Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот




НазваВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Дата канвертавання30.10.2012
Памер154.33 Kb.
ТыпДокументы

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 42 (404)

( 11 лістапада 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Самых стойкіх прысьвяцілі ў маладыя журналісты 2

Творчая спадчына Апанаса Цыхуна рыхтуецца да друку 2

Спабор праектаў ад LitPro 5

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі 5

«Беларускі штогоднік» абвяшчае спабор праектаў 5

Спабор відэа-ролікаў, прысьвечаных валянтэрству 6

Грант на барацьбу з гандлем людзьмі 7

Грант на стварэньне экалягічнай арганізацыі 7

Спабор фотаздымкаў “Transitions online-2010” 8

Пошук партнэраў па стварэньні тэлефону даверу 8

Канфэрэнцыя па гендэрных праблемах 9

Моладзевы летнік “Міленіум” у Фінляндыі 9

Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў 9

Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў 10




žПадзеі:

 5уверх

Самых стойкіх прысьвяцілі ў маладыя журналісты


У цёплай і ўтульнай атмасфэры 9 лістапада ў Гародні прайшло ўрачыстае прысьвячэньне ў маладыя журналісты ўдзельнікаў праекта “ШМЖ-14”.

Большасьць маладзёнаў ад пачатку лічыць працу журналіста рамантычнай і лёгкай.

Што ж цяжкага ў тым, каб хадзіць і балбатаць з людзьмі?

Але цягам першага месяца навучаньня са школы сышло 3 чалавекі. Няпроста адразу сумясьціць працу ці вучобу ў ВНУ з заняткамі і выкананьнем рэдакцыйных заданьняў у ШМЖ.

Каб атрымаць званьне маладога журналіста, навучэнцам таксама прышлося прайсьці гэтым вечарам шэраг выпрабаваньняў, якія былі “жорсткімі” і адначасова крэатыўнымі - на хуткасьць разабраць штатыў кінакамеры, вымавіць хуткавымаўлянку, паказаць сцэнкі пра тое, як выглядала журналістыка ў каменным веку, пры Сталіне і г.д.

Нягледзячы на такія цяжкасьці, выстаяла ажно 27 чалавек. Пасьля прынясеньня традыцыйнай клятвы маладога журналіста, кожны з навучэнцаў атрымаў ад выпускнікоў ШМЖ папярэдніх гадоў на шыю сапраўдны атрыбут - сімвал пачаткоўца - соску.

Павіншаваць дзяўчат і хлапцоў прыйшлі выпускнікі мінулых набораў ШМЖ, журналісты гарадзенскіх СМІ.

Свае журналісцкія парады выказалі госьці вечарыны -гарадзенскія журналісты Ніна Палуцкая, Хрысьціна Марчук, Андрэй Мялешка, Андрэй Фралоў і іншыя.

Наперадзе ў ШМЖ-ак яшчэ шмат сур’ёзных выпрабаваньняў - заняткаў, планёрак, сустрэч з цікавымі прафэсыйнымі журналістамі.

Праект “Школа маладога журналіста” зьдзяйсняецца грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сэктар” з 1997 г. За гэты час яго выпускнікамі сталі каля 300 чалавек.

Паводле http://t-styl.info

5уверх


Творчая спадчына Апанаса Цыхуна рыхтуецца да друку


Рэдкалегія выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”  ў супрацы з Іванам Буднікам падрыхтавала да выданьня збор творчай спадчыны Апанаса Цыхуна: успаміны, ліставаньне, артыкулы, замалёўкі, вершы, прысьвячэньні, здымкі.  

Выданьне прымеркаванае да 100-годдзя Апанаса Цыхуна - гарадзенца, краязнаўцы, стваральніка музея акадэміка Яўхіма Карскага, паэта .. .

Першы з двух тамоў пад назвай "...Улюбёны я ў сваю зямлю"  ўжо ў друкарні.

 “Гарадзенская бібліятэка” заснаваная гарадзенскім Рухам за Свабоду ў 2007 годзе.

Тэмай гэтай сэрыі стала Гародня, яе гістарычная спадчына, культура, літаратурныя дасягненьні. 

Больш за дзесяць выданьняў, якія выйшлі  ў межах “Гарадзенскай бібліятэкі”, можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://kamunikat.org.

 Паводле http://t-styl.info


5уверх

Спабор "Прыгоды на двух колах"

Інтэрнэт-выданьне “Твой стыль” t-styl.info i вэб-пляцоўка гарадзенскіх раварыстаў velo.grodno.net абвяшчаюць спабор на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды.

Усё часьцей тэмпература набліжаецца да нуля, і некаторыя ўжо схавалі свой ровар да вясны.

Шмат хто з вас летам вандраваў на ровары па Гарадзеньшчыне ці іншых мясцінах Беларусі і сьвету, прымаў удзел ў роваровых спаборніцтвах.

Мы прапануем прыгадаць тыя цікавыя вандроўкі, падзяліцца ўражаньнямі з сябрамі і чытачамі і паўдзельнічаць у спаборы на лепшы матэрыял пра падзею веласезону 2010 г.

Каб узяць удзел у спаборы, вам неабходна да 21 лістапада зьмясьціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на вэб-пляцоўцы velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасьці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзьвюх намінацыях:

- лепшы аповед;

- лепшы фотарэпартаж.

Аповед можа зьмяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак. Не забывайцеся ўказаць аўтара фота, калі ім не з’яўляецца аўтар самога аповеда.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7-15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак. У гэтым выпадку фотаздымкі мусяць быць зроблены самім аўтарам.

Апошні тэрмін - да 21 лістапада

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць зьмешчаны на вэб-пляцоўцы t-styl.info. Лепшыя з іх будуць вызначаны рэдкалегіяй выданьня, аўтары адабраных матэрыялаў атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы. Вынікі спабору будуць абвешчаныя да 10 сьнежня.

Паводле http://t-styl.info

5уверх

Праект вугальнай ТЭЦ пад Гародняй непакоіць эколагаў

З адпаведным зваротам выступілі шэраг міжнародных і экалагічных арганізацыяў.

Эколагі ўпэўненыя, што праект мусіць быць абмеркаваны на грамадзкіх слуханьнях, “дзе будзе абгрунтавана экалагічная мэтазгоднасьць аб’екта, які ўяўляе відавочную пагрозу навакольнаму асяроддзю і здароўю грамадзян”. 

Зварот падтрымалі Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Экапраект“, Цэнтр экалагічных рашэньняў, экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” і Гарадзенскае аддзяленьне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Падпісанае пагадненьне аб інвестыцыйным супрацоўнітве паміж “Гроднаэнерга” і польскім АА “Кульчык Холдынг” прадугледжвае будаўніцтва ў Зэльве вугальнай ТЭЦ магутнасьцю да 900 МВт.

Асаблівасьць праекта ў тым, што электрастанцыя будзе працаваць найперш на польскім каменным вуглі, а большая частка электраэнергіі, мяркуецца, будзе прадавацца ў Польшчу.

 Экалагічныя арганізацыі занепакоеныя тым, што функцыянаваньне такога аб’екта можа пашкодзіць навакольнаму асяроддзю. Пры рабоце ТЭЦ на каменным вуглі магчымы вялікія выкіды іртуці і іншых цяжкіх металаў, устойлівых арганічных забруджвальнікаў, вялікай колькасці парніковых газаў і іншых небясьпечных рэчываў.

 - Мы зацікаўленыя ў тым, каб грамадзкасьць атрымала падрабязныя матэрыялы па ацэнцы ўздзеяньня гэтага праекта на навакольнае асяроддзе. Таксама мы разьлічваем на правядзеньне паўнавартасных грамадзкіх слуханьняў па гэтым праекце, – гаворыць Ірына Усава, старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Экапраект”.

 Экалагічныя арганізацыі маюць намер зьвярнуцца ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, “Гроднаэнерга” і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з просьбай даць падрабязную інфармацыю пра запланаванае будаўніцтва вугальнай ТЭЦ у Зэльве.

Паводле http://t-styl.info


 5уверх


А
бвесткі
:

5уверх

Шалёны кед пашырае межы!

Арт-спабор на тэму “Актыўнасьць моладзі” працягвае збор вашай творчасьці да 30 лістапада.

Больш за тое, спабор шырыцца сваімі межамі!

Цяпер, акрамя плакатаў і відэа, свае творчыя здольнасьці і крэатыў можна выяўляць усімі магчымымі тэхнікамі і напрамкамі: і скульптурай, і малюнкамі, і фатаздымкамі, і flash-анімацыяй, і стварэньнем арт-аб’ектаў, і працамі handmade, і інталяцыямі. Словам, усім, на што здольны ваш шалёны патэнцыял і нястрыманы крэатыў!

Усе вашыя творчыя выбухі будуць прадстаўлены на 5-цідзённай выставе , а пераможцы атрымаюць карысныя падарункі:

-МР3-плэер

-Графічны планшэт

-USB-флэшка 4Г

Працы прымаюцца на kedy.by@gmail.com альбо пры ўласнай сустрэчы.

Апошні тэрмін – 11 лістапада.

Падрабязнасьці – па спасылцы: http://vkontakte.ru/club19957254 альбо па тэлефонах:

+ 375 29 223 27 40, +375 29 673 16 05.

5уверх

Спабор праектаў ад LitPro


Да разгляду прымаюцца праекты, якія накіраваныя на разьвіцьцё беларуска-літоўскай супрацы ў сацыяльнай, культурнай, навуковай і адукацыйнай сфэрах.

Праект мусіць быць рэалізаваны да верасьня 2011 года.

Бюджэта праекта – да 2500 літ.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 лістапада.
Умовы спабору і форма заяўкі – на вэб-пляцоўцы праекта па

адрасе:<http://www.litpro.lt/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8>

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.пошту litpro@ehu.lt.

5уверх

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі


У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі.

Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 60 семестраў навучаньня ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце краін-удзельніц Вышэградзкай Групы.

Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master’s ці Post-Master’s (асьпірантура) тэрмінам ад 1 да 4 сэмэстраў.

Дадатковая інфармацыя на schol­ar­ships, а таксама тут.

Кандыдаты якіх адабралі, атрымаюць стыпендыю ў памеры 2.300 эўра ў сэмэстр.

Унівэрсытэт/інстытут, у які яны накіроўваюцца на навучаньне, атрымае стыпендыю ў памеры 1.500 эўра ў сэмэстр.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня.

Паводле http://visegradfund.org/scholarships/belarus-info/

5уверх

«Беларускі штогоднік» абвяшчае спабор праектаў


Рада BISS абвяшчае спабор праектаў на падрыхтоўку новага выпуска “Беларускага штогодніка”.

“Беларускі штогоднік” – сумесная акцыя аналітычнай супольнасьці Беларусі па стварэньні, канцэптуалізацыі і прадстаўленьні летапісу найноўшай гісторыі краіны.

Гэта штогадовае выданьне, якое прадстаўляе комплексны аналітычны агляд падзеяў і тэндэнцый разьвіцьця розных сфэраў грамадзка-палітычнага жыцьця. У прцы над “Штогоднікам” трнадыцыйна бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і замежных дасьледніцкіх цэнтраў і незалежныя дасьледчыкі.

Стварэньне штогодніка было ініцыяванае ў 2003 годзе А.Фядутам, а з 2009 года “Штогоднік” выдаецца пад эгідай Беларускага інстытута стратэгічных дасьледваньняў.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць на адрас info@belinstitute.eu:

- выклад канцэпцыі праекта ў адвольнай форме (небольш за 10 старонак 12 шрыфтам)

-папярэдні бюджэт праекта

-CV ўсіх заяўнікаў і кантактную інфармацыю

Тэма ліста «Yearbook 2010».

Апошні тэрмін – да 24.00 26 лістапада.

Да ўдзелу запрашаюцца індывідуальныя і калектыўныя праекты.

Вынікі будуць абвешчаныя да 10 сьнежня.


5уверх

Спабор відэа-ролікаў, прысьвечаных валянтэрству


З нагоды дзесятай гадавіны абвяшчэньня ААН Міжнароднага году валянтэрства (IYV+10) Міжнародная асацыяцыя валянтэрскіх намаганьняў запрашае дабраахвотнікаў і дабраахвотныя арганізацыі стварыць кароткія (30-60 секундаў) відэа, прысьвечаныя бачаньню таго, як зьмяніць сьвет да лепшага шляхам валянтэрства.

Відэа могуць адлюстроўваць вашую валянтэрскую працу, паказваць яе матывацыю, распавядаць пра надзеі, зьвязаныя з будучыняй ды інш.

Тэма відэа-ролікаў: "Валянтэрства можа зьмяніць сьвет".

Прымаць удзел могуць валянтэры ва ўзросьце да 30 год, ці каманды, ў якіх хаця б адна асоба працуе валянтэрам.

Відэа належыць спачатку запампаваць на YouTube, потым далучыцца да групы "IYV+10 Video Competition" і дадаць вашае відэа.

Удзельнікі спабору павінны таксама запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць яе на электронны адрас video@iave.org, раздрукаваную запоўненую рэгістрацыйную форму разам з DVD з відэа належыць даслаць на адрас арганізацыі: 1F, 31 Zhongxiao E. Rd Sec. 1, Taipei 100, Taiwan з пазнакай на капэрце "IYV+10 Volunteer Video Competition"

Удзельнікі могуць падаваць болей за адну працу.

Відэа маюць быць створаныя адмыслова для ўдзелу ў спаборы. Відэаролікі могуць быць на любой мове, але пажадана каб яны суправаджаліся субтытрамі на ангельскай. Пераможца атрымае магчымасьць прэзентаваць сваю працу на Моладзевай валянтэрскай канфэрэнцыі IAVE, што адбудзецца ў Сынгапуры 21-23 студзеня 2011 году.

Апошні тэрмін - да 20 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя.

Паводле http://n-europe.eu

5уверх


Гранты на ахову культурных каштоўнасьцяў

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захаваньня культурнай спадчыны”.

Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасьцяў па ўсім сьвеце.

У спаборы могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.

Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сфэрах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансэрвацыя музейных калекцый; захаваньне месцаў археалагічных раскопак; захаваньне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня; паляпшэньне ўмоваў захоўваньня архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў спаборы, неабходна зьвярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217–04–81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by і атрымаць для запаўненьня электронную форму.

Форма павінна быць запоўненая ў адпаведнасьці з інструкцыямі.

Паводле http://nastaunik.info/

5уверх

Грант на барацьбу з гандлем людзьмі


Аддзел Дзяржаўнага офіса ЗША па маніторынгу і барацьбе з гандлем людзьмі ладзіць чарговы спабор на атрыманьне гранта ў гэтай галіне.

Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца  дадзенай праблематыкай.

Працэс адбору кандыдатаў будзе праходзіць у 2 этапы: 1) падача заяўкі на ўдзел (Statements of Interest) памерам да 2-х старонак; 2) падача праграмных прапановаў, напісаных на базе папярэдняй заяўкі, арганізацыямі, што прайшлі першасны адбор.

Чаканая сума гранта — да 750.000$ на праект.

Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.state.gov/g/tip/rls/other/2010/149787.htm

Паводле рассылкі belngo.info

5уверх

Грант на стварэньне экалягічнай арганізацыі


Двухгадовая праграма “Echoing Green Fellowship” накіраваная на тое, каб тэхнічна дапамагчы грамадзкім лідэрам заснаваць новыя экалягічныя арганізацыі ды распачаць іх дзейнасьць.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, старэйшыя за 18 год, якія жадаюць стварыць новую экалягічную арганізацыю.

Патрабаваньне — вольнае валоданьне ангельскай мовай. Арганізацыі мусяць быць абсалютна новыя, ня створаныя на базе ўжо існуючых.

Адабраныя ўдзельнікі мусяць удзельнічаць ва ўсіх канфэрэнцыях ды мерапрыемствах у межах праграмы.

Чаканая сума гранта — да 60.000$ на праект, ці 90.000$, калі праект супольны — пры ўдзеле 2-х партнэраў.

Адбор удзельнікаў будзе ладзіцца ў 3 этапы.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел (першы этап) - 12 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы:

http://www.echoinggreen.org/fellowship/application-overview

Паводле рассылкі belngo.info

5уверх

Спабор фотаздымкаў “Transitions online-2010”


Абвешчаны спабор “Transitions online-2010”, да ўдзелу ў якім запрашаюцца як аматары, так і прафэсыйныя фатографы ўсіх узростаў з усіх краінаў.

Фотаздымкі мусяць быць зробленыя у вызначаным рэгіёне: Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-усходняй Эўропе, У Балтыйскіх краінах, Расеі, Цэнтрыльнай Азіі ці на Каўказе.

Тэматыка фотаздымкаў:
- палітыка і дэмакратыя;
- індустрыя і эканоміка;
- адукацыя;
- штодзённае жыцьцё.


Адзін удзельнік можа даслаць на спабор да чатырох фотаздымкаў. Свае фота дасылайце на эл. адрас: photo@tol.org

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - 31 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя пра патрабаваньні да фотаздымкаў — па спасылцы: http://www.tol.org/client/article/20959-2010-transitions-online-photo-competition.html?utm_source=TOL+mailing-list&utm_campaign=60c9fb0b5a-Photopromo11_2_2010&utm_medium=email

Паводле рассылкі belngo.info


5уверх



™

Не спазьніся!

5уверх

Сэмінар па рэгіянальнай журналістыцы

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханаса Раў пры падтрымцы Амбасады ФРГ ў Беларусі ладзіць сэмінар па рэгіянальнай журналістыцы для маладых і актыўных журналістаў рэгіянальных СМІ.

Сэмінар адбудзецца 24-25 лістапада.

Для ўдзелу ў адборы неабходна выслаць запоўнены фармуляр і адзін з апошніх Вашых артыкулаў на эл. пошту medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне:  (017) 207 49 72.

5уверх

Пошук партнэраў па стварэньні тэлефону даверу


Кіраўнік Смаргонскага інфармацыйнага цэнтра па навучаньні правам дзіцяці, афіцыйны прадстаўнік Child Helpline International -Amsterdam у Беларусі Уладзімір Калінін шукае партнэраў і аднадумцаў.

Уладзімір Калінін запрашае спецыялістаў, што працуюць з дзецьмі, да сумеснай працы па стварэньні нацыянальнай сеткі тэлефонных ліній даверу для дзяцей.

Зацікаўленыя асобы могуць зьвяртацца на эл. адрас vladltd11@gmail.com.

5уверх

Канфэрэнцыя па гендэрных праблемах


6-18 траўня ў Варшаве адбудзецца першая глябальная канфэрэнцыя, прысьвечаная гендэрным праблемах.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.inter-disciplinary.net/at-the-interface/gender-and-sexuality/femininity-and-masculinity/

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 лістапада.

Паводле adukacyja.info



5уверх

Моладзевы летнік “Міленіум” у Фінляндыі


Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключаючы выдаткі на праезд).
Працоўная мова - ангельская.

Аплікацыйная форму можна запоўніць па спасылцы: https://elomake.helsinki.fi/lomakkeet/22840/lomake.html.

Апошні тэрмін – 15 сьнежня.

Паводле: http://www.adukacyja.info

5уверх

Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў


ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” запрашае да ўдзелу ў сэмінары “Асаблівасьці арганізацыі спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з інваліднасьцю, пошук замоваў для спецыялізаваных прадпрыемстваў” у межах праекта “Азбука стварэньня спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з асаблівасьцямі псіхафізічнага разьвіцьця” пры садзеяньні Праграмы Падтрымкі Беларусі 2009-2011 гг.

Апошні тэрмін - да 12.00 15 лістапада.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Галіны Крот па тэлефонах: (017)255 63 88, (029) 699 50 87; halinka@belapdi.org

5уверх


Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў


Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.

Дадатковая інфармацыя, кантактныя зьвесткі: www.ycopportunity.org/yco

Форма заяўкі: https://sites.google.com/site/culturalopportunity/Program-Application 

Апошні тэрмін падачы заявак 20 лістапада.

Паводле http://nastaunik.info

5уверх

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 41 (403) ( 4 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Усіх ахвотных запрашаем на традыцыйную адкрытую канфэрэнцыю, дзе будуць прадстаўлены вынікі сёлетняй працы групы гісторыкаў, якія...

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Як гарадзенцы перажылі апошнюю вайну, як руйнавалі Фару Вітаўта, як ствараліся І чым займаліся першыя грамадзкія арганізацыі ў горадзе...

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 38 (400) ( 14 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі І культуры запрашае на экскурсію па Гародні пад назвай “Магдэбургская...

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 40 (402) ( 28 кастрычніка 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце "Унівэрсытэт Залатога Веку". 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная...

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са сьвежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка разам пад 150 унікальных рэцэптаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка