Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна




НазваПаводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна
Дата канвертавання01.12.2012
Памер24.39 Kb.
ТыпДокументы
Stud0906night


Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна Студзінская.


Летась каля трох тысяч беларускіх жанчын пацярпелі ад гвалту ў сям'і. «Amnesty International» нядаўна апублікавадла справаздачу з красамоўным назовам: «Беларусь: хатні гвалт – больш, чым унутрысямейны скандал».


Распавядае кіраўнік прэс-цэнтру МУС Кацярына Самусенкава-Шэлегава:


«Калі браць статыстыку 2006 года, то ахвярамі бытавых злачынстваў ў 75% выпадкаў зьяўляюцца жанчыны. Маецца на ўвазе любы гвалт – псыхалягічны, фізычны. Катаваньням падвяргаюцца 24%, пагрозы забойства – амаль ў 50%. Забойствы складаюць 5%».


Паводле статыстыкі МУС, за 6 месяцаў 2007 года ахвярамі сямейнага гвалту прызнаныя 1380 чалавек. То бок столькі заведзена крымінальных справаў. А колькі тысяч жанчын церпяць, не зьвяртаючыся ў міліцыю – падлічыць немагчыма.


Адна з лідэраў жаночага руху Ніна Стужынская выказала такое меркаваньне:


«Кожная трэцяя жанчына, якая мае сям'ю ці бой-фрэнда, сутыкаецца з праблемай хатняга гвалту. Таму што наш мужычок, абсалютна падпарадкаваны чужой волі ў грамадзтве, на працы, ён прыходзіць дадаму і ўвесь свой нэгатыў, напружаньне дзе вылівае? Ён знаходзіць такі ўнітаз, як уласная жонка».


Хатні гвалт ня мае ні культурных, ні сацыяльных альбо эканамічных межаў. Па статыстыцы, 80% жанчын, якія зьвяртаюцца ў крызысныя цэнтры, маюць вышэйшую адукацыю. Псыхоляг Менскага гарадзкога цэнтру сацыяльнай дапамогі сям'і і дзецям Жанна Міцкевіч перакананая:


«Гвалт у сям'і ў нас існуе незалежна ад адукацыі чалавека, незалежна ад ўзросту, пасады, грошай. Гэта не мае значэньня. Ўва многіх сем'ях ёсьць гвалт, у тых жа самых дэпутатаў».


Што тычыцца заканадаўства, то ў Крымінальным кодэксе няма такога панятку, як «гвалт у сям'і». Хаця праект Закону аб папярэджаньні і спыненьні хатняга гвалту быў распрацаваны яшчэ ў 2002 годзе, але дагэтуль яго дапрацоўваюць (падобныя законы, да прыкладу, ёсьць ва Ўкраіне, Малдове).

Але ў многіх сем'ях церпяць ня толькі жанчыны, асабліва балюча перажываюць хатні гвалт дзеці, кажа юрыст Галіна Лявонава, адмыслоўца ў галіне ювэнальнай юстыцыі:


«Такой сур'ёзнай распрацоўкі праекту гэтага закону не было і, як вы разумееце, яго няма і зараз. І самае галоўнае – у Беларусі нават не абмяркоўваецца пытаньне аб заснаваньні паста ўпаўнаважанага пра правах дзіцяці. Калі б гэта праблема была ў фокусе ўвагі, то і шляхі вырашэньня шукаліся б».


У Беларусі ёсьць тры крызысныя цэнтры сям'і, прычым усе пад эгідай няўрадавых арганізацыяў. Некалі ў Менску быў часовы прытулак для жанчын – ахвяраў сямейнага гвалту, але фінансаваньне было з боку замежных спонсараў. Праект скончыўся – прытулак з-за фінансавых цяжкасьцяў закрылі. Псыхоляг Жанны Міцкевіч кажа:


«Гэта ня столькі псыхалягічная, колькі сацыяльная праблема: маўляў, я не магу пражыць без мужчыны і яго матэрыяльнай падтрымкі». Куды яна пойдзе? Кватэра на ім. Па-другое, які-ніякі -- прапіўся, пабіўся, потым супакоіўся, грошы прынёс. Яшчэ адна прычына – жанчына ня ўмее пастаяць за сябе, няўпэўненая, ня можа абараніць сябе, таму што яна не навучаная мэханізму абароны сябе, сказаць гвалтаўніку «не» і пастаяць за сябе».


Чаму асобы, якія тэрарызуюць сям'ю, застаюцца беспакаранымі? Чаму існуюуь гендэрныя стэрэатыпы, з-за якіх жанчына пазбаўленая сваіх правоў? Чаму дзяржава заплюшчвае вочы на гэту праблему? Чаму ўрэшце беларускія жанчыны церпяць гвалт? Пытаньні, як кажуць, рытарычныя.


І на заканчэньне – парада ад лідэа жаночага руху Ніны Стужынскай:


«Я не разымею тых баб, якіх калоцяць мужыкі. Ня трэба доўга затрымлівацца каля гвалтаўніка. Хай сабе гэта будзе маральны гвалтаўнік ці фізычны».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія цярпяць ад алькагольнай залежнасьці. Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась у Беларусі на наркалягічным...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconУ горадні ў шпіталі хуткай дапамогі ад атлусьценьня памёр былы грузчык мясакамбінату 39-гадовы Ігар Сала, вага якога была 350 кіляграмаў. У яго была хвароба
У яго была хвароба Фурнье, гіпаталамічнае атлушчэньне 4-й ступені, сардэчныя захворваньні, задышка. Атлусьценьне – глябальная праблема...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconЦі маюць гэймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?
У той жа час у многіх краінах, у тым ліку І ў Беларусі, існуюць Фэдэрацыі кампутарнага спорту, праводзяцца чэмпіянаты сьвету па кампутарных...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconНаколькі Менск безбар’ерны для інвалідаў-вазочнікаў?
Паводле статыстыкі, у Менску больш за 1500 інвалідаў-вазочнікаў. Але ці прыстасаваны 2-х мільённы горад для іхняга так бы мовіць...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconЦі маюць гэймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?
У той жа час у многіх краінах, у тым ліку І ў Беларусі, існуюць Фэдэрацыі кампутарнага спорту, праводзяцца нават чэмпіянаты сьвету...

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconПраблема пераходу Беларусі на стадыю сучаснага эканамічнага росту (паводле тэорыі С. Кузьняца) Калупаеў Уладзімер, к э. н., Мінскі інстытут кіраваньня
Праблема пераходу Беларусі на стадыю сучаснага эканамічнага росту (паводле тэорыі С. Кузьняца)

Паводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна iconНацыянальная кухня гэта такая ж неад’емная прыналежнасьць кожнай краіны, як мова, гэта частка культуры народу. Замежнікі, прыязджаючы ў любую краіну, перш за
Замежнікі, прыязджаючы ў любую краіну, перш за ўсё цікавяцца менавіта нацыянальнай кухняй. Вельмі шануюць І захоўваюць нацыянальныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка