Выпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"




НазваВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
старонка1/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер280.6 Kb.
ТыпВыпускная работа
  1   2   3   4   5


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Выпускная работа па

Асновах інфармацыйных тэхналогій”


Магістрантка

кафедры гісторыі беларускай мовы

Навіцкая Людміла Міхайлаўна

Кіраўнікі:

к.ф.н., дацэнт Ціванова Галіна Кузьмінічна,

асістэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч


Мінск – 2009

Змест


Змест 2

Спіс пазнак да ўсёй работы 3

Рэферат па тэме: “Тэксталагічны і гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Уводзіны 4

Глава1. Агляд літаратуры 5

Глава 2. ІТ і тэксталогія: граматычны аспект 6

Глава 3. Гістарыяграфія –ІТ – дыялекталогія: лінгвагеаграфічная сістэма ”Дыялект” 13

Заключэнне 16

Бібліяграфічны спіс 17

Прадметны паказальнік да рэферата 18

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці 19

Персанальны сайт 21

Граф навуковых інтарэсаў 22

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 23

Бібліяграфічны спіс да выпускной работы 25


Спіс пазнак да ўсёй работы


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі.

БД – база дадзеных.

Лема – кананічная форма лексемы (формы бегаў, бегала, бягу, бяжыш, будуць бегаць, бегучы маюць адну і тую ж лему – бегчы).

Лематызатар – праграма, якая дазваляе суадносіць канкрэтныя словаўжыванні з лемай.

Канкарданс – алфавітны словаўказальнік да пэўнага тэксту з указаннем значэнняў слоў і ўсіх выпадкаў іх ужывання ў дадзеным тэксце.

Рэферат па тэме: “Тэксталагічны і гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій”

Уводзіны


Філалогія і інфарматыка. Гэтыя тэрміны патрабуюць вызначэння і канкрэтызацыі: што маецца на ўвазе пад глыбокім паняццем філалогія і аб’ёмным паняццем інфармацыйныя тэхналогіі? Полісемантычнасць тэрміна філалогія абумоўлена развіццём і гістарычнымі зменамі. У дадзенай працы найбольш рацыянальнай становіцца дэфініцыя М. Шапіра «Галоўны прадмет філалогіі – тэкст і яго сэнс, толькі філалогію цікавіць тэкст як цэлае, то бок унікальнае, непаўторнае адзінства сэнсу ва ўсёй паўнаце і ў любых тонкасцях яго матэрыяльнага выяўлення ў пачуццёва ўспрымаемай форме” [11, с.57].

Калі ўяўленне пра сутнасць філалогіі змянялася з цягам часу, то неадназначнасць паняцця інфармацыйныя тэхналогіі, наадварот, абумоўлена яго навізною (час з’яўлення – канец ХХ ст.). Гэтым тэрмінам абазначаюць як працэсы перапрацоўкі інфармацыі, так і працэсы стварэння пэўнага інфармацыйнага прадукта. На ІІ Міжнародным кангрэсе ЮНЕСКА “Адукацыя і інфарматыка” да інфармацыйных былі аднесены тэхналогіі увода/вывада, збору, захавання, перадачы і апрацоўкі дадзеных, падрыхтоўкі тэкставых і графічных дакументаў, абароны інфармацыі, праграмавання, мадэлявання, дыягностыкі, кіравання аб’ектамі, працэсамі, сістэмамі [5]. Такая інтэрпрэтацыя закладзена і ў аснове дадзенай працы.

На мяжы стагоддзяў у грамадскім жыцці адбыліся змены, звязаныя з фарміраваннем новага тыпу грамадскага ладу (інфармацыйнага) Створаныя ў пасляваенны час новыя навуковыя і тэхнічныя метады і сродкі кібернетыкі, а потым і інфарматыкі значна змянілі агульначалавечую карціну свету. У ХХІ ст. не столькі аб’емы прамысловасці, колькі інфармацыйныя магчымасці з’яўляюцца паказальнікамі эканамічнай развітасці таго ці іншага грамадства. Інфармацыя, пазнанне выходзяць на першае месца ў аксіялагічнай сістэме – яны разглядаюцца як набытак сучаснага соцыуму. Таму інфарматызацыя як асноўны шлях да інфармацыйнага грамадства становіцца сёння прадметам даследавання шырокага кола спецыялістаў: ад прыродазнаўцаў да гуманітарыяў.

Сучаснае інфармацыйнае грамадства дваіста разумее ролю ІТ. Інфарматызацыя сёння – гэта само развіццё інфармацыі, паглыбленне інфармацыйных сувязей, пашырэнне разумення інфарматыкі як міждысцыплінарнай навукі, прадметам якой з’яўляецца найперш уплыў інфармацыйных працэсаў на соцыум. Актуальным застаецца і разуменне інфарматызацыі як увядзення тэхналагічных прыёмаў ў прадметную вобласць прыродазнаўчых і гуманітарных навук., яе інструментальны аспект.

Такім чынам, філасофія жыцця прадугледжвае, не далейшую дыферэнцыяцыю, дыверсіфікацыю разнастайных спосабаў пазнання свету, а іх інтэграцыю, заснаваную на выкарыстанні найноўшых тэхнічных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій. Доказам таму стала з’яўленне ў канцы ХХ ст. “прыватных” інфарматык – сацыялагічнай, гістарычнай, лінгвістычнай і г.д.

У сусветнай лінгвістыцы ўжо вызначыліся асноўныя кірункі ў разглядзе графічных, лексічных і тэкставых характарыстык камп’ютэрнага дыскурсу, у даследаванні камп’ютарнага жаргону, у аналізе лінгвістычнай канцэпцыі гіпертэксту, распрацоўваецца праблема жанравай аднесенасці і структуры жанраў Інтэрнэт-камунікацыі, з’явіліся новыя паняцці канцэптуальная інфарматыка, машынная лінгвістыка, ствараюцца праграмы праверкі правапісу (ORPHO 9.0), марфалагічныя аналізатары і інш.

У канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, калі ІТ увайшлі ў навуковы ўжытак, быў здзейснены сапраўдны прарыў у гістарыяграфіі і тэксталогіі. Раней дадзеныя апрацоўваліся “ўручную”, і ў выніку атрыманыя рэзультаты валодалі вялікай ступенню хібнасці. Да прыкладу, сродкамі стандартнага набору шрыфтоў MS Office (Times New Roman, Courier і інш.) немагчыма было адлюстраваць сэнсавызначальныя для царкоўнаславянскай мовы дыякрытыкі (цітла &, камору 6 і інш.), вынасныя літары ( = , >, D), лігатуры (t) і, нарэшце, тыповыя царкоўнаславянскія літары э, я, >, ¤ і інш. З ўвядзеннем ва ўжытак старажытных шрыфтоў тыпу Izhitsa, Blagovest, Irmolagion, Triodion, Putiata, Menanion, etc. у даследчыкаў з’явілася магчымасць захоўваць тэксты ў адэкватным электронным выглядзе, што значна аблегчыла моўны аналіз помнікаў старога пісьменства. Да таго ж, электронны фармат дазволіў аўтаматызаваць шэраг статыстычных падлікаў, сэканоміўшы тым самым час і сілы даследчыкаў. Калі непасрэдным, механічным, падлікам займаецца камп’ютар, у мовазнаўцы з’яўляецца нашмат больш часу для навуковай апрацоўкі інфармацыі.

Прадметам дадзенага даследавання з’яўляюцца камп’ютарызаваныя спосабы адлюстравання і аўтаматызаваныя прыёмы аналізу старажытных тэкстаў. Мэта даследчай працы – выявіць ступень інтэграцыі камп’ютарных і інтэрнет-тэхналогій ў філалагічную сферу старажытнай граматыкі.
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Выпускная работа па \" Асновах інфармацыйных тэхналогій\" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка