У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў




НазваУ суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў
Дата канвертавання30.11.2012
Памер19.22 Kb.
ТыпДокументы
У суботу і нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы -- паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў усясьветнага рэпэртуару – “Макбэт” Уільяма Шэксьпіра. На спэктаклі пабываў Вячаслаў Ракіцкі і зараз ён дзеліцца сваімі першымі ўражаньнямі.


(Сцэна са спэктакля – забойства караля)


Вакол спэктаклю – ажыятаж. І акторы, і гледачы купалаўскага тэатра зачакаліся Шэксьпіра. Тым болей трагедыі “Макбэт” – самай крывавай, самай змрочнай і містычнай, у цэнтры якой -- тыран, забойца-ўзурпатар. Да таго ж пастаноўку ажыцьцявіў літоўскі рэжысэр Альгірдас Латэнас, якога беларуская публіка памятае яшчэ і як актора легендарнай трупы Эймунтаса Някрошуса.


Ад Латэнаса чакалі відовішча.. І не памыліліся. Акцэнт зроблены на містыку, якая вылілася ў шматлікія мэтафары. Імі пастаноўшчык разьвязвае супярэчлівую тэзу Шэксьпіра – “дабро ёсьць зло, зло ёсьць дабро”. У спэктаклі цесна сплятаюцца зямны і незямны сьветы. Абодва – змрочныя. Люстраныя рамы ў чорнай прасторы сцэны даюць халодныя адбіткі лябірынтаў сярэднявечнага замку. У люстэрках адбіваюцца постаці і твары герояў розных ракурсах – чалавечых і пачварных.


Задума разгадаць нізкія пачаткі прыроды, мэханізмы жарсьці, якія чалавека, не народжанага забіваць, ператвараюць у тырана-забойцу выводзіць на першы плян Лэдзі Макбэт. Адсюль і цэнтральная мэтафара – спадніца. То белая, то чырвоная, яна запаўняе ўсю сцэну, ахутвае пэрсанажаў. Са спадніцы нараджаюцца дзеяньні. Зрэшты, нават у строях мужчынаў ў гэтай пастаноўцы да сучасных пінжакоў дададзеныя спадніцы. Дзеяньне, як і ўвогуле зло, у спэктаклі існуе па-за канкрэтнай эпохай. Хутчэй у нашым часе, чым у Сярэднявеччы.


У зьвязку з гэтай задумай зробленая і рэдакцыя п’есы. Скарочаны тэкст, выкінуты шэраг пэрсанажаў. Нечакана вырашаецца фінал. Замест традыцыйнага пэсымістычнага “Кароль памёр. Няхай жыве кароль!” тут рэжысэр дае надзею. Малькольм, які пакараў забойцу-ўзурпатара, не садзіцца на трон, пастаўлены на авансцэне, а кладзе на яго белую хустачку і моўчкі пакідае сцэну праз глядзельную залю. А за хвіліну да гэтага рамкі-люстэркі заціснуць Макбэта ў клетку, у якой пазьней ягоную адсечаную алаву будуць вазіць і выстаўляць на паказ па ўсёй краіне. І ў апошнім маналёгу Макбэт перойдзе на сабачы брэх..


(Сцэна са спэктакля – фінал)


Глядач убачыў прыгожы спэктакаль, але не пазначаны сапраўднымі шэксьпіравымі жарсьцямі. Рэжысэр не даў сыграць іх акторам. Як звычайна, плястычна выразны Алег Гарбуз (Макбэт) і эфэктная прыгожая Сьвятлана Зелянкоўская. Яны дакладныя ў выкананьні рэжысэрскай волі, яны самі мэтафары, але ня болей. У гэтым сэнсе спэктакаль вельмі падобны да шматлікіх пастановак Шэксьпіра ў невялікіх студыйнага пляну тэатрах Эўропы. Але ж на сцэне Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы хочацца бачыць псыхалягічна насычанае вырашэньне, а не мэтафарычнае, хай і прыгожае, сьлізгаценьне па фабуле п’есы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconУ суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы праходзіла прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў усясьветнага
У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы – праходзіла прэм’ера адной з найвялікшых...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconЛеанід Рахленка сказаў праўду словамі Васіля Быкава
Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага актора І рэжысэра Леаніда Рахленкі. Болей за 50 гадоў ён працаваў...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconСузор’е талентаў
Цэлае сузор'е таленавітых беларускіх акцёраў іграла ў знакамітай камедыі Андрэя Макаёнка "Лявоніха на арбіце". Прэм’ера спектакля...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconЗацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі
«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Студэнцкім навуковым...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconАматар дасціпных розыгрышаў
Алесь Астапенка. I сімвалічна, што пазнаёміў не дзе-небудзь, а на літаратурным вечары менавіта ў партэры тэатра імя Янкі Купалы,...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconСтаршыня прафсаюзнага камітэта работнікаў Установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"
Калектыўнага дагавору Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconСёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі "Кававую кантату" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт
Пэрліны барокавай музыкі”. Канцэрт складаецца з вакальных твораў эўрапейскіх кампазытараў 17-18 стагодзьдзяў – раней у рэпэртуары...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconУ гродне прайшла выстава-кірмаш "Адукацыя І кар’ера 2010"
Гродзенскі рэгіён”, якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лістапада, наведалі звыш сямі тысяч абітурыентаў,...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconЖ. С. Сіплівеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродна мастацкія функцыі слоў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі
Простая, напеўная, здаецца, крыху манатонная мелодыя калыханкі ідзе з глыбіні сэрца маці, якая песціць дзіця, перадае яму ласку І...

У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў iconЯк часта Вы наведваеце Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка