Начная аблога 18 кастрычніка




НазваНачная аблога 18 кастрычніка
Дата канвертавання30.11.2012
Памер35.94 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 18 кастрычніка


На сайце generation.by паведамляецца пра імпрэзу BlogCamp, якая 13–14 кастрычніка прайшла ў Кіеве. Упершыню ў адным месцы сабраліся 250 блогераў і аматараў новых мэдыяў з Украіны, Расеі, Беларусі, Латвіі, Казахстана, Узбэкістана, Эстоніі, ЗША і Польшчы. Падчас вяртаньня дадому у дваіх ўдзельнікаў імпрэзы зь Беларусі -- Юрыя Сідуна і Вольгі Кузьміч – мытнікі канфіскавалі ноўтбукі на экспэртызу.


Аўтар нататкі vojur піша: “Хочацца параіць цікаўным беларускім мытнікам больш падрабязна азнаёміцца з сайтам БлогКэмпа, дзе адкрыта зьмешчаны ня толькі сьпісы ўдзельнікаў, сярод якіх, дарэчы, быў і вядомы малады супрацоўнік КДБ, былы студэнт праграмы Каліноўскага, Улад Міхайлаў. Там зьмешчана ініцыятыўная група імпрэзы, апісаны ўвесь падрыхтоўчы працэс і, урэшце, бюджэт БлогКэмпа і прапісаны ягоныя спонсары».


Сайт Хартыя\'97 перадрукаваў інтэрвію рэжысэра Юрыя Хашчавацкага, якому сёньня спаўняецца 60 год, эстонскай газэце «Eesti Express». У прыватнасьці, Юрый Хашчавацкі кажа: «Інтэрнэт у нашых умовах вельмі важны канал распаўсюду інфармацыі. І, у выніку, гэта не выпадкова, што асноўнай сілай пратэсту зрабілася моладзь. Яшчэ адзін спосаб распаўсюду інфармацыі — гэта CD і DVD дыскі. Іх імгненна капіююць і перадаюць з рук у рукі. Я нядаўна даведаўся, што ёсьць нават прафэсыйны тэрмін для такога спосабу: «вірусны маркетынг». Мы падрыхтавалі некалькі такіх праграм, іх распаўсюджвалі і нават трансьлявалі ў самаробных лякальных кампутарных сетках. Гэта вельмі добра спрацавала. Адным словам, выснова адна: чым складаней умовы, тым больш вынаходліва трэба дзейнічаць. Да таго ж, гэта яшчэ й цікава з прафэсійнага пункту гледжаньня. Дарэчы, цяпер вельмі добра распаўсюджваецца «Плошча Каліноўскага». Паводле самых сьціплых прыкідак, відэапіраты распаўсюдзілі дзесяткі тысяч дыскаў».


Сайт www.buh.by" «Бухгальтар-бухгальтару» праводзіць апытаньне на тэму: «Ці лічыце вы, што палітыка дзяржавы, якая зьмяняе дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у 2008 годзе, прынясе карысьць большасьці грамадзян?» З 255 чалавек, якія выказалі свае меркаваньні, 13% адказалі «Так, прынясе», 66% -- «Не, шкодная», і 21% лічаць, што розьніцу яны не адчуюць.


Блог Горадні уздымае тэму флікераў і адзначае, што элемэнты, якія адбіваюць сьвятло і якія гэтак актыўна рэклямуюць па беларускаму тэлебачаньню, зусім не запатрабаваныя гарадзенцамі. Менавіта да такіх высноў прыйшлі гарадзенскія даішнікі, якія штрафуюць ня менш за 100 чалавек штодня. Так, у гарадзенскага ДАІ ёсьць акцыі, калі яна дае школьнікам гэтыя элемэнты, але ўсе акцыі абмяжоўваліся некалькімі дзесяткамі флікераў.


У камэнтарах да гэтай нататкі Аксакал піша: «Я ні за што не куплю гэтую брыдоту. А калі мяне затрымаюць, адмоўлюся плаціць штраф. Гэта што яшчэ за прынудзілаўка чарговая?.. Такія праграмы павінны фінансавацца дзяржавай і выдаваць флікеры павінна менавіта дзяржава ў школах, вучэльнях, інстытутах, на прадпрыемствах».


Eugene: “Я не адмаўляю, што флікеры маюць важнае значэньне для бясьпекі пешаходу, але кошт на іх завышаны ў дзесяткі разоў. Чаму людзі павінны купляць за 2500 руб. кавалачак анучкі пры рэальным кошце флікера ў пару цэнтаў? Нехта вельмі добра хоча на гэтым зарабіць, і я нават здагадваюся хто! Флікеры наогул павінны бясплатна раздаваць усім і ў вялікай колькасьці... Кампанія па прасоўваньню флікераў у народ — гэта нязграбная спроба кампэнсаваць нізкі ўзровень асьветленасьці нашых гарадоў».


Vervolf: “Справа патрэбная, але плаціць больш баксу за яго пры кошце ў 15 эўрацэнтаў (Францыя) я ня згодны. Ды і потым, калі едзеш ноччу па той жа Шчорса (ціпа асьветленая вуліца) і табе ў вочы лупіць сустрэчная, дык як ні шчыруй, пешахода на пераходзе не заўважыш…»


Наведнікі форуму парталу tut.by

Нищий беларус адзначае: «Беларусь, як не была, так і ня будзе камандай, пакуль ня зьменіцца палітычная сытуацыя ў рэспубліцы, як гэта ня сьмешна гучыць. У камандзе няма адзінага духу, яна ня ведае, за каго выступае (за якія сьцяг, гімн, герб, рэспубліку), усім у прынцыпе пляваць на вынік і на балельшчыкаў».


Воскресный DOOM-II: “Ну ня трэба маркоціцца, мы іх затое ў хакей абыграем».


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 18 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка