Статут




НазваСтатут
старонка4/4
Дата канвертавання30.10.2012
Памер361.21 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

1.10. курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у будынках, інтэрнатах і на іншай тэрыторыі ўстановы адукацыі;

1.11. іншыя супрацьпраўныя дзеянн і (бяздзейнасць).

2. Не прызнаецца дысцыплінарнай правінай дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі і (ці) шматлікімі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі.

3. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.


Узрост, па дасягненні якога наступае дысцыплінарная адказнасць

1. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі на момант здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці чатырнаццацігадовага ўзросту, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - сямнаццаці гадоў.

2. Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і не дасягнуў на момант яе здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі і (ці) шматлікімі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць ужывацца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.


Меры дысцыплінарнага спагнання


1. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці да навучэнца могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

1.1. заўвага;

1.2. вымова;

1.3. адлічэнне са школы.


Парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання


1. Прычынай для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.

2. Перад тым, як прымяніць дысцыплінарнае спагнанне кіраўнік УСТАНОВЫ абавязаны апавясціць аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца пра магчымасць прыцягнення гэтага непаўналетняга навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці, запатрабаваць у навучэнца тлумачэнне ў пісьмовай форме, якое навучэнец мае права прадаставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адмове навучэнца даць тлумачэнне састаўляецца акт, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў установы адукацыі.

3. Адмова навучэнца даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае прымяненню да яго меры дысцыплінарнага спагнання.

4. За кожную дысцыплінарную правіннасць можа быць ужыта толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання.

5. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца прымаецца на падставе матэрыялаў, што змяшчаюць фактычныя доказы здзяйснення ім дысцыплінарнай правіннасці.

6. Кіраўнік УСТАНОВЫ мае права, а па ініцыятыве навучэнца, якога прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца, якога прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці), абавязаны асабіста заслухаць тлумачэнні навучэнца, яго заявы, скаргі.


ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. Фінансавая дзейнасць УСТАНОВЫ асноўваецца на заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, якое дзейнічае і рэгулюе фінансава-гаспадарчыя адносіны ў дзяржаўных органах.

2. Маёмасць, перададзеная УСТАНОВЕ, адносіцца да камунальнай уласнасці. УСТАНОВА ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці ажыццяўляе ў межах, усталяваных заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці, права валодання, карыстання і распараджэння ёй. Памяшканні УСТАНОВЫ абсталёўваюцца неабходным навучальна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.

3. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць УСТАНОВЫ ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй Астравецкага раённага аддзела адукацыі на дагаворнай аснове.

4. УСТАНОВА не мае права без згоды ўласніка (ЗАСНАВАЛЬНІКА) адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, вылучаных ёй па каштарысе.

5. Фінансаванне школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

6. Дадатковымі крыніцамі фінансавання УСТАНОВЫ з'яўляюцца:

даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг;

добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

сродкі замежных спонсараў;

іншыя сродкі, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, паступаюць у самастойнае распараджэнне УСТАНОВЫ, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8. Асноўным відам дзейнасці УСТАНОВЫ з'яўляецца:

80210 - агульная сярэдняя адукацыя.

9. УСТАНОВА ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку мае права ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, а таксама мэтам і задачам дзейнасці УСТАНОВЫ.

9. Матэрыяльна-тэхнічная база УСТАНОВЫ фарміруецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы УСТАНОВЫ ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

11. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці УСТАНОВЫ праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.


ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦІ

1. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам падаецца УСТАНОВАЙ ва ўсталяваныя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

2. Бухгалтарская справаздачнасць, як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на дадзеных бухгалтарскага ўліку, прадастаўляецца УСТАНОВАЙ (цэнтралізаванай бухгалтэрыяй) дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці УСТАНОВЫ.


СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ

1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя УСТАНОВЫ ажыццяўляюцца ў парадку, усталяваным Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

2. Рэарганізацыя ці ліквідацыя УСТАНОВЫ ажыццяўляецца пасля заканчэння навучальнага года.

3. Рашэнне аб ліквідацыі, рэарганізацыі і перайменаванні УСТАНОВЫ прымаецца Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам на падставе ацэнкі вынікаў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якіх належыць навучаць на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

4. У выпадку спынення дзейнасці УСТАНОВЫ, ЗАСНАВАЛЬНІК прымае меры па пераводу навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў ў іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, што ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Занясенне змен і дадаткаў у сапраўдны Статут УСТАНОВЫ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.


МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

1. УСТАНОВА мае права (па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта) ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнай базавай адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў навучэнцаў інш.).

2. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, якія складаюцца паміж установай адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыяй замежнай дзяржавы, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

3. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі УСТАНОВА ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

1   2   3   4

Падобныя:

Статут iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Статут iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Статут iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Статут iconАлексеев В. А. Недвижимое имущество: государственная регистрация и проблемы правового регулирования/ В. А.
Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с

Статут iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Статут iconСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,...

Статут iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Статут iconУстав закрытого акционерного общества «трастбанк» статут закрытага акцыянернага таварыства «трастбанк»
Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка