Палітычная геаграфіядзівін




НазваПалітычная геаграфіядзівін
Дата канвертавання30.11.2012
Памер46.24 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯДЗІВІН"Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" -- Лідзіі." Такі, вельмі прыблізны адрас быў пазначаны за дзесятках капэртаў, якія прыходзі з абшараў колішняга Савецкага Саюзу.Тэксты лістоў -- з адной толькі просьбай: "калі ласка напішыце рацэпт той гарэлкі, якую вы падарылі Леаніду Якубовічу."А ўсё пачалося з таго, што Лідзія Палаціла на рушніку вышыла крыжаванку й адаслала на адрас гульні "Поце цудаў" расейскага канала ГРТ.(Палаціла:) "На "Поле цудаў" прыйшло мне запрашэньне. Я еду. З раёну прыехаў прадстаўнік. Прывезьлі мне цэлы сцэнар: што гаварыць. што падарыць. Прыязджаў нават старшыня Кобрыньскага райвыканкаму. І вось ён гаворыць: "У вас дома гарэлка ёсьць?" "Ёсьць." "Добра было б, каб вы Якубовічу завезьлі ды падарылі." Я так і зрабіла. Я так сказала: "У нашых беларускіх лясах ёсьць такія маленькія заводзікі, дзе вырабляюць такую чыстую экалягічную прадукцыю. Пакаштуйце. калі ласка." Ён гэта й пакаштаваў."Першачок расейскаму вядоўцу Леаніду Якубовічу спрадабаўся, пра што ён прылюдна абвесьціў перад тэлекамераю.А Лідзія Палаціла ў адно імгненьне стала гераіняй. Паўда, слава скончылася вельмі хутка. На зьмену прыйшла злосьць з боку суседзяў-месьцічаў.(Спарадрыня:) "О! Супраць яе ўсе былі вельмі агрэсіўна супраць яе настроеныя. Пасьля таго быў напад абэпаўцаў і мэнтоў розных. Усе апараты паразьбівалі. Менты пабілі гэтыя апараты й пішуць на сьнезе "Прывітаньне ад Якубовіча!". Зразумелі, што ў нас тут было."(Карэспандэнт:) "А што ў Дзівіне ёсьць добрага."(Спарадрыня:) "Нічога добрага няма. Сумна жыць, бо не хапае. Каб выжыць, трэба працаваць, а я ўжо ня маю сілаў. Лукашэнка абяцаў, абяцаў, абяцаў... Я была такой апантаннай ягонай прыхільніцай. Як толькі прайшлі выбары... Аб'явіў, што павялічвае пэнсіі. А нам жа не павялічыў ні на капейку. Я расчаравалася. Цалкам! Каб зараз былі выбары, як бы яго выкрэсьліла."(Карэспандэнт:) "Ведаеце, ён яшчэ зьбіраецца й на трэці тэрмін..."(Спарадрыня:) "Ну, то хай не разьлічвае! Ужо ўсе пэнсіянеры супраць яго. Усе! Хай не разьлічвае! Ён там ў Менску бібліятэку й палацы будуе. А для чаго гэта нам? У нас на вёсказ няма лазьні. нам няма дзе памыцца."Каб завершыць алкагольную тэму, дадамо. Дзівінскі калгас "Новае жыцьцё" заробкі сваім працоўным ня плоціць. Грошы, так бы мовіць, пераводзіць на краму.Калі дзяржаўныя знакі наяўныя й яны ляжаць у кішэні мужа, жонка яшчэ мае шанец атрымаць іх: альбо папрасіць, альбо адабраць. А тут кантраляваць фінансавыя апэрацыі сужэнцаў ня так проста. Спадары звычайна наведваюцца ў краму бяз сваёй другой паловы. І на неіснуючыя грошы набіраюць "каўкі". Так ў мястэчку называюць каляровыя сьпіртовыя сурагаты.Вядома, гаспадыня магла бы сама скарыстаць мужавы грошы. Але каб тавар адпусьцілі, трэба расьпісацца. За сапраўднага ўладальніка заробку гэтага ніхто зрабіць ня можа. Жаночая частка насельніцтва такім станам рэчаў не задаволенная й часам злуецца на супрацоўніц крамы.Падаю фрагмэнт размовы з прадавачкай Нінай Гапановіч.(Карэспандэнт:) "А што ў вас калгасьнікі набываюць?"(Гапановіч:) "Муку, крупу, макароны. Воды: мініральныя. салодкія..."(Карэспандэнт:) "...алкагольныя."(Гапановіч:) "Алкагольныя стараемся не прадаваць."(Карэспандэнт:) "Вам жа прыбытак..."(Гапановіч:) "Радзі Бога! Тысячу тая бутэлька каштуе. Які там прыбытак?! Толькі лішні скандал."(Карэспандэнт:) "Я пагутарыў з жонкаў аднаго калгасьніка. Яна абуралася тым, што як прыйдуць у "Верас", набяруць толькі аднаго чарніла."(Гапановіч:) "Ай да не! Сёньня адзін такі прыйшоў: і нос. і лоб пабітыя."(Карэспандэнт:) "Каб вы не прадавалі, можа і нос быў бы цэлы."(Гапановіч:) "А ён браў не ў нас. Я ня ведаю, дзе ён напіўся. Яшчэ ведамасьці не быў, як ў яго ўжо нос пабіты."На пытаньне, што дапамагае выжываць, ў Дзівіне ледзь ня кожны вымавіць: "мяжа". Адсюль да першай украінскай вёскі -- 7 кілямэтраў.Баба Вера ўсё лета росьціць гарбузы, каб бліжэй да восені пераправіць ураджай ў суседнюю краіну.(Вера:) "Габузоў вырасьцім, семак насушым і ў Самары завязем. Адтуль: цухар, муку, макароны. Там гэта таньней. Усе едуць. Толькі бяда: ня вельмі прапускаюць праз мяжу. Як пешшу ці роварам яшчэ людзі прабіраюцца, а як машынаю, дык яшчэ паматаюць душу на мяжы."(Карэспандэнт:) "Можа ляснымі тропамі ходзяць?"(Вера:) "Праз каналы, як хочаш ідуць. Трэба ж неяк дабрацца за кардон."(Карэспандэнт:) "Праз канала гэта як? Яны плывуць?"(Вера:) "Распранулася да плавак і пайшла."(Карэспандэнт:) Спадарыня пайшла. А яе тут памежнікі злавілі. І што тады?"(Вера:) "Памежнікі па каналах тых не лазяць, яны па дарозе ходзяць."(Карэспандэнт:) "І гэта прапускаюць мясцовых жыхароў. Мяне, прыкладам, не прапусьцяць?"(Вера:) "У вас якая прапіска: берасьцейская ці кобрыньская?"(Карэспандэнт:) "Менская."(Вера:) "А! Тады ўсё. Паспрабуйце."Праз тутэйшы пункт спрошчанага пропуску сапраўды можа праехаць толькі мясцовы жыхар. Але я вырашаю паспрабаваць трапіць ва Ўкраіну.(Карэспандэнт:) "Зараз я пад'язджаю да пункту спрошчанага кантролю паміж вёскамі Дзівін і Самары. Звычайна гэтай дарогай мясцовыя жыхары езьдзяць з адной краіны ў іншую. Да Украіны застаюцца лічаныя мэтры. Зараз паспрабуем прайсьці памежны кантроль."(Кіроўца:) "Добры дзень. Мы можам праехаць у Самары?(Памежнік:) "Едзьцце."(Кіроўца:) "Паказваць дакуманты?"(Памежнік:) "Ня трэба."(Карэспандэнт:) "Такія чынам, мы без усялякага кантролю пераязджаем праз дзяржаўную мяжу. І вось я ўжо бачу за паваротам украінскі памежны пункт. Ці атрыманецца так сама проста прайсьці й яго?"(Кіроўца:) "Добры дзень. Мы можам праехаць?"Украінскі памежнік аказаўся больш пільным. Ён гартае нашыя пашпарты. Уважае на маю так бы мовіць нетутэйшую прапіску, на адсутнасьць міграцыйнай карткі й некага дазволу для машыны. І ў выніку нам адмаўляюць.(Карэспандэнт:) "Мы пакідаем украінскую тэрыторыю. Зноў уязджаем на тэрыторыю Беларусі. Як раз едзем праз нейтральную тэрыторыю. Восыць умоўна яе можна лічыць нейтральнай па той простай прычыне, што бочу, як пасьвяцца коні й нейкія сенажаці."(Карэспандэнт:) "Мы ад'ехалі на колькі дзесяткаў мэтраў ад дзяржаўнай мяжы й спыніліся. Тут за гэтым лясочкам пачынаецца цэлая сістэма міліяратыўных каналаў. Гэтыя каналы, уласна кажучы, і ёсьць пазначэньнем дзяржаўнай мяжы паміж Беларусяй і Украінай. З адной краіны ў другую можна трапіць па-за пунктам спрошчанага пропуску. Я стаю на пагорку. А ў лясочку, што на іншым баку дарогі, бачна, як людзі перагружаюць нешта з адной машыны ў другую.""І ня трэба думаць, што ў Дзівіне толькі самагон гоняць і памежным гандлем займаюцца". Такую заўвагу выпадала чуць неаднойчы. Я так сама гатовы падпісацца пад такім цьверджаньнем. Чарговым разам пераканаўся, што гэта ёсьць праўдаю, калі пазнаёміўся з прадпрымальнікам Сяргем Данілюком. Кольшні фэрмэр. Цяпер ён возіць у сюды якасны кобрыньскі хлеба.Месьцічы лічаць яго ледзь не самым пасьпяховым жыхаром Дзівіна.(Карэспандэнт:) "Скажыце, вы маеце свой сакрэт, як вывесьці..."(Данілюк:) "...цэлую краіну. Хе-хе! То ўжо зашмат для мяне."(Карэспандэнт:) "Ну, ня цэлую дзяржаву, а хаць бы мястэчка."(Данілюк:) "Трэба каб было болей гаспадароў. Каб не кралі, а стваралі вакол сябе калектывы. За такімі пойдзе народ. Любую працу можна зрабіць. А пакуль ня будзе гэтага, нічога ня будзе. Хапае ўсяго. Адзіны дэфіцыт -- гэта грошы. Ну а грошы заўсёды здабываліся працай."

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіядзівін iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіядзівін iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіядзівін iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіядзівін iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіядзівін icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіядзівін iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіядзівін iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіядзівін iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Палітычная геаграфіядзівін iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Палітычная геаграфіядзівін iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка