Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа "Расейскі спажывецкі нагляд" бліжэйшым часам




НазваГалоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа "Расейскі спажывецкі нагляд" бліжэйшым часам
Дата канвертавання01.12.2012
Памер21.85 Kb.
ТыпДокументы

Karn09013vino



Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа “Расейскі спажывецкі нагляд” бліжэйшым часам праверыць якасьць віннай прадукцыі, што замяняе ў дадзены момант на рынку грузінскую і малдаўскую, імпарт якой у Расею нядаўна быў забаронены. Генадзь Анішчанка заявіў, што найбольшую ўвагу выклікае беларуская прадукцыя, што на 80% складаецца з малдаўскай сыравіны. Тэму дасьледваў Ігар Карней.


Як паведаміў Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расейскай Фэдэрацыі Генадзь Анішчанка, служба “Расспажыўнагляду” дасьледвала 75 тысяч узораў алькагольнай прадукцыі. 12% не адпавядае гігіенічным нормам. Паводле Анішчанкі, ад пачатку году забракавана 175 тысяч партыяў алькаголю агульным аб’ёмам 3 мільёны літраў. Зь іх 2,3 мільёны літраў --

імпартаная прадукцыя, у тым ліку і зь Беларусі.


Дарадца кіраўніка канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Пётар Кавуноў адкамэнтаваў сытуацыю так:


(Кавуноў: ) “Каб прафэсійна разабрацца ў гэтай сытуацыі, трэба ў Анішчанкі запытацца: якія віны і якіх вытворцаў, якую партыю, якую назву ён меў на ўвазе? У нас у гэтым сэктары салідныя людзі, мэдалі вязуць з усіх міжнародных выставаў. І калі яны даражаць сваім аўтарытэтам, “байду” ніяк гнаць ня будуць. Тым больш, нашыя напоі з шэрагу вінаградных вінаў, якія вырабляе “Крышталь” ці хтосьці іншы, яны у коштах не канкурэнты расейскім, таму туды не імкнуцца. Дык давайце плюнем на ўсю Беларусь, пад гэта падгонім усіх прыстойных людзей, нават якія ўсё нармалёва робяць. Так жа нельга, калі ўжо гаварыць, дык трэба канкрэтна”.


У Фэдэральнай службе нагляду ў сфэры абароны правоў спажыўцоў, якой кіруе згаданы ўжо Генадзь Анішчанка, ў адказ на гэта заявілі: дастаткова аднаго выпадку, каб паставіць пад сумнеў чысьціню ўсяго бізнэсу.


Кіраўніца Таварыства абароны спажыўцоў Ірына Астаф’ева раіць уважліва ставіцца да выбару беларускіх гатункаў вінаграднага віна. Яна гаворыць, што калі ўзьнікаюць падазрэньні, нават адкаркаваную бутэльку можна занесьці на экспэртызу.


(Астаф’ева: ) “Спажывец, які сёньня ходзіць і даказвае сваё права на якасьць і нясе пры гэтым затраты, усе гэтыя выдаткі павінны яму кампэнсавацца. Затраты на экспэртызу ўхваленыя спэцыяльным дакумэнтам – пастановай Пленуму Вярхоўнага суду. Ён абагульняе практыку такой работы ў рамках закону “Аб абароне правоў спажыўца”, і там усё ж, дзякуй Богу, прапісалі: за экспэртызу спажыўцу грошы вяртаюцца”.


Даведка: У Беларусі вырабам віна займаюцца каля трох сотняў прадпрыемстваў. Бальшыня зь іх прадукуе напоі з садавіны – гэтак званыя “чарніла” – самыя танныя гатункі віна. Да канца 1990-х значную долю беларускага рынку вінаграднага займала беларуска-вугорскае прадпрыемства “BST Ltd”. У 2003-м “BST Ltd афіцыйна абвешчанае банкрутам. Цяпер большая частка рынка падзеленая паміж прыватным “Менскім заводам вінаградных вінаў” (гандлёвая марка “Амбасадор”) і заводам “Крышталь”. Абодва прадпрыемствы вырабляюць напоі на аснове гатовага вінаматэрыялу з Малдовы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconЦі прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?
Вну студэнты змогуць працягнуць адукацыю ў Расеі. Некалькі сотняў рэпрэсаваных навучэнцаў па праграме імя Кастуся Каліноўскага ўжо...

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconЛашкевіч, С. А. Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569-1600 гг.) / С. А. Лашкевіч. – Мінск: бду, 2010. – 114 с
Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. – Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў вкл у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове / Я....

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconГардзееў, Ю. Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз. – Мінск: Тэхналогія, 2008. – 67 с. — (Нашыя славутыя землякі). – Isbn 978-985-458-171-2
Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. – Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў вкл пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рускай мове / Я....

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconУвесну арганізацыя "Союзроссахар" накіравала адкрыты ліст у Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі
Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі. Розьніца ў коштах беларускага І расейскага цукру складае 45 даляраў з тоны...

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам icon"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі "Экспэртыза Свабоды". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconАнішчанка, Я. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. Анішчанка. Мінск, 2003. 470 с
Анішчанка, Я. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. Анішчанка. Мінск, 2003. – 470 с

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconУ беларускім сеціве блукае Юляі Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Сайт Беларуская жаба прапануе новы каляж. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін размаўляе па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. “На выпадак...

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconІі ліст другі Мой даражэнькі Караед!
Таму бліжэйшым часам мы павінны выправіць сытуацыю! Ня варта адчайвацца, ёсьць сотні гэткіх дарослых, якія пасьля пакаяньня няшмат...

Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа \"Расейскі спажывецкі нагляд\" бліжэйшым часам iconСлухачы Свабоды працягваюць сачыць за нафтагазавым канфліктам паміж Расеяй І Беларусьсю
Нфлікту. А менавіта да Расеі, пэрсанальна да прэзыдэнта Ўладзімер Пуціна, а таксама да Аляксандра Лукашэнкі. Смс паведамленьне ад...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка