Папрасіла прынесці вярбу




НазваПапрасіла прынесці вярбу
Дата канвертавання30.10.2012
Памер12.28 Kb.
ТыпДокументы
ПАПРАСІЛА ПРЫНЕСЦІ ВЯРБУ...

Лічу, што асабіста я ў Легіён Марыі прыйшла праз навяртанне пажылой жанчыны – Ганны Васільеўны Лобан, якой Пан Бог праз мяне паказаў шлях да Касцёла. Гэта была мая першая апостальская праца, якая потым перарасла ў легіянерскую. А пачыналася так. Мы з дачкой у Вербную нядзелю ішлі да касцёла, а на лавачцы каля свайго дома сядзела Ганна Васільеўна. «Што вы такое трымаеце ў руках і куды ідзеце?» – запытала яна. Мы ўсё растлумачылі. Яна сказала, што таксама каталічка, і папрасіла прынесці ёй асвечаную вербачку.

З расказа жанчыны мы потым даведаліся, што калісьці ў дзяцінстве мама вучыла Ганну і малодшых брата і сястру кленчыць і маліцца. Але, калі Ганне споўнілася 13 гадоў, маці была рэпрэсаваная за веру ў Бога – так і загінула. Бацька пайшоў да другой жанчыны, пакінуўшы дзяцей адных (імі апекаваўся родны дзядзька). Пра Бога ўжо ніхто гэтым дзецям не гаварыў. Так і прайшло жыццё.

І вось на схіле гадоў Бог паклікаў Ганну. І яна адгукнулася. Вельмі хутка пачала маліцца, папрасіла навучыць яе ружанцовым разважанням. Ксёндз Юзаф Дзеконьскі стаў апекавацца жанчынай, падрыхтаваў яе да споведзі і святой Камуніі.

Дачка Ганны Васільеўны расказвала, што яе маці стала вельмі пабожнай, а суседзі часта чулі, як жанчына гучна малілася, седзячы на лавачцы каля вакна.

Праз тры гады, у маі мінулага года, Ганна Васільеўна памерла ад інсульту. Ксёндз Юзаф наведваў яе перад смерцю ў бальніцы і ўдзяляў святыя сакрамэнты. Потым маліўся ўжо над труною. Легіянеры, вядома ж, – таксама.

Апека Пана Бога гэтай жанчынай была неверагодна адчувальнай. Аказалася, што ў Ганны Васільеўны ўжо даўно ў хаце быў абраз Езуса Міласэрнага, а моц гэтага абраза агульнавядомая. Тых, хто на Бога спадзяецца, Ён ніколі не пакідае.


Алена Невядомская, легіянерка з Хойнікаў

http://media.catholic.by/ave/

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Папрасіла прынесці вярбу iconУкрадзены дыямент
Кароль загадаў сваёй свіце вярнуцца ў краму. Ён папрасіў залатніка прынесці жбанок, напоўнены соллю. Калі так сталася, ён сказаў...

Папрасіла прынесці вярбу iconМаленькія "хрыстаславы" з вялікім сэрцам
Толькі тая школа, дзе побач са святаром стаіць старанны настаўнік, можа прынесці сапраўдны плён”. Маральнае І рэлігійнае выхаванне...

Папрасіла прынесці вярбу iconЦуд Божай любові Перад аперацыяй убачыла Хрыста…
Страх адзразу ж знік, І яна сваімі словамі, як магла, пачала маліцца. Аперацыя прайшла вельмі ўдала, І жанчына ўбачыла ў гэтым Божую...

Папрасіла прынесці вярбу iconШто ўжо казаць пра старую вярбу, якая адзінока стаяла над крынічкай у чыстым полі?
Яжынках. Падскокваючы І прыпяваючы, ішла Кікімара міма старой вярбы, з цікаўнасці зазірнула ў дупло — І спынілася, нібы слуп. У дупле...

Папрасіла прынесці вярбу iconУ кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі
Лоеў стаіць на мяжы з Украінаю, але памежны гандаль тут адсутнічае. У ваколіцах няма масту праз Дняпро, а бізнэсвандроўка ў аб’езд,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка