Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі




НазваРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
Дата канвертавання30.11.2012
Памер20.95 Kb.
ТыпДокументы
krnv0425KalozaNS


Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі


У Горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча.


Міхал Карневіч, Горадня


Побач з Каложай у шурфе (так называецца месца раскопаў) працуюць студэнты гістарычнага факультэта Гарадзенскага ўнівэрсытэту.


Кіраўнік раскопаў менскі археоляг Аляксандар Мядзьведзяў, старанна фатаграфуе. Падыходжу бліжэй і пытаюся, чаму пачалі раскопкі побач з Каложай?


Мядзьведзяў: “Справа ў тым, што плануецца рэканструкцыя Калоскай царквы, каб ўмацаваць падмуркі, надаць ёй належны выгляд з мэтай далейшага ўключэньня ў спіс ЮНЭСКА”.


Карэспандэнт: “Бачу, што вы капаеце на месцы, дзе, згодна з легендай знаходзіцца магіла знакамітага князя Давыда Гарадзенскага, які хадзіў на крыжакоў і якога яны вельмі баяліся”.


Мядзьведзяў: “Гэта не было месцам княскай рэзыдэнцыі й калі б яго хавалі, то гэта было б на месцы іх дамавой рэзыдэнцыі, дзе таксама была царква. А тут, відавочна, што гэта вельмі прыгожая легенда. Нават, калі мы знойдзем нейкія рэшткі людзей, але без інвентара, рэчаў, якія б сьведчылі пра дату, мы ня зможам сьцьвярджаць, што тут ляжыць Давыд Гарадзенскі”.


Адзін са студэнтаў, Аляксей працягвае мне з шуфра на рыдлёўцы рэшткі керамікі. Цікаўлюся ў хлопца пра пошукі магілы Давыда Гарадзенскага.


Аляксей: “Як гісторыкі, мы павінны разабрацца, што за чым, каб усё ўпарадкаваць. А тое, што існуюць легенды розныя, дык гэта заўсёды было, але трэба іх і разьвейваць, каб не было занадта згушчана”.


Бачу, як дзяўчына асьцярожна разграбае пясок. Знаходкі яна перакладвае ў пакецік.


Дзяўчына: “Вось гэта кераміка ХУІ ст, а ўчора была ХІІст.”


Карэспандэнт: “А што-небудзь значнае ўжо ёсьць?”


Дзяўчына кажа, што знайшлі чэрап малога дзіцяці, у якім былі цвікі.


Дзяўчына: “Магчыма, калі забівалі труну, гэтыя цьвікі трапілі яму ў галаву”.


Спадар Мядзьведзяў кажа студэнтам, што праз некалькі хвілінаў раскопы на сёньня завяршаюцца.


І раптам з шурфа нехта са студэнтаў паведамляе пра чарговую знаходку. Гэта чэрап, дарослага чалавека.


Хлопец, які знайшоў чэрап: “Знайшлі вось чэрап, каля яго й косьці рэбравыя”.


Паколькі раскапаць знаходку сёньня ня ўдасца (тут праходзяць тоўстыя карані ад дрэва) Аляксандар Мядзьведзяў прапаноўвае закласьці яе дзёрнам, а заўтра давесьці справу да канца.


Мядзьведзяў: “Калі ўдасца прасачыць, як ляжаць астатнія косткі, то мы яго замалюем, а далей будзем глядзець, што тут рабіць, магчыма й заставім яго на месцы, паколькі ўжо выйшлі на той узровень, на якім былі пахаваньні вакол Каложы”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconНашая слухачка адгукаецца на рашэньне Менскага абласнога суду. Суд прызнаў законным аднаўленьне на працы моладзевай актывісткі з Клецкага раёну Іны Кебікавай
Нулых выходных у адным адным з дамоў вёскі Лугавая Слабада, што пад Менскам, міліцыя затрымала каля 30 студэнтаў. Сабраліся хлопцы...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconКім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно?
Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? Пра бясконцую адзіноту нашых мараў. Пра тое, што...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconБлогер L u f t на стужцы жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі
Жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconБлогер L u f t на суполцы Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не
Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconПра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя на ўсясьветным рынку вытворчасьці. Камэнтары: Не патрабаваць, а па-просту не
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconГутараць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: Дзякуй
Аляксандар Лукашэнка сустрэў свой дзень нараджэньня на працоўным месцы. Пакідаюць свае віншаваньні й зычэньні: "Дзякуй табе за стабільнасьць...

Раскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі iconУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка