Урок па курсу




НазваУрок па курсу
Дата канвертавання30.11.2012
Памер55.18 Kb.
ТыпУрок
Урок па курсу “Чалавек і свет” у 2 класе


Тэма: Насякомыя. Пчолы. Мурашкі.


Мэты і задачы: фарміраваць паняцце “насякомыя”, пашырыць ўяўленне пра разнастайнасць насякомых, іх значэнне ў жыцці прыроды і чалавека; развіваць лагічнае мысленне, цікавасць да вывучэння прыроды; выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, да насякомых-апыляльнікаў, насякомых-абаронцаў раслін.


Абсталяванне: падручнік, малюнкі насякомых, мультымедыйны экран і слайды, сігнальныя карткі, тэст, загадкі, карткі з заданнямі


Тып урока: урок новых ведаў


Ход урока

I. Арганізацыя ўрока. Псіхагімнастыка.

Практыкаванне “Дарым дабро” (слайд 2). Выкананне пад музыку

Павярніцеся адзін да аднаго, прыкладзіце далонькі. Адчуйце цеплыню. Закрыйце вочкі, уявіце, што ваша сэрца напаўняюць Любоў, Дабрыня, Мір. Іх так шмат, што вы іх накіроўваеце ва ўсе бакі. Мы творым вакол сябе Любоў, Дабрыню, Мір. Адкрыйце вочкі і пажадайце адзін аднаму добрай працы.


II.Праверка дамашняга задання.


1. ПРАДОЎЖЫЦЕ СКАЗ: “Жывёлы – гэта…”

2. ЗАПІШЫЦЕ НУМАРЫ ЖЫВЁЛ, ЗАНЕСЕНЫХ У ЧЫРВОНУЮ КНІГУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3. РАЗДЗЯЛІЦЕ ЖЫВЁЛ НА 2 ГРУПЫ ПА СПОСАБУ ХАРЧАВАННЯ

4. СКЛАДЗІ ЛАНЦУГІ ХАРЧАВАННЯ

А: ЗАПІШЫЦЕ НУМАРЫ НАЗВАЎ ЖЫВЁЛ, ЯКІЯ МОГУЦЬ УТВАРЫЦЬ ХАРЧОВЫ ЛАНЦУГ

1. МЫШ 4. ЖАБА

2. ЛОСЬ 5. ЗАЯЦ

3. КАМАР 6. БУСЕЛ

(Камар, жаба, бусел)

Б: СКЛАДЗІЦЕ ХАРЧОВЫ ЛАНЦУГ

. . . . . . . . . ВОЎК

( Жыта, мыш, ліса, воўк)


5. Гульня з сігнальнымі карткамі“ Размясці жывёл па месцу пражывання”

III. Новы матэрыял


1) Увядзенне ў тэму ўрока

- А зараз паслухайце загадку (слайд 7)

Сок духмяны кветак пе,
Воск і мёд нам аддае .


Дзень працуе ўвесь яна –
Паласатая … . (Пчала)


  • Да якой групы жывёл мы аднясём пчалу? (Насякомыя)

2) Паведамленне тэмы і задач урока

Сёння на ўроку мы даведаемся шмат цікавага пра самую вялікую групу жывёл – насякомыя. Больш падрабязна пазнаёмімся з жыццём пчол і мурашак, пагаворым пра іх значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека.

  • Якіх яшчэ насякомых вы сустракалі ў прыродзе? Дзе і калі вы іх бачылі? (матылі, стракозы, камары, мухі, мошкі, божыя кароўкі, жукі, чмялі, авадні)

3) Гутарка з элементамі расказу.

Насякомыя - самая вялікая група жывёл.

У прыродзе насякомых можна сустрэць усюды. Улесе дружна працуюць мурашкі. Весела стракочуць на лузе конікі. У агародах і садах працуюць божыя кароўкі. Каля рэк, азёр, сажалак лётаюць стракозы. На лузе над кветкамі лётаюць матылі і чмялі. Звіняць у паветры камары. На квітнеючых дрэвах гудуць пчолы. Цэлы дзень лятаюць, усім назаляюць мухі. Знішчаюць шкодных насякомых жукі.

Вучоныя высветлілі, што ўсе насякомыя неабходны ў прыродзе. ЧАМУ? Яны служаць кормам для іншых жывёл.

3а)Разгледзьце малюнкі і знайдзіце агульнае і рознае

Насякомымі яны называюцца таму, што на іх целе можна заўважыць “насечкі”. Ва ўсіх насякомых ёсць характэрная прыкмета – шэсць ног.


4)Праца з падручнікам.

-Што вы ведаеце пра пчол?

  • Параўнаць свае адказы з тэкстам “Пчолы”, с. 75 .

(Вучні чытаюць тэкст самастойна)

5)Усведамленне прачытанага.

  • Што новага даведаліся з прачытанага?

  • Колькі кветак за дзень наведае пчолка, каб сабраць нектар?

Знайсці адказ у тэксце падручніка, прачытаць услых:

  • Якую карысць, акрамя збору мёду, прыносіць пчала?

  • Чаму аб працавітым чалавеку гавораць: “Працавіты як пчала”?

  • Якое ж значэнне пчол у жыцці чалавека? У жыцці раслін?(мёд, апыленне)

6)Праца з падручнікам


  • Ці бачылі вы мурашак у прыродзе?

  • Раскажыце аб сваіх назіраннях за мурашкамі.

  • Як мурашкі будуюць свой дом – мурашнік?

  • Ці ведаеце вы самых дужых жывёл на Зямлі? Чаму?

Адказ на пытанне знайдзіце ў артыкуле “Мурашкі” (с.76)

  • Якое ж значэнне мурашак у прыродзе і ў жыцці чалавека?

7) Самастойная работа ў парах

Работа над рубрыкай вучэбнага дапаможніка “Для цікаўных”.


ІV. Замацаванне матэрыялу (слайд 21)

Праца ў групах

Вучні атрымліваюць заданні на картках.

1 група. Гэта цікава!

Мурашкі плаваюць і нават пераплываюць рэкі.У насякомых пры палёце моцна трашчаць крылы. Пчала, якая ляціць з нектарам робіць 300 узмахаў крыламі, а ненагружаная 440. Вось па гэтым можна даведацца куды пчала ляціць – у вулей ці за здабычай.


2 група. Народныя прыкметы.

1. Пчолы лятаюць непадалёк ад вулею – будзе дождж, а залятаюць далёка ў поле – чакай добрага надвор’я.

2. Мурашкі хаваюцца ў мурашнік – будзе навальніца.

3. Калі ў летнюю пару мухі кусаюцца, будзе дождж.

4. Вечарам моцна стракочуць конікі – да добрай пагоды.

3 група. Дапоўніце адказы.

1. Ва ўсіх насякомых шэсць ног. У павукоў 8 ног, значыць павук…

2. Што было б, калі б зніклі мурашкі ? Пчолы?

Праверка заданняў.

Выхаваўчы момант. Чаму трэба берагчы гэтых жывёл?

( апыляльнікі раслін, барометры надвор’я, санітары лесу, прыгажосць прыроды)


Праверка вынікаў работы на ўроку

Тэст 1 (слайд )

Ці праўда, што…

1. Пчала і мурашка – насякомыя.

2. Пчолы – насякомыя апыляльнікі раслін.

3. Шкодныя насякомыя не патрэбны прыродзе.

4. Мурашкі знішчаюць шкодных насякомых.


Тэст 2 (слайд)

- Хто з іх не з’яўляецца насякомымі? (павукі)

Прагляд відэафільма “Жук-алень”

Самы вялікі і прыгожы жук нашых лясоў.Часцей за ўсё яго можна сустрэць у дубраве. Летнімі вечарамі ён лятае каля вяршын дрэў, днём сядзіць на галінах дрэў, з якіх выцякае сок. Вельмі любяць жукі-алені ім ласавацца.


VІ. Дамашняе заданне (слайд )

  1. Прачытаць тэксты “Пчолы”, “Мурашкі”. Адказаць на пытанні да іх.

  2. Падрыхтаваць паведамленне пра насякомае (на выбар).

3. Знайсці звесткі пра пчол або мурашак у энцыклапедыі.


V. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Крыжаванка “Насякомыя”

1. Над кветкамі лятае,

Салодкі нектар збірае. (Пчала.)

2. Каля рэчкі, каля броду,

Дзе гусак пасе чароды,

Дзе ў смузе трымціць лаза,

Ззяе крыллем …(страказа.)

3. Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае? (Матылёк.)

4. Дружна разам працавалі,

Новы дом пабудавалі

Без пілы, без тапара.

Пад сасною ёсць гара,

Іхні дом у той гары…

Як завуцца жыхары? (Мурашкі.)

5. Забалелі ножкі ў маленькай чорнай (мошкі.)

6. Над лугам лятае, усіх моцна кусае.(Авадзень.)

7. Чырвоная сукенка ў чорную кропку…(божая кароўка.)

Чытаем слова ПРЫРОДА

  • Ці спадабаўся вам урок?

  • Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?

ВЫВАД: Насякомыя – гэта частка прыроды. Прырода – наш вялікі дом, без якога жыццё было б немагчымым. Беражыце яго! АЦЭНКА!

На партах вучняў каляровыя пчолкі. На дошцы вешаецца малюнак дрэва ў квецені.

З якім настроем вы пакідаеце ўрок? Калі з добрым – прымацуйце пчолку на квітнеючае дрэва, у іншым выпадку – няхай яна лятае побач з ім. Дзякуй за ўрок!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па курсу iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок па курсу iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок па курсу iconУрок па курсу "Мая Радзіма – Беларусь"
Мэта: паказаць ролю замкаў як буйных І добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў

Урок па курсу iconДо вивчення курсу
Методичні вказівки до вивчення курсу “Загальна теорія систем І архітектура” (для студентів 5 курсу денної форми навчання, спеціальності...

Урок па курсу iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі

Урок па курсу iconУрок з курсу "Основи споживчих знань"
Доброго дня! На початку уроку я пропоную подивитись ситуації, які ви підготували, про права та обов’язки покупця та продавця (групи...

Урок па курсу iconПа курсу
Метадычныя рэкамендацыі па курсу «Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава.—Мн.: Бду, 2002. с

Урок па курсу iconУрок по курсу «История средних веков» Тип урока
Цель: обобщить, закрепить и систематизировать знания учащихся по истории средних веков, используя различные виды познавательной и...

Урок па курсу iconУрок по курсу «История средних веков» Тип урока
Цель: обобщить, закрепить и систематизировать знания учащихся по истории средних веков, используя различные виды познавательной и...

Урок па курсу iconФілосаф З.І. (сош №35 г. Брэста) Урок канферэнцыя "Беларусь з 1917 – 1939 гг." Мэты І задачы
Навучальная: сістэматызаваць, абагульняць І замацоўваць веды па курсу гісторыі Беларусі за 9 клас з 1917 па 1939 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка