Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён




НазваЯгор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён
Дата канвертавання30.10.2012
Памер74.55 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

будча


Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына


(Хандрыка: ) “Сватам я быў 25 разоў. Сказаў, што досыць! Юбілейная вясельле праводжу і больш ня буду. Але сёлета прыйшлі маладыя: “Радзі Бога, паедзем у Пінск і будзьце ў нас сватам”. Прыйшлося ехаць і быць там за свата”.

(Карэспандэнт: ) “А што вы такое на вясельлях робіце, што вас увесь час сватам бяруць?”

(Хандрыка: ) “Колькі вясельляў не было, ніхто зь іх не разыходзіцца, усе жывуць разам. Можа, праз гэта мяне і запрашалі.

Мікалай Хандрыка галоўная знакамітасьць вёскі Будча: колішні кіраўнік тутэйшага дому культуры вядомы на ўвесь Ганцавіцкі раён самай вялікай калекцыяй сьвяточных паясоў з надпісам “Сват”. Ён – зьбіральнік прыпевак і адзін зь ня многіх, хто ва ўсіх падрабязнасьцях памятае арыгінальны шлюбны абрад.

У пошуках моладзі я вандрую па вуліцах Будчы. На тры сотні хатаў – працуючых ясяго некалькі дзесяткаў, а халастых – і таго меней.

Усе дзеці пэнсіянэркі Вольгі Дайлід пакінулі малую радзіму і разьехаліся: ад райцэнтру да сталіцы Беларусі. Старая ўжо зьмірылася, што старасьць прыйдзецца дажываць адной. Аж безграшоўе пагнала аднаго з сыноў на заробкі ў Расею. З тых часоў сэрца бабы Волі не на месцы.

(Дайлід: ) “Ён паехаў некуды на Маскву. У яго жонка хворая, двое дзяцей і малая палучка. Ён тут працаваў, але такое цяжкае становішча! Трох пакаёвая кватэра, жонка такая хворая – выкінулі падстаўнікавую залозу, але няма ёй дабра, лячыцца неабходна. А колькі дактарам грошай трэба даваць! Крэдыт за трохпакаёвую кватэру трэба вяртаць: па 80 тысячаў 40 год выплачваць”.

(Карэспандэнт: ) “На доўга ён паехаў?”

(Дайлід: ) “Яны там дом робяць. Ужо да Новага года скончаць?”

(Карэспандэнт: ) “У яго нейкая будаўнічая спецыяльнасьць?”

(Дайлід: ) “Ён ўсё можа рабіць, у яго рукі такія”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат ёсьць розных гісторыяў. Паехаў чалавек на заробкі. А там нешта зддарылася. Небясьека…”

(Дайлід: ) “…чулі мы пра такое! Мы з гэтай прычыны страшэнна перажываем па гэтаму сыну. Мы і ня хочам, каб ён туды ехаў, бо прападаюць людзі. Ён мне кажа: “А як тады жыць?” Кажа: “Ня пі, паводзь сябе добра і ніхто цябе чапаць ня будзе”. Так што нятрэба піць ў чужой краіне.”

(Карэспандэнт: ) “Ды і ў сваёй таксама…”

(Дайлід: ) “Таксама і ў сваёй!”

(Карэспандэнт: ) “Моладзі ў вёсцы шмат?”

(Дайлід: ) “Якая тут цяпер моладзь, калі яны ў горад пазьязджалі? У калгасе хутка ня будзе каму працаваць”.

Сьвятлана Дзінісеня – прадавачка ў прыватнай краме “Расінка”. На руцэ шлюбны пярсьцёнак, на твары – ўсьмешка. Разгаварыліся: ад агульных пытаньняў да прыватных тэмаў.

(Карэспандэнт: ) “Кліентаў у вас шмат?”

(Дзінісеня: ) “Шмат. Асабліва як ў калгасе заробак, ці настаўнікі атрымаюць, у дзіцячым садку, у нас леснікоў багата – усе ідуць. Тут у нас таньней. У нас 900 грамаў рысу – 1200, а ў дзяржаўнай краме 800 гармаў – 1420. У нас даярка, робячы без выходных. Атрымлівае 67 тысячаў – таму гэта зэканомленая капейка. Падаецца, розьніца усяго толькі 200 рублёў, а гэта шмат. Гэта вы ў сваім Менску там мільёны атрымліваеце. Вы і ў любой краме набудзіце, бо вам трэба. А ў нас людзі шукаюць, дзе таньней”.

(Карэспандэнт: ) “Якія там мільёны?! Вы ўжо загнулі! Хацеў яшчэ запытацца: што яшчэ бяруць?”

(Дзінісеня: ) “У нас толькі прадукты. Сьпіртовых напояў няма”.

(Карэспандэнт: ) “А што гэта за вясковая крама ды й бяз сьпіртнога”.

(Дзінісеня: ) “Зь ім шмат праблемаў. Гэтыя п’яніцы душу дастануць: то запішы, то прымі бутэлькі, то “я табе хзаўтра прынясу”. А так ціха і спакойна: прыйшлі, набылі ды пайшлі”.

(Карэспандэнт: ) “У вёсцы мала народу і вы ўсіх ведаеце на вочы.Сапраўды, можа быць такая цяжкая сытуацыя, што ў калгасе не выплацілі заробак. Вы можаце адпусьціць на вэксель?”

(Дзінісеня: ) “Можам. Бывае, што п’яніцы атрымаюць палучку, прап’юць яе і пасьля просяць запісаць. То дзе ўчора піў, ідзі сёньня там пад’еш! А бывае прыязджаюць дзеці, а бацькі ўдваёх у калгасе робяць… Як ім тут не запішаш? У пятніцу жанчыну запісала, а сёньня яна атрымала і прынясла”.

(Карэспандэнт: ) “Як паставілася дзяржаўная крама да вашага зьяўленьня?”

(Дзінісеня: ) “Яны ня радыя, што зьявіўся канкурэнт. Начальства ад іх нечага патрабуе. Яны прыходзяць да нас перапісваюць кошты, параўноўваюць іх, пасьля трохкі ў сябе панізяць. Але ўсё адно ў іх кошты вышэйшыя”.

(Карэспандэнт: ) “У вёсцы моладзі шмат?”

(Дзінісеня: ) “А што тут моладзі рабіць? Даярка атрымлівае 67 тысячаў. А астнатнія. Тыя, хто ў гаражы, працы ім ўзімку няма і заробкаў ў моладзі няма”.

(Карэспандэнт: ) “І чым яны займаюцца?”

(Дзінісеня: ) “Пакуль школу скончаць, бацькі ўтрымліваюць, а пасьля едуць хто куды”.

(Карэспандэнт: ) “А вы чаму засталіся?”

(Дзінісеня: ) “Маладой ў шлюб пайшла”.

Зноў дамо слова Мікалаю Хандрыку. Пра арыгінальны вясельны абрад ён ўзгадвае ў мінулым часе. Такога ў Будчы болей не пабачыш.

(Хандрыка: ) “Раней, калі рабілі вясельле абрад быў вялікі. А сёньня які тут адрад? Сёньня такога ўжо і няма! Адражу маладую выкуплялі. Калі сяброўку маладую прадалі, адразу ішлі дадому. Сяброўкам давалі дзьве пляшкі гарэлкі і закуску. Усё. Яны ў далейшым вясельлі ўдзельнічаць ня мелі права. Такі быў закон. Першым чынам вясельле было ў маладой. Там сядзелі дзень. На другі дзень ехалі да маладога. Маладая пераходзіла да маладога. Пераязджалі на конях. Конікі і вазы былі ўвабраныя ў адмысловыя кветкі. Браты маладой ня ехалі. Яны пасьля вязьлі куфра. І там было тое, што яна зьбірала да свайго замужжа. Яны гэты куфар вязьлі і яго пасьля “прадавалі”.

(Хандрыка: ) “У маладога ў хату ўсе ня йшлі, а спыняліся ля яе. Усё прычашчаліся. Давалі крыху самагонкі, давалі прыкусіць, а затым налівалі мёду. Пасьля гэтага ўсё заходзілі ў хату, сядалі да стол. І пачыналася вясельле ў маладога. На гэтым вясельле не сканчывалася. Прыйдзе тыдзень. як маладая з маладым жыве, і самыя дарагія госьці зь пірагамі прыязджалі да бацькоў маладой. Лічылася, што калі яны зь пірагамі не прыедуць, яны будуць кепска жыць”.

(Карэспандэнт: ) “Калі апошнім разам у вашае вёсцы рабілі такое вясельле?”

(Хандрыка: ) “Гадоў 25 таму.

Дзед Іван цягне за сабой пустыя лазенкі. Паздароўкаліся. Я была хацеў жартаўліва запытаць, ці не сабраўся стары з горкі пакатацца, як ён растлумачыў: едзе ў краму па мех солі. Наноў асвоіў дзіцячы транспарт, пасьля таго, як выйшаў на пэнсію. А да гэтага дзецягігодьдзямі кіраваў трактарам і ня меў праблемаў, як да хаты цяжкае давесьці.

(Карэспандэнт: ) “Як стан вашага калгасу?”

(Іван: ) “О-о-ой! Адзін бульбозер застаўся і той не на хаду. Сурзёна вам кажу! Камбайнаў было 12, а засталося толькі два”.

(Карэспандэнт: ) “У вас вёска такая вялікая. Можа нехта ў фэрмэры падаўся?”

(Іван: ) “Хацелі людзі, але зямлю не даюць. У нас тут нешта зь зямлёй зажымаюць. І заявы пісалі! Але яны такі надзел адвядуць, што ніхто браць ня хоча – самая горшая ды яшчэ з кустоў’ем. А хто табе дасьць добрай зямлі?”

(Карэспандэнт: ) “Па ўсёй Беларусі кожны без праблемаў можа атрымаць пяць гектараў”.

(Іван: ) “А ў нас калі каму не хапае, бяруць надзелы пэнсіянэраў, якія ўжо няздольныя сеяць”.

(Карэспандэнт: ) “А чам так?”

(Іван: ) “Старя законы і праўленьне ў канторы старое. Як яны камандуюць. Так яно і робіцца. Вось і ўвесь сакрэт”.

(Карэспандэнт: ) “З сельсавета да вас прыязджаюць?”

(Іван: ) “Старшыня бывае. Ён нам дапамагае. Вось грэйдзера прыслаў. Гэтая вуліца не прачышчаная, а на могілкі дарогу ад сьнегу прачысьцілі”.

(Карэспандэнт: ) “Неяк дзіўна: па вуліцы, дзе дамы стаяць, людзі часьцей ходзяць, чым на могілкі…”

(Іван: ) “А ў нас тут не горад. Гэта ў Менску трэба чысьціць, а ў нас сонейка ўсё прыбярэ”.

Стараста вёскі – Канстанцін Санюк – жыве ў цагляным катэджыку. Узгадку пра тое, што зьяўляецца ланцугом уладнай вертыкалі, ён крые скаргаю – няма тэлефону. Калі трэба зьвязацца зь сельсаветам, бяжыць да суседа.

(Карэспандэнт: ) “Кажуць, не хапае зямлі, людзі хочуць больш узяць, а калгас сам сея. Бывае, што праз гэта ўзьнікаюць канфлікты. Гэта праўда ці не?”

(Санюк: ) “Нічога гэат ня праўда! У нас даюць па 41 сотцы. А незадаволенныя толькі тыя, хто зайздросьціць іншым. Замлі ўсім хапае!”

(Карэспандэнт: ) “На ваш погляд якая перспектыва ў вёскі?”

(Санюк: ) “Ніякай моладзі ў нас тут няма. Хто і робіць – гэта толькі на фэрме і трактарысты. І працуюць там дзеля таго, што тактарыст можа сэканоміць салярку і загнаць яе, а на фэрме муку ці буракоў можна скрасьці. Пэрспектывы няма! Усё ідзе на дно. Летам трэба абкашваць вуліцу і моглікі. Ходзіш-ходзіш – ніхто не згаджаецца. Сёлета сам гэта рабіў”.

(Карэспандэнт: ) “У вас пабудавалі 5 домікаў, якія Аляксандар Лукашэнка людзям абяцаў. Хто там зараз жыве?”

(Санюк: ) “Іх толькі разьмеркавалі, але яшчэ ніхто не жыве. Але на домікі ахвотных хапае! Ёсьць гэткія, што нідзе не працавалі, а цяпер паўлазілі ў калгас, каб атрымаць домікі. Гэтыя домікі каштуюць 17 тысячаў даляраў. Там дом, сьвінушок і калодзеж. Няма дрывотніка, хлява і вараўні. Але ўсё адно на домікі ахвотных хапае”.

Калі Мікалай Хандрыка стаў дырэктарам дому культурыў у вясельнай модзе вёскі Будча пачалася новая эра. Замест адасобленых застольлеў, пачалі ладзіць супольныя гулянкі: выпівалі ў калгаснай сталоўцы, а танчыць пераходзілі ў клюб.

(Хандрыка: ) “Як зьявіліся сталовыя, вясельлі пачалі рабіць разам. Калі я стаў загадчыкам клюбу, у нас там ніякіх вясельляў не праводзілася. А калі пайшлі ў клюб гуляць вясельлі, ужо ніхто не хацеў рабіць гэта дома. У чым тым прычына? Гэта была гарантыя таго, што чалавек не нап’ецца. Там сядзела “вясковае журы” – жанчыны звычайна прыходзілі. І людзі стараліся не напівацца, бо назаўтра гэтае “журы” абмяркуе, хто ў якім стане быў”.

(Карэспандэнт: ) “Ці магчыма такое аднавіць?”

(Хандрыка: ) “Аднавіць гэта немагчыма, бо сёньня людзі нічога ня хочуць рабіць. Сёньня людзям адно каб толькі грошы былі”.

Спадар Хандрыка ганарыцца, што на вясельлях за часам ягонага дырэктарства людзі не напіваліся, не было і п’яных боек. Шкада толькі, што новая традыцыя агульнага застольля канчаткова згубіла старажытны абрад.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка