Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь




НазваКанцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь
Дата канвертавання01.12.2012
Памер55.95 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ФЕДЫРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ

“МІЖНАРОДНЫ ІНСТЫТУТ ПРАЦОЎНЫХ І САЦЫЯЛЬНЫХ АДНОСІН”


камандны залік


Каманда “PRIMUS INTER PARES


КАНЦЭПЦЫЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ РЭФОРМЫ

Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ


ХАРОНЖАЯ ТАЦЦЯНА ВЯЧАСЛАВАЎНА, 4 курс, дзеннае аддзяленне, капітан, 8-029 339 18 13


ВАСІЛЕЎСКАЯ МАРЫНА АНАТОЛЬЕЎНА, 5 курс, дзеннае аддзяленне,

8-029 257 53 88

ХАРЭВІЧ ДЗМІТРЫЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 4 курс, дзеннае аддзяленне,

8-029 622 73 23

ГРЫГАРОВІЧ СЯРГЕЙ ВІКТАРАВІЧ , 4 курс, дзеннае аддзяленне,

8-029 762 24 79

ТРАКАЙЛА АКСАНА УЛАДЗІМІРАЎНА, 4 курс, дзеннае аддзяленне,

8-044 756 90 33


ЗАПАСНЫЯ

МАГІЛЬНІЦКІ ІВАН ІВАНАВІЧ, 2 курс, дзеннае аддзяленне,

8-029 990 98 49

ШАЛІК ІРЫНА АНАТОЛЬЕЎНА, 2 курс, дзеннае аддзяленне,

8-017 204 74 38


МІНСК, 2009

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь

Рэфармаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адной з важных умоў паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Неаднаразова прымаюцца важныя рашэнні па рэалізацыі адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь. Яны накіраваныя на павышэнне якасці і даступнасці дзяржаўных паслуг; абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў эканамічную дзейнасць суб'ектаў прадпрымальніцтва, у тым ліку спыненне залішняга дзяржаўнага рэгулявання і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці органаў выканаўчай улады.

Наладжванне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі і органамі дзяржаўнага кіравання з'яўляецца адной з галоўных задач і ў той жа час адной з асноўных праблем для ўрадаў ва ўсім свеце. Асабліва гэта дакранаецца краін якія развіваюцца і краін з пераходнай эканомікай, у якіх пабудова адпаведнай сусветным стандартам сістэмы дзяржаўнага кіравання на прынцыпах празрыстасці, захаванні правоў чалавека і гендэрнай роўнасці з'яўляецца неабходнай умовай шырэйшага ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў.

Неабходны шматбаковы падыход да адміністрацыйных працэдур на аснове павышэння магчымасцяў дзяржаўных органаў з аднаго боку і інфармаванасці грамадзян аб іх правах - з іншага, а таксама прыцягненні міжнароднага вопыту. Распрацоўка заканадаўчага акту аб адміністрацыйных працэдурах, апытанне грамадскай думкі і інтэграцыя прапаноў грамадзян у тэкст дакумента, правядзенне інфармацыйных інтэрактыўных трэнінгаў з рознымі групамі насельніцтва ў рэгіёнах, усе гэтыя мерапрыемствы, якія неабходна ўвасобіць у рамках рэфармавання адміністрацыйнага права.

Нарматыўныя акты, падобныя згаданаму вышэй законапраекту акта аб адміністрацыйных працэдурах, у тым або іншым выглядзе ўжо даўно ўжываюцца ў шматлікіх заходнееўрапейскіх краінах, ЗША, Кітаі. У Беларусі, дзе адміністрацыйныя працэдуры з'яўляюцца механізмам шматбаковага ўзаемадзеяння паміж органамі дзяржаўнай улады і грамадзянамі, прыняцце падобнага закона з'яўляецца адным з важных дзяржаўных прыярытэтаў.

У склад Кардынацыйнага савету павінны ўваходзіць прадстаўнікі ключавых міністэрстваў і ведамстваў па працы з грамадзянамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама арганізацый, адказных за юрыдычнае напаўненне і ўвасабленне ў жыццё адміністрацыйнай рэформы: Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства эканомікі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Таксама неабходна правядзенне семінараў-трэнінгаў па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур. Іх удзельнікамі павінны стаць прадстаўнікі абласных, гарадскіх і сельскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь. Абмеркаванні павінны закранаць аспекты бягучага заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах і шляхі яго наступнага ўдасканалення, інфармацыю аб падрыхтоўцы новых заканадаўчых актаў аб адміністрацыйных працэдурах, у тым ліку ў дачыненні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Мэтай на гэтых семінарах павінна стаць не толькі навучанне ўдзельнікаў чамусьці новаму, але і атрыманне ад іх зваротнай сувязі, абмеркаванне праблем, з якімі людзі сутыкаюцца "на месцах", каб у наступным працаваць над недахопамі, якія існуюць сёння ў нашым заканадаўстве.

Акрамя семінараў-трэнінгаў, неабходна правядзенне шырокай грамадскай дыскусіі ў сродках масавай інфармацыі па законапраекце "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", падчас якой будзе выслухана меркаванне і ўлічаны рэкамендацыі грамадзян і грамадскіх аб'яднанняў.

Эфектыўнае і празрыстае кіраванне грамадскімі рэсурсамі з'яўляецца адным з асноўных абавязкаў і адначасова адной з асноўных праблем для ўрадаў у свеце. У дзяржавах, якія перажываюць значныя змены ў сувязі з глабалізацыяй або іншымі працэсамі, пабудова эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання дае неабходную празрыстасць і паслядоўнасць у дасягненні нацыянальных прыярытэтаў. Таму неабходна арганізаваць адміністрацыйныя працэдуры такім чынам, каб яны не патрабавалі значных выдаткаў, былі арыентаваныя на дасягненне пэўных вынікаў, засноўваліся на прынцыпах адказнасці, празрыстасці, адпаведнасці патрабаванням грамадзян.

Развіццё дзяржаўнага кіравання - гэта не толькі мадэрнізацыя органаў улады. Гэта таксама наданне сацыяльнай адказнасці, забеспячэнне шырэйшага ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў, стварэнне сувязяў з цывільным грамадствам і прыватным сектарам з мэтай паляпшэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву. Эфектыўнае развіццё дзяржаўнага кіравання ўключае каштоўнасці, рашэнні і мерапрыемствы, заснаваныя на прынцыпах абароны законных праў грамадзян, г. зн. праў на ўдзел у кіраванні, недыскрымінацыі, адказнасці ўласных структур і аблягчэнні доступу да адміністрацыйных органаў.

Нягледзячы на тое, што барацьба з карупцыяй і бюракратыяй на працягу доўгага часу з'яўляецца адным з дзяржаўных прыярытэтаў, Рэспубліка Беларусь усё яшчэ з'яўляецца дзяржавай з адносна высокім узроўнем бюракратызацыі. Спробы барацьбы з гэтымі з'явамі засноўваліся на павелічэнні кантролю і мерах прымусу ў дачыненні адказных службоўцаў, але не стымулявалі іх змяніць працэдуры для павелічэння эфектыўнасці. Прапанаваўшы інавацыйны падыход да барацьбы з бюракратызмам і цяганінай на аснове абароны законных праў і інтэрасаў грамадзян, спрашчэнні механізмаў іх рэалізацыі, праект з'явіцца важным крокам на шляху да дэбюракратызацыі дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.

У Рэспубліцы Беларусь адміністрацыйныя працэдуры з'яўляюцца механізмам для ўзаемадзеяння паміж органамі дзяржаўнай улады і грамадзянамі. Рэгуляванне дадзенага ўзаемадзеяння з'яўляецца задачай Урада. Аднак, у цяперашні час дадзены працэс не ажыццяўляецца ва ўзгодненых дзяржаўных рамках адміністрацыйных працэдур, якія дазволяць зрабіць кіраванне эфектыўным і празрыстым. Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь паставіў задачу стварэння дзяржавы для народа, сканцэнтраваўшы ўвагу на рэформе адміністрацыйных працэдур. Указ Прэзідэнта №432 ад 13 верасня 2005 г. "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні арганізацыі працы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях" утрымлівае асноўныя патрабаванні да адміністрацыйных працэдур, у рамках якога мяркуецца падрыхтоўка праекту Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур". Дадзены закон усталюе комплексны падыход для рэгулявання агульных прынцыпаў узаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і грамадзянамі, падрабязна адзначыць іх узаемныя правы і абавязкі, вызначыць шляхі рашэння канфліктных сітуацый і створыць неабходную аснову для распрацоўкі нарматыўна-прававых актаў на мясцовым узроўні і ў розных сферах дзейнасці адміністрацыйных працэдур у Беларусі.


Спіс выкарыстаных крыніц:

  1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г. са змяненнямі і дапаўн., прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах ад 24 лістапада 1996 г., 2004 г. // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь 1999,№1, 1/0.

  2. Указ Прэзідэнта №432 ад 13 верасня 2005 г. "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні арганізацыі працы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях"// Кансультант.

  3. Праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"// Кансультант.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconКанстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў рэспубліцы беларусь
У апошнія гады ў нашай краіне вядуцца пераўтварэнні ў шматлікіх сферах дзяржаўнага І грамадскага жыцця. Не абышлі яны бокам І сферу...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconАб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў рэспубліцы беларусь
Канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь, якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconЗакон рэспублікі беларусь аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
Русь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconПаважаны (-ая) грамадзянін (-ка) Рэспублікі Беларусь
Вас аб правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 23 верасня 2012 г выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconГрамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мінск 2007
Тбм дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconПрапанова ў кнігу заўваг І прапаноў
Вашай школы. Таксама прашу забяспечыць навучанне маёй (майго) дачкі (сына) на беларускай мове, згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconЗакон Рэспублікі Беларусь
Артыкул у рэспубліцы Беларусь уводзяцца адзіныя Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, якія ўстанаўліваюць аднастайнасць пісьмовай...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconВ f o t o ізавая анкета для уезду у рэспубліку беларусь
Ці маеце Вы страхавы поліс, які забяспечвае медыцынскае абслугоўванне на тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, прадугледжвае...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь icon22 верасня штогод у Рэспубліцы Беларусь, як І па ўсёй Еўропе, праводзіцца міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі
Рэспубліцы Беларусь, як І па ўсёй Еўропе, праводзіцца міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі...

Канцэпцыя адміністрацыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка