Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім»




НазваСцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім»
Дата канвертавання30.10.2012
Памер102.84 Kb.
ТыпМерапрыемства
Улановіч Маргарыта Алегаўна

(Ізабелінская сярэдняя школа)

СЦЭНАРЫЙ МЕРАПРЫЕМСТВА «ЁСЦЬ ЧАРЫ Ў ЗАБЫТЫМ, СТАРАДАЎНІМ»


Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць іх да спадчыны нацыянальнай культуры.

Задачы: фарміраванне пачуцця калектывізму, сяброўскіх адносін;

развіваць цікаўнасць вучняў да беларускіх абрадаў і звычаяў;

выхаванне ў вучняў творчых уменняў і навыкаў.

Дзеці: Добры дзень, бабуля і дзядуля.

Бабка: Добры дзень! Добра, што вы да нас завіталі.

Дзед: Добры дзень, мае маленькія сябры. Заходзьце да нас у госці.

Бабка: Ой, заходзьце ў госці

Ды ў нашу хату

Хата наша не багата

Заўжды гасцям рада.

( Дзеці уваходзяць )

Бабка: Сядайце, калі ласка.

Дзед: Вось тут мы з бабкаю жывём, працуем, а калі ёсць вольная гадзіна – спяваем.

Бабка: А у вас пэўна ёсць да нас якая справа?

Дзеці: ( наперабой ) Дзядуля і бабуля! Мы чулі, што вы ведаеце шмат беларускіх абрадаў і звычаяў. Хацелі б мы паслухаць некаторыя з іх.

Дзед: А ці ведаеце дзеткі, што такое абрад?

Дзеці: Не ведаем.

Баба: Абрад — гэта сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі. Яны ўтрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў  — калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, Радаўніца, май, Сёмуха і інш. — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узніклі новыя. закліканыя на змаганне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленне новага ладу жыцця».

Дзед: А зараз мы вам раскажам і пакажам некаторыя абрады. Першы абрад, які вы зараз ўбачыце называецца “Багач”. Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў. Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі зямлю, дык толькі пад позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авёс, грэчку і іншыя. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. У народе казалі: “Прыйшоў багач – кiдай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”. Асноўная ж сялянская праца ад гэтага часу працягвалася ў гумне, асеці, млыне.

Свята «Багач»



Гаспадыня. Сабраліся мы, каб адзначыць свята Багач. Закончыляся праца па зборы ўражаю, дык і заспяваем сёння, і нагою тупнем.

Зжата жыта, поле пацішэла.

Паступае з лесу пах грыбны.

У стагах на сонцы парыжэлі

Травы мрояць радасныя сны.

Сёння ў вёсцы залатое свята

Працы, шчодрасці, зямлі

І ўсмешкай лета каля хатаў

Чырванню рабіны расцвілі.

У хату з песняй заходзяць дзеці. Песня “ Сёння ў нашай хаце свята ”

Гаспадыня. Госцейкі дарагія, сядайце. Прыгатавала я вам прысмакаў розных, спякла каравай, частуйцеся.

Госці. Дзякуй, гаспадынька. Калі ласка, прыміце ў вашу хату на захаванне на цэлы год да новага ўражаю “багач”. Радасна нам у вас сабрацца, бо згодна паверۥю, “багач” прыносіць сям’і дабрабыт і шчасце. Вам гэтага і жадаем.

Гаспадар. Спадзяёмся, што так і будзе. Трэба нам запрасіць святара, каб ён адслужыў малебен у хаце, бо тут знаходзіцца “ багач”. А пасля малебу лубок панясём па вёсцы, каб усім было весела і радасна, каб заўсёды ва усіх быў багаты ўражай, ніхто не хварэў.

Гаспадыня. І не забыцца запрпсіць усіх у нашу хату на святочную вячэру. Акрамя гэтага будуць і песні, і пляскі, і гульні.

Гаспадар. Так. А яшчэ не забыцца абысці “ багачом” увесь статак, каб засцерагчы жывёлу ад усяго нячыстага, ад усіх хвароб.

Госці. Жадаем вам лёгкага хлеба, каб скацінка ў хляве вадзілася і ваша сям’я ніколі не журылася, а на душы заўсёды было светла і радасна.

Гаспадар. Я ж на Багача да ўсходу сонца засеў ніву жытам, асвечаным яшчэ ў першую Прачыстую

Хлопцы. Так, так. Мы засеялі таксама. Нездарма ж гавараць:

  • Прыйшоў Багач – рыхтуй рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку.

  • Стагнача хлеба хопіць да Багача.

  • Прыйшоў Багач – рыхтуй рагач, прыйшла Пакрова – рыкнула карова.

Госці.

Сонца грэе, колас спее.

Пошум жытні ў летнім спеве.

Каласіста спелай ніве

Нізка кланяецца жнівень.

Цешыць поле залатое.

Дзякуй, роднае, за тое,

Што ўрадзіла гэтак шчодра.

З хлебам жыць на свеце добра!

Гаспадыня. Працавалі мы нездарма. Вялікі ўражай атрымалі. Дзякуй нашай зямельцы-маці.

Госці.

  • Зямля – маці, а праца – бацька.

  • Зямелька – матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае.

  • Зямля багацей за усіх.

  • Якая зямля, такі і хлеб.

  • Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глдядзець.

  • Трэба рана ўставаць, калі хочаш хлеба дажыдаць.

  • Хочаш есці калачы – дык не сядзі на пячы.

- Хто працуе, таму і шанцуе.

Гаспадыня.

Паспелі ў полі з краю ў край

І жыта, і пшаніца.

Багаты селета ўражай

На сонцы залаціцца.


Гаспадар. Бачу я, вы добрыя рпацаўнікі, любіце і паважаеце родную зямельку. Будзе вам даспадобы і наша беларуская гульня.

(Беларуская народная гульня)



Гаспадар. За цяжкую працу атрымалі мы поўныя засекі жыта, багата вырасла лёну, радуе бульба.

Госці.

Восень! Восень! Прывітанне!

Рады мы тваім дарам.

У цябе мы запытаем:

- Што прынесла, восень, нам?

Заходзіць прыгожая дзяўчынка-восень. У руках кошык з садавінаю і гароднінай.

Восень. Я прынесла вам МУКІ.

Госці. Значыць, будуць пірагі!



Восень. Я прынесла грэчкі!

Госці. Будуць перапечкі.

Восень. Буракоў боршч і буцдзе суп.

Госці. Будзе борў і будзе суп.

Восень. Ці рады вы грушам?

Госці. На зіму пасушым!

Восень.І прынесла мёду,

Поўную калоду!

Госці.Ты і яблык, ты і мёду, ты і хлеба нам дала,

Ну, а добрае надвор’е

Ты для нас не прыпасла?

Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!

Госці. Не! Не хочам! Нам не трэба!

Дожджык , не перашкаджай!

Мы збіраем ураджай.

Будзе ў нас багаты год,

А цяпер – у карагод!

Танец “Беларуская полечка”

Госці. Добра мы паспявалі, пагулялі, патанцавалі. Дзякуй гаспадарам за хлеб-соль, а табе, восень, - за багаты ўраджай.

Гаспадар. Зернем нівы засявалі

Хлебаробы ў весні час.

Сэрцам шчодрым сагравалі,

Клапаціліся пра вас!

Гаспадыня. Рупнай працай,

Цёплым ветрам

І расою пахне хлеб.

Нібы сонейка пад светам,

Ён штодзённа па стале!

Восень. Жыццё багата, шчасліва. Беражыце “багач” да наступнага года і перадайце яго ў добрыя, надзейныя рукі.

Дзед: Наступны абрад, які мы вам пакажам будзе “Зборная субота”.

Вяселле — цыкл абрадаў і ўрачыстасцяў, якія суправаджалі шлюб. Адным з этапаў вяселля з'яўляецца зборная субота. Напярэдадні вяселля да нявесты прыходзілі сяброўкі, суседкі. У народзе гэты абрад яшчэ называюць "паненскі вечар", "вянкі", "дзявічкі", "суборы"...

СВЯТКАВАННЕ ЗБОРНАЙ СУБОТЫ

На сцэне — дэкарацыі сялянскай хаты. На лавах сядзяць дзяўчаты — яны працуюць над элементамі ўпрыгожання вясельнага адзення нявесты.

Нявеста. Дзякуй вам, дзеванькі, што прыйшлі да мяне, прывецілі.

1-я дзяўчына. Ой, што ж ты кажаш, Рытачка, ці ж мы не сяброўкі твае? Ці ж маглі б мы не дапамагчы табе, з табою не парадавацца, да такога важнага дня не падрыхтавацца?

2-я дзяўчына. Хутчэй бы заўтрашні дзень! А вяселле ж будзе багатае, сваякоў колькі панаехала!

3-я дзяўчына. А дружкі ў жаніха! Усе прыгожыя ды статныя! Адно, дзяўчаты, не зявайце!

4-я дзяўчына. Але і нам глядзець трэба, каб не прадзешавіць: маладую трэба з гонарам прадаць!

5-я дзяўчына. Тут і казаць няма чаго! Увесь свет пройдзеш, а такой прыгажуні не шойдзеш.

6-я дзяўчына. Ды хіба ж толькі прыгажосць! Як людзі кажуць, каб быў прыгожы, ды гожы.

А тут і працавітая, і вясёлая, і ласкавая. Хай бы долечка шчаслівая!

2-я дзяўчына. Паваражыць трэба было б і даведацца пра лёс.

Нявеста. Спрабавала я варажыць. За тыдзень перад вяселлем дзве місы паставіла: адну — з хлебным зернем, а другую — з вадой. Паднесла курыцу, то яна стала кляваць зерне, значыць, муж будзе гаспадаром.

3-я дзяўчына. А калі б пачала піць ваду?

4-я дзяўчына (смеючыся). Значыць, муж быў бы п'яніцам.

На сцэну выходзяць бацька, маці і брат нявесты. Бацька выносіць і ставіць на сярэдзіну хаты дзяжу. Маці накрывае яе вывернутым кажухом.

Бацька. Цішэй, цішэй, сакатухі! На справы не забывайцеся!

5-я дзяўчына. Ой не, дзядзька Рыгор, усё памятаем:

Брат сястру на пасад вядзе,



Вядзе, вядзе да выпытвае...

Дзяўчаты падыходзяць бліжэй. Брат бярэ нявесту за руку, абводзіць вакол дзяжы.

Брат (звяртаючыся да бацькоў). Блаславіце, татка і маці, Сястру на пасад саджаці!

Бацькі.

Бог блаславіць,

А айцец і маць вяліць!

1-я дзяўчына (падыходзіць да нявесты і звярта-ецца да бацькоў). Дзядзька Рыгор і цётачка Ганна! Хоць каса — і дзявоцкая краса, але дайце сваё бацькоўскае блаславенне на тое, каб касу рас-плесці і з дзявоцтвам Рытачцы развітацца.

Бацькі. Бласлаўляем!

1-я дзяўчына расплятае і расчэсвае касу нявесты. Астатнія дзяўчаты водзяць карагод вакол іх і напаўго-ласа спяваюць:

Зборная суботачка настала,

Рытачка дзевачак збірала.

Пасадзіўшы, работкі задала:



Чырвоныя стужачкі ўшпіляць,

Рытачцы галовачку прыбіраць...

1-я дзяўчына. Ну, а зараз, дзеванькі, час і працу сваю здаваць, Рытачку да вяселля рыхтаваць, яе ўбор святочны збіраць. Як у народзе кажуць: дзеўкам — суборы, а нявесце — зборы.

Кожная з дзяўчат бярэ ўпрыгожанне, адзенне і ўручае маладой.

1-я дзяўчына.

Ой, звілі да й вяночак,

3 зялёнае руты цвяточак...

Паглядзі, Рытачка, які твой вяночак (надзявае вянок на галаву нявесце). Хай жыццё ваша будзе шчаслівым і прыгожым.

2-я дзяўчына. А вось і кветачкі, якія мы нашылі для дружыны жаніха. Пэўна ж, павінны спадабацца (падае штучныя яркія кветкі).

3-я дзяўчына. Фата белая, амаль празрыстая (падае фату). Твар твой, Рытачка, закрываць будзе. Няхай адносіны вашы будуць такімі ж чыстымі і празрыстымі.

4-я дзяўчына. I кофта падрыхтаваная, і андарак (падае). Каб усё ў нашай нявесты было да месца.

5-я дзяўчына. Каб жа дружына маладога не высмеяла нас заўтра песнямі ці прыпеўкамі.

6-я дзяўчына. Вясельны ўбор гатоў! Дык давайце заспяваем, пацешым нявесту і бацькоў яе.

Усе разам спяваюць адну з абрадавых песняў (напрыклад, "Ляцелі гусачкі цераз сад...").

Чуецца стук у дзверы. Адна з дзяўчат падбягае і адчыняе іх. Заходзяць хлопцы.

1-ы хлопец. Добры дзень у хату! А хто ж тут так добра спявае?

2-я дзяўчына. Мы спяваем. А вам што за справа?

Астатнія дзяўчаты акружаюць нявесту, імкнуцца яе схаваць.

2-і хлопец. А каго гэта вы хаваеце? I нам ахво-та паглядзець!

Набліжаюцца да дзяўчат, імкнуцца зазірнуць у сярэдзіну.

3-я дзяўчына. Раней трэба было глядзець. Хлопцы адступаюць.

3-і хлопец. Пойдзем, хлопцы! Мы не туды трапілі!

4-ы хлопец. I праўда, такога цвету па ўсяму свету. Пойдзем туды, дзе і нас чакаюць.



4-я дзяўчына. Так, так, не лезь, братка, у бітву, не чапай нашай брытвы, яна спрытна голіць, языком з хаты гоніць.

Хлопцы выходзяць. Дзяўчаты прадаўжаюць размову.

5-я дзяучына. Ну вось, глядзі ты, якія ганарыстыя!

6-я дзяўчына. Але ж і нам, дзяўчаты, час збірацца. На заўтра ж трэба рыхтавацца. Пойдзем ужо дахаты.

Нявеста. Дзякуй вам, дзяўчаты, дзякуй вам, сябровачкі, за дапамогу. Цяжка мне развітвацца з дзявоцтвам, з вамі, даражэнькія. Нездарма кажуць, што як пасаджана, так і асуджана. Прыміце ж ад мяне стужкі, якія заплятала я ў касу дзя-вочую, бо цяпер мне ўжо яны не спатрэбяцца (падыходзіць да дзяўчат, цалуе іх па чарзе і дорыць стужкі).

1-я дзяўчына. I вам жа дзякуй за запрашэнне. Давайце, дзяўчаты, заспяваем і рушым дадому.

Дзяўчаты збіраюцца і выходзяць з хаты з песняй "Бывайце здаровы, жывіце багата".

Баба: Вось і скончыўся наш расказ.

Дзеці: Шчырае дзякуй вам, бабуля і дзядуля. Мы вельмі многа даведаліся

цікавага пра беларускія абрады і звычаі

Дзед: Паважайце і шануйце нашу беларускую культуру!

Спіс выкарыстанай літаратуры:

  1. Агульная энцыклапедыя.Рэд. кялегія : I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.-Мн.: БелСЭ, 1989

  2. Этнаграфія Беларусі.Рэд. калегія: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш. -Мн.: БэлЭН, 1995

  3. Касцюкавец Л.П. Бларускія народныя абрады,- Мн.: Беларусь,1994 г.

  4. Кухаронак Т. I. Радзіныя звычаі і абрады беларусаў.- Мн.: Навука і тэхніка , 1993 г.

  5. Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.

  6. Сысоў I. М. 3 крыніц спрадвечных.-Мн.: Вышэншая школа , 1997 г.

  7. Хатэнка А. Зніч крыжовых дорог.- Мн.: Полымя , 1992 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconСцэнарый пазакласнага мерапрыемства
...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconГэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы
Задачы: праверыць веды вучняў па роднай мове, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускага фальклору

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconСцэнарый выпускнога вечара
Добры вечар, дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі, бацькі, сябры! У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі, якія назаўсёды застаюцца...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconСцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята "саракі" Мэты
Мэты: выхаванне цікаўнасці да фальклорных здабыткаў нашых продкаў; правядзенне мерапрыемства ў кантэксце выхавання экалагічнай культуры...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconЛ. К. Цітова "Слова радасць, слова чары…"
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconНа працягу трох дзён, ад 7 да 9 траўня 2008, у Кракаве будуць праходзіць
Ягелонскім Універсітэце ў супрацоўніцтве з іншымі студэнцкімі арганізацыямі. Ідэяй гэтага мерапрыемства ёсць пазнаванне Беларусі...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconШпаргалка //метадычны дапаможнік педагогу
Гендэрнасць гэта … пра тое, што ёсць хлопчыкі, а ёсць дзяўчынкі… далей падрабязней

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconРаспрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы
Адны з ІХ вабяць сваёй прыгажосцю І непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая...

Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» iconЯЎгенія янішчыц
Яна магутней слабасці І смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых І ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка