Беларуская студэнцкая




НазваБеларуская студэнцкая
Дата канвертавання01.12.2012
Памер128.17 Kb.
ТыпМерапрыемства


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ





БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ


ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – 2011


ПРАГРАМА


Мінск 2011


Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць за аказанне рознабаковага садзеяння ў правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2011


інфармацыйная падтрымка










фінансавая падтрымка












за счет средств, представленных




Расклад конкурсаў у камандным заліку


Пятніца 4 сакавіка 2011 г.

Час

Месца

Мерапрыемства

8.00 – 8.50

Хол

рэгістрацыя ўдзельнікаў

9.00 – 9.30

609

урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення

9.30 - 10.00

609

атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі

10.00 - 15.00


аўдыторыі будуць пазначаны

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага акта

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта

тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай

аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі

юрыдычны пераклад

клінічны конкурс

15.00 - 16.30




абед

16.30 – 19.00

609




прэзентацыя пазіцыі па справе ў грамадзянскім (гаспадарчым) судзе ў другой інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)




412

рашэнне тэставага задання



Субота 5 сакавіка 2011 года

9.00 – 9.30


609


падвядзенне вынікаў адборачнага тура

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура

атрыманне заданняў фінальнага тура

9.30 – 12.30

аўдыторыі будуць пазначаны

аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі

12.30 - 14.00




абед

14.00 – 16.30

609

604

прэзентацыя пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)

18.00

609

падвядзенне вынікаў Алімпіяды



Расклад конкурсаў у індывідуальным заліку


Пятніца 4 сакавіка 2011 года

Час

Месца

Мерапрыемства

8.00 – 8.50

Хол

рэгістрацыя ўдзельнікаў

9.00 – 9.30

609

урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення

9.30 – 9.45


304, 410, 412 юрыдычнага факультэта, медыятэка геаграфічнага факультэта

атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі

9.45 - 11.10

пазначаныя аўдыторыі

тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай

11.20 – 12.40

пазначаныя аўдыторыі

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта

12.50 – 14.15

пазначаныя аўдыторыі

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта

нарматыўна-прававога акта

14.25 – 15.30

Раней пазначаныя аўдыторыі

юрыдычны пераклад

15.30 - 16.30




абед

16.30 – 19.50

610

напісанне тэставага задання



Субота 5 сакавіка 2011 2010 года

9.00 – 9.30


610

падвядзенне вынікаў адборачнага тура

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура

атрыманне заданняў фінальнага тура

9.30 – 12.30



410, 412

аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі, падрыхтоўка неабходных працэсуальных дакументаў

12.00 - 13.00




абед

13.00 – 16.30

610, 605


прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)

18.00

609

падвядзенне вынікаў Аліпіяды



Правілы

ўдзельніка каманднага заліку

1. Пры рэгістрацыі каманды капітан каманды пад роспіс атрымлівае два запячатаных канверты з шыфрамі каманды (поўфінал і фінал). Каманда мае права распячатаць канверты толькі ў пазначаны час.

2. Каманда выконвае ўсе заданні вочнага адборачнага тура толькі пад шыфрам каманды. Пры праходжанні ў фінальны тур каманда ва ўстаноўленым парадку распячатвае канверт з шыфрам фінала. Указанне ў заданні, пры выступленні ці ў іншым выпадку, імя альбо прозвішча ўдзельнікаў, назвы каманды, а таксама наяўнасць спасылак на ВНУ з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі каманды.

3. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай камандай замацоўваецца выкладчык-куратар з другой вучэбнай установы, які абавязаны сачыць за выкананнем камандай правіл Алімпіяды.

Выкладчык-куратар і/або капітан каманды атрымлівае запячатаныя канверты з заданнямі.

4. Каманды выконваюць заданні ў асобных аўдыторыях, нумары якіх вызначаюцца жараб’ёўкай.

Члены Аргкамітэта суправаджаюць каманду і выкладчыка-куратара ў аўдыторыю юрыдычнага факультэта для выканання заданняў.

5. Пасля размяшчэння ў аўдыторыі выкладчык-куратар распячатвае канверты і перадае заданні студэнтам. Час распячатвання канвертаў пазначаецца і завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана.

6. На выкананне атрыманых пералічаных ніжэй заданняў:

- падрыхтоўку экспертнага заключэння па праекце нарматыўнага прававога акта;

- падрыхтоўку праекта правапрымяняльнага акта па звароце грамадзяніна (выконваецца на беларускай мове);

- тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай;

- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую мову

камандзе адводзіцца 300 хвілін.

Дадаткова ў вызначаны час каманда выконвае заданне па клінічным навучанні і рыхтуе адказ грамадзяніну (пісьмовую кансультацыю) на яго пісьмовы зварот (выконваецца на беларускай мове).

7. Камандзе дазваляецца карыстацца камп’ютарам, прынтэрам і электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”). Удзельнікі каманды самастойна размяркоўваюць паміж сабой абавязкі па выкананні атрыманых заданняў і плануюць адведзены для выканання час.

8. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў напісання і здачы задання. У выпадку неабходнасці ўдзельнік можа пакінуць аўдыторыю ў суправаджэнні члена Аргкамітэта.

9. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, якія не пазначаны ў п. 7, у час выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі.

10. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Выкладчык-куратар абавязаны папярэджваць удзельнікаў пра колькасць часу, які застаўся да канца (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

Выкладчык-куратар абавязаны сачыць за своечасовасцю спынення працы і за выконваннем правіл камандай. Выкладчык-куратар вядзе форму, у якой ён пазначае ўсе парушэнні правіл удзельнікамі каманды. Форма перадаецца членам Журы і Аргкамітэта для прыняцця рашэння аб зняцці штрафных ачкоў альбо дыскваліфікацыі каманды.

11. На рабочым стале камп’ютара створаны папкі “Алімпіяда_вочны тур” і “Алімпіяда_фінал”. Папка “Алімпіяда _вочны тур” змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “казус”;

- “юрыдычны пераклад”;

Каманда дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад,

  • “экспертнае заключэнне_TR000”.

Заданні (у электронным альбо пісьмовым выглядзе) выконваюцца на формах, змешчаных у пазначаных файлах, з указаннем у калантытулы шыфра каманды.

12. Выкананыя заданні запячатваюцца ў асобны канверт, які завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды, з указаннем шыфра каманды.

Іншыя матэрыялы, атрыманыя камандай, запячатваюцца ў асобны канверт, таксама завяраюцца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды з указаннем шыфра каманды.

13. Выкладчык-куратар перадае Аргкамітэту канверты разам з запоўненай формай выконвання правіл камандай, якую ён курыруе.

14. Пасля выканання заданняў вочнага адборачнага тура каманда вызначае ўдзельніка, які будзе публічна прадстаўляць пазіцыю каманды. Дадзены ўдзельнік асобна суправаджаецца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзіцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі. За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму раздаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка забараняецца.

15. Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у вочным адборачным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовых заданняў. На жараб’ёўцы прысутнічае капітан. Аргкамітэт у час абеда даводзіць да ведама ўдзельніка яго чаргу выступлення.

16. На прэзентацыю казуса адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміта часу выступленне перапыняецца. Члены Журы маюць права перапыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

17. У межах конкурса па клінічным навучанні ў другой палове дня каманда выбірае аднога ўдзельніка, які выконвае тэставыя заданні.


Правілы

ўдзельніка індывідуальнага заліку

1. Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік індывідуальнага заліку пад роспіс атрымлівае запячатаныя канверты з шыфрамі. Удзельнік мае права распячатаць адпаведныя канверты толькі ў вызначаны час.

2. Удзельнік выконвае кожнае заданне адборачнага тура і фінальнага тура – толькі пад шыфрам, адпаведным туру. Указанне ў заданні імя альбо прозвішча ўдзельніка, наяўнасць спасылак на ВНУ цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка Алімпіяды.

3. Удзельнікі для выканання заданняў рассаджваюцца ў аўдыторыях згодна з нумарам, які пазначаны на канверце, у парадку, які выключае магчымасць перамоў і спісвання. Члены адной і той жа навучальнай установы не могуць сядзець побач. Рассаджванне ажыццяўляецца членамі Аргкамітэта.

4. Пасля рассаджвання ўдзельнікаў Алімпіяды члены Аргкамітэта раздаюць заданні ў запячатаным канверце. Спробы распячатаць канверт з заданнямі да моманту, вызначанага Аргкамітэтам, з’яўляюцца парушэннем правіл удзелу ў Алімпіядзе і цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка.

5. Пры атрыманні канверта з першым заданнем удзельнікі прад’яўляюць членам Аргкамітэта канверт з шыфрам, якія адпавядае заданню і які быў атрыманы пры рэгістрацыі. Канверты павінны быць запячатаны без прыкмет пашкоджання і распячатвання. У выпадку парушэння ўдзельнік дыскваліфікуецца.

6. Пры выкананні наступных заданняў удзельнік у аналагічным парадку распячатвае чарговы канверт. Перадача шыфра каму-небудзь з членаў Журы, суправаджальнаму выкладчыку, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі.

7. Карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, акрамя тых, якія прадстаўлены ў час выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі, забараняецца.

8. Усе ўдзельнікі групы індывідуальнага заліку адначасова распячатваюць канверты з шыфрам і заданнямі па камандзе прадстаўніка Аргкамітэта або члена Журы. Удзельнікі пазначаюць свой шыфр на заданні і пераходзяць да яго выканання.

9. Член Аргкамітэта або Журы фіксуе час пачатку выканання задання і час яго заканчэння.

10. На напісанне тэставага задання адводзіцца 195 хвілін:

- на падрыхтоўку правапрымяняльнага акта (заданне выконваецца на беларускай мове) – 80 хвілін;

- на тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай – 85 хвілін;

- на падрыхтоўку праекта экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта – 85 хвілін;

- ажыццяўленне перакладу з рускай мовы на беларускую мову юрыдычнага тэксту – 65 хвілін.

11. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў напісання і здачы задання.

12. Выкананне заданняў перапыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Член Аргкамітэта або Журы абавязаны папярэджваць удзельнікаў аб колькасці часу, які застаўся да канца (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

13. У момант заканчэння часу ўдзельнікі па камандзе члена Аргкамітэта або Журы спыняюць усялякую работу і кладуць выкананыя заданні назад у канверт. Любыя спробы працягнуць работу пасля заканчэння часу цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка.

14. Пры выкананні заданняў на камп’ютары ўдзельнікі на рабочым стале камп’ютара адкрываюць папку “Алімпіяда_вочны тур”, якая змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “юрыдычны пераклад”;

Удзельнік дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад,

  • “экспертнае заключэнне_IR000”.

Заданні выконваюцца ў электронным выглядзе на формах, якія змяшчаюцца ў пазначаных файлах, пры ўказанні ў калантытуле шыфра каманды.

Заданні распячатваюцца цэнтралізавана.

15. Здача выкананых заданняў пасля напісання праходзіць па камандзе члена Аргкамітэта, які называе (паказвае) ўдзельніка. Удзельнік аддае канверт з укладзеным у яго заданнем члену Журы.

16. У выпадку, калі ўдзельнік выканаў заданне раней, ён мае права яго здаць датэрмінова. Для гэтага ён павінен падняць руку і паведаміць аб сваім жаданні. Пасля таго, як удзельнік здаў выкананае заданне, ён не мае права прасіць яго назад.


17. На другі дзень правядзення Алімпіяды праводзіцца аб’яўленне ўдзельнікаў, якія прайшлі ў фінальны тур. Удзельнікі аб’яўляюцца згодна з асабістым нумарам тэставага задання.

18. У фінальны тур праходзяць 20 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па ўсіх заданнях вочнага адборачнага тура.

19. Заданні фінальнага тура выконваюцца ўдзельнікамі пад шыфрам фінальнага тура.

20. Удзельнікі атрымліваюць заданне фінальнага тура, пасля чаго праводзіцца жараб’ёўка чарговасці выступленняў ў фінальным туры.

21. Усе ўдзельнікі фінальнага тура маюць права карыстацца камп’ютарам, электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”) і маюць 180 хвілін на выкананне задання.

22. Пры падрыхтоўцы заданняў прысутнасць каго-небудзь (акрамя ўдзельнікаў фінальнага тура) з прадстаўнікоў Аргкамітэта і асоб, замацаваных ў якасці куратара за дадзенай аўдыторыяй, забараняецца.

23. Па заканчэнні адведзенага для выканання задання часу ўдзельнік запячатвае заданне ў канверт і перадае яго прадстаўніку Аргкамітэта альбо члену Журы.

24. У ходзе фінальнага выступлення ўдзельнікі павінны прадставіць Журы сваю пазіцыю па справе. На прэзентацыю адводзіцца 7 хвілін. Пачатак выступлення фіксуецца. Па заканчэнні часу выступленне ўдзельніка перапыняецца.

25. У час свайго выступлення ўдзельнік дакладвае членам Журы толькі шыфр. У адваротным выпадку ўдзельнік дыскваліфікуецца.

26. Удзельнікі на працягу прэзентацыі не маюць права выказваць аргументы, якія не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце.

27. Пасля выступлення ўдзельніка ў членаў Журы ёсць 7 хвілін для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

28. Удзельнікі фінала індывідуальнага тура не маюць права слухаць выступленні іншых удзельнікаў да свайго выступлення.

29. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды ўлічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

30. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў прадстаўнікі Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў Алімпіяды для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.

ДЛЯ ЗАЎВАГ:


БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА - 2011


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская студэнцкая iconЗводны пратакол Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2011 Камандны залік

Беларуская студэнцкая iconЗводны скарочаны пратакол Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда 2011 Індывідуальны залік Агульны вынік

Беларуская студэнцкая iconБеларуская студэнцкая
Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць за аказанне рознабаковага садзеяння ў правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай...

Беларуская студэнцкая iconБеларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда 2013
Салагуб Максім Валер’евіч – кіруючы партнёр Замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сорайнен І партнёры”

Беларуская студэнцкая iconЗводны пратакол Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2012 Камандны залік
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання

Беларуская студэнцкая iconАнкета ўдзельніка фестываля «Студэнцкая Рэспубліка»
Запрашаем прыняць удзел у самым студэнцкім фэсце «Студэнцкая Рэспубліка». Для гэтага трэба адказаць на некалькі пытанняў, пададзеных...

Беларуская студэнцкая iconЗводны скарочаны пратакол Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда 2012 Індывідуальны залік Агульны вынік
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання

Беларуская студэнцкая iconБеларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда 2011 камандны залік складанне праекта правапрымяняльнага акта клінічны конкурс
Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы І сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Беларуская студэнцкая iconБеларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда 2010 індывідуальны залік складанне праекта правапрымяняльнага акта
У міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь паступілі скаргі ад шэрагу грамадзян на якасць медыцынскіх паслуг, прадастаўленых...

Беларуская студэнцкая iconБеларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда 2013 індывідуальны залік складанне праекта правапрымяняльнага акта
Я пражываю ў кватэры, якая належыць мне на праве асабістай уласнасці. Кватэра знаходзіцца ў доме, які належыць Нацыянальнай акадэміі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка