Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі




НазваАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер63.28 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”





(Паседжанне за круглым сталом)





Складальнікі:

члены краязнаўчага гуртка


Кіраўнік гуртка:

Пражэнік Марыя Адамаўна


МЭТА: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры і беражлівых адносін да вады.


ЗАДАЧЫ: - атрыманне больш глыбокіх ведаў вучняў аб самым каштоўным элеменце жыцця на планеце - вадзе; садзейнічанне развіццю інтэлектуальных, творчых здольнасцей вучняў, выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму; выхаванню беражлівых адносін да прыроды і правільных паводзін у прыродзе; даць ацэнку стану акружаючага асяроддзя і выпрацаваць прапановы па яго паляпшэнні і недапушчэнні негатыўнага ўздзеяння на прыроду.


ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА



Першабытны чалавек змагаўся за агонь,

старажытны – за золата, сучасны – за нафту.

Заўтра чалавецтва будзе змагацца за ваду.


Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння мы сабраліся за “круглым сталом”, каб абмеркаваць важныя пытанні:

1. Значэнне вады ў прыродным комплексе свету.

2. Уплыў забруджанай піццявой вады на здароўе чалавека.

3. Роля вады ў прыродным комплексе Беларусі.

4. Мерапрыемствы па захаванні водных рэсурсаў ад забруджванняў.

Да нас завіталі паважаныя госці: гідролагі, эканаміст, урач-валеолаг, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя, дырэктар комплекса “Водазабор “Вінклераўскі”.


ВЯДУЧЫ 2. Мы часта кажам: «Вада – гэта жыццё». З гэтым цяжка не згадзіцца: працэс абмену рэчываў і энергіі ў жывым арганізме адбываецца толькі пры наяўнасці вады. Як вядома, у чалавеку ўтрымліваецца да 90% вады, у эмбрыёне – да 97%. Страта 10-12% вады сказваецца на стане арганізма: з’яўляецца слабасць, адчуванне смагі; страта 20-25% вады ад масы чалавека прыводзіць да смерці. Вучоныя-медыкі сцвярджаюць: каб захаваць здароўе, кожнаму чалавеку неабходна выпіваць у дзень каля 2,5 літраў чыстай піццявой вады.


ГІДРОЛАГ 1. Біясфера валодае каласальнымі воднымі рэсурсамі. Агульны аб’ём вады на Зямлі ацэньваецца прыблізна ў 2 мільярды км3. Здавалася б, запасаў вады на планеце не проста многа, яны вялізныя. Але каля 97% усіх запасаў, якія ёсць, - гэта салёная вада мораў і акіянаў, якую чалавецтва яшчэ не навучылася выкарыстоўваць для сваіх патрэб. На планеце прэсная вада складае ўсяго 3% ад агульных запасаў, прычым тры чвэрці яе замарожана ў Арктыцы і Антарктыцы; пятую частку складаюць грунтовыя воды і толькі 1% цыркулюе ў рэках, азёрах, балотах, “плавае” над зямлёй у выглядзе воблакаў. Над гэтым патрэбна задумацца!


ЭКАНАМІСТ. З пачатку ХХ1 стагоддзя адбываецца зверхужыванне водных рэсурсаў: выкарыстанне вады расце ў два з лішнім разы хутчэй, чым павялічваецца насельніцтва.

Зараз на аднаго жыхара рэспублікі прыходзіцца вады 4 тыс. м3/год або 11 м3/суткі. Расход піццявой вады на душу насельніцтва па гарадах Беларусі складае ў суткі ў сярэднім 206 л, што істотна вышэй, чым у большасці краін Еўропы (120-180л). Падлічана, што кожны масквіч расходуе ў сярэднім за суткі 400 л вады, у ЗША – 380 л. У гарадах Еўропы, дзе жыхары плацяць за зрасзодаваную колькасць вады і адпаведна матэрыяльна зацікаўлены ў яе эканоміі, ужыванне складае: у Вене – 317 л/суткі на чалавека, у Лондане – 286 л, у Бруселі 141 л, у Германіі – 129 л.

У засушлівых краінах людзі могуць дазволіць сабе не болей 3,5 л вады ў дзень.

А ў колькіх кватэрах ёсць няспраўныя краны, з якіх увесь час капае вада?! Думаеце, дробязь? Так уцякаюць без карысці мільёны кубаметраў чысцейшай, прайшоўшай усе фільтры вады. Вы мыецеся і, запоўніўшы ванну, траціце не меней 200 л вады. Прымаючы душ на працягу 5 хвілін, вы зрасходуеце каля 100 л. Ды і кожнае мыццё бялізны патрабуе столькі ж.

Структура расходу вады нашага насельніцтва арыетыровачна наступная: 35% - бачок туалета, 32% - асабістая гігіена, 12% - мыццё бялізны, 10% - мыццё посуду, 3% - піццё і прыгатаванне ежы, 8% - іншыя расходы.

Ацэнкі паказваюць, што ў нашага насельніцтва большыя расходы вады звязаны з асабістай гігіенай і мыццём посуду, так як традыцыйна на гэтых працэсах у нас прымяняецца праточная вада. Калі ўлічыць, што ў хвіліну з крана выцякае каля 10-15 л вады, то гэта істотная доля ў яе расходах.

Акрамя таго, для водаправоднай гаспадаркі нашай краіны характэрны такі феномен, як уцечкі. У буйных гарадах рэспублікі да кватэры траціцца 15-16% вады. Але ў нашых умовах асноўная доля ўцечкі фарміруецца ў дамах з-за няякаснага тэхнічнага абслугоўвання ўнутрыдамавых сетак і няспраўнасці водаразборных прыбораў на сетках і ў кватэрах. Пагэтаму сацыялагічныя даследаванні падцвярджаюць, што чым танней абыходзіцца вада, тым больш яе “разліваюць”.


ГІДРОЛАГ 2. Пры такім нерацыянальным выкарыстанні важнейшага прыроднага рэсурса ўжо сёння каля 1/3 насельніцтва Зямлі не забяспечаны піццявой вадой здавальняючай якасці.

Не менш важнай, чым праблема забеспячэння дастатковай колькасцю вады, з’яўляецца праблема захавання яе якасці. На сённяшні дзень вада – галоўная крыніца жыццядзейнасці чалавека – аказалася самай слабай часткай планеты. Калі мы гаворым аб здаровай вадзе, то ўяўляем яе празрыстай, абагачанай кіслародам, без забруджвальнікаў і прымесей, якія пагражаюць нашаму здароўю. Але пры праходжанні праз гідралагічны цыкл вада забруджваецца як прыроднымі кампанентамі, так і адходамі чалавечай дзейнасці. Калі ў ХХ стагоддзі навуцы было вядома ўсяго 17 забруджвальнікаў прыродных вод, то зараз іх налічваецца болей 2,5 тысяч. Існуюць тры асноўныя крыніцы забруджвання водных рэсурсаў. Лідэрам з’яўляецца прамысловасць. Другое месца па забруджванню водных рэсурсаў належыць аграпрамысловаму комплексу, а трэцяе месца займаюць сцёкавыя воды нашых гарадоў. Некаторыя забруджванні ўжо не могуць быць вынуты з вады пры дапамозе існуючых метадаў яе ачысткі.

Вирус: Ой, спасибо вам, друзья,

Люди-человечки!

Как приятно, что вы нас

Выбросили в речку!


Диоксин: Ах, какая красота,

Ух, как много грязи!

Всех повытравим в реке,
Разведем заразу!


Хлор: Человечки-глупыши,
Нас везде внедряйте!

Ветку, где сидите вы,
Поскорей срубайте!


Все: Воду чистую – долой!

Мы ее отравим!

Вирус, Хлор и Диоксин –

Бал мы страшный правим!

ВЯДУЧЫ 1. Якія ж прыродаахоўныя (па ахове вады) мерапрыемствы праводзяцца ў нашым Нясвіжскім раёне? (пытанне начальніку прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя ЧЫЧКО Міхаілу Міхайлавічу)

ВЯДУЧЫ 2. Шкодныя рэчывы, дзе б і калі б яны не былі “кінуты” чалавекам у прыроду, не знікаюць, а “вяртаюцца” і б’юць рыкашэтам па здароўі людзей. Сёння, па ацэнках экспертаў, палову бальнічных ложкаў ва ўсім свеце займаюць пацыенты, захварэўшыя з-за ўжывання вады, якая не адпавядае санітарным нормам. Якой якасці воду мы п’ём? Наколькі бяспечна яна для нашага здароўя? На гэта пытанне нам дапаможа адказаць урач-валеолаг Нясвіжскай Цэнтральнай Раённай Бальніцы ІВАШКЕВІЧ Валянцін Алейзавіч.


ВЯДУЧЫ 1. Гаворачы словамі самадзейнага паэта А. В. Якавенка:

Вода – великий дар природы,

Богатство, данное нам всем.

Блаженны страны и народы,

Где с нею нет больших проблем.

У гэтым плане нашай рэспубліцы незвычайна пашанцавала. Такім запасам прэснай вады могуць пазайздросціць многія краіны. У Беларусі прэснай вады хопіць не толькі для спажывання, але і для продажу. Упору б радавацца, але гэта лішні раз гаворыць аб тым, што ваду неабходна берагчы.


ГІДРОЛАГ 1. Усяго ў Беларусі налічваецца 20 800 рэк агульнай працягласцю 90 600 км, ёсць 10 800 азёр і больш 9 000 балот.

Усяго ў рэспубліцы ў цяперашні час разведана 261 месцараджэнне прэсных падземных вод. З падземных крыніц забяспечваюцца акрамя Мінска ўсе абласныя цэнтры, 115 з 118 раённых цэнтраў і 29 іншых гарадскіх населеных пунктаў. Галоўнае багацце зямных недраў – чысцейшыя крыніцы піццявой вады.


ВЯДУЧЫ 2. Якой вадой карыстаецца насельніцтва Нясвіжа і Нясвіжскага раёна? Пра гэта мы даведаемся ў начальніка комплекса “Водазабор “Вінклераўскі” КУЛІКА Пятра Дзмітрыевіча.


ВЯДУЧЫ 1. Клопаты пра захаванне бясцэннага багацця, называемага вадой, - задача не толькі эколагаў-прафесіяналаў, але і кожнага з нас. Многае ў рашэнні гэтага жыццёва важнага пытання залежыць ад таго, якімі вырасцем мы, якімі вырастуць нашы дзеці: бяздумнымі спажыўцамі ці ўдумлівымі, стараннымі гаспадарамі на нашай планеце Зямля. Пагэтаму невыпадкова, што трэцяе тысячагоддзе адкрыў Сусветны Водны Форум у Нідэрландах у 2000 годзе, 2003 год быў аб’яўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Міжнародным годам прэснай вады, а перыяд з 2005 па 2015 год аб’яўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Міжнародным дзесяцігоддзем дзеянняў “Вада для жыцця”. Гэтыя мэрапрыемствы праводзяцца з мэтай, каб не наступіла страшнае “заўтра”, калі чалавецтва будзе змагацца за ваду.


ВАДА: Як бы ні была прырода багата, усё мае межы, пераступаць праз якія немагчыма.


Как яблоко на блюдце,
У нас Земля – одна.

Не торопитесь, люди,

Все исчерпать до дна!

Немудрено добраться

До скрытых тайников,
Разграбить все богатства

У будущих веков.

Поймите это, люди,

Как собственный приказ.

Не то Земли не будет,-

И каждого из нас!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, І запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ....

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Па бацьку – да чацвёртага. Гэта звязана, верагодна, з тым, што маміна радня цікавілася сваім радаводам, а татава мама, мая бабуля...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка