яе. Усё і ўсе былі тут чужыя, абыякавыя... І ад гэтых думак ванітавала.

─ Чаму менавіта да яе прыйшло гэта? Многія нават не заўважаюць наколькі гэта небяспечна, жудасна, ненатуральна, ─ мільганула ў галаве. Нехта, праходзячы побач, выпадкова таўхануў яе. Насця схамянулася. Думкі схаваліся ў падсвядомасць. Дзяўчына села на прывычнае месца.

Прыйшоў выкладчык. Усе сціхлі. Пачалася лекцыя: знаёмы барытон напоўніў залу. Насця нічога не канспектавала, малявала доўгія, незразумелыя нават ёй самой, паралельныя рыскі, спадзеючыся, што аднойчы яны сыдуцца дзесьці ў адной кропцы. Але што з таго, калі гэта раптам і адбудзецца аднойчы.

Рабілася млосна ад восеньскага настрою. Насця выйшла з залы, ціха і непрыкметна. Яна павольна спускалася па лесвіцы, кідаючы абыякавы пагляд на вуліцу.

Новая восень.

Насця адчыніла дзверы ў жаноцкую прыбіральню. Зірнула ў люстэрка. Ускочыла на падваконнік. Па яшчэ летняй сінечы неба вандравалі лёгкія хмурынкі. Нечакана з-пад крыла адной з іх зірнула сонейка, вясёла падміргнула дзяўчыне і зноў схавалася.

У маленькім памяшканні выразна адчуваўся горкі пах скуранай табакі. Рабілася брыдка ад яго. Насця пацягнулася, адчыніла акно. Свежы вецер шугануў у твар водарам пажоўклай лістоты. Насця зрабіла глыбокі ўдых на поўныя грудзі. Заплюшчыла вочы і застыла з цнатлівым пацалункам ветру на вуснах.

Нечаканая трывожная хваля прабегла па целе. Зрабілася неяк халодна на душы, няўтульна, тужліва. Насця выйшла з прыбіральні.


Яна не хацела вяртацца на лекцыю. Зараз ёй неабходны быў спакой і цішыня. У свядомасці яскрава акрэсліўся яе нязводны сон, ад якога балела ў грудзях.

...Неспадзяванае падзенне ў невядомасць. Енк і белае пер’е ў нябёсах...

Сэрца забілася гучней. Насця пачала глыбока размерана дыхаць, каб супакоіць хваляванне. ”Хутчэй бы зіма,” ─ думала яна. Да заканчэння лекцыі заставалася хвілін сем. Барыс Антонавіч, напэўна, улічыўшы непрацоўны яшчэ настрой студэнтаў, не стаў марна напружвацца і змагацца за іх увагу. Як звычайна ён тлумачыў штосьці асабліва зацікаўленым, але спыніўся, заўважыўшы Насцю.

─ Ясевіч!

─ Так.

─ Дзе ты, мілая, паўпары адгуляла?

─ Блага мне, Барыс Антонавіч.

─ Бачу. Зялёная зусім. Едзь ты лепш у паліклініку. Я дазваляю.

─ Дзякуй.

Яна падхапіла стос паўспісаных канспектаў, сумачку і пайшла да выхаду.


Прыпынак быў перапоўнены знерваванымі людзьмі. Ад іх непрыязных твараў рабілася няёмка. “Што ж такое? Чаму зноў я вяртаюся ў думках да яго? Навошта тады нада мной заззяла тая знічка, як сімвал згоды Сусвету на маё жаданне...

Нечакана для сябе самой яна апынулася на сядзенні аўтобуса, што нёс яе супраць плыні машын. “Вось яны бягуць, імчацца, а я на месцы. Бязважкая і незаўважная...”


Прадвызначанасці не было. Змагацца зусім не хацелася. Агромністая пустэча наўкола, жэрла чорнай хваробы ўнутры. Лёгкая маска добрага настрою, каб ніхто не заўважыў адчай, боль, агіду да сваёй бездапаможнасці.

Насця ўвайшла ў кабінет. На твары яе ляжала пячатка хваравітай бледнасці. Маладыя медыкі ласкава запрасілі дзяўчыну праходзіць. Насця раптоўна зразумела, што прыйшла не з тымі пытаннямі і не да тых людзей. Наўрад ці яны ведалі, як хутка бяжыць жыццё, як нечакана жывое і вольнае дыханне можа стаць цяжкім і недасяжным. І тым больш як вызваліцца ад усяго гэтага.

─ Прабачце, ─ абыякава прамовіла яна і, перакруціўшыся на пяце, пайшла да дзвярэй. Яны нечакана і паслухмяна расчыніліся. Рэзкае сонечнае святло, што напаўняла калідор, ударыла ў вочы цёплаю хваляй. Але нечакана абрысы высокай мужнай постаці паўсталі перад ёй і захінулі ад святла. Насця адкрыла прымружаныя ад болю вочы. Праз пару крокаў яна сутыкнулася твар у твар з маладым урачом.

─ Дазвольце, ─ мякка прамовіла яна, не гледзячы на таго, да каго звярталася.

Дужая далонь раптоўна схамянулася і клапатліва шырэй расчыніла дзверы.

Малады чалавек з зацікаўленасцю глядзеў на хваравіты дзявочы твар. Яе даўгія чорныя вейкі мякка ўзляцелі крыламі чароўнай птушкі, выкрыўшы малахітавы аксаміт вачэй.

─ Дзякуй, ─ ледзь чутна вымавіла яна, выходзячы з кабінета.

Калідор прагна паглынаў абрысы дзяўчыны і рэха ўсхваляванага грукату абцасаў гучала ў вушшу.

Мікалай Андрэевіч уздыхнуў. Боль, сканцэнтраваны ў спалоханых незнаёмых і ў той жа час нечакана дарагіх вачах, напоўніў сэрца нязвыклым шкадаваннем.

─ Як справы? ─ жвава пацікавіўся Мікалай Андрэевіч у сваіх маладых калег. ─ Чым дзяўчыну пакрыўдзілі?

─ Што вы? Увайшла ценем, нічога не сказала. Дзіўная.

─ Варта было спытаць, што яе турбуе. Мне дык падалося: пакутуе дзяўчына.

Мікалай падышоў да акна. Загледзеўся на старкатую раскошу восені.


Праз імгненне Мікалай ляцеў па лесвіцы на першы паверх. На стале ў дзяжурнай ляжала толькі што здадзеная медкартка. Сумненняў не было ─ яе! Мікалай Андрэевіч з заклапочаным выглядам папрасіў медкарту на рукі. Прагна прабег па вокладцы вачыма.

Анастасія Аляксееўна Ясевіч.

Сэрца загрукатала. Яе твар зноў паўстаў у свядомасці. Хваляванне не дазволіла разгарнуць картку адразу. Ён нес яе ў руках, як самую дарагую таямніцу.


Цяпер ён сядзеў у кабінеце адзін. Ужо сцямнела. Моўчкі глядзеў на картку, быццам гіпнатызаваў туга сціснуты стосік аркушаў, што хавалі ад яго нямы дакор і сакрэт чужой пакуты, схаванай ў зацятай чароўнасці глыбокіх вачэй.

Нарэшце мужнасці хапіла – Мікалай разгарнуў картку, крыху пагартаў і ўтаропіўся прагным паглядам у нечаканы, прыгаворны надпіс… Адгарнуў тытульны аркуш – усяго 21 год. Зразумела, адкуль гэты боль. Сэрца ўпала пры думцы аб магчымасці патэлефанаваць ёй. Перад вачыма скакалі лічбы. Мікалай ўхапіўся за слухаўку тэлефона, але рука нечакана застыгла ў паветры. “Што я ёй скажу? Мы сёння сутыкнуліся ў дзвярах кабінета, у які вы прыйшлі, сам не ведаю для чаго. Дурасць,” ─ пачынаў злавацца Мікалай на сваю някемлівасць. Паклаў у адчаі слухаўку, уздыхнуў, абхапіў далонямі галаву, сціснуў пульсуючыя скроні. Цяжкія стомленыя павекі апусціліся. Мікалай заснуў.

─ Мікалай, прачніся. Коля, час ісці дадому,─ пачуўся мяккі голас супрацоўніцы.

─ Я задрамаў?

─ Так. Амаль усе ўжо разышліся.

─ Ірына, хачу папрасіць, ─ ён крыху замяўся, гледзячы ў яе зачараваныя вочы. ─ Патэлефануй, калі ласка, вось гэтай дзяўчыне і запрасі на днях зайсці.

─ Добра, ─ расчаравана буркнула Ірына і бразнула дзвярыма.

Кабінет, напоўнены цішынёй і думкамі, здаваўся зусім пустым, абыякавасцю патыхала ад сцен. Мікалай сціраў вільготнымі далонямі твар, каб адагнаць сон. Ён зірнуў у люстэрка з нейкай незразумелай безнадзейнасцю.

Насця з’явілася толькі праз тры дні. Сціплы стук у дзверы адзначыў яе прыход.

─ Калі ласка, уваходзьце.

─ Добры дзень. Я да Вас, ─ з уздыхам прамовіла Насця.

─ Сядайце, ─ спрабуючы пераадолець хваляванне, прапанаваў Мікалай.

Дзяўчына села побач. Промні восеньскага сонца ляглі барвовымі плямамі на яе адчужаны твар і на кароткапастрыжаныя валасы, што зіхацелі колерам віннай ягады. Крыху ўзнятыя краёчкі вуснаў малявалі на твары штосьці накшталт сціплай лагоднай усмешкі. Але ў ёй адразу ж угадвалася банальная ветлівасць. У вачах таіўся нефрытавы смутак. Яна нервова здрыганулася, прымружыла вочы і адвярнула твар.

─ Захініце хутчэй, захініце фіранкі! ─ ускрыкнула яна.

─ Што напалохала вас?

─ Я ненавіджу такое сонца, ─ цяпер зусім халодна гучаў яе голас.

Збянтэжаны рэзкай зменай настрою Мікалай падышоў да акна, але не адразу захінуў. На працягу хвіліны ён глядзеў, як цень ад яго рукі танцаваў на яе шчацэ.

─ Захініце! Колькі можна прасіць? – ужо пагрозліва сіпела яна. – Хочаце, каб я на каленях вас маліла? За што такая жорсткасць? Няўжо вы не разумееце?

Мікалай зусім разгубіўся. Што трэба рабіць ён не ведаў, інстынктыўна падаўся да дзяўчыны, забыўшыся на яе маленнні.

─ Прэч! ─ шырока размахваючы рукамі, Насця пачала адыходзіць да дзвярэй.

Зачапілася за стул і спалоханная яго грукатам, вінавата зірнула на збянтэжанага Мікалая.

─ Я толькі пагаварыць з табой, Насця, хачу, ─ шчыра прызнаўся ён, і відаць, сам не чакаў гэтага.

Дзяўчына ўжо трымалася за дзвярную ручку, поўная рашучасці, але затрымалася і адмаўляючы захістала галавой:

─ Мне гэта не здаецца мэтазгодным.

І знікла за дзвярыма.


Насце было крыўдна і адначасова сорамна. Але яна ведала, што так і павінна быць, бо сама ж адштурхнула. Стоячы перад акном, за якім уздыхала аб леце ноч, Насця яшчэ больш дакарала сябе.

Гарадскія агні.

Яна баялася падымаць вочы ў неба. І каб крыху заглушыць душэўны боль чакання фізічным, прыкусіла ніжнюю губу. Але пераадолеўжы слабасць, узняла вочы і з палёгкай уздыхнула. Начное неба было густа зацягнута ледзь заўважнымі на фоне агульнай цемрадзі хмарамі. “Слава богу, што зор сёння няма, зноў чакаць знічак я ўжо не магу”. Насця абыякава захінула акно фіранкай і паплялася да ложка. Цяпер у яе было толькі адно жаданне – заснуць.

Яна моўчкі ляжала. Вочы незаўважна напоўніліся вільгаццю, а сэрца жалем. Напружаныя доўгім немірганнем павекі апусціліся – і зіхоткія вужакі папаўзлі па шчоках. Было вельмі шкада сябе. Хацелася паклікаць на дапамогу, але чакаць яне не было ад каго...

Насця падцягнула пад сябе ногі.

Заснула.


Была нядзеля. Мікалай паехаў у горад: нешта цягнула яго туды.

За акном аўтобуса мільгалі аўто і сумныя вуліцы восеньскага горада. “Зараз будзе плошча, пошта, а за ёй кнігарня, ─ паступова прыгадваў маршрут Мікалай. Насупраць кнігарні сэрца нечакана хутка забілася. Туды ўваходзіла яна... Мікалай выйшаў на прыпынку, і ў хваляванні не заўважыў, як апынуўся акурат каля дзвярэй кнігарні. Але не рашыўся ўвайсці адразу, зірнуў праз шкло вітрыны ў памяшканне, дзе мітусіліся людзі, разглядаючы кнігі. Сярод іх мільганулі знаёмыя абрысы. Усхваляваная радасць напоўніла сэрца. Мікалай увайшоў у кнігарню, спыніўся каля паліц і застыў у захапленні.

Насця сядзела на кукішках, пяшчотна лашчыла далонькай кнігі. Спачатку ўважліва пералічыла кожную пальчыкам, пасля дастала адну аблюбаваную, у бліскучай вокладцы, разгарнула яе і прыхінула да твару.

Мікалай прагна сачыў за гэтым, бо яму яшчэ з дзяцінства падабаўся пах новых кніг. У ім было нешта магічнае, таемнае.

Насця гартала старонкі, здавалася нават прабягала па некаторых зацікаўленым паглядам. Потым дастала з сумачкі напалову складзены аркуш паперы і схавала яго ў кнізе, якую пасля паставіла на паліцу. І быццам не жадаючы пакідаць гэты куток, рушыла да выхаду.

Мікалай, нібы ад удару маланкі, адхінуўся ўбок і адвярнуўся, каб Насця яго не пазнала. Але наўрад ці яна нават заўважыла б яго ў сваёй заклапочанасці. Вочы яе абводзілі падлогу, быццам нешта шукалі. Але што? Можа, згубленае спадзяванне, што закацілася пад паліцу і чакае трывожна, пакуль у яго павераць...

Пяшчотным паглядам Мікалай праводзіў Насцю. Хацелася пайсці за ёй, але ён стрымаўся, прыгадаўшы загадкавы аркуш у кнізе. Ён разгарнуў тую самую: старонкі рассыпаліся веерам. Паміж дзвюх з іх ляжаў аркуш. Мікалай уздыхнуў, быццам разважаўнад адказнасцю справы. На аркушы шарэлі радкі.

“Баліць душа. Крывавіць. Б’ецца квола, але настойліва ў свядомасці спадзяванне, што пройдзе ноч – і ўсё зменіцца, але... Ці пройдзе гэта ноч. Наўкола цішыня. Нямая і сляпая, жорсткая ноч. Яна чакае, чакае маёй ахвяры. Час марудзіць. Ён здзекуецца. Я ведаю, што ён смяецца з мяне, маіх пакут і зацятага болю.”

Дзіўнае адчуванне сціснула Мікалаеву душу. Няўжо ёй няма пра гэта расказаць, акрамя кнігі?


Ужо ў вечары Мікалай нервова набіраў Насцін нумар, хваляваўся, бо адказу не было. Звінелі доўгія гудкі. Ненатуральны неспакой запаланіў сэрца. У шкло гучна біўся кастрычніцкі дождж, нібы папярэджваў: “Не губ-ляй ча-су! Не губ-ляй!”


─ Я не чакала вас.

─ Ведаю. Ты не чакала ні запрашэння да знаёмства, ні ўвагі да вашай зацятай горычы, ні майго жаху за вашу адчужанасць. Але я памятаю маленне аб дапамозе ў тваіх вачах, крык і боль душы. Раскажы мне ўсё.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconНа пачатку было Слова, І Слова было ў Бога, І Слова было Бог
Знакам другога могуць стаць існыя знаменні, значныя І велічныя, сілу якіх мы падсвядома адчуваем, але не заўсёды можам адзначыць...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconГаркавы Міхаіл Уладзіміравіч
Абадзе ў дывізіённай аўташколе, дзе выкладаў прадметы аўтасправы. У 1961 годзе быў накіраваны ваенным камісарыятам у Дзярэчынскую...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як icon1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
Чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай І тэхнікай, культурай І сям’ёй. Усё гэта знаходзіла...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як icon1953 годзе паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Я. Купалы на фізіка-матэматычны факультэт аддзяленне матэматыкі завочна. Усё сваё педагагічнае жыццё
Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Я. Купалы на фізіка-матэматычны факультэт аддзяленне матэматыкі завочна. Усё сваё педагагічнае...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconПрозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка
Акадэмія Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь, факультэт міліцыі, следча-экспертны факультэт, крымінальна-выканаўчы...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconАлена, прывітаньне! Вось, нарэшце, праграма, дзе прысутнічае непасрэдна дэпутат. У гэтым-та й праблема. За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі беларускамоўныя
За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі – беларускамоўныя. Перакладаць абраньніка ня хочацца: кавалачкі ўсе маленькія, ды й інтанацыя...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconМікалай Батвіннік: "у беларусі ёсць мужчыны"
Усе эмоцыі, якія адчуваюць мужчыны ў працэсе галення ад болю І непрыязнасці, засяроджанасці І спакою да радасці, што ўсё ззаду, а...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconПрывітаньне! Алена, у Крычаве было -25. Можа таму й людзі такія "замароожаныя". Спадзяюся, ты ўхваліш асноўную задуму праграмы: ёсьць нейкі ўяўны
Крычава, якія сутыкаецца з тыповымі праблемамі. А суразмоўцы (усе, апроч беспрацоўнага, – беларускамоўныя) толькі аргумэнтуюць нешта....

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconРаз два тры, елачка, гары!
Я, напэўна, не туды трапіла. Ішла на вясёлае навагодняе свята, чакала пачуць тут шмат смеху, жартаў, убачыць цудоўны навагодні настрой!...

Насця прыехала на факультэт. Як заўсёды распранулася ў гардэробе. І маланкай кінулася па лесвіцы на шосты паверх. Аўдыторыя ўжо чакала выкладчыка. Усё было як iconАлімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце
Удзел у алімпіядзе заўседы прыносіць задавальненне, таму што ў спаборніцтвах – галоўнае не перамога… Але калі ты перамагаеш, то з’яўляецца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка