Матэрыялы на конкурс "Летапіс населеных пунктаў" Намінацыя "Сельскія населеныя пункты" Напрамак "Культура" Работу вы




НазваМатэрыялы на конкурс "Летапіс населеных пунктаў" Намінацыя "Сельскія населеныя пункты" Напрамак "Культура" Работу вы
Дата канвертавання30.10.2012
Памер141.97 Kb.
ТыпКонкурс


Аддзел адукацыі

Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа

Нясвіжскага раёна”


Матэрыялы на конкурс “Летапіс населеных пунктаў”

Намінацыя “Сельскія населеныя пункты” Напрамак “Культура”




Работу выканала:

вучаніца 10 класа

Пазняк Кацярына Уладзіміраўна


Кіраўнік:

настаўнік геаграфіі і біялогіі

Пражэнік Марыя Адамаўна


Нясвіжскі раён,

вёска Старыя Навасёлкі,

вул. Цэнтральная, 39

тэл.: (8-01770) 45 3 29


2011г.


Змест.


  1. Уводзіны………………………………………………….. стар. 3-4

  2. Віды народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва... стар. 4-6

    1. 2. 1. Ткацтва…………………………………………………. стар. 6

    2. 2. 2. Вышыўка……………………………………………….. стар. 6-7

    3. 2. 3. Мастацкая апрацоўка дрэва…………………………... стар. 7-8

    4. 2. 4 Вырабы з цеста…………………………………………. стар. 8

    5. 2. 5. Лозапляценне………………………………………….. стар. 8-9

  3. Заключэнне………………………………………………. стар. 9

  4. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………. стар. 10



1. Уводзіны


Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная спадчына, у тым ліку і народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай культуры.

На маю думку, знаёмства з народным дэкаратыўна–прыкладным мастацтвам, яго майстрамі сёння набывае асобую актуальнасць. Таму што ў народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўвасобілася неабдымная, вечна жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт і эстэтычны густ. Наноснае, безгустоўнае яму не ўласціва. Створаныя па законах хараства вырабы народных майстроў не пакідаюць абыякавымі і дзяцей. Знаёмства з імі выклікае пачуццё гонару за свой народ, які ў самых цяжкіх умовах ствараў выдатныя, высокамастацкія вырабы з самых звычайных, шырокадаступных матэрыялаў – дрэва, гліны, лазы, саломы, льну і інш. Пра гэта вельмі добра сказаў вядомы беларускі пісьменнік Алесь Разанаў: “У рэчах назапашваецца рэха чалавечых думак, зарокаў і адрачэнняў. З рэчаў, як выява іхняй спрадвечнай і таямнічай моцы, узнікае – цар”.

Народнае мастацтва, на мой погляд, мае вялікую перавагу перад іншымі відамі мастацкай дзейнасці: яно шырокадаступнае. Абавязкова трэба ўлічваць характэрную асаблівасць чалавечай псіхікі: тое, што знаходзіцца вакол нас, паступова становіцца звыклым і будзённым. Вось і лічаць дзеці, а часта - і дарослыя, што далучыцца да сапраўднага мастацтва можна толькі ў горадзе з яго музеямі, карціннымі галерэямі, выставачнымі заламі. Нярэдка бывае, што дзеці лепш ведаюць творы замежных мастакоў, чым работы мясцовых народных майстроў, могуць перагарнуць дзесяткі выданняў у пошуках арыгінальнага арнаменту, але не здагадаюцца расчыніць бабуліны куфры са старадаўняй вышыванай вопраткай ці ручнікамі, лепяць ці выразаюць маскі па афрыканскіх матывах, але не ведаюць аднавяскоўца-разьбяра ці майстра па вырабу гліняных цацак. Вось пагэтаму я і задалася мэтай выявіць, бліжэй пазнаёміцца і сабраць матэрыял аб сваіх земляках, якія не могуць жыць без мары і фантазіі.

Мэта: ажыццявіць знаёмства з майстрамі і творамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навасёлкаўскага сельскага савета.

Задачы: - выявіць землякоў – майстроў народных рамёстваў;

  • сустрэцца з землякамі-майстрамі, бліжэй пазнаёміцца з імі;

  • сабраць матэрыял аб сваіх земляках-майстрах, іх захапленнях;

  • прапанаваць сабраны матэрыял дзецям, дарослым з мэтай развіцця ўяўленняў аб нацыянальнай своеасаблівасці роднай культуры.

У ходзе працы над данай работай я выкарыстала часткова-пошукавы, даследчы метады і вылучыла гіпотэзу: Прыгажосць, Творчасць жывуць побач, стоіць толькі азірнуцца. Ад самога чалавека залежыць, ці цікавае яго жыццё, ці аставіць ён аб сабе светлую памяць нашчадкам.


2. Віды народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Працуючы з літаратурай па тэме маёй работы, я пазнаёмілася з відамі беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У кожнага народа – свае традыцыі, адпаведныя яго характару, ладу жыцця, прыродным умовам, звычаям. У залежнасці ад матэрыялаў і спосабаў іх апрацоўкі беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва дзеліцца на віды, сярод якіх найбольш пашыранымі з’яўляюцца мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, пляценне, кавальства, роспіс, ткацтва, вышыўка.

Прырода давала народнаму майстру патрэбныя для работы матэрыялы: дрэва, гліну, салому, бяросту, лазу, пражу, фарбы і г. д.

Беларусы, якія ўсё жыццё жылі каля лесу, адчувалі і ведалі дрэва, вывучылі ўсе таямніцы яго апрацоўкі і з гэтага прыроднага матэрыялу стваралі сапраўдныя цуды.

Славіцца Беларусь сваімі вырабамі з гліны, саломкі, лазы. Тканыя ручнікі, абрусы з ільну – асаблівы гонар беларускіх рукадзельніц.

Развівалася народнае мастацтва, як сама прырода: на працягу мільёнаў гадоў прырода стварала свае раслінныя формы, падбірала фарбы, беручы ўсё лепшае, удасканальваючы яго тысячагоддзямі. Так і народнае мастацтва апрацоўвала свае формы стагоддзямі, перадаючы лепшае ў спадчыну ад бацькі сыну, ад маці дачцэ. У сялянскіх сем’ях кожны мужчына добра валодаў сякераю і ведаў апрацоўку дрэва, кожная жанчына ведала ўсе сакрэты ткацтва.

І ў нашы дні на вёсцы, у мястэчку, у горадзе можна знайсці хаця б аднаго майстра альбо майстрыху, якія доўжаць традыцыі старажытнага мастацтва. Гэта можа быць ганчар, разьбар па дрэве, вышывальшчыца, ткачыха. І захоўваюць яны ў сваёй душы тую ж вялікую замілаванасць да роднай прыроды, якую заўсёды адчувалі ў сабе нашы продкі-земляробы. Адзін сучасны народны ўмелец казаў, што, перш чым заняцца творчасцю, ён мусіць паглядзець, як сонца ўстае над зямлёю. І кожны раз ён уставаў на золку, каб не прапусціць гэты вялікі цуд.

Беларускае народнае адзенне, даўнейшае хатняе начынне, прадметы працы, ліштвы вокнаў сялянскіх хат цяжка ўявіць без узораў, без чырвонага полымя на палотнах ручнікоў, без мудрагелістай разьбы на прасніцах, без казачнага роспісу на куфрах і канапах.

А ці ведаеце вы, калі з’явіліся гэтыя ўзоры? След іхні вядзе ў сівую старажытнасць. Нехта нават называе іх старажытнымі пісьмёнамі. Але калі гэта пісьмёны, дык пра што яны апавядаюць? Давайце ўважліва ўгледзімся ў старыя ўзоры і паспрабуем хаця б трошкі спасцігнуць сэнс іхняй таямніцы.

Вечнай загадкай для нашага далёкага продка-славяніна заставалася Сонца, якое даравала ўсяму жывому святло і цеплыню. Ягоныя жыватворныя промні кожнай вясною абуджалі прыроду, птушак, жывёл, абуджалі саму Зямлю ад доўгага зімовага сну, і яна пакрывалася зялёным уборам.

Краснае сонца і ясны свет

З лунамі яснымі, звёздамі чыстымі,

З ранішняй расой і з вячэрняй

Сушу і мора асвяшчаеш,

Маці – сырую Зямлю ўграваеш,

З вясновым цяплом і летнім агнём

Упар і ўгрэй сыру Зямлю…

Так звярталіся да Сонца старажытныя беларусы. Сонца, ад якога залежала ўсё жыццё чалавека, поспех у земляробстве – асноўным занятку селяніна, зрабілася сімвалам шчасця і дабрабыту.

У беларускіх узорах самымі ўлюбёнымі былі знакі, прысвечаныя Сонцу: круг, крыж (святло, што разыходзіцца на ўсе чатыры бакі), круг з крыжам, кола з шасцю спіцамі, якія з цягам часу ператварыліся ў “зорачкі” са шматлікімі варыянтамі.

Асноўны колер старых узораў – чырвоны, колер самога Сонца, колер агню, цеплыні, чалавечай крыві. І гарэлі знакі Сонца на белым полі палатна.

Белы Свет – гэта дзённае святло. Белы колер – гэта колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні.

А спалучэнне белага і чырвонага паўставала як сімвал жыцця, шчасця, працвітання.

Сустрэўшыся, пагутарыўшы са сваімі землякамі, я сабрала матэрыял аб відах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ёсць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета і прапаную зацікаўленым.


2. 1. Ткацтва.

Ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. Яшчэ зусім нядаўна ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы і інш. З ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускіх народных песнях.

Не ўважай, Ясеньку, каб была росла,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці ўмее ткаць кросны.

Не глядзі, Ясю, ці ў пацерках шыя,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці кашулю ўшые.

Раілі хлопцу, як выбіраць сабе нявесту.

Сёння, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам.

На тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета хоць нямнога, але ёсць майстрыхі, якія і сёння займаюцца гэтым відам беларускага народнага мастацтва. Гэта МЯККАЯ Любоў Мікалаеўна. Для сябе, для сваякоў і знаёмых майстрыха тчэ цудоўныя ручнікі, абрусы, посцілкі.

Мяккая Любоў Мікалаеўна

2. 2. Вышыўка.


Вышыўка таксама мае даўняе паходжанне. Больш позняя з’ява – вышыўка крыжыкам. Малюнак складаецца з маленькіх квадрацікаў, кожны з якіх запоўнены крыж-накрыж пакладзенымі шыўкамі.

У пасляваенны час масавае распаўсюджанне набыла вышыўка гладдзю. Рознакаляровыя букеты, гірлянды з кветак з’яўляюцца на фіранках, накідках, шторах, навалачках БУЙНЕВІЧ Надзеі Іванаўны, настаўніцы рускай мовы і літаратуры ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” БІРУКОВАЙ Паліны Аляксандраўны.





Буйневіч Надзея Іванаўна


Бірукова Паліна Аляксандраўна

У найбольш чыстым выглядзе нацыянальныя адметнасці ткацтва і вышыўкі выяўляюцца ў дэкоры ручнікоў гэтых жанчын. Яно і зразумела: ручнік – не толькі кавалак тканіны, якім выціраюцца. У побыце беларусаў ручнікі здаўна выконвалі таксама разнастайныя абрадавыя функцыі. Яны суправаджалі беларуса літаральна ад нараджэння і да смерці. На ручніку прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім упрыгожвалі покуць з абразамі, на ім апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. Многія абрадавыя, святочныя функцыі ручнікоў прадаўжаюць сваё жыццё і ў наш час. Зразумела, што такая іх важная і разнастайная роля ў народным побыце не магла не паўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў. Узоры звычайна традыцыйнага чырвонага колеру (часам з дадаткам чорнага ці жоўтага) размяшчаюць майстрыхі па канцах ручнікоў, нібы ўзор “сцякае” з ручніка.

Пастаянны эпітэт, з якім звярталіся нашы старажытныя продкі да Сонца – “краснае”. Краснае – значыць прыгожае. Сонца для іх было не толькі сімвалам дабра, але і хараства.

Наш продак-селянін, узіраючыся ў прыроду, у родную Зямлю, бачыў іх не толькі розумам, але і добрым сэрцам, шкадаваў іх, клапаціўся пра іх і дапамагаў ім чым мог. “Зялёны дубочак”, “траўка-мураўка”, - звяртаўся ён да раслін, спавядаючыся перад імі ў сваёй радасці і ў горы.

Знакі Сонца ў беларускім арнаменце – кругі, крыжы, зорачкі – часцей за ўсё ўпісваюцца ў ромбы, квадраты, прамакутнікі – гэта знакі Маці – сырой Зямлі ці Дрэва Жыцця. У выглядзе кропачак, невялікіх кружкоў пазначалася насенне раслін.

Карціну спякотнага летняга дня абуджаюць у памяці затканыя чырвоным колерам ручнікі, у якіх паўтараецца асноўны матыў зорачак, крыжоў, упісаных у ромб, - гэта сімвал Зямлі ў квецені жытнёвага палетка, напоенага гарачымі промнямі Сонца. Рукадзельніца, складаючы свой узор са знакаў Сонца і Зямлі, праслаўляла жыццёвыя сілы прыроды, урадлівасць Зямлі і прасіла добрага ўраджаю – ад гэтага залежалі жыццё і дабрабыт сям’і.




2. 3. Мастацкая апрацоўка дрэва.


У народаў лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусаў, дрэва з’яўляецца адным з найбольш пашыраных і ўніверсальных матэрыялаў. З дрэва ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, выраблялі прылады працы і посуд, прадметы хатняга ўжытку і дзіцячыя цацкі. Дрэва пілавалі, секлі, тачылі, дзяўблі, свідравалі, паліравалі, таніравалі, вырабы з яго аздаблялі разьбой, роспісам, выпальваннем і інш.


Кашко Анатолій Вікенцьевіч

Разнастайна і самабытна асаблівасці мастацкай апрацоўкі дрэва выявіліся ў настаўніка фізікі ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” КАШКО Анатолія Вікенцьевіча. У кватэры Анатолія Вікенцьевіча, нібыта ў музеі. Тут і хатні посуд з дрэва, аздоблены роспісам, і падсвечнікі, і мэбля, і элементы лесвіцы на другі паверх кватэры вытачаны з дрэва.


2. 4. Вырабы з цеста.


Сярод разнастайных узораў беларускага народнага мастацтва ёсць творы, якія можна… есці. Гэта розныя фігурныя вырабы з цеста, якія здаўна выпякалі да навагодніх і веснавых святаў, на вяселлі, дні нараджэння, памінкі. На жаль, з-за спецыфікі матэрыялу нашы музеі такія вырабы не збіралі, не захоўваліся яны і ў народным побыце, таму сёння ўзнаўляць іх характар даводзіцца фактычна па ўспамінах ды апісаннях. Між тым вырабы з цеста маюць не толькі этнаграфічную, але і мастацкую каштоўнасць.

Бадай найбольш умельства ўкладвалася ў выпечцы каравая, які здаўна лічыўся абавязковай прыналежнасцю вясельных абрадаў у славян як сімвал шчасця і багацця. Беларускі каравай (як і вясельная абраднасць беларусаў) вызначаецца, пэўна, найбольшай разнастайнасцю афармлення.

У вёсцы Старыя Навасёлкі жыве цудоўная жанчына, ПРАЖЭНІК Ядвіга Бернардаўна, без якой ні адно вяселле ці радзіны не абыходзяцца ў акрузе. Яна пячэ караваі ў выглядзе вялікага круглага бохана, які ўпрыгожвае “касой” з цеста, кветкамі, грыбамі, фігуркамі жывёл і птушак. Фігуркі з такога каравая нярэдка берагуць, як сувеніры.




Пражэнік Ядвіга Бернардаўна

2. 5. Лозапляценне.


Тыпова народным з’яўляецца выраб розных рэчаў з такога даступнага таннага і, на першы погляд, зусім “немастацкага” матэрыялу, як лаза. Традыцыі лозапляцення, практычна не перапыняючыся, працягваюцца і сёння, хоць у сваім натуральным выглядзе рамяство бытуе не так шырока, як раней. У нашы дні гэта занятак асобных майстроў, носьбітаў традыцый калісьці распаўсюджанага рамяства. Майстар-лозапляцельшчык з вёскі Старыя Навасёлкі САЛАВЕЙ Адам Іосіфавіч задавальняе не толькі заказы наваколля, але і патрэбы мясцовага рынку. Праўда, дыяпазон вырабаў нешырокі, у асноўным гэта кошыкі на бульбу.

Салавей Адам Іосіфавіч

3. Заключэнне.


Аб сваіх земляках, якія не могуць жыць без мары і фантазіі, сабрала я матэрыял. Расказваю аб іх у вольны ад заняткаў час сваім аднавяскоўцам, аднакласнікам, вучням нашай школы з мэтай развіцця ўяўленняў аб нацыянальнай своеасаблівасці роднай культуры. Знаёмства, сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выклікае пачуццё гонару за свой народ, за сваіх землякоў-майстроў, чые работы не пакідаюць абыякавымі і нас, дзяцей, да твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адным яшчэ пяцьдзесят, другім ужо за семдзесят. Але ўсе яны паспелі зрабіць штосьці добрае, падарыць другім часцічку ўласнай душы, усмешку радасці, выклікаць здзіўленне. Яны ткуць прыгожыя рушнікі, посцілкі, вышываюць мудрагелістыя ўзоры, займаюцца мастацкай апрацоўкай дрэва, вядуць у свет мастацтва дзяцей. Сустрэчы з майстрамі-аднавяскоўцамі пераканалі нас, дзяцей і дарослых, што ад самога чалавека залежыць, ці цікавае яго жыццё, ці пакіне ён пра сябе светлую памяць нашчадкам.

Традыцыйнае і масавае, створанае часцей за ўсё землякамі-майстрамі з недарагіх шырокадаступных матэрыялаў, народнае мастацтва жыве і развіваецца. Яно – жыватворная невычэрпная крыніца, і як не можа высахнуць крыніца, з якой пачынаецца вялікая рака, так не згасне і народнае мастацтва – састаўная частка нашай нацыянальнай культуры.

Вынікі навукова-даследчай работы прымянімы ў практычнай дзейнасці: сабраны матэрыял аб сваіх земляках – майстрах народных рамёстваў, іх захапленнях дазваляе больш глыбока спазнаць народную культуру, а значыць і палюбіць яе. А таксама магчыма папаўненне экспанатамі школьнага краязнаўчага музея. Краязнаўчы матэрыял можна выкарыстоўваць у вучэбнай і выхаваўчай рабоце.

Калі ў выніку майго аповяду пра майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія жывуць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета, у вучняў нашай школы з’явіцца жаданне бліжэй пазнаёміцца з народнай творчасцю ці пашукаць побач з сабой таленавітых людзей, то я лічу, што працавала не дарма.


Спіс выкарыстанай літаратуры.



  1. Курилович А. Н. Белорусское народное ткачество. – Мн.: Наука и техника, 1981. – с. 120.

  2. Лабачэўская В. А. Повязь часоў – беларускі ручнік. – Мн.: Беларусь, 2002. – с. 231.

  3. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. – 2-ое выданне, перапрацаванае і дапрацаванае. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 110.

  4. Сахута Я. М. Беларускае народнае мастацтва: Альбом. – Мн.: Беларусь, 1980. – с. 155.

  5. Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра народнае мастацтва Беларусі: Кніга для вучняў. – Мн.: Народная асвета, 1985. – с. 191.

  6. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура/ В. С. Цітоў. – 2-ое выданне. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 207.

  7. Шкут Н. Н. Белорусские художественные промыслы (изделия из соломки и лозы). – Мн.: Наука и техника, 1985. – с. 153.

  8. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1989.



Народнае мастацтва жыве і сёння!”

(Майстры народных рамёстваў

Навасёлкаўскага сельскага савета)


Пазняк Кацярына Уладзіміраўна,
вучаніца 9 класа УА “Навасёлкаўская дзяржаўная


агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці


Кіраўнік: настаўніца геаграфіі і біялогіі Пражэнік Марыя Адамаўна


Мэта: ажыццявіць знаёмства з майстрамі і творамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навасёлкаўскага сельскага савета.

Задачы: - выявіць землякоў – майстроў народных рамёстваў;

  • сустрэцца з землякамі-майстрамі, бліжэй пазнаёміцца з імі;

  • сабраць матэрыял аб сваіх земляках-майстрах, іх захапленнях;

  • прапанаваць сабраны матэрыял дзецям, дарослым з мэтай развіцця ўяўленняў аб нацыянальнай своеасаблівасці роднай культуры.

У ходзе працы над данай работай я выкарыстала часткова-пошукавы, даследчы метады і вылучыла гіпотэзу: Прыгажосць, Творчасць жывуць побач, стоіць толькі азірнуцца. Ад самога чалавека залежыць, ці цікавае яго жыццё, ці аставіць ён аб сабе светлую памяць нашчадкам.

Работа складаецца з падрыхтоўчага і эксперыментальнага этапаў. На працягу падрыхтоўчага этапу былі выяўлены землякі – майстры народных рамёстваў.

Эксперыментальны этап уключаў сустрэчу і гутарку з землякамі-майстрамі. Сустрэўшыся, пагутарыўшы са сваімі землякамі, я сабрала матэрыял аб відах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ёсць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета і прапаную зацікаўленым.

Вынікі навукова-даследчай работы прымянімы ў практычнай дзейнасці: сабраны матэрыял аб сваіх земляках – майстрах народных рамёстваў, іх захапленнях дазваляе больш глыбока спазнаць народную культуру, а значыць і палюбіць яе. А таксама магчыма папаўненне экспанатамі школнага краязнаўчага музея. Краязнаўчы матэрыял можна выкарыстоўваць у вучэбнай і выхаваўчай рабоце.

У рабоце над данай тэмай я карысталася наступнай літаратурай:

  1. Курилович А. Н. Белорусское народное ткачество. – Мн.: Наука и техника, 1981. – с. 120.

2. Лабачэўская В. А. Повязь часоў – беларускі ручнік. – Мн.: Беларусь, 2002. – с. 231.

  1. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. – 2-ое выданне, перапрацаванае і дапрацаванае. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 110.

  2. Сахута Я. М. Беларускае народнае мастацтва: Альбом. – Мн.: Беларусь, 1980. – с. 155.

  3. Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра народнае мастацтва Беларусі: Кніга для вучняў. – Мн.: Народная асвета, 1985. – с. 191.

  4. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура/ В. С. Цітоў. – 2-ое выданне. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 207.

  5. Шкут Н. Н. Белорусские художественные промыслы (изделия из соломки и лозы). – Мн.: Наука и техника, 1985. – с. 153.

  6. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1989.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconНамінацыя "Сельскія населеныя пункты" Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconНаселеныя пункты, што абазначаны на карце
Гістарычныя назвы населеных пунктаў вкл на тагачаснай "рускай" мове, а іншых краін на беларускай мове

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconКонкурс праводзіўся па наступных намінацыях
Удзельнікі намінацыі прадставілі праекты дэндрарыяў І паркаў мясцовай флоры ўстаноў адукацыі І сваіх населеных пунктаў

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconГісторыка-культурныя каштоўнасці
Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні горада І навакольных населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут пахаваны...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconРашэнне
Аб правядзенні заключнага этапа рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconНядаўна падведзены вынікі раённага штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод населеных пунктаў, прыватных домаўладанняў, арганізацый І ўстаноў
Прэтэндэнты на перамогу ў розных намінацыях падавалі ў камісію ў асноўным фотаматэрыялы. Намінацый было шмат, а пры вызначэнні пераможцаў...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconПалёт у бессмяротнасць
Але, улічваючы тое, што на шляху пылаючага самалёта знаходзіліся населеныя пункты Арабаўшчына І вялікае Гацішча, лётчык, нягледзячы...

Матэрыялы на конкурс \"Летапіс населеных пунктаў\" Намінацыя \"Сельскія населеныя пункты\" Напрамак \"Культура\" Работу вы iconАкуліч У. А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі Сучасная беларуская мова ў сферы
Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка