У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту




НазваУ беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту
Дата канвертавання01.12.2012
Памер26.73 Kb.
ТыпДокументы
LUNI0308noch


У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь іх 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту на пасадах салдатаў і сяржантаў. У параўнаньні з 1997 годам колькасьць жанчынаў-афіцэраў ва Ўзброеных сілах павялічылася ў 3 разы. Іхны сярэдні ўзрост 29 гадоў. Вялікая колькасьць жанчынаў працуе ў Міністэрстве унутраных справаў. Ні ў войску ні ў міліцыі жанчыны ня маюць прывілеяў паводле палавой прыкметы. Тэма начных досьледаў – жанчыны ў сілавых структурах. Далей Любоў Лунёва.


У менскай міліцыі штогод павялічваецца колькасьць жанчынаў. Яны працуюць у асноўным у сьледчых ворганах, у інспэкцыях у справах непаўналетніх, а таксама ва Ўправе ў справах грамадзянству і міграцыі. Кіраўнік менскай міліцыі Анатоль Куляшоў паведаміў “Свабодзе”, што ніякіх прывілеяў жанчыны-міліцыянты ня маюць.


“Усе жывуць па адных і тых жа законах, загадах, нарматыўнай базе. Усе справы, якія расьледуюць мужчыны, расьсьледуюць і жанчыны. Так што ніякіх паблажак. Асаблівасьці, канешне ж, ёсць. Але жанчына гэта чалавек мяккай натуры. Я б адзначыў, што яна больш ахайная і ў некаторай ступені больш добрасумленна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў, паколькі яна больш адчувае тую адказнасьць, якая ляжыць на яе плячах”.


Генэрал Куляшоў лічыць, што ў бліжэйшы час колькасьць супрацоўніц-жанчын імкліва павялічвацца ня будзе. Ён тлумачыць гэта вялікімі фізычнымі і псыхалягічнымі нагрузкамі ў міліцыі.


У палку спэцназу Менскай міліцыі, а таксама ва ўнутраных войсках байцоў-жанчынаў няма.


Што тычыцца службы ва Ўзброеных сілах, то за апошнія дзевяць гадоў колькасьць жанчынаў павялічылася ў тры разы. Большасьць зь іх працуюць вайсковымі мэдыкамі, псыхолягамі, перакладчыкамі і юрыстамі. Усе жанчыны падпісваюць кантракт.


Ад 2002 году на факультэт сувязі і аўтаматычных сыстэмаў кіраваньня Вайсковай акадэміі набіраюць і дзяўчынаў. Сёньня там вучыцца 38 курсантак. 1 жанчына-афіцэр вучыцца на камандна-штабным факултэце Акадэміі. Сёлета 6 курсантак Вайсковай акадэміі, якія вучацца на факультэце сувязі і аўтаматычных сыстэм упраўленьня стануць афіцэрамі Ўзброеных сілаў.


Дарэчы, самае высокае вайсковае званьне, да якога можа даслужыцца жанчына ва Ўзброеных сілах Беларусі, - гэта падпалкоўнік. Гэтая норма Вайсковага ўставу засталася з савецкіх часоў.


Абавязковую тэрміновую службу ў войску 18-гадовыя дзяўчыны нясуць у Ізраілі. Яны служаць два гады, а мужчыны – 3. Калі ў дзяўчыны загінулі брат ці сястра, то яе не пашлюць у баявыя войскі. Апроч таго, пасьля мэдкамісіі, дасылаюць мілуім – даведку, на якой пералічаны ўсе варыянты, якія добраахвотна можа выбраць навабранец. Першыя 6 месяцаў яны праходзяць курс маладога байца. Жанчыны абавязаныя добра валодаць зброяй, умець страляць і мець навыкі рукапашнага бою. Усе павінны дасканала валодаць прыёмамі аказаньня першай дапамогі параненаму. Марына Кацовіч у 1997 годзе скончыла ў Менску гімназію і адразу з’ехала з бацькамі ў Ізраіль. Яна служыла ў мэдычных войсках.


Кацовіч: “Пад’ём а 4 раніцы. Звычайна дзяўчыны працуюць у сакратарыяце ў якога-небудзь палкоўніка, ці маёра, ці генерал-маёра... Прымаюць факсы, дасылаюць, друкуюць лісты і г.д. Я была памочнікам фармацэўта. Гэта нешта кшталту вайсковага санітара. Ёсьць норма, паводле якой дзяўчыны могуць хадзіць дахаты раз на тыдзень, альбо раз на два тыдні, а некаторыя штодня ходзяць у войска як на працу. Калі ты скончыш службу, то ў цябе ёсьць шмат ільготаў. Напрыклад, ёсьць зьнішкі на вышэйшую адукацыю, войска дае пэўную суму грошай, якія можаш патраціць на вучобу ці на працу”.


Марына Кацовіч распавяла, што спачатку жанчыны і мужчыны, у адрозьненьне ад беларускага войску, служаць асобна. Гэта стала нядаўна, пасьля таго, як некалькі жанчынаў паскардзіліся на сэксуальнае дамаганьне. Нягледзячы на раўнапраўе палоў, якое строга ахоўваецца дзяржавай, першыя 6 месяцаў, “вучэбку”, як гэта называюць у беларускім войску, дзяўчаты і хлопцы ў Ізраілі служаць па-асобку.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconУ беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Большасць зь ІХ працуюць паводле кантракту на пасадах салдат І сяржантаў
Значна больш працэнтаў жанчынаў працуе ў міліцыі. Ні ў войску ні ў міліцыі жанчыны ня маюць прывілеяў паводле палавой прыкметы. Любоў...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconБальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу?
Штогод вну беларусі выпускаюць 74 тысячы маладых спэцыялістаў. Гэта ўдвая болей, чым 10 год таму

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Гарадзенскай эпархіі больш ня будуць працаваць у Беларусі – ім не падоўжылі адпаведны дазвол. Улады матывуюць гэта тым, што ў касьцёлах...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Гарадзенскай эпархіі больш ня будуць працаваць у Беларусі – ім не падоўжылі адпаведны дазвол. Улады матывуюць гэта тым, што ў касьцёлах...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Паслугуючы Злу, гэтыя нелюдзі стараюцца пераканаць сябе, што служаць Дабру – у іхных галовах хлусьлівай прапагандай перакуленыя паняткі...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconЮрыдычны факультэт
Саветы 14 студзеня 2007 года было абрана больш за 22 тысячы дэпутатаў. Выбары забяспечвалі каля 100 тысяч чалавек, якія працавалі...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconШаноўныя чытачы! У гэтым нумары мы працягваем друкаваць праект вучаніц гімназіі Курносенка Марыі І Дзяжурка Ганны І настаўніцы гімназіі Жаўняк Наталлі Валер’еўны
Больш за тры тысячы чалавек з Беларусі, Расіі, Шатландыі, Літвы, Эстоніі, Германіі, Польшчы І іншых краін прымалі ў ім удзел. Акрамя...

У беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Зь ІХ 245 афіцэраў, болей за тысячу прапаршчыкаў. Болей за 2,5 тысячы служаць па кантракту iconАд Андрэя Іванаввіча. Тут для вас творчая І групавая праца. Творчая -значыць на зялёныя адзнакі. Групавая значыць удзельнікі падтрымліваюць сувязь адзін з
Адзнака будзе тым вышэй, чым больш людзей будзе смяяцца ад расказаных вамі анекдотаў. Увага! Анекдоты не павінны паўтарацца, іменнна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка