Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?




НазваМенск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?
Дата канвертавання30.11.2012
Памер29.66 Kb.
ТыпВопрос
Менск – у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?


Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” у разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць Лёндан, Сэул, Токіо і Ганконг. Колькі каштуе жыцьцё ў Менску ў параўнаньні зь іншымі сталіцамі? Высьвятляў Ігар Карней.


Дзяніс Корбат нарадзіўся на Віцебшчыне, вучыўся ў Менску, цяпер працуе ў Маскве. Але па прыезьдзе ў Менск шмат у чым розьніцу ў коштах паміж Масквой і Менскам называе “сымбалічнай” ці “неістотнай”:


“Калі наведваесься ў які-небудзь менскі кабак, то кошт меншы, чым у Маскве. Але калі проста жывеш у Маскве, не як турыст, а як звычайны жыхар, то розьніца не такая адчувальная. Таму што ў прадуктаў прыкладна той жа самы кошт. Хіба толькі транспарт даражэйшы за менскі і бытавыя паслугі ў Маскве гэтаксама даражэй, таму па вяртаньні ў Менск хаджу ў цырульню. Даражэй ў Маскве, канечне, зьняць кватэру (купіць – увогуле недасягальная мэта)”.


Карэспандэнт: “На ўскрайку Масквы колькі каштуе кватэру зьняць?”


“Прыкладна 800 даляраў, гэта звычайная аднапакаёвая кватэра. Адно выратоўвае, што сярэднія заробкі ў Маскве вышэйшыя, чым у Менску, але гэта розьніца прыкладна ў два разы”.


Асноўным паказьнікам дарагавізны ці таннасьці месца пражываньня – арэнда элітнай кватэры. Для Масквы, Лёндана і Токіо гэтая сума неістотна вагаецца ў межах 2000 фунтаў за месяц, для Ганконгу – 3300 фунтаў. Адзін з аўтсайдэраў “хіт-параду”, пакістанскі Карачы, прапануе апартамэнты за 210 фунтаў. Што да Менску, то, як лічаць экспэрты рынку нерухомасьці, само паняцьце “элітнасьці” тут яшчэ не сфармавалася, але ў “элітны дывізіён” Беларусь старанна імкнецца. Гаворыць кіраўніца аднаго з кватэрных агенцтваў Вольга Шуляк:


“Ну, як увогуле вылічыць, ці элітнае жыльлё? Прыкладам, нават у Лошыцы з эўрарамонтам аднапакаёвая кватэра на сёньняшні дзень -- 500 даляраў за месяц. Што тычыцца цэнтру, то тут можа быць і за 1200, і за 1500 – гледзячы якая. І гэта пры тым, што ў цэнтры новых пабудоваў фактычна няма. У бліжэйшым ад цэнтра новабудзе на вуліцы Багдановіча, ведаю, пустая аднапакаёвая кватэра здаецца за 900 эўра. А недалёка ад вакзалу, на Кірава, кватэра здаецца за тысячу эўра. І кошты не ўпадуць, бо жыльля ўсё роўна на ўсіх не хапае”.


У Беларусі ўсё даражэй ня толькі кватэравацца ды харчавацца, але і апранацца. Пераарыентацыя з дэмакратычных рынкаў на нібыта элітныя гандлёвыя цэнтры з вялізнымі выдаткамі на арэнду выводзіць амаль любую вопратку на ўзровень “ад куцюр”. А вось тая ж Масква -- Мека для гандляроў. Як зазначае адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, дробныя чаўнакі з усяго былога СССР атаварваюцца адзеньнем, буйной і дробнай бытавой, кампутарнай тэхнікай, сродкамі сувязі на маскоўскіх кірмашах і потым яшчэ ўмудраюцца мець прыбытак ад перапродажу тавару дома:


“Ды там зусім іншая сытуацыя, адрозна ад нашай. І гэта сур’ёзна, бо ў іх нават у паміне няма тых патрабаваньняў, якія выстаўляюць да нас у Беларусі. Расейцы працавалі, працуюць і будуць працаваць, а мы, беларусы, і надалей будзем туды грошы адвозіць і, як заўсёды, пакідаць. Замест таго, каб нейкім чынам тут, унутры краіны, іх укладаць нармалёва, не закопваць у гэтыя гандлёвыя цэнтры кшталту “Паркінга”, “Сталіцы” ды астатняга. Але гэта асобная размова”.


Мянчук Зьміцер Лягчылаў зарабляе на жыцьцё экстрэмальным спортам. Ён – удзельнік шоў скакуноў у ваду, ад канца 1990-х жыве ў Ганконгу, азіяцкім мэгаполісе з самай дарагой нерухомасьцю. Прыяжджаючы да бацькоў, пра Менск гаворыць як пра месца з неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы. Прынамсі, калі ў Ганконгу ўдаецца заашчадзіць, то на радзіме грошы невядома куды “разьлятаюцца”:


“Ганконг нашмат галоваў цікавей за ўсё астатняе. Там проста як іншая цывілізацыя, нават ня ведаю, як гэта словамі перадаць. Усё, што перадавое, усё, што новае ў сьвеце зьяўляецца, напачатку яно зьяўляецца там. Сабе, дарэчы, я там магу дазволіць практычна ўсё і яшчэ застаецца; паціху адкладаць удаецца. І можна бязбедна цягнуць такое жыцьцё. А вось тут, у нас, грошы, між іншым, кудысьці “ляцяць”. Нічым не павольней, чым у Ганконгу. Практычна аднолькава, з аднолькавай хуткасьцю, што і там. Сур’ёзна кажу”.


За ўзор дарагавізны ці даступнасьці мэгаполісу бярэцца кошт кубка кавы. Для Масквы гэта 3,1 фунта, для Лёндана і Сэула – па 2. У Беларусі гэты паказьнік, зноў жа, умоўны, паколькі нават у рэстарацыях наведнікаў імкнуцца пачаставаць распушчальнай кавай. А вось замежныя гатункі піва перавышаюць многія нормы і вагаюцца на ўзроўні 5-7 даляраў за паўлітра.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconХто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? icon"Гэтым слоўнікам мы кідаем ратавальнае кола беларускай мове, якая топіцца, І якая выплыве з дапамогай найупловейшай мовы сьвету". Так ацаніў значэньне толькі
Янка Запруднік, які адмыслова прыехаў зь Нью-Ёрку ў Менск на прэзэнтацыю выданьня. Імпрэза адбылася сёньня ўвечары ў менскай абласной...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана,...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconПраект ратаваньня "Новага Сьвету" ад гарадзенскіх гісторыкаў
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў, гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconЗьміцер Падбярэскі, Менск
А вось карыстальнік пад псэўданімам Прахожы сярэдніх гадоў зьвяртаецца да Аляксандра Мілінкевіча з прапановай: “Заходзьце да нас...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconБел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт
Чэмпіянату сьвету. Яна прайгралі камандзе Нямеччыны зь лікам 5 Такім чынам беларуская зборная не змагла патрапіць у завяршальны этап...

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconГістарыяграфія І к рыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі
«Гістарыяграфія І крыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі», якая адбудзецца 25–26 верасня 2009 г у Гродна

Менск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету? iconБт прызнала, што ў заўзятараў могуць ыць розныя палітычныя погляды
Чэмпіянату сьвету. Яна прайгралі камандзе Нямеччыны зь лікам 5 Такім чынам беларуская зборная не змагла патрапіць у завяршальны этап...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка