Пастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія




НазваПастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Дата канвертавання30.10.2012
Памер154.27 Kb.
ТыпДокументы


Пастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія


Пастэрэлёз – інфекцыйнае захворванне, якое характэрызуецца септыцэміяй і запаленча-гемарагічнымі працэсамі ва ўнутраных органах, на слізістых і серозных абалонках, пашкоджаннем кішэчніка; пры хранічным працяканні запаленнем лёгкіх, артрытамі. У дарослых жывёл магчымы аборты, а ў людзей харчовыя таксікаінфекцыі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

сям’я: Pasteurellaceae

род: Pasteurella

віды:

  • P.multocida – выдзяляюць у кароў і свінаматак пры абортах, у авечак і кароў пры мастытах, у цялятаў і ягнятаў – пры артрытах і іншых лакальных паталагічных працэсах;

  • P.haemolytica – тое ж, што і P.multocida;

  • P.ureae – выдзяляюць ад чалавека пры хранічным атрафічным насмарку;

  • P.pneumotropica – выклікае энзаатычнае захворванне мышэй, трусоў і іншых лабараторных грызуноў, якое праяўляецца паражэннем органаў дыхання і ўтварэннем абсцэсаў;

  • P.aerogenes – сталы насельнік кішэчнага тракту ў свіней;

  • P.gallinarum – існуе як каменсал у верхніх дыхальных шляхах птушак і часам буйной і дробнай рагатай жывёлы, мае нізкую вірулентнасць і часцей асацыіруецца з хранічнымі рэспіраторнымі захворваннямі птушак.

Успрыімлівыя жывёлы: захворваюць усе віды сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, у тым ліку і птушкі (халера птушак).

Патагэнез і фактары вірулентнасці:

  • зараджэнне жывёл адбываецца аліментарным і паветрана-кропельным шляхамі;

  • узбуджальнік размнажаецца і трапляе ў кроў і лімфу, выклікае септыцэмію;

  • эндатаксіны і агрэсіны пашкоджваюць сценкі сасудаў, чым выклікаюць масавыя крывазліцці, з’яўляюцца ацёкі. Усё гэта прыводзіць да змярцвення тканак.

Матэрыял для даследавання: парэнхіматозныя органы (пячонка, селязёнка, ныркі, лімфавузлы), кроў з сэрца ці сэрца з перавязанымі сасудамі, экссудат з грудзіннай поласці, галаўны мозг, трубчатая костка – пасмяротна. Летам органы змяшчаюць у 30 %-ны водны раствор гліцэрыну, а трубчатую костку заварочваюць у марлю, змочаную 5-10 %-ным растворам фармаліну. Пры пашкоджанні лёгкіх бяруць кавалкі іх на мяжы нармальных і са зменамі ўчасткаў, міндаліны, бранхіяльныя, срэдасценныя і заглотачныя вузлы. Трупы 2-3 дробных жывёлін адпраўляюць цалкам. Для дыягностыкі пастэрэлёзу ў птушак у лабараторыю накіроўваюць, акрамя трупаў, некалі жывых птушак. Матэрыял для даследавання адбіраюць не пазней 3-5 гадзін пасля смерці, ад жывёл, якія не падвяргаліся антыбіётыкатэрапіі.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў з патматэрыялу, выдзяленне чыстай культуры, яе ідэнтыфікацыю, праверку патагеннасці і вызначэнне адчувальнасці да антыбіётыкаў.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: простая афарбоўка метыленавай сінькай Лёфлера (з наступнай апрацоўкай мазка на працягу некалькіх секунд 0,5-1 %-ным растворам воцатнай кіслаты), па Граму, Раманоўскаму-Гімзу.

Мікракарціна:

  • кароткія палачкі да 1,5 мкм, размешчаныя адзіночна; у паталагічным матэрыяле палачкі афарбоўваюцца біпалярна (больш інтэнсіўна метыленавай сінькай афарбоўваюцца палюсы клеткі); у мазках з культур кокападобныя і размешчаны адзіночна, парамі, радзей ланцужкамі;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • утвараюць капсулу (толькі патагенныя штамы);

  • нерухомыя.

Культываванне:

Высеў: на МПА і МПБ, булён і агар Хоцінгера з сыроваткаю крыві.

Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература +37оС;

  • аптымальная рН 7,2-7,4;

  • тэрмін культывавання 18-20 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на цвёрдых асяроддзях – дробныя (да 3 мм), празрыстыя, з роўнымі краямі калоніі склізістай кансістэнцыі, шэрага колеру; на крывяным агары P.haemolytica ўтварае пукатыя, бліскучыя розных памераў калоніі, якія прасвечваюцца і маюць вакол сябе зону гемолізу; P.haemolytica можа расці на асяроддзі Мак-Конкі, чым адрозніваецца ад P.multocida;

  • на вадкіх – нязначнае памутненне, на дне асядае склізісты асадак, які пры ўстрэсванні паднімаецца ў выглядзе “коскі” (“касічкі”).

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнай актыўнасцю, ферментуюць з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, цукрозу, галактозу, сарбіт і мініт; не ферментуюць лактозу, рамнозу, рафінозу, дульцыт;

  • не разрэджваюць жэлаціну, не зварочваюць і не пептызуюць малако, не растуць ў жоўці быка і лізіруюцца ёю, рэакцыя з метыленавым сінім і Фогеса-Праскаўэра – адмоўная;

  • утвараюць індол;

  • рэдукуюць нітраты (у МПБ з 1 % нітрата калія);

  • не выклікаюць гемолізу, акрамя P.haemolytica;

  • валодаюць каталазнай актыўнасцю.

Біяпроба:

  • даследуемым матэрыялам ад буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак зараджаюць падскурна белых мышэй і трусоў (не пастэрэланосьбітаў, для чаго трусам закапваюць у нос па 2 кроплі 0,5 % воднага раствору брыльянтавай зелені; з’яўленне гнойных выдзяленняў з носавах адтулін сведчыць аб пастэрэланосьбіцтве, пасля чаго такіх трусоў не выкарыстоўваюць у вопыце); суспензіяй (0,5 мл) з патматэрыялу ці 18...24 гадзіннай выдзеленай культурай зараджаюць двух белых мышэй; вірулентныя штамы P.multocida (сераварыянт В), якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі гемарагічнай септыцэміі, выклікаюць гібель жывёлаў праз 24-72 гадзіны, а слабавірулентныя ( варыянты А і Д), якія выклікаюць пнеўманіі – праз больш працяглы тэрмін – да 7 сутак

  • матэрыялам ад птушак заражаюць унутрымышачна галубоў, курэй, качак, якія гінуць праз 18-36 гадзін.

P. haemolytica выклікае гібель белых мышэй толькі пры ўнутрыбрушынным зараджэнні.

Патагеннасць P. haemolytica вызначаюць праз зараджэнне 7-дзённых курыных эмбрыёнаў, якім булённую культуру ўводзяць у алантоісную вобласць у дозе 0,2 мл. Пасля гібелі эмбрыёнаў праз 36...48 гадзін, і выдзялення з іх зыходнай культуры, можна сцвярджаць аб вірулентных уласцівасцях яе.

Тэрмін даследавання - 10 дзён.

Дыферанцыяльная дыягностыка пастэрэлёзу


Прызнакі

P.multo-cida

P.haemo-lytica

P.pneumo-tropica

P.ureae

P.aero-genes

P.galli-narum

Гемоліз на крывяным агары


-


+


-


-


-


-

Утварэнне індолу


+


-


+


-


-


-

Наяўнасць

урэазы


-


-


+


+


+


-

Ферментацыя маніта


+


+


-


+


-


-


Імунітэт. У перахварэўшых жывёлаў утвараецца нестэрыльны імунітэт. Яны, асабліва птушкі, пасля выздараўлення могуць заставацца пастэрэланосьбітамі.

Для актыўнай імунізацыі выкарыстоўваюць відаспецыфічныя эмульгіраваныя вакцыны для буйной рагатай жывёлы і для свіней; прэцыпітыраваную вакцыну для авечак і коз. Для свіней выкарыстоўваецца асацыяваная вакцына супраць пастэрэлёзу, сальманелёзу, дыплакокавай септыцэміі. Для прафілактыкі і лячэння хворых жывёл выкарыстоўваюць гіпер’імунную сыроватку.


Схема лабараторнай дыягностыкі пастэрэлёзу (P.multocida)



Лактоза P.m “-“,

P.haemolytica “+”

Цукроза “+”

Глюкоза “+”

Дульцыт “-“

Біяхімічныя ўласцівасці

Маноза “+”

Гемафілёзны полісеразіт


Гемафілёзны полісеразіт – інфекцыйная хвароба парасят пасля адымання ад свінаматкі, якая характэрызуецца сепсісам, серозна-фібрынозным запаленнем плеўры, перыкардыту, чэрава, суставаў і менінгаэнцэфалітам;

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сям’я: Pasteurellaceae

Род: Haemophilus

Від: Н.parasuis

Успрыімлівыя жывёлы: свінні і парасяты ў пасляад’ёмны перыяд.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • узбуджальнікі захворвання знаходзяцца на склізістых абалонках носавай поласці здаровых свіней і магчыма носьбітамі іх з’яўляецца да 70 % пагалоўя свіней;

  • пры зніжэнні рэзістэнтнасці арганізму ўзбуджальнік пранікае праз склізістыя абалонкі ў кроў і заносіцца крывёю на серозныя абалонкі ці тканкі лёгкіх, а эндатаксіны, якія ўтвараюцца, выклікаюць розныя запаленчыя працэсы. У асобных жывёл узбуджальнікі адсарбуюцца і размнажаюцца ў сінавіяльным слоі капсулы суставаў, часта пранікаюць праз гематаэнцэфалічны бар’ер і пашкоджваюць галаўны мозг.

Матэрыял для даследавання: у залежнасці ад лакалізацыі паталагічных змяненняў выкарыстоўваюць:

    • экссудат з перытаніяльнай, плеўральнай поласцяў, саскрэбы з пашкоджаных серозных абалонак, суставаў;

Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапічнае даследаванне зыходнага матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі, ідэнтыфікацыю выдзеленых культур, а таксама пастаноўку біялагічнай пробы.

Мікраскапія:

  • Метады афарбоўкі: па Граму, па Гінсу;

Мікракарціна:

  • поліморфныя дробныя палачкі да 0,5 мкм, могуць быць у выглядзе кароткіх ланцужкоў і нават кокаў;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • утвараюць капсулу, якую выяўляюць па Гінсу;

  • нерухомыя.

Культываванне:

Сяўба на пажыўныя асяроддзі: шакаладны агар (да расплаўленага МПА пры 90 оС прыбаўляюць 10 % дэфібрынаванай крыві барана – асяроддзе набывае колер шакаладу), крывяны МПА (з 5 % дэфібрынаванай крыві барана, труса, каня), сыроватачны МПА з “баккармілкамі”, для чаго, после высеву даследуемага матэрыялу на падсушанае асяроддзе і знаходжання чашак 30 мінут у тэрмастаце пры 37оС робяць крыжападобны высеў ці па дыяганалі негемалітычнай кішэчнай палачкі, негемалітычнага стафілакока (S.albus ці S.epidermidis), альбо сеннай палачкі Bac.subtilis, якія прадуцыруюць у агаравае асяророддзе фактары росту, стымулюючыя рост гемафілёзных бактэрый. Такімі фактарамі з’яўляюцца гемін крыві ці іншыя парфіны, а таксама НАД (нікацінаміддынуклеатыд) ці яго аналагі. Выкарыстоўваюцца таксама сыроватачна-дражджавыя МПА і МПБ.

Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература 37...38 оС;

  • аптымальная рН – 7,2-7,6;

  • высяваюць на падсушаныя асяроддзі;

  • тэрмін культывавання 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на крывяным МПА з “баккармілкаю” у зоне 1-2 см, што прылягае да культуры “баккармілкі”, вырастаюць дробныя (0,2-0,4 мм у дыяметры), выпуклыя, з бліскучай паверхняй, склізістыя калоніі без наяўнасці зоны гемолізу. Калоніі памяншаюцца па меры аддалення ад баккультуры; на крывяным агары без “баккармілкі”рост культур H.parasuis на адбываецца.

На шакаладным агары калоніі ўтвараюцца праз 24...48 гадзін. У першасных высевах растуць калоніі двух тыпаў: буйныя (1,5-2,5 мм у дыяметры) і дробныя (0,2...0,5 мм). Пры перасевах наглядаецца рэверсія ад дробных да больш буйных калоній.

  • на сыроватачным МПБ і іншых вадкіх асяроддзях з дабаўленнем НАД рост у выглядзе раўнамернага памутнення асяроддзя і лёгкай апалесцэнцыі (з-за наяўнасці капсулы).

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя і пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца слаба: раскладваюць глюкозу, цукрозу, манозу, не раскладваюць лактозу, прычым да асяроддзяў Гіса дабаўляць сыроватку крыві не патрэбна. Улік вынікаў праводзяць праз 18...24 гадзіны.

  • не вылучаюць урэазу, якую вызначаюць на асяроддзі Закса, індол, аксідазу, не зварочваюць і не пептанізуюць малако, не разрэджваюць жэлаціну;

  • рэдуцыруюць (аднаўляюць) нітраты да нітрытаў;

  • серавадарод ±, бэта-галаксідаза ±;

  • гемоліз не выклікаюць.

Біяпроба: для свіней патагенныя толькі капсулаўтвараючыя штамы; вылучанай на шакаладным агары культурай зараджаюць унутрыбрушынна трох марскіх свінак ці белых мышэй. Культура лічыцца патагеннай, калі на працягу 10 дзён загіне адна ці больш марскіх свінак, з плеўральнага экссудату і крыві з сэрца робяць высевы на крывяны ці сыроватачны МПА з “баккармілкай”. Дыягназ на гемафілёзны полісеразіт лічыцца станоўчым, калі з патматэрыялу (крыві з сэрца ці плеўральнага экссудату) вылучана культура, патагенная для марскіх свінак.

Сералагічнае даследаванне. Ёсць методыкі вызначэння ўзбуджальніка ў мазках пры дапамозе рэакцыі імунафлюарэсцэнцыі. Для ідэнтыфікацыі выдзеленай культуры выкарыстоўваюць рэакцыю аглюцынацыі, рэакцыю звязвання камплемента, рэакцыю дыфузнай прэцыпітацыі.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры выдзяленні з патматэрыялу культуры Н.parasuis, якая патагенна для марскіх свінак.

Тэрмін лабараторнага даследавання 8 сутак.

Імунітэт. Захворванне суправаджаецца ўтварэннем у арганізме свіней аглюцінатыўных, камплементзвязваючых і прэцыпітуючых антыцел, абарончая функцыя якіх пацвярджаецца наяўнасцю каластральнага імунітэту.

Для стварэння актыўнага імунітэту ў жывёл выкарыстоўваюць інактываваную фармалвакцыну. Імунізуюць супаросных свінаматак, а затым парасят ва ўзросце 1...1,5 месяцаў.

Схема лабараторнай дыягностыкі гемафілёзнага полісеразіту




Скарочаная схема бактэрыялагічнага даследавання на гемафілёзны полісеразіт




Актынабацылёзная плеўрапнеўманія


Актынабацылёзная плеўрапнеўманія (гемафілёзная плеўрапнеўманія) свіней – інфекцыйная хвароба свіней, якая характэрызуецца пры вострым працяканні гемарагічным запаленнем лёгкіх і фібрынозным плеўрытам, пры падвострым і хранічным – развіццём ачаговай гнойнай некратызуючай пнеўманіі і фібрынознага плеўрыту.

Узбуджальнік, які трапляе ў рэспіраторны тракт, падаўляе актыўнасць мукацылярнага апарату. Правакуючым дзеяннем можа валодаць якое-нібудзь папярэдняе інфекцыйнае захворванне, ці парушэнне ўмоў утрымання і кармлення, якія ўплываюць на рэзістэнтнасць арганізму жывёл, а таксама вірулентнасць узбуджальніка.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

У выніку ўзаемадзеяння з макрафагамі разбураецца клетка і вызваляецца вялікая колькасць эндатаксінаў. Сумеснае дзеянне энда- і экзатаксінаў, а таксама пратэалітычных ферментаў з мезасомаў загінуўшых бактэрый абумоўлівае пашкоджанне тканкі лёгкіх. Далей узбуджальнік з першаснага ачагу ў лёгкіх з крывёю распаўсюджваецца па арганізме і выклікае септычныя з’явы.

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сям’я: Pasteurellaceae

Род: Actinobacillus

Від: A.pleuropneumoniae

Матэрыял для даследавання: кавалкі лёгкіх, якія адбіраюць на мяжы паміж здаровымі і пашкоджанымі тканкамі, срэдасценныя і бранхіяльныя лімфатычныя вузлы.

Лабараторнае даследаванне праводзіцца таксама, як і на гемафілёзны полісеразіт.

Мікраскапія: дробныя кокабактэрыі і кароткія палачкі (да 0,5 мкм), якія маюць капсулу і ў мазках размяшчаюцца адзінкава, парна, радзей – у выглядзе кароткіх ланцужкоў, грамадмоўныя, нерухомыя, не ўтвараючыя спор.

Культуральныя ўласцівасці. A.pleuropneumoniae культывіруюць на тых жа асяроддзях, што і H.parasuis. На МПА і МПБ не растуць. Калоніі, як правіла, растуць на адлегласці 2...3 см ад “баккармілкі”, а на свежым крывяным агары магчымы рост па ўсёй паверхні пажыўнага асяроддзя. A.pleuropneumoniae, у адрозненне ад H.parasuis, здольна расці на асяроддзі Мак-Конкі.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе глюкозу, цукрозу, маніт, манозу і дэкстрозу;

  • рэдуцыруе нітраты;

  • утварае урэазу;

  • валодае бэта-галактыназнай актыўнасцю;

  • не ўтварае індол і H2S;

  • не утылізуе цытраты.

Для ўзбуджальніка актынабацылёзнай плеўрапнеўманіі характэрна высокая варыябельнасць ферментатыўнай актыўнасці.

Біяпроба: ставіцца на белых мышах (3-х). Культуру ўводзяць унутрыбрушынна ў колькасці 50 млн. мікробных клетак. Калі ўзбуджальнік з’яўляецца вірулентным, мышы гінуць і з іх арганізма выдзяляецца культура A.pleuropneumoniae.

Сералагічнае даследаванне: выкарыстоўваюць РА, РЗК (РСК), РНГА (рэакцыю няпростай гемаглюцынацыі, метад флюарэсцыруючых антыцел, ELISA-метад.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры выдзяленні культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для A.pleuropneumoniae і патагеннай для белых мышэй.

Тэрмін лабараторных даследаванняў 7 сутак.

Імунітэт. Перахворванне і імунізацыя жывел суправаджаецца з’яўленнем у крыві аглюцінуючых і каплементзвязваючых антыцел, а таксама спецыфічнай сенсібілізацыяй лімфацытаў. Ахоўнае дзеянне мае каластральны імунітэт.

Для актыўнай прафілактыкі выкарыстоўваецца фармалвакцына супраць гемафілёзнай плеўрапнеўманіі свіней, якую выкарыстоўваюць свінаматкам за 20...30 дзён да апаросу, а парасятам у 35...38 дзён.


Схема лабараторнай дыягностыкі актынабацылёзнай (гемафілёзнай) плеўрапнеўманіі свіней





Тэсты ідэнтыфікацыі культур пры дыягностыцы гемафілёзнага полісеразіту



Від бактэрый


Марфалогія бактэрыяль-ных клетак

Рост на пажыўных асяроддзях


Гемо-ліз

Урэ-азная

актыў-

насць

МПА

МПБ

шака-ладны МПА

сатэ-літны

рост

Haemophilus

parasuis

Грам- зярністыя палачкі


-


+


-


-


-

Actinobacillus

pleuropneumo-niae

Грам- кока-бактэрыі і палачкі


-


+


+


+


+

Pasteurella

multocida

Грам- палачкі

+

+

+

-

-

Pasteurella

haemolytica

Грам- палачкі

+

+

+

+

-

Corynebacterium

pyogenes

Грам+ кокабактэ-рыі, часта Грам-


-


±


±


+


-







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка