Конкурс эрудытаў




НазваКонкурс эрудытаў
Дата канвертавання30.10.2012
Памер72.46 Kb.
ТыпКонкурс
Конкурс эрудытаў.

Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі і сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку, калі ваш адказ правільны – вам налічваецца адпаведная колькасць балаў. Калі ваш адказ няправільны – адпаведная колькасць балаў аднімаецца.

Гуляць можна як камандамі, так і паасобку!

Поспехаў!


Тэма 1. Славутыя жанчыны Беларусі

10. Са старажытнага роду Каровін-Крукоўскіх на Віцебшчыне паходзіла гэтая сусветна вядомая навукоўца.

20. Імя – Настасся. Месца жыхарства – Слуцк. Назавіце княжацкі род..

30. Маці Івана Грознага паходзіла з гэтага вядомага літоўскага роду.

40. Жыхары ўсіх краін Прыбалтыкі лічаць, што Марта, дачка прыгоннага з-пад Віцебску, з’яўляецца менавіта іх суайчынніцай. А якое яе імя нам найбольш вядома?

50. Яна стала першай жанчынай-драматургам у ВКЛ (імя і прозвішча).

10. Соф’я Кавалеўская. 20. Алелькавіч. 30. Глінскія. 40. Кацярына 1. 50. Францішка Уршуля Радзівіл.


Тэма 2. Ліцвінскія стравы

10. Гэты напой у 18 стагоддзі замяніў звычайную для сняданка піўную поліўку.

20. Гуляш. Лазання. Вэнджаная траска. Калдуны. Вінегрэт. Якая з гэтых страў не ўваходзіла ў звычайны рацыён старажытнага беларуса.

30. Гэтай стравай мазаў лаву герой паэмы «Новая зямля».

40. Гэтае смачнае печыва з салодкім альбо мясным фаршам першапачаткова гатавалі беларускія татары, потым яно спадабалася і ліцвінам, і палякам.

50. Цяпер мы бульбашы. А ў 17 – 18 ст. мянушка ліцвінаў паходзіла ад гэтай поліўкі.

10. Кава. 20. Вінегрэт. 30. Верашчака. 40. ПеракАчаўнік. 50. Бацвінне (бацвіннік).


Тэма 3. Беларускае дойлідства

10. Самы старажытны з захаванах да сённяшніх дзён хрысціянскі храм на беларускіх землях быў пабудаваны ў гэтым горадзе.

20. У 18 ст. танэль даўжынёю 35 км аб’ядноўваў палацы Радзівілаў у гэтых дзвюх мясцінах.

30. Гэту частку будынка, размешчанага ў Вільні, Максім Багдановіч назваў святой у вершы «Пагоня».

40. У афіцыйнай назве Чырвонага касцёла ў Мінску прысутнічаюць два святыя. Назавіце і яго, і яе.

50. У гэтым палацы, маёнтку Паўла Сапегі, можна было пабачыць здань Чорнага манаха.

10. Полацк. 20. Мір і Нясвіж. 30. Вострая брама. 40. Сымон, Алена. 50. Гальшанскі палац.


Тэма 4. Музыка і музыкі

10. Музыкі, якія гралі на ёй, паўстаюць у беларускіх міфах як шаманы. Гэта зразумела: без яе нельга было ўявіць аніводны абрад альбо свята.

20. Гэты музычны партал стварыў праект «Перазагрузка», у якім розныя выканаўцы спяваюць па-беларуску.

30. Песня «Пагоня» з праекта «Я нарадзіўся тут» вельмі падобная на гэты гімн.

40. Гэтая святая для ўсіх славян рака часта ўзгадваецца ў розных беларускіх фальклорных песнях.

50. Першы статут ВКЛ змяшчаў гэты гімн.

10. Дуда (валынка). 20. Тузін гітоў 30. Марсэльеза. 40. Дунай. 50. Багародзіца.


Тэма 5. Мастакі

10. Гэта можна было купіць у краме, дзе працаваў бацька Марка Шагала.

20. За 32-гадовае жыццё ён намаляваў больш за 500 выдатных твораў. Нажаль, у Заходняй Еўропе рэчыцкі мастак вядомы куды больш, чым на сваёй радзіме.

30. Аблічча вялікай колькасці палацаў і іншых забудоў вядома нам толькі дзякуючы яго малюнкам.

40. Лічбы на сэрцы, Партызанская мадона. Назавіце мастака.

50. Вядучы графік Беларусі, вядомы і па-за яе межамі. У апошні час яго творы ўпрыгожваюць альманах Друвіс. Назавіце прозвішча.

10. Сяледзец. 20. Аляксандр Ісачоў. 30. Напалеон Орда. 40. Міхась Савіцкі 50. Кашкурэвіч.


Тэма 6. Славутыя мужчыны Беларусі

10. Ён стварыў славуты крыж Еўфрасінні Полацкай.

20. На Віцебшчыне нарадзіўся, у Гомелі навучаўся гэты лётніцкі канструктар.

30. За красамоўства яго яшчэ пры жыцці празвалі Златавустам.

40. Ён вядомы не толькі як выхавальнік царскіх дзяцей, але і як шматмоўны паэт, і як складальнік падмурку рускай паэзіі.

50. Гэты выдатны  юрыст  і  дзяржаўны  дзяяч выпрацаваў  збор  законаў  -  Статут  1588  года.

10. Лазар Богша. 20. Павел Сухой. 30. Кірыла Тураўскі. 40. Сімяон Полацкі. 50. Леў Сапега.


Тэма 7. География Беларуси

10. Назавіце другую па вышыні гару Беларусі.

20. Возера з такой назвай ёсць і ў Навагрудскім раёне Беларусі, і ў Шацкім раёне Украіны.

30. Менавіта ён быў першым прафесарам-географам ў БССР

40. Найбуйнейшае ў Еўропе радовішча калійных соляў названа ў гонар гэтага населенага пункта.

50. У спісе самых доўгіх рэк Беларусі з вынікам 648 км рака Сож займае менавіта такое месца.

10. Лысая. 20. Свіцязь. 30. Смоліч. 40. Старобін. 50. Шостае.


Тэма 8. Беларускамоўная паэзія

10. Гэты вядомы сучасны паэт, старшыня беларусскага ПЭН-цэнтру, доўгі час з’яўляўся ўдзельнікам беларускай лігі інтэлектуальных каманд.

20. Яна скончыла жыцце самагубствам 25 лістапада 1988 года.

30. Гэты ўраджэнец Веткаўшчыны – не толькі вадомы паэт, вершы якога пераклалі на дзясятак замежных моў, але і бард, і намеснік галоўнага рэдактара часопісу Дзеяслоў.

40. У яго вершах і паэмах слова «вар’ят» сустракаецца нярэдка. Яно і зразумела: якая краіна, такія і вершы.

50. У весцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна нарадзіўся гэты паэт, адзін з найбольш яскравых творцаў другой паловы 20 стагоддзя.

10. Андрэй Хадановіч. 20. Яўгенія Янішчыц. 30. Эдуард Акулін. 50. Анаталь Сыс. 40. Уладзімір Някляеў.


Тэма 9. Беларускі рок

10. Менавіта ён стварыў гурт «Нейра-Дзюбель».

20. Гэты штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі з 1990 году праводзіцца пад Беластокам.

30. У адной з песень гэтага выканаўцы есць радок «Беларускі мужчына – чысты абъект кахання».

40. Гэты музычны гурт стварылі ў 1981 годзе Лявон Вольскі і Уладзімір Давыдоўскі.

50. Гэты гурт, працучы ў напрамку фольк-рок, выдаў альбомы «Хавайся ў бульбу», «Vodka on Ice», «Гэй там, налівай!».

10. Аляксанд Кулінковіч. 20. Басовішча. 30. Зміцер Вайцюшкевіч. 40. Мроя (НРМ – незалік!!!) 50. Крама.


Тэма 10. Войны 16 – 17 ст. на Беларусі

10. Вайну Расіі і Рэчы Паспалітай 1654 – 1667 гг. вёў гэты рускі цар.

20. Так называліся ўзброеныя атрады самаабароны з сялян і мяшчан, якія ствараліся і дзейнічалі на захопленых Маскоўскай дзяржавай тэрыторыях у 1655 – 1660 гг.

30. Гэты кароль Рэчы Паспалітай паспяхова для сваей краіны скончыў Лівонскую вайну.

40. Пры абароне гэтага горада ў ліпені 1654 года войскам Трубяцкога было поўнасцю знішчана насельніцтва гэтага беларускага горада.

50. У 1634 годзе па ўмовах Палянаўскага міру менавіта ён адмовіўся ад сваіх правоў на маскоўскі трон і тытул (імя і нумар).

10. Аляксей Міхайлавіч. 20. Шышы. 30. Стэфан Баторый. 40. Мсціслаў. 50. Уладзіслаў 4 Ваза.


Тэма 11. Беларускае кіно

10. Менавіта ён напісаў сцэнар да вядомай расійскай камедыі «Любовь-морковь».

20. Першы беларускі гульнявы фільм 1926 «Лясная быль» зняў гэты рэжысёр.

30. Падзеі гэтага фільма разгарнуліся на беларускіх землях у 60-я гады ХIХ стагоддзя, пасля жорстка падушанага паўстання Каліноўскага.

40. Менавіта ў гэтым годзе была заснавана кінастудыя Беларусьфільм.

50. Гэты фільм рэжысёра Віктара Турава быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету па рашэнні ЮНЕСКА.

10. Курэйчык. 20. Тарыч. 30. Масакра. 40. 1928. 50. Цераз могілкі.


Тэма 12. Гомель

10. У гэтым летапісе ўпершыню згаданы тапонім Гомій

20. Гэты навуковец з’яўляецца заснавальнікам культурна-гістарычнай школы ў псіхалогіі.

30. Гэты архітэктар спраектаваў ў 1898 годзе будынак Мужчынскай класічнай гімназіі.

40. Дом, у якім, мяркуецца, жыла Ірына Паскевіч пасля рэвалюцыі, размешчаны на гэтай вуліцы.

50. Зборнік вершаў пра Гомель «Город древний над кручами Сожа» выйшаў у 2010 годзе ў гэтым выдавецтве.

10. Іпацьеўскі. 20. Леў Выгоцкі. 30. Станіслаў Шабунеўскі. 40. Валатоўская. 50. ТДА «Барк».


Тэма 13. Псеўданімы беларускіх літаратараў

10. Канстанцін Міцкевіч

20. Яўген Скурко

30. Зміцер Жылуновіч

40. Самуіл Плаўнік

50. Іван Міхайлавіч Фёдараў

10. Якуб Колас. 20. Максім Танк. 30. Цішка Гартны. 40. Змітрок Бядуля. 50. Янка Маўр.


Тэма 14. Скарына

10. Менавіта гэтую кнігу Старога запавету выдаў Францыск Скарына ў 1517 годзе ў Празе.

20. Помнікі Скарыну ёсць у Полацку, Мінску і ў гэтым горадзе Гродзенскай вобласці.

30. Менавіта ў гэтым годзе Гомельскаму Дзяржаўнаму ўніверсітэту было нададзена імя Скарыны.

40. «Я, Франциск Скорина» – кінафільм, прысвечаны беларускаму першадрукару, ролю якога выканаў менавіта ён.

50. Бацьку Францыска Скарыны клікалі менавіта так.

10. Псалтыр. 20. Ліда. 30. 1988. 40. Алег Янкоўскі. 50. Ліда. 50. Лука.


Тэма 15. Беларусьфільм

10. Галоўную ролю ў гэтай гiстарычнай стужцы выканала Святлана Зелянкоўская.

20. Менавiта гэты рэжысёр зняў беларускі блакбастар «У жнiўнi 44-га».

30. Больш за дзве траціны матэрыялу гэта дэтэктыўнага серыяла режысёра Юрыя Мароза знятыя на кiнастудыi «Беларусфiльм».

40. Гэты беларускi рэжысёр вядомы такiмi кiнаказкамi, як «Не пакiдай», «Пiтэр Пэн», «Прададзены смех».

50. На гэта пытанне патрэбны максімальна дакладны адказ! Менавiта ў гэтым адметнасць стужкi «Лясная быль» рэжысёра Ю. Тарыча.

10. «Анастасiя Слуцкая». 20. Мiхаiл Пташук. 30. «Каменская». 40. Леанiд Нячаеў. 50. ПЕРШЫ МАСТАЦКI ФIЛЬМ, зняты на КIНАСТУДЫI «БЕЛАРУСЬФIЛЬМ».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс эрудытаў iconКонкурс эрудытаў "Найлепшы знаўца казак"
У конкурсе бяруць удзел 4 каманды. Загадзя дзецям выдаецца спіс казак, якія яны павінныя прачытаць. Гульня можа пачынацца з конкурсу...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

Конкурс эрудытаў iconМедкаледж — першы
Азбука” І турнір для эрудытаў”, так І ў агульным заліку, прычым з вялікай перавагай. Дзве другія каманды ў суме набралі аднолькавую...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс авторов и исполнителей "хит"
Конкурс “хит” оценивает авторcкие песни и инструментальную музыку. Конкурс без возрастных ограничений. Участники заявляют по две...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс-форум проводится в рамках областного фестиваля «Юные интеллектуалы Среднего Урала»
Районный краеведческий конкурс-форум «Мы – уральцы» (далее – Конкурс-форум) – комплексное мероприятие регионального характера, включающее...

Конкурс эрудытаў iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

Конкурс эрудытаў iconКонкурс видеороликов "Город улыбается "
Этот конкурс проводится городской администрацией и приурочен ко Дню поселения Камызяка

Конкурс эрудытаў iconКонкурс-форум «Мы-уральцы!» Историко-краеведческий конкурс «Каменный пояс» Итоговый протокол (5 -6 апреля 2012г) «Юбилейное»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка