Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск




НазваПольскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск
Дата канвертавання28.10.2012
Памер14.5 Kb.
ТыпДокументы
Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск


Учора ў Менску адбылася прэм’ера фільма “Урок беларускай мовы” польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага. Аўтара фільму на паказе не было. Толькі 25 кастрычніка беларускія ўлады дадуць яму адказ наконт уязной візы. У сваім відэазвароце Міраслаў Дэмбіньскі выказаў спадзяваньне, што ў хуткім часе ні палякам, едучы ў Беларусь, ні беларусам, якія прыяжджаюць у Польшчу ці ў Эўропу, візы будуць непатрэбныя.


Любоў Лунёва, Менск.


Прэзэнтацыя пачалася з відэавыступу рэжысэра фільму Міраслава Дэмбіньскага:

(Дэмбіньскі:) “Фільм “Урок беларускай мовы” апавядае пра драматычныя падзеі, якія адбыліся ў сакавіку гэтага году, і былі зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі. Ён апавядае пра тыя падзеі з ракурсу маладых беларусаў. Гэты ракурс мне падаўся найважнейшым, таму што менавіта маладыя будуць будаваць будучыню Беларусі. Буду, як можна шырэй распаўсюджваць гэты фільм, паказваць у сьвеце. Неўзабаве будзе паказаны ў Варшаве, у Ляйпцыгу ў Нямеччыне, у Амстэрдаме ў Галяндыі, будзе таксама паказ у Маскве. Пакажа гэты фільм тэлевізія ў Польшчы, Нямеччыне, Эстоніі, Латвіі, Літвы. Маёй найвялікшай марай ёсьць тое, каб гэты фільм як можна шырэй ахапіў увагу грамадзкасьці ў Беларусі”.


Галоўны герой фільму Франак Вячорка,былы выпускнік зьліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю, распавядае пра сваё жыцьцё ад нараджэньня да сёньняшняга дня. На тле прамоваў Франака ідуць дакумэнтальныя кадры пра галоўныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне ад 1991 году. Іншыя героі фільму вучні ліцэю, сярод якіх Стэфа Кавалеўская, Міхал Рэўцкі, Максім Русьць, а таксама Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімір Колас і Арына Вячорка разважаюць пра супярэчнасьці паміж уладай і дэмакратычнай грамадзкасьцю. Кульмінацыяй фільму з’яўляюцца прэзыдэнцкія выбары: тут і выхад людзей на плошчу; намётавы лягер і інтэрвію з удзельнікамі акцыі; ліквідацыя лягера; турмы з палітвязьнямі. Апошнія кадры фільму прысьвечаныя падзеям 25 сакавіка на праспэкце Дзяржынскага. Нягледзячы на рэальныя кадры разгону дэманстрацый, у фільме шмат камічных момантаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconСёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова "Каля Чырвонага касьцёла" пра Эдварда
Сёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова “Каля Чырвонага...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconСёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма "Казіно "Роял". У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд герой рамнаў Яна Флэмінга стаў кінагероем. Пра
Сёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма “Казіно “Роял”. У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд – герой рамнаў Яна Флэмінга...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconЯго каханне. Апошняе?
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сваёй апошняй прэм’ерай — спектаклем “Яго апошняе каханне” (“Лета”) па п’есе Анатоля...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск icon"Вясковы гонар" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы
Цэнтральнага дому афіцэраў чарговую прэм'еру – спэктакаль па творы Пьетра Масканьі «Вясковы гонар» (Cavalleria rusticana). Гэтая...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск icon"Вясковы гонар" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы
Беларуская опэра прэзэнтавала на сцэне Цэнтральнага дому афіцэраў чарговую прэм'еру – спэктакаль паводле твору Пьетра Масканьі «Вясковы...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconШчасьлівы той, хто выконвае працу, якая адпавядае яго
Праект дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля разьвіцьця...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconСправа зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж
Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай – адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж Схетына. Паводле яго...

Польскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск iconСёньня ў Менску журналістам дэманстравалі фільм "Урок беларускай мовы" польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага. Аўтара фільму на паказе не было. Толькі 25
Толькі 25 кастрычніка беларускія ўлады дадуць яму адказ наконт уязной візы. У сваім відэазвароце Міраслаў Дэмбіньскі выказаў спадзяваньне,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка